Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кср2,вар.1..docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
19.07.2019
Размер:
36.17 Кб
Скачать

Заданні

да кантралюемай самастойнай працы

студэнтаў 1-га курса фізіка-тэхнічнага факультэта

спецыяльнасцей “Фізіка”,

Прамысловая электроніка”,

Інфармацыйна-вымяральная тэхніка”

па тэмах: 1)“Геапалітычнае становішча Беларусі ва ўмовах нарастанняпагрозы Другой сусветнай вайны”;

2) “Вялікая Айчынная вайна”

В ы к а н а ў(ла)___________________________________Г р у п а_________

Заданне 1. Дайце азначэнне тэрмінаў “камасацыя”, “парцэляцыя”. Вызначце месца Заходняй Беларусі ў Другой Рэчы Паспалітай (Літаратура: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917–1945 г. – Мінск: Экаперспектыва, 2006. – С. 352-438).

КАМАСАЦЫЯ – звядзенне ў адзін участак сялянскіх зямель, размешчаных раней цераспалосна; адзін з элементаў аграрнай рэформы ў Польшчы, у тым ліку у Заходняй Беларусі.

Парцэляцыя - продаж малымі надзеламі – парцэламі – частак памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі.

У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай 98 815 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з із беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі. У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю – аб’яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў – сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) – да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы. Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

Заданне 2. Дайце ацэнку пакта Рыбентропа-Молатава ў працэсе далучэння Заходняй Беларусі да БССР. (Літаратура: Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5: Беларусь у 1917–1945 г. – Мінск: Экаперспектыва, 2006. – С. 352-438; Нарысы гісторыі Беларусі ў 2 ч. Ч. 2. – Мінск, 1995. – С. 253-264; Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002). – Мінск, 2003. С. 298-310).

У 1934 г. СССР

уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. был

падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы Англіі з самага

пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі.

Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыя колы заходніх

дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс гэтага курса

заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе

накіраваць яго экспансію на Усход.

Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розных напрамках. Заходнія

дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной 1935г. афіцыйна

адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскага дагавора

вяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзе Германія

акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не

адстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія

Японія заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася

Італія.

У сакавіку 1938 г. у склад рэйха была ўключана Аўстрыя. Пагроза

навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўніко

урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісана

пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай

вобласці) Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана

Германіяй. Такім чынам, да 1939г. Версальска-Вашынгтонская сістэма

дагавораў была скасавана канчаткова.

Становішча у свеце рабілася выбухованебяспечным. У новых умовах

Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй. Адбыліся эканамічныя

перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся ў маі-жніўні 1939

г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.

Англія і Францыя пасля акупацыі Чэхаславакіі немцамі, баючыся

непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт з СССР. Вясной

летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі і Францыі па

палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскія палітычныя

колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явіліся англа-

нямецкія перагаворы.

На палітычных і ваенных перагаворах з СССР Англія і Францыя займал

неканструктыўную пазіцыю. Разам з тым, яны не праяўлялі гатоўнасці да

кампрамісаў перад тварам фашызму.

На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыць магутны антыфашысцк

фронт.

Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што перагаворы СССР, Англ

Францыі зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася крытычнай. Падрыхтоўка

Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, і Гітлер у любы момант бы

гатовы пачаць наступленне.

Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай

палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову

Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939 г.Гітлер звярнуўся

з асабістым пасланнем да І.В.Сталіна прыняць міністра замежных спра

Германіі “для складання і падпісання пакта аб ненападзеніі”. Раніцай 23

жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім, Сталіным

Молатавым завяршыліся на працягу аднаго дня. 23 жніўня 1939 г. бы

падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.

Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку, з’явіўся вымушаным крокам,

лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг. Савецкі Саюз пазбегну

вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах стварэння адзінага

антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання сваёй

абароназдольнасцi. З другога ж боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму

прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Бы

дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.

Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім

размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю,

Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію,

Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз

Іран, Афганістан і Турцыю.

Згодна з першым пунктам пратакола, у выпадку тэрытарыяльных

палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам

(Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца Літвы павінна была

стаць мяжой, падзяляючай сферу уплыву Германіі і СССР.

У другім пункце пратакола адзначалася: “У абласцях, якія належаць

Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны па лініі рэк Нараў,

Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па сутнасці, атрымліваў акрамя Заходняй

Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.

Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і фашысцкай дзяржа

сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ў парушэнне дагаворных

абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў грэбаванне нормам

права і маралі.

Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор аб дружбе і граніцы паміж

СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксама падпісаны сакрэтны

дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу інтарэсаў СССР,

а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай дамоўленасц

ваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.

Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939 г. развязаў ёй рукі на

Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з

Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. У

той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і Індыя. Пачалася

другая міравая вайна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]