Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

2. Змена парадыгм у бібліяграфазнаўстве

Навукова-кнігазнаўчая парадыгма ў бібліяграфазнаўстве існавала з канца XVIII да пачатку ХХ ст. У яе межах распрацоўваліся розныя тэарэтычныя, метадычныя падыходы, фарміраваліся навуковыя школы, якія аб’ядноўвала выснова – “бібліяграфія – гэта навука, якая вывучае кнігу”. Разам з тым, у шэрагу работ, створаных у гэты перыяд, выказваліся меркаванні аб ацэначных аспектах бібліяграфіі як грамадскай з’явы. У сярэдзіне XIХ ст. мела месца першая дыскусія аб грамадскім прызначэнні бібліяграфіі і выказаны два розныя падыходы: асветна-педагагічны (бібліяграфія аказвае дапамогу чытачу ў выбары лепшых, на думку бібліёгра, кніг) і навукова-фармалістычная (бібліяграфія павінна быць скіравана на складанне поўных і дакладных спісаў існуючых кніг і іх сістэматызацыю). Развіццё першага падыхода, узмоцненае ў пачатку ХХ ст. сацыяльна-палітычнымі фактарамі, абумовіла фарміраванне і інтэнсіўнае развіццё ў сярэдзіне ХХ ст. (1920–1950 гг.) дапаможна-ідэалагічнай ці каштоўнасна-арыенціровачнай парадыгмы, у межах якой бібліяграфія разглядалася як галіна ідэйна-выхаваўчай і навукова-дапаможнай дзейнасці. У гэты перыяд было зроблена шэраг навуковых абагульненняў, вызначылася размежаванне паміж савецкім і замежным бібліяграфазнаўствам, савецкая бібліяграфія разглядалася як бібліяграфія новага тыпу, дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае творы друку з пункту гледжання магчымасці актыўнага садзейнічання іх выкарыстанню19.

З сярэдзіны 1950-х гг. пачалі выказвацца якасна новыя погляды на бібліяграфію як грамадскую з’яву, якія актыўна развіваліся да 1970-х і сфарміравалі інфармацыйна-дзейнасную парадыгму, росквіт якой прыходзіцца на сярэдзіну 1970-х – 2000 гг. і доўжыцца да сённяшняга часу. У яе межах вядучымі катэгорыямі стала інфармацыя (а не веды), дакумент, спажывец, камунікацыі. Бібліяграфія кваліфікавалася як галіна інфармацыйнай дзейнасці, а не навука аб кнізе. Асноўнае дасягненне ў межах гэтай парадыгмы – распрацоўка А.П.Коршунавым інфармацыйна-дакументаграфічнай (сістэмна-дзейнаснай) канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Разам з тым, у гэты перыяд сталі фарміравацца іншыя падыходы да разгляду сутнасці бібліяграфіі, з’яў якія яна ахоплівае. З’явілася шэраг манаграфій, дысертацый, у межах якіх абгрунтоўваліся асобныя канцэпцыі (манаграфія Ю.С.Зубава “Библиография и художественное развитие личности» (1979 г.), працы М.Г.Вохрышавай “Библиографическая деятельность: структура и эффективность” (1989), “Библиография в системе культуры” (1990), “Теория библиографии” (2004), Н.А.Слядневай “Библиография в системе Универсума человеческой деятельности” (1993), В.А.факеева “Природа библиографического знания” (1995), Л.В.Астахавай “Библиография как научный феномен” (1997) і інш. Яны заклалі асновы кагнітыўна-культуралагічнай ці ноо-культуралагічнай парадыгмы, якая актыўна развіваецца на сучасным этапе. Яна заснавана на поліметадалагізме, поліканцептуальнасці, абагульненні вопыту выкарыстання электронных тэхналогій, развіцця інфармацыйна-бібліяграфічнага сегмента электроннога асяроддзя20.

Вядучымі тэндэнцыямі сучаснага этапа развіцця бібліяграфазнаўства з’яўляюцца:

– умацаванне гуманістычных і гуманітарных асноў бібліяграфазнаўства;

  • умацаванне інтэграцыйных навуковых працэсаў; – поліканцэптуальнасць, талерантнасць прадстаўнікоў розных канцэптуальных школ;

– актыўнае развіццё тэхналагічнага раздзела бібліяграфазнаўства;

– наяўнасць развітага тэарэтычнага раздзела бібліяграфазнаўства;

– імкненне асэнсаваць дасягненні навукі розных краін;

– выдзяленне круга бібліёграфаў-лідэраў і інш.