Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узоры.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
334.85 Кб
Скачать

Частка 1. Тэарэтычныя асновы развіцця творчых здольнасцей малодшых школьнікаў

1.1 Развіццё творчых здольнасцей як псіхолага-педагагічная праблема

Праблема здольнасцей з’яўляецца адной з важнейшых у псіхалогіі і педагогіцы. Імклівы навукова-тэхнічны прагрэс другой паловы нашага

1.2 Сутнасць і ўмовы творчай дзейнасці малодшых школьнікаў

Праблема здольнасцей з’яўляецца адной з важнейшых у псіхалогіі і педагогіцы. Імклівы навукова-тэхнічны прагрэс другой паловы нашага

Заключэнне

  1. Важная роля ў вырашэнні праблемы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў адводзіцца займальнасці. Займальнасць – прыём, які, уздзейнічаючы на пачуцці вучня, спрыяе стварэнню станоўчага настрою да навучання і гатоўнасці да актыўнай разумовай дзейнасці ўсіх вучняў. Займальнасць у яркай эмацыянальнай форме дапамагае настаўніку актывізаваць працэс навучання.

  2. Прыметнік займае адно з вядучых месцаў ў сістэме часцін мовы, таму на ўроках вывучэння беларускай мовы значная ўвага павінна ўдзяляцца яго вывучэнню. На вывучэнне прыметніка адводзіцца 19 гадзін. За гэты час вучні павінны не толькі засвоіць увесь тэарэтычны матэрыял, аб’ём якога ўказаны ў праграме, але і ўмець прымяніць яго на практыцы. Каб разнастаіць дзейнасць вучняў на ўроку і зрабіць яе цікавай, настаўніку мэтазгодна выкарыстоўваць займальны матэрыял, які можна ўключыць на любым этапе ўрока.

  3. Для работы па тэме “Прыметнік” у 6 класе прапануем выкарыстаць наступныя віды займальнага і гульнёвага матэрыялу: казку лінгвістычнага зместу (“Зімовая казка пра цудадзейную сілу прыметніка”), лінгвістычныя задачы (“Чацвёртае лішняе”, “Дзе ж памылка?”), пытанні-жарты, лінгвістычныя даследаванні (“Пабудзем следчымі”), дыдактычныя гульні; у тым ліку настольна-друкаваныя (крыжаванкі), слоўна-дыдактычныя (“Конкурс матэматыкаў”, “Які ты чалавек?”, “Мовазнаўцы”, “Сакаліны зрок”, “Моўныя прапорцыі”, “Чарадзейны ланцужок”, “Утварэнні”, “Шукаем словы”, “Географы”, “Перакладчыкі”, “Поры года”, “Хто лепш ведае карту Беларусі?”, “Складальнікі”, “Хто больш?”, “Хто хутчэй?” і інш.), моўна-рухомыя (эстафеты, фізкультпаўзы), ролевыя (“Карэктар”, “Рэдактар”, “Эрудыт”, “Мовазнаўцы” і інш.) і дзелавыя.

  4. У пачатку ўрока прапануецца выкарыстоўваць такія заданні, як віктарыны, што лёгка і хутка выявяць узровень ведаў па пройдзенай тэме, некаторыя лінгвістычныя задачы, што актывізуюць дзейнасць вучняў на ўвесь урок, уключаюць іх у актыўную пошукавую дзейнасць. Эфектыўным сродкам разумовага, эмацыянальнага і фізічнага развіцця з’яўляецца выкарыстанне на ўроках беларускай мовы моўна-рухомых гульняў: эстафеты, фізкультпаўзы. Іх пажадана выкарыстоўваць ў сярэдзіне ўрока, пасля азнаямлення з новым матэрыялам, што спрыяе не толькі выяўленню ведаў вучняў па тэме, але і дае магчымасць эмацыянальнай разрадкі: вучні адпачываюць і ў той жа час вучацца, паказваюць свае веды па тэме урока. Слоўна-дыдактычныя гульні можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока ў залежнасці ад іх зместу і этапу вывучэння дадзенай тэмы. Аднак часцей за ўсё яны выкарыстоўваюцца на этапе замацавання ведаў і навыкаў, што дазваляе глыбей засвоіць тэарэтычны і практычны матэрыял не стамляючыся. А ў час гульняў “Хто больш?” і “Хто хутчэй?” не толькі эфектыўна засвойваецца вучэбны матэрыял, але і актывізуецца пазнавальная дзейнасць вучняў праз дух спаборніцтва і імкненне быць першым і лепшым. Такія ролевыя гульні як “Карэктар” і “Рэдактар” можна выкарыстоўваць як на этапе замацавання ведаў і навыкаў, так і на этапе паўтарэння ведаў па тэме ў канцы ўрока ці ў пачатку наступнага. Яны эфектыўна выяўляюць, як вучні прымяняюць атрыманыя веды на практыцы. Мэтазгодна выкарыстоўваць на замацаванне і некаторыя лінгвістычныя задачы, якія развіваюць лагічнае мысленне і накіраваны на выяўленне ўзроўню практычных ведаў і ўменняў. Аднак варыятыўнасць і эфектыўнасць выкарыстання займальнага матэрыялу залежыць ад настаўніка, яго падрыхтоўкі, прафесіяналізму, творчых здольнасцей.

  5. Выкарыстанне займальнага матэрыялу на роках беларускай мовы ўносіць разнастайнасць у навучальную дзейнасць, садзейнічае засваенню ведаў не па неабходнасці, а па жаданні саміх вучняў, павышае пазнавальны інтарэс да прадмета, дае магчымасць вучням ацаніць сябе на фоне іншых. Захапіўшыся, дзеці не прымячаюць, што вучацца: спазнаюць, запамінаюць новае, арыентуюцца ў незвычайных сітуацыях, папаўняюць запас уяўленняў, паняццяў, развіваюць фантазію.