Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
991.23 Кб
Скачать

Тэма 21 вiды афiцыйна-справавых тэкстаў

Слова дакумент паходзіць з лацінскага documentum, што значыць доказ, сведчанне.

Дакумент – сродак замацавання разнастайнымі спосабамі на спецыяльным матэрыяле інфармацыі пра факты, падзеі, з’явы аб’ектыўнай рэчаіснасці і разумовай дзейнасці чалавека.

Дакументы забяспечваюць захаванне і назапашванне інфармацыі, а таксама магчымасць перадачы яе іншай асобе, шматразовы паўторны зварот да інфармацыі.

 Вызначэнне службовы дакумент размяжоўвае дзве сферы грамадскай практыкі: адміністрацыйна-кіраўніцкую, дзе выкарыстоўваюцца службовыя дакументы, і навукова-тэхнічную, дзе ўжываецца тэхнічная ці навуковая дакументацыя.

Паняцце службовы дакумент ахоплівае перш за ўсё:

1) дырэктыўныя і распарадчыя дакументы (законы, пастановы, загады);

2) адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (планы, статуты, акты, пратаколы);

3) дакументы па асабовым складзе працуючых (асабовыя дакументы) (заява, аўтабіяграфія);

4) фінансавую дакументацыю;

5) уліковую дакументацыю.

Кожны службовы дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г.д.). Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоўліваецца прызначэннем дакументаў. Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыповым фармулярам.

Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам.

Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Бланк ліста і агульны бланк адрозніваюцца дзвюмя парамі  рэквізітаў. Гэта – адрас установы-аўтара (індэкс, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлефона, нумар рахунку ў банку) у бланку ліста і від дакумента (або месца для гэтага рэквізіта) у агульным бланку – першая пара; спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента ў бланку ліста і месца складання дакумента ў агульным бланку – другая пара.

 

Тэкст службовага дакумента

Кожны дакумент мае пэўную тэкставую форму. Па спосабу сінтаксічнай арганізацыі маўлення, а таксама па яго пунктуацыйным і прасторава-графічным афармленні могуць быць выдзелены наступныя тыпы тэкстаў: лінейны запіс (аўтабіяграфія, заява, даверанасць), трафарэт (даведкі, кантракты, дамовы), табліца (фінансавыя ведамасці), анкета (асабовы лісток па ўліку кадраў).

1. Традыцыйны, лінейны запіс звязнай мовы.

 

10 кастрычніка а 14 гадзіне ў аўдыторыі № 16 адбудзецца сход студэнтаў І курса сацыяльна-эканамічнага факультэта ІПП. Пры сабе мець студэнцкія білеты і заліковыя кніжкі...

 

– дадзены тэкст уяўляе сабой паслядоўнасць цалкам сінтаксічна аформленых сказаў, якія адпавядаюць па стылі выкладання традыцыі службовай перапіскі.

 

2. Трафарэт – традыцыйны, лінейны запіс, але з прабеламі, якія запаўняюцца пераменнай інфармацыяй. Трафарэт уяўляе сабой від фармалізаванага тэксту: у ім загадзя прадугледжаны і тыповая сітуацыя, у межах якой будзе выкарыстаны службовы дакумент, і моўная форма, у якой гэта сітуацыя адлюстроўваецца.

 

Даведка №______Выдадзена_________________________________________

У тым, што________________________________________________________

Даведка выдадзена для прадстаўлення____________________________________

 

Калі мы запоўнім прагалы, можам атрымаць прыблізна такі тэкст:

 

Даведка № 141. Выдадзена Аляксандраву В.П.

У тым, што ён пражывае па Зялёнай вуліцы, д. 7, кв. 41 і мае сына 1988 г. нараджэння.

Даведка выдадзена для прадстаўлення па месцы працы.

 

3. Анкета.

Безумоўна, у анкеты ёсць падабенства да трафарэта, але ёсць і адрозненні. Перш за ўсё, неаднолькавая сінтаксічная арганізацыя мовы. Анкета – гэта пералік загадзя падрыхтаваных пытанняў. Пытанне і адказ – два звязаных па сэнсе самастойных сказа. Яны могуць мець аднолькавую форму (Прозвішча – Савіцкі, Імя – Іван), але гэта не абавязкова (Служба ў войску – не служыў). Тэкст анкеты размяшчаецца па вертыкалі.

 

Прозвішча______________________________

Імя_____________________________________

Імя па бацьку____________________________

Год і месца нараджэння__________________  і г.д.

 

4. Табліца – гэта сукупнасць дадзеных, прадстаўленых у лічбавай ці слоўнай форме і змешчаных у графах вертыкальнай і гарызантальнай плоскасцей.

 

Вытворчасць асобных відаў прадукцыі прамысловасці

 будаўнічых матэрыялаў

Віды прадукцыі

1983 г.

1984 г.

1985 г.

цэгла

359

353

299

сценавыя панэлі

1,7

1,8

1,9

 

У адным дакуменце дапускаецца сумяшчаць тэксты розных тыпаў. Традыцыйны запіс звязнай мовы можа быць ілюстраваны таблічным матэрыялам, можа папярэднічаць анкеце і г.д.