Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
М. Лынькоў ГБЛ.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
10.09.2019
Размер:
252.93 Кб
Скачать

Міхась лынькоў

1899-1975

1

Міхась (Міхаіл Ціханавіч) Лынькоў — адна з самых выдат-ных творчых і арганізатарска-кіруючых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў. Першая публікацыя датуецца 1919 г. Сам пісьменнік згад-ваў: «Памятаю, надрукаваў адзін верш у 1919 годзе ці то ў сма-ленскай, ці то ў дарагабужскай, а магчыма, што ў вяземскай га-зеце. У пачатку 1921 года, калі дывізія стаяла ў раёне Бабруйска, надрукаваў я другі верш у газеце «Камуніст» (Лынькоў М. Зб. тв.: У 8 т. Т. 2. Мн., 1982. С. 279. У далейшым спасылкі на гэтае выданне ў тэксце, рымскія лічбы абазначаюць том, арабскія — старонку) («З родных кры-ніц. Аўтабіяграфія»).

Нарадзіўся Міхась Ціханавіч 18 (30) лістапада 1899 г. у вёсцы Зазыбы Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Лёзненскі раён Віцебскай вобласці). Бацькі будучага пісьменніка не мелі дастаткова зямлі, каб пракарміць сям'ю, і таму працавалі на чы-гунцы: бацька — рамонтным рабочым, маці — вартаўніцай на пераездзе. Дзяцінства прайшло ў дамах-казармах для чыгуначні-каў і ў будках на перагонах паміж станцыямі. У «Аўтабіяграфіі» (1962) пісьменнік згадваў: «Не скажу, каб у мяне захавалася ба-гата ўражанмяў з тых далёкіх год ранняга дзяцінства. Відаць, быў я задужа малым у той час, каб што-небудзь з навакольнага жыц-ця магло мяне моцна ўразіць і застацца ў памяці на доўгія гады» (Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1963. С. 360).

Калі бацька дастаў пасаду пуцявога абходчыка, сям'я перае-хала ў будку № 230, што пад Рагачовам, паблізу вёскі Старое Сяло. Адсюль Міхась пайшоў у школу. Міхась Ціханавіч пісаў: «Вучыўся я старанна, з году ў год пераходзіў у старэйшую групу, паспяхова закончыў школу, атрымаў пры выпуску падарунак — кнігу Гогаля «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Вельмі спадабала-ся мне гэтая кніжка і другія творы вялікага пісьменніка». Любі-мы настаўнік К. I. Бечын «параіў маім бацькам, каб аддалі мяне (370-371) ў далейшую вучобу ў двухкласную школу пры Рагачоўскай нас-таўніцкай семінарыі.

Так пачалося маё новае, гарадское жыцё» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. С. 363).

На вучобу і пражыццё сродкаў не хапала, таму летам праца-ваў на падсобных чыгуначных работах, даваў прыватныя ўрокі. У «Аўтабіяграфіі» пісьменніка ёсць цікавыя звесткі пра горад Ра-гачоў у час яго вучобы: «Былы павятовы горад Рагачоў вылучаў-ся сярод тагачасных беларускіх гарадоў даволі вялікай колькас-цю навучальных устаноў. Тут было рэальнае вучылішча, якое займала сваімі прыгожымі будынкамі цэлы квартал. Мелася жа-ночая гімназія, гарадское вучылішча, рамесніцкая школа і не-калькі пачатковых школ. Незадоўга перад першай сусветнай вайной былі ўзведзены карпусы настаўніцкай семінарыі і двух-класнай узорнай школы пры ёй. Горад і яго ваколіцы былі надз-вычай маляўнічымі. Ён стаяў на крутым беразе Дняпра. 3 друго-га боку акраіны горада амывалі імклівыя воды ракі Друць, якая за горадам злучалася з Дняпром» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. С. 363)

Закончыўшы школу, вучыўся і ў самой семінарыі, скончыў яе за месяц перад лютаўскай рэвалюцыяй. Пасля працаваў нас-таўнікам у Ліпінецкай земскай школе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Як чалавек адукаваны і прыхільны да но-вых палітычных павеваў прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх важней-шых падзеях мясцовага грамадскага жыцця. У час нямецкай аку-пацыі меў непасрэднае дачыненне да арганізацыі партызанскага атрада.

У 1919—1922 гг. М. Лынькоў служыў у Чырвонай Арміі, ха-дзіў у яе складзе паходам на Варшаву, назіранні з якога сталі змястоўнай асновай некаторых яго пазнейшых твораў. Удзельні-чаў у іншых баявых дзеяннях Чырвонай Арміі. У час службы ў арміі памёр бацька Міхася Ціханавіча, а пасля яго звароту з ар-міі неўзабаве трагічна загінула на чыгунцы маці. На яго руках засталіся два меншыя браты і сястра. Пасля дэмабілізацыі пра-цаваў настаўнікам у мястэчку Свержань Рагачоўскага раёна. У гэты час стаў актыўным селькорам, дасылаючы свае допісы ў баб-руйскую акруговую газету «Камуніст», і хутка быў запрошаны туды на пастаянную працу. Пераехаў у Бабруйск з братамі і сястрой.

