Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Модуль-А. 1 курс.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
46.24 Кб
Скачать

147. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1. 988г. А. заснаванне Тураўскай епархіі

2. 992г. Б. утварэнне Полацкай епархіі

3. 1005г. В. будаўніцтва Сафійскага сабора ў

Полацку

4.1055-1060 гг. Г.будаўніцтва Спаса-Ефрасінеўскай царквы

Д.прыняцце хрысціянства на Русі

148. Тураўскае евангелле датуецца:

а. 9 ст. б.10 ст. в. 11 ст. г. 12 ст.

149. Крыж Ефрасінні Полацкай быў падараваны ёю царкве:

а. Сафійскай б. Барысаглебскай в. Варварынскай г. Спаскай

150. Тураўскім епіскапам каля 1158 г. стаў:

а. Міна б. Кірыла в. Клімент г. Лаўрэнцій

151. Ефрасіння Полацкая да прыняцця хрысціянства мела язычніцкае імя ...?

152. Кірыла Тураўскі вядомы ў гісторыі тым, што напісаў шэраг:

а. слоў б. жыцій в. летапісаў г. прытчаў

153. Першыя манастыры каля Полацка ўзніклі ў:

а.10 ст. б.11 ст. в.12 ст. г. 13 ст.

154. Крыж Е.Полацкай быў зроблены ў:

а. 10 ст. б.11 ст. в.12 ст. г. 13 ст.

154. Распаўсюджванне хрысціянства ў беларускіх землях у 10-13 стст.:

а. было рэгрэсам у развіцці грамадства б. садзейнічала развіццю пісьменнасці і адукацыі в. паляпшала маральны стан грамадства г. дазволіла дапамагаць сялянам за кошт дзесятай долі царкоўных даходаў

155. Веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад іншых людзей у 12 – 13 стст., называўся ...?

156. Царква – гэта:

а. дзяржаўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае хрысціян

б. месца, дзе жывуць манахі в. будынак для хрысціянскага набажэнства

г. рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае паслядоўнікаў хрысціянскай рэлігі

157. Княгіня Рагнеда првяла апошнія гады свайго жыцця пад імем ...?

158. У землях усходніх славян хрысціянства пачало распаўсюджвацца з сярэдзіны:

а. 5 ст. б. 6 ст. в. 8 ст. г. 10 ст.

159. Да хрысціянскага духавенства адносіцца:

а. імам б. патрыярх в. епіскап г. равін

160. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1.пустэльнік А. кіраўнік каталіцкай царкоўнай акругі

2.патрыярх Б. асоба ў праваслаўнай царкве, якой

3. святар падпарадкоўваліся епіскапы

4. мітрапаліт В. вышэйшая царкоўная асоба ў

праваслаўных

Г. асоба, якая стаяла на чале царкоўнага

прыходу

Д.веруючы чалавек, які жыў у ізаляцыі ад

іншых людзей

161. Вышэйшую царкоўную ўладу ў Канстанцінопалі ўзначальваў ...?

162. Галоўны або вялікі культавы будынак горада – гэта ...?

163. На тэрыторыі Беларусі ў 12 ст. першыя хрысціянскія манастыры былі заснаваны:

а. К. Тураўскім б .Е. Полацкай в. К. Смаляцічам г. А. Смаленскім

164. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1. патрыярх А.Рым

2. святар Б.Кіеў

3. мітрапаліт В.Тураў

4. епіскап Г.Канстанцінопаль

Д.Камянец

165. Кірыла Тураўскі нарадзіўся ў ...? годзе

166. Сан сярэдняй ступені свяшчэнства, асоба, якая, ўзначальвала царкоўны прыход, - гэта ...?

167. З прыняццем хрысціянства ў Кіеўскай Русі рэзідэнцыя мітрапаліта знаходзілася ў:

а. Канстанцінопалі б. Кіеве в.Тураве г. Маскве

168. У 10-13 стст. у Беларусі на чале тэрытарыяльнай царкоўнай акругі стаяў ...?

169. Раннехрысціянскае сачыненне, у якім апавядаецца аб жыцці Ісуса Хрыста, - гэта ...?

170. Адной з прычын прыняцця хрысціянства ўсходнімі славянамі з’яўлялася:

а. узнікненне першых дзяржаўных утварэнняў б. пагроза ісламізацыі в. павышэнне ролі язычніцкіх вераванняў сярод вышэйшых слаёў насельніцтва г. распаўсюджванне абярэгаў сярод насельніцтва

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]