Контрольная работа
.rtfКантрольная работа
па беларускай мове
варыянт № 1
студэнта 2-га курса
ФЗВ і ДН БДУІР
спецыяльнасць ПЗІТ
Трацяка Алега Іванавіча
Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.
Агульнаўжывальныя |
Абмежаванага ўжытку |
||
|
Дыялектная лексiка |
Спецыяльная лексiка |
Жаргонная лексiка |
гаспадарка плошча лета школа перадаваць
|
нямашака дзiценак |
азон шрыфт аптычны дыск камп’ютарны вiрус санорны гук мiкраэлектронiка |
зубарыць стукач фiлонiць
|
Азон, шрыфт, гаспадарка, аптычны дыск, плошча, нямашака, зубарыць, лета,камп’ютэрны вiрус, стукач, санорны гук, школа, фiлонiць, дзiценак, мiкраэлектронiка, перадаваць.
Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту.
Выявiце:
а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi);
б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі.
Сухавей – гарачы і сухі вецер, які суправаджаецца высокай тэмпературай (вышэй за 25С) і нізкай адноснай вільготнасцю паветра (менш за 30%). Пры сухавеі павялічваецца выпарэнне, што пры нястачы вільгаці ў глебе вядзе да гібелі раслін. Падобныя на сухавей вятры называюцца: у Егіпце хамсінам, у Паўднёвай Еўропе і Заходняй Азіі сірока, ва ўнутраных раёнах Афрыкі харматанам. Узнікаюць такія вятры пераважна пры ўварванні з поўначы халодных паветраных мас,у якіх мала вадзяной пары. Пераходзячы ў больш нізкія шыроты, паветраныя масы праграюцца і становяцца яшчэ менш вільготнымі. Рухаючыся па паўднёвай перыферыі антыцыклону , яны накіроўваюцца на паўночны захад і захад. Трэба адзначыць, што звычайна сухавеі суправаджаюць засуху. Такім чынам, сухавеі прычыняюць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Для барацьбы з сухавеямі неабходна высаджваць полеахоўныя лясныя палосы. Дапамагае і арашэнне пасвеваў.
Тыповыя лексіка- граматычныя сродкі арганізацыі тэксту:
а) аддзеяслоўныя назоўнікі:
уварванне;
выпарэнне;
арашэнне;
абстрактныя назоўнікі:
барацьба;
гібель;
зваротныя дзеясловы:
суправаджаецца;
павялічваецца;
называюцца;
праграюцца;
накіроўваюцца;
ужыванне тэрмінаў і ўстойлівых спалучэнняў тэрміналагічнага характару:
25 С;
менш за 30%;
выпарэнне;
глеба;
хамсінам;
сірока;
харматанам;
антыцыклон;
арашэнне;
высокая тэмпература;
нізкая адносная вільготнасць паветра;
нястача вільгаці;
халодныя паветраныя масы;
вадзяная пара;
нізкія шыроты;
паўднёвая перыферыя;
полеахоўныя лясныя палосы;
назоўнікі роднага склону:
вільгасцю паветра;
пры нястачы вільгаці;
да гібелі раслін;
з поўначы паветраных мас;
мала вадзяной пары;
безасабова- прэдыкатыўныя словы:
неабходна;
трэба.
б) Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі:
апавядальныя сказы – усе;
складаназалежныя сказы ( першы, другі, чацвёрты сказы);
сказ з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі вятроў з абагульняючым словам (трэці сказ);
словазлучэнні – тэрміны;
сродкі міжфразавай сувязі тыпу злучнікаў і злучальных слоў афармлення вывадаў, высноў - трэба адзначыць што..., такім чынам.
Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў.
Знайдзіце моўныя памылкі. Выпраўце іх.
Камп`ютэрны вiрус – гэта спецыяльна напiсаная невялiчкая па памерах праграма, якая можа “прыпiсваць” сябе да iншых праграм, а таксама дзень пры днi выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютэры. Бяда, калi такая праграма пачынае работу…
Камп`ютарны вiрус – гэта спецыяльна напiсаная невялiкая па памерах праграма, якая можа “прыпiсваць” сябе да iншых праграм, а таксама пастаянна выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютары. Вялікая праблема, калi такая праграма пачынае работу…
Навуковы стыль тэксту (навукова-папулярны падстыль).
Заданне 4. Складзіце тэзісны план тэксту па спецыяльнасці.
