Профессиональная лексика
.docxМинистерство образования республики Беларусь
Учреждение образования
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»
Институт информационных технологий
Специальность ПОИТ
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
По курсу «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»
Студент-заочник 1 курса
Минск, 2012
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Cпецыяльнасць ПЗІТ
Кантрольная работа
Па курсу «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»
Студэнт-завочнік 1 курса
|
Мінск, 2012
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
Паходжанне беларускай мовы.
Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.
Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе. Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў.
У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў.
Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.
У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў – дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.
Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.
Аднак пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.
У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.
Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе. Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай. Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен. У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.
Тэзісны план :
1.Самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.
2. Першы варыянт пісьмовай мовы
а) Роля мясцовых дыялектаў
3.Фармаванне беларускай народнасці і яе мовы
а) Літаратурная мова ВКЛ
б) Апалячваннее беларускай мовы
в) Ўжыванне рускай мовы
4. Беларускай мова набыла статус дзяржаўнай
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрференцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення) і пяць прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі
Марфалагiчная інтэрференцыя:
а) родны склон:
у памяшканні нібы не хапала кіслароду – в помещении словно не хватало кислорода; артыст не мае таленту - артист не имеет таланта;
раскаты грому - раскаты грома;
у магазiнах шмат цукру - в магазинах много сахара;-)
гурбы снегу - сугробы снега.
б) месны склон:
журба на сэрцы - тоска на сердце;
у гэтым выпадку - в этом случае;
пазнака ў календары - пометка в календаре;
прымаць уздел у сходзе - принимать участие в собрании;
ісці па шляху – идти по пути.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
здеквацца з малодшага брата - издеваться над младшим братом;
поехать к деду – паехаць да дзеда;
заведующий отделением – загадчык аддзялення;
смеяться над глупой шутки – смяяцца з дурнога жарта;
приложение к параграфу - дадатак да параграфа.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Навуковы стыль: сіла тока, пауправаднікі, лічба-аналагавы пераўтваральнік
1. У фізіцы сілай тока называюць велічыню зарада, які праходзіць праз папярэчнае сячэнне правадніка за адзінку часу.
2. Рэчывы, якія па сваёй электраправоднасці займаюць прамежкавае значэнне паміж праваднікамі і дыэлектрыкамі, называюць паўправаднікамі.
3. Лічба-аналагавы пераўтваральнік у відэасістэмах служыць для пераўтварэння бесперапыннага патоку дадзеных, які фарміруецца відэакантролерам, у ўзроўні інтэнсіўнасці колеру, што падаюцца на манітор.
Публіцыстычны стыль: медыкі раяць, тандэм Пуцін-Мядзведзеў, “Арабская вясна”.
1. Медыкі раяць прайсці вакцынацыю ад грыпа, бьо яна дапамагае калі не пазбегчы хваробы, то лягчэй яе перанесці, перадае БЕЛТА.
2. Палітолагі лічаць, што кіруючы тандэм Пуцін-Мядзведзеў можа захавацца, як мінімум, на пяць гадоў, аж да прэзідэнцкіх выбараў 2018 года.
3. Масавыя народныя пратэсты, якія ахапілі ў гэтым годзе Паўночную Афрыку і Блізкі Усход і якія атрымалі назву "Арабскай вясны", абышліся рэгіёну ў 55
мільярдаў даляраў, гаворыцца дакладзе, падрыхтаваным кансалтынгавай
кампаніяй Geopolicity.
Афіцыйна-справавы стыль: журнал выкарыстання сродкаў кантролю, камісія па працы з маёмасцю, спіс выкарыстоўваемых касавых апаратаў
1. Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання нагадвае, што нумары ўсіх выкарыстаных галаграм неабходна запісваць у журнал выкарыстання сродкаў кантролю.
2. Ігравыя аўтаматы пастанаўленнем суда канфіскаваны ў даход дзяржавы, і адпаведна з рашэннем камісіі па працы з маёмасцю пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце перададзены для рэалізацыі ў ТД “Усходні”.
3. Міністэрства па падаткам і зборам Савецкага района папярэджвае, што няпоўные або няправільныя звесткі ў спісе выкарыстоўваемых касавых апаратаў, пададзеныя інспектару, могуць стаць прычынай для распачатку судовай працы.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць) 20 словазлучэнняў ці слоў і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце значэнні гэтых слоў.
