Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Факультэт пачатковай адукацыі

Спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя», 4 курс

Беларуская мова Сінтаксіс (экзамен)

1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Словазлучэнне і сказ — асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Сінтаксічныя сувязі. Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы (у параўнанні з рускай)

2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы словазлучэння. Слова, словазлучэнне і сказ. Свабодныя і сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні. Разнавіднасці сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова (іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя); паводле сэнсавых адносін кампанентаў (аб’ектныя, атрыбутыўныя (азначальныя), акалічнасныя прасторавыя, часавыя, прычыны, мэты і інш.); паводле структуры (простыя і складаныя).

3. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне (поўнае і няпоўнае); кіраванне (прыдзеяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае; прыназоўнікавае і безпрыназоўнікавае; слабое і моцнае); прымыканне. Сродкі выражэння сувязі. Асаблівасці беларускага кіравання. Сінтаксічны аналіз словазлучэнняў.

4. Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы сказаў: сэнсавая і інтанацыйная закончанасць, прэдыкатыўнасць, граматычная аформленасць, мадальнасць. Адрозненне сказа ад словазлучэння і слова.

5. Тыпы сказаў паводле адносін да рэчаіснасці (сцвярджальныя і адмоўныя), паводле мэты выказвання (апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя), іх граматычнае афармленне, асаблівасці інтанацыі. Разнавіднасці пытальных сказаў (уласна пытальныя, пытальна-рытарычныя і пытальна-пабуджальныя). Тыпы сказаў паводле эмацыянальнай афарбоўкі (клічныя і няклічныя). Граматычнае афармленне клічных сказаў, асаблівасці іх інтанацыі.

6. Тыпы сказаў паводле наяўнасці галоўных членаў (двухсастаўныя і аднасастаўныя), паводле наяўнасці даданых членаў (развітыя і неразвітыя), паводле наяўнасці і адсутнасці членаў сказа (поўныя і няпоўныя). Тыпы сказаў паводле структуры (простыя і складаныя). Ускладненыя і няўскладненыя сказы. Словы-сказы (нячленныя сказы)

7. Двухсастаўныя сказы. Граматычная аснова (прэдыкатыўнае ядро) двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа. Парадак слоў у сказе. Месца галоўных і даданых членаў у сказе. Інверсія і яе стылістычная роля. Размежаванне дзейніка і выказніка, выражаных назоўнікамі назоўнага склону, інфінітывам. Размежаванне даданых членаў сказа.

8. Дзейнік двухсастаўнага сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі дзейніка.

9. Выказнік двухсастаўнага сказа. Тыпы выказніка (просты, састаўны, складаны). Просты дзеяслоўны выказнік, Яго выражэнне. Састаўны іменны і дзеяслоўны выказнікі. Выражэнне выказальнага слова ў іх. Звязкі, іх тыпы ў іменным і дзеяслоўным выказніках. Складаны выказнік.

10  Каардынацыя дзейніка і выказніка ў простым сказе. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

11. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння. Прыдзеяслоўныя, прыйменныя і прыадвербіяльныя дапаўненні.

12. Азначэнне. Дапасаванае азначэнне, Яго выражэнне. Недапасаванае азначэнне, Яго выражэнне рознымі часцінамі мовы. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі дапасаваных і недапасаваных азначэнняў.

13. Прыдатак як разнавіднасць дапасаванага азначэння. Значэнні прыдаткаў. Адзіночны і развіты (разгорнуты) прыдатак. Размежаванне прыдатка і адзіночнага паяснёнага назоўніка.

14. Акалічнасці. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння.

Разбор па членах сказа.

15. Структурна-семантычная спецыфіка аднасастаўных сказаў. Галоўны член аднасастаўнага сказа. Тыпы аднасастаўных сказаў паводле характару выражэння галоўнага члена: дзеяслоўныя і іменныя. Сінанімія аднасастаўных і двухсастаўных сказаў. Функцыі аднасастаўных сказаў у мове.

16. Аднасастаўныя сказы дзеяслоўнага тыпу: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя. Безасабовыя сказы. Спосабы выражэння галоўнага члена безасабовых сказаў. Аднасастаўныя сказы іменнага тыпу.

17. Намінатыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка. Генітыўныя сказы. Вакатыўныя сказы, назоўны тэмы (назоўны ўяўлення), іх адрозненне ад намінатыўных сказаў і зваротка

18 Няпоўныя сказы. Тыпы няпоўных сказаў (рэплікі дыялогу, часткі складаных сказаў, кантэкстуальныя і сітуацыйныя сказы). Эліптычныя сказы. Адрозненне няпоўных эліптычных сказаў ад намінатыўных і няпэўна-асабовых сказаў.