Сучаснае інфармацыйнае грамадства ставіць перад усімі тыпамі вучэбных устаноў адукацыі, і ў тым ліку перад школай, задачу падрыхтоўкі выпускнікоў, якія валодаюць рознымі спосабамі работы з інфармацыяй. Інтэграцыя інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс дае магчымасць прымянення камп’ютара як сродку навучання школьнікаў.
Камп’ютар можа выступаць крыніцай разнастайнай інфармацыі для настаўніка. Праз сетку Internet магчыма пачарпнуць інфармацыю аб навейшых навуковых адкрыццях і тэхнічных дасягненнях. Таксама гэта прыстасаванне, з дапамогай якога можна прагледзець дэманстрацыі доследаў і з’яў, скласці навучальныя праграмы, якія ствараюць умовы кожнаму вучню для індывідуальнага тэмпу работы, аказваюць высокае эмацыянальнае ўздзеянне на памяць, што дазваляе захоўваць інфармацыю даволі доўгі прамежак часу.
Але ж пры выкарыстанні навучальных праграм паўстае цэлы шэраг праблем:
- існуючыя пакеты навучальных праграм маюць нізкае метадычнае і дыдактычнае афармленне, паколькі распрацаваны не настаўнікамі- прадметнікамі, а прaграмістамі, якія недастаткова знаёмы з методыкамі выкладання дадзенага прадмета;
- навучанне ў гімназіі вядзецца на беларускай мове, а існуючыя праграмы складзены на рускай мове;
- вялікі кошт праграмнага забеспячэння;
- нізкі ўзровень валодання настаўнікамі сучаснымі мовамі праграміравання, якія б дазволілі складаць неабходныя праграмныя прадукты.
Нягледзячы на ўсё сказанае, камп’ютар можна лічыць самым эфектыўным сродкам навучання.
Тэзісны план тэксту:
Камп’ютар – сродак навучання школьнікаў.
Камп’ютар – крыніца разнастайнай інфармацыі для настаўніка.
Праблемы пры выкарыстанні навучальных праграм:
1) нізкае метадычнае і дыдактычнае афармленне;
2) праграмы складзены на рускай мове;
3) вялікі кошт праграмнага забеспячэння;
4) нізкі ўзровень валодання настаўнікамі сучаснымі мовамі праграміравання.
Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў тэксце. Выпраўце іх.
Стварэнне аутаматызаванных сiстэм кiравання – заканамерный этап на шляхе развiц_я i ўдасканальвання метадау i тэхналогiй кiравання сучастнай вытворчасьцю, галiнамi народнай гаспадаркi, сiстэмамi массавага абслугоування i iнш.. Неабходнасьць аутамацiзацыi працэссаў кiравання абумоулена многiмi прычынамi. Паскараюцца тэмпы роста выпускаемай прадукцыi, узрастает складанасьць абьектау кiравання i умоваў iх функцыянiравання, узмацняецца канцэнтрацыя i спецыялiзацыя вытворчасьцi, змяняецца склад прадукцыi і яе_спажывецкiх якасцяў.
Стварэнне аўтаматызаваных сiстэм кiравання – заканамерны этап на шляху развiцця i ўдасканальвання метадаў i тэхналогiй кiравання сучаснай вытворчасцю, галiнамi народнай гаспадаркi, сiстэмамi масавага абслугоўвання i iнш. Неабходнасць аўтаматызацыi працэсаў кiравання абумоўлена многiмi прычынамi. Паскараюцца тэмпы росту выпускаемай прадукцыi, узрастае складанасць аб’ектаў кiравання i ўмоў iх функцыянавання, узмацняецца канцэнтрацыя i спецыялiзацыя вытворчасцi, змяняецца склад прадукцыi і яе спажывецкiх якасцяў.
Заданне 6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Знайдзіце ў перакладзе прыклады магчымай інтэрферэнцыі.
Вызначце яе від. Выпішыце тэрміны.
Предметом электронной техники является теория и практика применения электронных, ионных и полупроводниковых приборов в устройствах, системах и установках для различных областей народного хозяйства. Гибкость электронной аппаратуры, высокие быстродействия, точность и чувствительность открывают новые возможности во многих отрослях науки и техники.