1) Роза ветров – ружа вятроў:
- графічны метад адлюстравання рэжыму вятроў у азначанай мясцовасці для месяца, сезона, года і г.д.
2) Скаляр – скаляр:
- велічыня (магчыма пераменная, інакш кажучы – функцыя), кожнае значэнне якой можа быць выражана адным лікам (часцей за ўсё маецца на ўвазе натуральныя лікі).
3) Модуль – модуль:
- велічыня, якая характарызуе якую-небудзь ўласцівасць цвёрдага цела (модуль пругкасці); - сапраўдны лік, абсалютная велічыня адмоўнага або дадатнага ліку; - велічыня, якая ўмоўна прымаецца за адзінку, якая цэлую колькасць разоў паўтараецца ва ўсіх вымярэннях якой-небудзь мастацкай формы (вышыня калон - модуль будынка);
- частка прыбора, механізму, прылады, якая выконвае пэўныя функцыі. 4) Класс – клас:
- сукупнасць, група прадметаў або з'яў з агульнымі прыметамі; разрад, катэгорыя;
- вялікая група людзей, якая мае аднолькавае становішча ў сістэме грамадскай вытворчасці і арганізацыі працы, аб'яднаная агульнасцю інтарэсаў на аснове аднолькавага стаўлення да размеркавання грамадскага багацця;
- падраздзяленне навучэнцаў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання;
- ступень, узровень, у залежнасці ад якіх вызначаецца месца прадмета ў шэрагу іншых падобных.
5) Субъект - суб’ект
- істота, якая валодае свядомасцю і воляй, здольнасцю да мэтазгоднай дзейнасці, накіраванай на той ці іншы аб’ект.
- чалавек, або група людзей, калектыў, якія выступаюць актыўнымі дзеячамі ў якім-небудзь працэсе;
- асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі;
- чалавек як носьбіт якіх-небудзь уласцівасцей;
- чалавек, асоба; чалавек з адмоўнымі рысамі характару;
- прадмет меркавання, вызначаемы прэдыкатам;
- дзейнік, а таксама наогул граматычная форма, якая абазначае дзеяча.
6) Периферия – перыферыя:
- агульнае абазначэнне сукупнасці знешніх прылад персанальнага камп’ютара;
- знешняя частка чаго-небудзь, якая супрацьпастаўляецца цэнтру.
7) Диск – дыск:
- агульная назва носьбітаў інфармацыі, вырабленых з полікарбаната з нанесеным спецыяльным пластам, які служыць для захоўвання інфармацы;
- спартыўны снарад;
- частка кола, на якую манціруецца шына.
8) Радикал – радыкал:
- знак, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня;
- устойлівая група атамаў у малекуле, якая захоўвае свой састаў пры пераходзе з аднаго хімічнага злучэння ў другое;
- прыхільнік крайніх і рашучых дзеянняў, поглядаў.
9) Градус – градус:
- адзінка вымярэння вуглоў або дуг, 1/360 акружнасці;
- адзінка вымярэння тэмпературы якога-небудзь цела.
10) Робот – робат:
- аўтамат, які выконвае дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека (напрыклад, аўтаматычны маніпулятар)
11) Давление – ціск:
- сіла дзеяння аднаго цела на паверхню іншага;
- прымус, гвалт над чыёй-небудзь воляй.
12) Опыт – вопыт:
- адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання;
- сукупнасць ведаў і практычна засвоеных навыкаў, уменняў;
- узнаўленне якой-небудзь з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-небудзь новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання; выпрабаванні;
13) Радиоактивность – радыёактыўнасць:
Здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часціцы.
14) Фокус – фокус:
- кропка перасячэння прамянёў праламлення або адлюстравання, якія падацюць на аптычную сістэму паралельным пучком;
- выдатнае штукарства, заснаванае на падмане зроку, увагі пры дапамозе спрытнага і хуткага прыёму.
15) Фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект:
- паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла.
16) Электрон – электрон:
- элементарная часціца з адмоўным электрычным зарадам.
17) Эмиссия – эмісія:
- выпусканне электронаў паверхняй цвёрдага цела пры яе бамбардзіроўцы электронамі;
- выпуск каштоўных папер.
18) Грань – грань:
- лінія, граніца, якая падзяляе што-небудзь;
- адна плоскасць ломанай паверхні цела, старана геаметрычнай фігуры;
- адрэзак або лінія, якія ўтвараюцца на месцы перасячэння дзвух плоскасцей.
