Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
!!!!! шпоры по новым правілам!!!!!!!.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
270.34 Кб
Скачать

17. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар

1. З вялікай літары пішуцца:

*першае слова ў сказе:

*першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты…

*першае слова ва ўстаўных сказах-рэмарках, якія падаюцца ў дужках у пачатку тэксту і пасля кропкі, клічніка, пытальніка і шматкроп’я ў канцы сказа: Гарлахвацкі

2*. Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах:

3* З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:

*у пачатку простай мовы:

*у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: у сцвярджальнай частцы пастановы, рэзалюцыі, пратакола, акта і іншага рашэння.

4. Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары:

Пішуцца з малой літары:

*першае слова пасля шматкроп’я, калі яно стаіць у сярэдзіне сказа і абазначае прыпыненне ў маўленні: Зямля... зямля...

*першае слова ў сярэдзіне сказа пасля шматкроп’я, якое абазначае, што частка гэтага сказа апушчана: З невялікай і чыстай крыніцы лірычнага пачуцця... пачынаецца раман-паэма аб жыцці беларускага простага люду (А. Адамовіч);

*першае слова пасля клічніка, калі ён стаіць у сярэдзіне сказа: І кожны, хто мяне спытае, пачуе толькі адзін крык: што хоць мной кожны пагарджае, я буду жыць! –– бо я мужык!

*першае слова ў словах аўтара, якія ідуць пасля простай мовы з клічнікам, пытальнікам або шматкроп’ем: «Надзя! Надзейка!..» –– кліча …

*першае слова ў рэмарках да слоў дзейнай асобы, калі рэмарцы не папярэднічаюць кропка, клічнік, пытальнік ці шматкроп’е: Г а р л а х в а ц к і. А можа, і праўда бландзінка. Значыць, яна гэтае самае (круціць рукой каля валасоў) пабландзінілася, а я і не заўважыў

18.Вялікая і малая літары ў асабовых назвах

Імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, дадатковыя азначэнні пры гэтых назвах: Іван, Нестар Летапісец.

Кожнае імя ў састаўных імёнах і прозвішчах, калі яны пішуцца асобна або праз злучок: Эрых Марыя Рэмарк,

Клічкі жывёл, птушак і іншых істот: конь Варанок

Прозвішчы, імёны ў мн.л, калі яны выступаюць як назва роду, групы асоб ці ўжываюцца ў знач.агульнай назвы: Міцкевічы

Пачатковыя часткі Ібн, Бен, Шах-, Мак-, Сан-, Сант-, Сен-, Сент-, Тэр- у іншамоў.асабовых імёнах, якія пішуцца асобна, разам або далучаюцца да іх праз злучок, а таксама пачатковыя О’, Д’, якія пішуцца праз апостраф: Бен Алі,

Часткі састаўных асабовых імёнаў кітайцаў, карэйцаў, в’етнамцаў, бірманцаў, інданезійцаў, тайландцаў, цэйлонцаў, японцаў: Ань Лушань,

Аднос.прым., утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прым. ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў: Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы),

Прыналеж.прым, утвораныя ад асабовых імён і клічак жывёл, мянушак пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, ‑ёў (-ев-, -еў), -ын-, -ін-: Кузьмоў сусед,

З малой літары:

Агульн.назвы людзей, прадметаў, рэчываў і хім.эл, адзінак вымярэння, якія ўтварыліся на аснове асабовых і геагр.назваў: донжуан

Асабовыя назвы (прозвішчы, імёны і інш.) у форме мн.л, калі іх ужыванне выяўляе пагардлівыя, зневажальныя адносіны: гарлахвацкія

Назвы чалавека, утвораныя ад асабовых імёнаў, якія ўказваюць на яго прыналежнасць або прыхільнасць да каго-, чаго-небудзь: гегельянец

Прым, утвор.ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў з наз(фразеалагізмаў) або ў складзе састаўных агульных назваў са знач.адпаведнай адноснай прыкметы: ахілесава пята,

Часткі ван, да, дзі, дзю, дон (донна), дэ, дэр, ла, ле, фон, эль і некаторыя іншыя ў іншамоў.асабовых назвах: Людвіг ван Бетховен, у некаторых выпадках пішуцца з вялікай літары: Дзі Віторыё, Дэ Лонг, Ван Гог, Эль Грэка, Ла Баэсі.

Часткі ага, ад, ал, ас, ар, аш, бей, бек, задэ, аглы, уль, зуль, кызы, аль, паша, хан, шах, эд, эль, якія падаюцца пасля назвы або перад ёй і пішуцца праз злучок: Ібрагім-ага.