Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР№1, 1 курс, 1 скместр.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
95.74 Кб
Скачать

Заданне №4.

  1. Локальная переменная – лакальная зменная – зменная праграмы, якая існуе ў тым блоку дзе яна вызначана, звычайна падпраграмай, працэдурай, альбо функцыяй.

  2. Маршрут поиска – маршрут пошуку – па каталозе для , пошуку патрэбнага. Аперацыйная сістэма шукае файл па ўказанным маршруце.

  3. Команда перехода – каманда перахода – каманда для праверкі разраду флага ў рэгістры мікрапрацэсара, а таксама пераход да канкрэтнага адрасу ў памяці (не наступнаму па папарадку), калі гэты флаг быў устаноўлены.

  4. Сообщение об ошибке – паведамленне аб памылцы – паведамленне пра памылку ў праграме альбо звестках, якое выводзіцца на экран.

  5. Подчинённый процессор – падпарадкаваны працэсар – мікрапрацэсар, які знаходзіцца пад кіраваннем мікрапрацэсара галоўнага кампутара.

  6. Позиция разряда – пазіцыя разраду – пазіцыя інфармацыйнага разраду ў байце: пачынаецца з нулявой (найменшы вартасны разрад) і заканчваюцца 7-й (найбольшы вартасны разрад).

  7. Режим интерпритации – рэжым інтэрпрытацыі – метад трансляцыі праграмы, калі кожны адтрансляваны аператар неадкладна выконваецца.

  8. Контрольная сумма – кантрольная сумма - вылічальнае значэнне,

якое выкарыстоўваецца для праверкі цэласнасці звестак,

так як пры іх перадачы альбо запісу на дыск могуць

узнікаць памылкі. Вылічаецца кантрольная сума для

канкрэтнага фрагменту звестак. Пасля перадачы звестак

альбо захаванні вылічаецца новая кантрольная сума (з

удзелам магчымых, няправільна перададзеных альбо

запісаных байт) і параўноўваецца з арыгінальным

значэннем. Несупадзенне кантрольных сумаў – сігнал пра

памылку і трэба зноў выканаць перадачу альбо захаванне

гэтых звестак. Гэты спосаб прасцейшы, ён не дазваляе выправіць памылковыя звесткі.

  1. Длина строки – даўжыня радка - 1. У мовах праграмавання: дазволены максімальны лік сімвалаў у адным радку. 2. У тэкставых працэсарах: колькасць знакаў на кожным друкаваным радку.

  2. Буфер обмена – буфер абмену - спецыяльны рэсурс памяці, які падтрымліваецца аперацыйнай сістэмай. У ім захоўваецца асобнік апошняй скапіяванай ў яго порцыі інфармацыі. Перадача звестак з буфера абмену ў бягучую праграму (“уклейванне”) здзяйсняецца аперацыяй ўстаўкі (paste). З дапамогай буфера абмену можна перадаваць інфармацыю з адной праграмы ў другую, пры ўмове, што другая праграма можа чытаць звесткі, згенераваныя першай. Звесткі, скапіяваныя праз буфер абмену, з’яўляюцца статычнымі і не адлюстроўваюць наступных зменаў. У буферы часова захоўваюцца тэксты альбо графіка. Ён выкарыстоўваецца для абмену звестамі паміж дадаткамі.

  3. Действительные числа – рэчаісныя лікі - лікі, якія могуць быць дадатнымі і адмоўнымі, цэлымі і дробнымі альбо ўяўляць сабой лікі, якія складаюцца з цэлай і дробнай частак. Рэчаісныя лікі падзяляюцца на рацыянальныя і ірацыянальныя. Першыя можна падаць як у выглядзе рацыянальнага дробу p / g , (дзе p і g – цэлыя, g = 0), так і ў выглядзе 285 концага ці бясконцага перыядычнага дзесятковага дробу; ірацыянальныя рэчавыя лікі – толькі ў выглядзе бясконцага неперыядычнага дзесятковага дробу.

  4. Самообучающаяся система – саманавучальная сістэма - сістэма, якая здольна паляпшаць сваё функцыянаванне на аснове назапашвання інфармацыі ад папярэдняй работы, аўтаматычна дабаўляць новую інфармацыю ў свой банк звестак пры ўводзе карыстальнікам новага правіла альбо дадатковай інфармацыі.

  5. Уровень языка программирования – узровень мовы праграмавання - ступеня машыназалежнасці мовы. Падзяляюцца на мовы нізкага ўзроўню (блізкія да машынных кодаў) і высокага ўзроўню (незалежныя ад канкрэтнага тыпу ўжытковага кампутара). Ужываецца і такая класіфікацыя: машынныя, машына-арыентаваныя і машынанезалежныя мовы.

  6. Файл подкачки – файл падпампоўвання - файл для захавання звестак у многазадачным рэжыме. Калі АС пераходзіць да выканання новай праграмы, яна пераносіць звесткі папярэдняй праграмы ў файл падпампоўвання. Калі адбываецца вяртанне да папярэдняй праграмы, файл падпампоўвання счытваецца, і праграма можа аднавіць работу з таго месца, дзе яе выкананне было прыпынена.

  7. Фатальная ошибка – фатальная памылка - памылка сістэмы альбо дадатку, якая прыводзіць да прыпынення выканання праграмы і страце звестак. Прадоўжыць далейшую работу праграмы немагчыма.

  8. Тактовая частота – тактавая частата - хуткасць, з якой працэсар кампутара выконвае каманды. У кожнага кампутара ёсць свой гадзіннік, які рэгулюе хуткасць выканання камандаў працэсара.

  9. Теория алгоритмов – тэорыя алгарытмаў – галіна матэматыкі, якая вывучае агульныя ўласцівасці алгарытмаў. Пачаткам сістэматычнай распрацоўкі тэорыі алгарытмаў лічыцца 1936 г., калі А. Чэрт (ЗША) сканструяваў першую матэматычную мадэль алгарытму. Бальшыня алгарытмаў, якія сустракаюцца ў матэматыцы, лёгка зводзяцца да вылічэння цэлалікавых значэнняў функцыі, аргументы якой прымаюць цэлалікавыя значэнні. Разглядаючы гэтыя ўласцівасці алгарытмаў як галоўныя і абстрагуючыся ад астатніх рысаў алгарытмаў, А.Чэрч прапанаваў лічыць спецыяльныя функцыі такога віду (так званыя часткова рэкурсіўныя функцыі) матэматычнымі мадэлямі алгарытмаў. На алгарытм можна глядзець як на машыну, прыстасаваную для развязання задач з гэтага класа праблемаў. Гэты падыход развіваў А. Цюрынг (Англія), які прапанаваў схему ідэалізаванай машыны (называецца машынай Цюрынга) у якасці матэматычнай мадэлі алгарытмаў.

  10. Путь доступа – шлях доступу - маршрут пошуку патрэбнага файла аперацыйнай сістэмай. Поўны шлях доступу пачынаецца з абазначэння дыскавода, за якім ідзе ланцужок імёнаў каталогаў (папак) і падкаталогаў і завяршаецца імем файла.

  11. Энергонезависимая память – энэрганезалежная памяць - любая памяць, якая захоўвае сваё змесціва пасля выключэння сілкавання.

  12. Электрическая схема – электрычная схема – з тэхнічнага пункту гледжання: гэта любая схема, па якой можа праходзіць электрычны ток. Камбінацыя ўзаемазвязаных электрычных кампанентаў, аб’яднаных для выканання канкрэтнай задачы.