19) Указатель – указальнік:
- спасылка на пачатак масіва дадзеных у праграмаванні;
- надпіс, стрэлка; прыбор або іншае прыстасаванне, якія паказваюць што-небудзь;
- даведачная кніга або даведачны спіс у кнізе.
20) Оператор – аператар:
- у праграмаванні – набор інструкцый у праграме, якія выконваюцца кампілятарам;
- урач-хірург, якрі праводзіць аперацыі;
- спецыяліст, які кіруе працай якой-небудзь складанай прылады, механізма
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ-, -ющ, -ем-, -им-, -ащ-, -ящ-, і перакладзіце яго на беларускую мову.
Полупроводники – вещества, занимающие промежуточное значение между проводниками и диэлектриками по своей электропроводимости. Особенностью полупроводников является сильная зависимость их электропроводимости от температуры, количества примесей, светового и ионизирующего излучения. Используемые в настоящее время полупроводники имеют кристаллическую структуру. Наибольшее распространение получили германий и кремний, размещенные в N-группе таблицы Менделеева. Все вещества состоят из атомов, образованных положительно заряженными ядром и отрицательно заряженными электронами, вращающимися вокруг него. Радиус орбиты электронов характеризует уровень их энергии: чем больше этот уровень, тем больше его энергия. Электроны, движущиеся на внешних оболочках, называются валентными. В сравнении с электронами, движущимися на других орбитах с меньшими радиусами, они обладают наибольшей энергией. Поскольку в веществе содержится большое количество атомов, а одинаковые значения энергии могут иметь не более двух электронов, то энергетические уровни валентных электронов расщепляются на множество энергетических подуровней, образующих валентную зону. С ростом температуры валентные электроны, получившие достаточное количество энергии, отрываются от атомов и становятся свободными.
Паўправаднікі – рэчывы, якія займаюць прамежкавае значэнне паміж праваднікамі і дыэлектрыкмі па сваёй электраправоднасці. Асаблівасцю паўправаднікоў з’яўляецца моцная залежнасць іх электраправоднасці ад тэмпературы, колькасці прымешак, светлавога і іанізуючага выпраменьвання. Паўправаднікі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, маюць крышталічную структуру. Найбольшае праспаўсюджванне атрымалі германій і крэмній, размешчаныя ў N-групе табліцы Мендзялеева. Усе рэчывы складаюцца з атамаў, якія ўтвораны станоўча зараджаным ядром і адмоўна зараджанымі электронамі, якія рухаюцца вакол яго. Радыус арбіты электронаў характарызуе ўзровень іх энергіі: чым больш гэты ўзровень, ты больш яго энергія. Электроны, якія рухаюцца на знешніх абалонках, называюць валентнымі. У параўнанні з электронамі, якія рухаюцца на іншых арбітах з меншымі радыусамі, яны валодаюць найбольшая энергіяй. Паколькі ў рэчыве ўтрывліваецца вялікая колькасць атамаў, а аднолькавыя значэнні энергіі могуць мець не больш за два электроны, то энергетычныя ўзроўні валентных электронаў расшчапляюцца на мноства энергетычных падузроўняў, якія утвараюць валентную зону. З ростам тэмпературы валентныя электроны, якія атрымалі дастатковую энергію, адрываюцца ад атамаў і становяцца свабоднымі.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф с падручніка па вашай спецыяльнасці.
С/С++ у прыкладах и задачах / Е.Л. Шымановіч. – Мн.: Новыя веды, 2004. – 528 с.
Падрабязна і паслядоўна разгледжана мова праграмавання С/С++. Аснову кнігі складаюць прыклады праграм, якія дазваляюць на практыцы вывучыць сінтаксіс мовы, прыёмы будавання эфектыўных алгарытмаў, знаходзіць і выпраўляць памылкі. Вялікая колькасць самастойных задач і лабаторных работ дае магчымасць выкарыстоўваць кнігу ў якасці падручніка. Кніга можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможніка для самастойнага авалодання мовай. Матэрыял выкладзены з улікам асаблівасцей рэалізацыі мовы С/С++ у інтэграваных асяроддзях Microsoft Visual 6 і 7.
Прызначана студэнтам і выкладчыкам навуковых устаноў, а таксама тым, хто пачынае вывучаць С/С++.