Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, ФЗО, по Бел. яз. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы..docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
34.47 Кб
Скачать

Справавы ліст.

Суправаджальны ліст

Иванцовай Наталлі Віктараўне,

дырэктару па персанале кампаніі ТАА "Элемент"

Дабрыдзень, шаноўнаяНаталляВіктараўна!

Ваша кампанія вядома як лідар на рынку канцтавараў і тавараў для офіса. Нядаўна я ўбачыў на Вашым сайце адкрытую вакансію кіраўніка аддзела маркетынгу. Азнаёміўшыся з пералікам кваліфікацыйных патрабаванняў, я прыйшоў да высновы, што магу прэтэндаваць на гэту пазіцыю, улічваючы той факт, што на працягу 10 год працаваў у сферы маркетынгу, зарэкамендаваўшы сябе добрым адмыслоўцам і кіраўніком.

Займаючы пасаду дырэктара па маркетынгу ў ТАА "Амега", я арганізаваў працу аддзела з нуля, правёў рэбрэндынг старога лагатыпа. Перагледзеўшы стратэгію прасоўвання прадукцыі, праз год дамогся павелічэння штомесячнага аб'ёму продажу у тры разы.

Паколькі рынак канцтавараў мне вядомы, я вельмі хутка змагу зарыентавацца ў новай сітуацыі, правесці аналіз бягучай дзейнасці аддзела маркетынгу Вашай кампаніі і ўкараніць цікавыя ідэі, якія спрыяюць дасягненню высокіх паказчыкаў развіцця і прыбытковасці кампаніі.

Дзякуй за Вашу ўвагу да майго ліста.

З задавальненнем прыму прапанову сустрэцца з Вамі і больш дэталёва пагаварыць пра маю прафесійную дзейнасць і пра тое, чым я магу быць карысны кампаніі.

Маё рэзюмэ і рэкамендацыі Вы знойдзеце ў далучаным файле.

З павагай,

Сокалаў Зміцер Васільевіч

Тэл. 8(017) 258-99-99