Радио (от латинского “radiare” – излучатель, испускать лучи) –
-
способ беспроволочной передачи сообщений на расстояние посредством электромагнитных волн (радиоволн), изобретённый русским учёным А.С.Поповым в 1985 году;
-
область науки и техники, связанная с изучением физических явлений, лежащих в основе этого способа, и с его использованием в связи, вещании, телевидении, локации и т.д.
Радио, как уже было сказано выше, открыл великий русский ученый Александр Степанович Попов. Датой изобретения радио принято считать 7 мая 1895 г., когда А.С.Попов выступил с публичным докладом и демонстрацией работы своего радиоприемника на заседании Физического отделения Русского физико-химического общества в Петербурге.
Развитие электроники после изобретения радио можно разделить на три этапа: радиотелеграфный, радиотехнический и этап собственно электроники.
В первый период (около 30 лет) развивалась радиотелеграфия, и разрабатывались научные основы радиотехники. С целью упрощения устройства радиоприёмника и повышения его чувствительности в разных странах велись интенсивные разработки и исследования различных типов простых и надёжных обнаружителей высокочастотных колебаний – детекторов.
Прадметам электроннай тэхнікі з’яўляецца тэорыя і практыка прымянення электронных, іонных і паўправадніковых прыбораў ва ўстройствах, сістэмах і ўстаноўках для розных галін народнай гаспадаркі. Гібкасць электроннай апаратуры, высокія хуткадзеянні, дакладнасць і адчувальнасць адкрываюць новыя магчымасці ў шматлікіх галінах навукі і тэхнікі.
Радыё (ад лацінскага “radiare” – выпраменьвальнік, выпускаць промні) –
-
спосаб бяздротавай перадачы паведамленняў на адлегласць праз электрамагнітныя хвалі (радыёхвалі), вынайдзены рускім вучоным А.С. Паповым у 1895 годзе;
-
галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем фізічных з’яў, якія ляжаць у аснове гэтага спосабу, і з яго выкарыстаннем у сувязі, вяшчанні, тэлебачанні, лакацыі і г.д.
Радыё, як ужо было сказана вышэй, адкрыў вялікі рускі вучоны Аляксандр Сцяпанавіч Папоў. Датай вынаходніцтва радыё прынята лічыць 7 мая 1895 г., калі А.С.Папоў выступіў з публічным дакладам і дэманстрацыяй работы свайго радыёпрыёмніка на пасяджэнні Фізічнага аддзялення Рускага фізіка-хімічнай суполкі ў Пецярбургу.
Развіццё электронікі пасля вынаходніцтва радыё можна падзяліць на тры этапы: радыётэлеграфны, радыётэхнічны і этап уласна электронікі.
У першы перыяд (каля 30 год) развівалася радыётэлеграфія і распрацоўваліся навуковыя асновы радыётэхнікі. З мэтай спрашчэння ўстройства радыёпрыёмніка і павышэння яго адчувальнасці ў розных краінах праводзіліся інтэнсіўныя распрацоўкі і даследаванні розных тыпаў простых і надзейных вынаходнікаў высокачастотных ваганняў - дэтэктараў.
Прыклады магчымай інтэрференцыі:
у аснове – сінтаксічная (в основе)
ва ўстройствах - сінтаксічная (в устройствах)
у Пецярбурге - сінтаксічная (в Петербурге)
свайго – лексічная (своего)
паўправадніковых – лексічная (полупроводниковых)
электрамагнітных воўн – лексічная (электромагнитных волн)
падзяліць – марфалагічная (поделить)
на тры этапы - сінтаксічная (на три этапа)
про′стых – акцэнталагічная (просты′х)
вялікі – марфалагічная (великий, русский);
рускі – марфалагічная (русский);
першы – марфалагічная (первый)
праводзіліся – марфалагічная (проводились)
адкрыў – марфалагічная (открыл)
фізічных – словаўтваральная (физических)
звязаная – словаўтваральная (связаная)
хімічнай – словаўтваральная (химической)
навуковыя – словаўтваральная (научные)
радыётэхнічны – словаўтваральная (радиотехнический)
Тэрміны:
радыё
прыбор
апаратура
радыёпрыемнік
электроніка
радыётэлеграфія
высокачастотныя ваганні
адчувальнасць
радыётэхніка
электрамагнітныя хвалі
радыёхвалі
выпраменьвальнік
дэтэктар
лакацыя
вяшчанне
тэлебачанне
Трацяк А. І. 2010 год.