Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вариант 23.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
65.02 Кб
Скачать

Заключэнне

Аперацыя Баграціён — самая значная летняя ваенная аперацыя СССР у Вялікай Айчыннай Вайне. Яна з'яўляецца трыўмфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва з-за добра скаардынаванага наступальнага руху ўсіх франтоў і выдатна праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу, які адбыўся ўлетку 1944 году. Нягледзячы на велізную колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, праціўнік не ведаў ні аб месцы, ні аб часе пачатку аперацыі.

На працягу 2-х месячнай наступальнай аперацыі Чырвоная Армія панесла страты прыкладна ў 4 разу меншыя за Вермахт, вызваліўшы пры гэтым шмат гарадоў і дасягнуўшы ашаламляльнага поспеху. Для таго каб прадэманстраваць іншым краінам значнасць поспеху, каля 50 тыс. нямецкіх ваеннапалонных, захопленых пад Мінскам, былі праведзеныя па Маскве маршам. Каля трох гадзін калона ваеннапалонных ішла па вуліцах Масквы, а пасля маршу вуліцы былі дэманстратыўна вымытыя з мылам.

Пасля бітвы нямецкае войска страціла каля 1/4 усіх сіл на ўсходнім фронце і так і не акрыяла ад страт у людзях і матэрыяльнай частцы. Выключныя былі страты Германіі і ў афіцэрскім складзе: 9 генералаў забітыя, 22 трапілі ў палон, 1 знік без весткі, і 2 скончылі жыццё самагубствам.

Да канца аперацыі група войскаў Цэнтр практычна цалкам пазбавілася як асабістага складу, так і матэрыяльнай часткі. Страты ў матэрыяльнай частцы склалі: 2 тыс. танкаў і 57 тыс. транспартных сродкаў. Страты ў людзях (паводле Стывена Залага) склалі: 300 тыс. забітымі, 250 тыс. параненымі, 120 тыс. узятыя ў палон. Агульныя страты: каля 670 тыс. чалавек.

Страты савецкага боку: 2957 танкаў і 2447 адзінак артылерыі, 822 самалёта. Страты ў людзях склалі: 60 тыс. забітымі, 110 тыс. параненых, 8 тыс. зніклых без весткі.

Храналогія вызвалення гарадоў Беларусі: 26 чэрвеня — Віцебск; 28 чэрвеня — Магілёў;1 ліпеня — Барысаў; 2 ліпеня — Вілейка; 3 ліпеня — Мінск; 4 ліпеня — Полацк; 5 ліпеня — Маладзечна; 6 ліпеня — Баранавічы; 14 ліпеня — Пінск; 16 ліпеня — Гродна; 28 ліпеня — Брэст.

Спіс літаратуры

1. Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.

2. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.

4. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ( у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукцыі. – Мн., 2004.