19. Агульная характарыстыка простага ўскладненага сказа. Віды ўскладненых сказаў. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Стылістычная роля параўнанняў. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Пабочныя кампаненты сказа, іх значэнне і функцыя. Устаўныя канструкцыі, іх функцыя ў сказе. Падабенства і адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях. Сказы са звароткамі. Зваротак, спосабы выражэння зваротка. Адзіночныя і разгорнутыя звароткі. Інтанацыйнае выдзяленне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку. Адрозненне зваротка ад вакатыўнага сказа.

20. Сказы з аднароднымі членамі. Паняцце аднароднасці і неаднароднасці членаў сказа. Спосабы выражэння аднароднасці. Сувязь аднародных членаў пры дапамозе злучнікаў (спалучальных, супраціўных, размеркавальных) і без злучнікаў. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Сказы з аднароднымі дзейнікамі. Формы выказніка ў сказах з аднароднымі дзейнікамі. Выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі ў мове. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Сінтаксічная роля абагульняльных слоў у сказе.

21. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, прыдаткаў, акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа. Знакі прыпынку пры адасобленых членах

Сінтаксічны разбор простага сказа.

22. Складаны сказ як сінтаксічная адзінка. Адрозненне складанага сказа ад простага. Сэнсавае і інтанацыйнае адзінства частак складанага сказа. Тыпы адносін паміж часткамі складаных сказаў, сродкі іх выражэння. Тыпы складаных сказаў: злучнікавыя (складаназлучаныя і складаназалежныя) і бяззлучнікавыя; складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.

23. Складаназлучаны сказ. Будова складаназлучаных сказаў. Класіфікацыя складаназлучаных сказаў: складаназлучаныя сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі, далучальнымі часткамі. Сродкі сувязі частак у складаназлучаным сказе. Знакі прыпынку ў складазлучаным сказе.

24. Складаназалежны сказ. Галоўныя і даданыя часткі. Сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа: падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы, інтанацыя, суадносіны выказнікаў галоўнай і даданай частак. Роля ўказальных слоў (займеннікаў і прыслоўяў) у галоўнай частцы. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі (уступальныя), выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, супастаўляльныя, далучальныя.

25. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі. Сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне. Разнавіднасці сузалежнага падпарадкавання (аднароднае і неаднароднае падпарадкаванне частак). Змешанае падпарадкаванне. Сродкі сувязі частак і знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі.

26. Бяззлучнікавы складаны сказ, яго характарыстыка. Сродкі сувязі частак бяззлучнікавых сказаў. Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі, сэнсавыя адносіны ў гэтых сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавых сказаў.

27. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі (камбінаваны), яго характарыстыка. Выдзяленне яго структурных частак паводле актуальнага члянення сказа. Сродкі сувязі частак у сказах гэтага тыпу. Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

Сінтаксічны аналіз складанага сказа.

28. Асноўныя адзінкі і формы арганізацыі звязнай мовы. Тэкст і складаныя формы звязнай мовы. Перыяд, яго структура, сродкі сувязі частак. Знакі прыпынку ў перыядзе. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства) як адна з формаў звязнай мовы. Паслядоўная, паралельная і змешаная сувязь сказаў у складаным сінтаксічным цэлым. Сродкі аб’яднання сказаў у звышфразавых адзінствах. Абзац як сродак структурнай і сэнсавай арганізацыі тэксту. Функцыі абзаца (сэнсавая, эмацыйная, кампазіцыйная, выдзяляльная).

Аналіз складаных формаў звязнай мовы.

29. Чужая мова. Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая), няўласна-простая і ўскосная мова. Сказ з простай мовай як двухчленная канструкцыя. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы, сродкі сувязі гэтых частак. Структурныя разнавіднасці простай мовы: маналог, дыялог, палілог; уключаная простая мова і інш. Цытаты. Правілы замены простай мовы ўскоснаю. Няўласна-простая мова як адначленная канструкцыя, яе сінтаксічная і стылістычная роля.

Аналіз тэксту з чужой мовай.

30. Пунктуацыя. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам. Роля пунктуацыі ў афармленні пісьмовай мовы. З гісторыі пунктуацыі. Асновы пунктуацыі (сэнсавая, граматычная, інтанацыйная). Віды знакаў прыпынку (раздзяляльныя, выдзяляльныя). Спалучэнне знакаў прыпынку (коска і працяжнік, дужкі і коска, пытальнік і клічнік і інш.). нарматыўныя знакі прыпынку і факультатаыўныя знакі прыпынку. Варыянтныя знакі прыпынку. Стылістычная роля знакаў прыпынку. Агляд асноўных правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку.

Пунктуацыйны аналіз.