Працуючы ў акруговай газеце, Міхась Ціханавіч прайшоў усе ступені прафесійнага журналісцкага ўзвышэння: ад сакратара рэдакцыі да адказнага рэдактара. Ён рабіў вялікія намаганні, каб аб'яднаць вакол газеты таленавітую літаратурную моладзь Баб-руйшчыны. Вынікам гэтых намаганняў стала стварэнне бабруйс (371-372) кай філіі «Маладняка», якая стала выдаваць літаратурны альма-нах «Уздым» і штомесячны літаратурны дадатак да газеты «Вяс-на». У артыкуле «Аб філіі «Маладняка» (1925), надрукаваным у газеце «Камуніст», ён пісаў: «Сярод сялянскіх гушчаў, сярод цёмных, глухіх куткоў Беларусі выяўляюцца новыя, маладыя пісьменнікі і паэты, нараджаюцца новыя, творча-мастацкія сілы, з дапамогай якіх адраджэнне і ўзмацненне беларускай культуры пойдзе яшчэ больш значным крокам уперад. Наша Бабруйская акруга таксама не стаіць у старонцы ад гэтага адраджэння. У нас ёсць свая філія «Маладняка» (VI, 28).

З гэтага часу пачынаецца яшчэ больш мэтанакіраваная твор-чая пісьменніцкая праца М. Лынькова. «Праца мая, — згадваў ён, — у якасці рэдактара газеты, удзел у грамадскім жыцці, час-тыя наведванні фабрык, заводаў, вёсак пашыралі мой кругагляд, давалі мне багаты запас назіранняў. Усё гэта дапамагала маёй пісьменніцкай дзейнасці» (Пяцьдзесят чатыры дарогі. С. 365).

Першым празаічным творам М. Лынькова стала апавяданне «З пражытых год» (1926), сам загаловак якога паказвае на яго нарысавы характар і аўтабіяграфічнае паходжанне зместу. Мяр-куецца, што і некаторыя іншыя апавяданні пісьменніка ранняй пары нясуць адзнакі перажытага самім аўтарам, як, напрыклад, апавяданне «Гой» (Бугаёў Д. Шчодрае сэрца пісьменніка: Проза Міхася Лынькова даваеннага часу. Мн., 1963. С. 11) (1926).

У апавяданні «Гой» увасоблена актуальная для паслярэвалю-цыйнага жыцця ідэя дружбы народаў, у ім асуджаецца шкод-насць рэлігійнай, побытавай і псіхалагічнай ізаляцыі людзей ад-ной веры, адной нацыі ад іншых. Гэта была гуманістычная рэак-цыя на прыгнятальную палітыку царскіх улад у адносінах да «ннородцев», якая ажыццяўлядася таксама праз сістэму са-цыяльнага і рэлігійнага раз'яднання. Сюжэт твора будуецца на сітуацыі, калі беларус («рускі») Міхась і яўрэйка Рыва пакахалі адно другога насуперак волі бацькоў Рывы, якія сурова прыт-рымліваюцца ўстарэлых кананічна-рэлігійных поглядаў на ўзае-маадносіны яўрэяў з прадстаўнікамі іншых народаў, якіх яны зняважліва называюць «гоямі». Для іх Міхась таксама «гой». Ад-нак эпілог апавядання шчаслівы. Жорстскія перыпетыі вайны, якія ў духу тагачаснай літаратуры меладраматычна ўзмоцнены, змушаюць бацьку Рывы карэнным чынам змяніць адносіны да Міхася, свайго выратавальніка ад смерці, што ўрэшце стаў яго зяцем, якім ён ганарыцца. У старога шаўца Мотэля адбываецца псіхалагічная пераацэнка ўсяго жыцця. (372-373)

Апавяданне «Гой» вызначаецца ўжо даволі сур'ёзным узроў-нем пісьменніцкага майстэрства. Учынкі і пачуцці герояў маюць натуральны ход і пераканаўчае развіццё згодна з іх жыццёвай пазіцыяй і індывідуальным характарам. Спрошчанасць ад фар-мальнай вернасці прынцыпам рамантызму ўласціва толькі асвят-ленню ворагаў: «ворагі» — абавязкова бяздумныя забойцы, а «свае» — толькі добрыя, гуманныя людзі, якія ніколі не здатныя на несправядлівасць.

«Гой», як і многія іншыя творы пісьменніка ранняга перыя-ду, мае тыповы «маладнякоўскі» зачын: «I плакала Рыва...» Тут у кампазіцыйнай інверсіі выявілася ўстаноўка на нечаканасць успрыняцця і пачуццёвую насычанасць адлюстроўваемай сітуа-цыі — тыповыя адзнакі стылістыкі «маладнякоўскай» прозы.