Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вариант 23.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
65.02 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

Cпецыяльнасць ПЗІТ

Кантрольная работа

Па курсу Вялікая айчынная вайна

Варыянт №23

Студэнт-завочнік 1 курса

групы № 181022

ПІІ Чульба Настасся

Уладзiмiраўна

Адрас: Ушачы,

ул. Садовая, 15-30

Тэл.: +375 33 309-62-69


Мінск, 2011

Змест :

Увядзенне

1. Падрыхтоўка аперацыі “Баграціён”.

2. Этапы аперацыі “Баграціён”. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Заключэнне

Спіс літаратуры

Увядзенне

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

1. Падрыхтоўка аперацыі “Баграціён”

Першапачаткова савецкае камандаванне ўяўляла сабе аперацыю «Баграціён» як паўтор Курскай аперацыі, на ўзор колішняга «Кутузава» або «Румянцава», з велізным выдаткам боепрыпасаў пры адносна сціплым прасоўванні на 150—200 км. Паколькі аперацыі такога тыпу — без прарыву ў аператыўную глыбіню, з доўгімі, упартымі баямі ў ТЗА на знясільванне — патрабавалі вялікага ліку боепрыпасаў і адносна малой колькасці паліва для механізаваных частак і сціплых магутнасцяў па ўзнаўленні чыгунак, то фактычнае развіццё аперацыі заспела савецкае камандаванне знянацку.

Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – г. Камарын, а да канца верасня выйшлі на подступы да Віцебска, Рагачова, Магілёва.

У лістападзе 1943 г. вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі – г. Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага (1943–1944) наступлення савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі. Адной з буйнейшых падзей гэтага этапа з’явілася Беларуская наступальная аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай “Баграціён”.

Да пачатку бітвы гітлераўцы сканцэнтравалі на лініі фронту найбольш буйную групоўку сваіх войск (група армій “Цэнтр” і на флангах часці груп “Поўнач”, “Паўночная Украіна”) колькасцю 1,3 млн чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Створаную ў Беларусі глубокаэшаланіраваную сістэму абароны, якая прыкрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі (усходне-прускі і варшаўска-берлінскі), гітлераўцы называлі “Фатэрлянд” (Айчына), паказваючы, што тут іх армія адстойвае рубяжы самой Германіі.

Савецкае камандаванне, улічваючы важнасць і складанасць задачы, прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні Беларусі: на працягу красавіка – мая 1944 г. быў дэталёва распрацаваны план аперацыі “Баграціён”; праведзена ўсебаковая падрыхтоўка да наступлення – савецкія войскі былі аб’яднаныя ў чатыры фронты, забяспечаны ў дастатковай ступені тэхнікай, боепрыпасамі, гаручым, харчаваннем. Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася бітва за поўнае вызваленне Беларусі. У наступленне перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х. Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф. Захараў) і 3-га Беларускага (І.Д. Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы К.К. Ракасоўскі). У аперацыі ўдзельнічалі таксама Дняпроўская ваенная флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і процівапаветранай абароны, першы асобны французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк “Нармандыя-Нёман”. Актыўны ўдзел прымалі партызанскія злучэнні. Каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў.

З першых жа дзён наступлення ў Беларусі, як сведчыць у сваіх успамінах маршал Г.К. Жукаў, на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў акружылі і знішчылі Віцебскую групоўку праціўніка (Віцебскі кацёл), вызвалілі Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам (Бабруйскі кацёл). Гітлераўцы, пацярпеўшы паражэнні на галоўнай абароннай паласе, спрабавалі замацавацца на рубяжы Бярэзіны. Аднак іх спроба была сарвана войскамі 3-га Беларускага фронту, якія фарсіравалі Бярэзіну і 1 ліпеня вызвалілі Барысаў.