Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кузьминич Т.В. - Библиографоведение. Теория.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
871.42 Кб
Скачать

3.Метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы

Сістэмны падыход да вывучэння з’яў рэчаіснасці, які зараз распаўсюджаны ў навуковай сферы, прадугледжвае чляненне яе на асобныя сістэмы, даследаванне гэтых сістэм як арганічнага цэлага, выяўленне ўсіх характэрных для іх структурных адзінак і ўнутраных сувязей, узаемадзеяння з іншымі сістэмамі. Апошнія могуць існаваць як незалежныя ўтварэнні, часткова ўзаемадзейнічаць з вывучаемай сістэмай, падпарадкоўвацца ёй (з’яўляцца яе падсістэмамі), паглынаць яе (з’яўляцца метасістэмамі).

Бібліяграфію можна таксама разглядаць як сістэму. Ёй уласціва цэласнасть, складаная ўнутраная структура, разнастайныя сувязі са знешнім асяроддзем. Яна ўключае шэраг падсістэм і ўваходзіць у больш шырокую сістэму, якая з’яўляецца для яе метасістэмай.

Да якой жа метасістэмы адносіцца бібліяграфія? Адзінства падыходаў пры вырашэнні гэтага пытання не існуе. Навукоўцы па-рознаму вызначаюць метасістэму, у якой існуе бібліяграфія. У межах канцэпцый бібліяграфіі як грамадскай з’явы, якія зараз развіваюцца, у якасці метасістэм вызначаюць – сістэму дакументных камунікацый, універсум чалавечай дзейнасць, культуру, тэкставыя кумунікацыі. Разгледзім падрабязней некаторыя з іх.

3.1. Сістэма дакументальных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Сістэма дакументных (дакументальных) камунікацый = дакумент – спажывец уключае наступныя элементы:

СДК = Д–С

Дакумент – любы створаны чалавекам матэрыяльны аб’ект (носьбіт), на якім зафіксавана (замацавана) сацыяльная інфармацыя.

Спажывец (карыстальнік) – асобны чалавек ці калектываў, якія звяртаюцца да розных крыніц інфармацыі з любымі мэтамі (навуковымі, вытворчымі, творчымі, вучэбнымі, дасугавымі і інш.).

Дакументныя камунікацыі – гэта такія працэсы ці спосабы (перадачы) інфармацыі ў грамадстве, якія здзяйсняюцца пры дапамозе дакументаў.

І.Я.Барэнбаум адзначаў, што ”уся гісторыя цывілізацыі (homo sapiens) – гэта гісторыя “пісьмовай”, “кніжнай” цывілізацыі. З’явіліся і энергічна ўкараняюцца новыя сродкі інфармацыі і камунікацыі – тэлебачанне, радыё, кіно, відэамагнітафоны, камп’ютэры. Але ў аснове ўсіх гэтых сродкаў ці на іх выхадзе ляжыць пісьмо, фіксаваны тэкст”2.

СДК пастаянна змяняеецца і ўскладняецца. Гэта абумоўлена:

– удасканаленнем носьбітаў інфармацыі: камні, гліняныя таблічкі, папірус, бяроста, папера, магнітныя стужкі, дыскі, мікрафішы, электронныя носьбіты і да т.п.

– павелічэннем аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў: ХV ст. выдадзена 30 800 назваў (інкунабулы) друкаваных выданняў, XVI – 285 800, XVII – 972 000, XVIII – 1 637 200, XIX – 6 100 500, пачатку XX – 10 378 500, канцы ХХ – каля 100 млн.

– ускладненнем і ўзвышэннем інфармацыйных патрэбнасцей спажаўцоў.

У СДК здзяйсняецца рэалізацыя адпаведнасцей паміж асноўнымі як элементамі “дакументамі” і “ спажаўцамі”. Калі б рэалізацыя адпаведнасцей была поўная і аптымальна хуткая, то спажывец меў бы магчымасць атрымаць любы неабходны яму дакумент імгненна. Аднак у рэчаіснасці так не адбываецца. Дакументы, як матэрыяльныя аб’екты, ў працэсе распаўсюджвання рассейваюцца ў прасторы, г.з. пападаюць у розныя месцы (бібліятэкі, кніжныя крамы і г.д.), яны ствараюцца на розных мовах, часам незразумелыхспажыўцам, іх змест неаднародны па ўзроўню выкладання матэрыялу і можа быць недаступны для ўспрымання і г.д. Іншымі словамі, у сістэме дакументных камунікацый існуюць інфармацыйныя бар’еры, якія перашкаджаюць аптымальна аператыўнаму атрыманню карыстальнікам інфармацыі3.

А.П.Коршунаў лічыць, інфармацыйныя бар’еры можна падзяліць на тры асноўныя групы.

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ БАР’ЕРЫ Ў СІСТЭМЕ “ДАКУМЕНТ – СПАЖЫВЕЦ

Абектыўныя (незалежныя ні ад дакументаў, ні ад спажыўцоў)

Суб’ектыўныя (залежныя ад карыстальнікаў інфармацыі) – рэцэвійныя (рецевионные) – за кошт спажыўца

Трансмісійныя (ствараемыя стваральнікамі і крыніцамі інфармацыі), перэнтныя (ствараемыя пасрэднікамі ў СДК)

прасторавыя (спажыўцу можа быць невядома месца знаходжання дакумента)

моўныя (спажывец можа не ведаць мову, на якой створаны дакумент)**

ведамасныя, звязаныя з адміністратыўная структурай ведамстваў, якая перашкаджае руху дакументаў да курыстальнікаў (фірменная і прыватная ўласнасць на інфармацыю)

геаграфічныя, бар’еры (адле-гласць паміж дакументамі і спажыўцамі, геаграфічная ізаляцыя, умовы транспарціроўкі і г.д

псіхалагічныя (спажывец можа меркаваць, што па пэўнай тэме немагчыма знайсці ін-фармацыю, ці адмоўна адносі-цца да пэўных жанраў, аўтараў, новых тэм, у яго можа адсутні-чаць мастацкі густ, навыкі сістэ-матычнага чытання, настрой і інш.)

рэжымныя, увадзімыя з мэтай захавання сакрэтнасці ў межах пэўных дзяржаўных, грамадскіх ці прыватных структур

колькасныя (спажывец фізічна не можа засвоіць усе дакументы, адпаведныя яго інфармацыйным патрэбнасцям)*

стратэгічна-пошукавыя (спажывец часам не ўмее стварыць правільны алгарытм пошуку інфармацыі)

рэдакцыйна-выдавецкія (затрымка выхада ў свет публікацый, іх нізкая якасць, парушэнне стандартаў на публікацыі і да т.п.)

змястоўныя (сэнсавыя), абумоўленыя недаступнасцю выкладання матэрыяла, незразумелай тэрміналогіяй)*

часавыя бар’еры (навукоўца не мажа затрачваць на пошук інфармацыі больш 20-25% свайго рабочага часу)

бібліятэчна-бібліяграфічныя, вызываемыя несвоечасовым і неякасным бібліятэчным і бібліяграфічным абслугоўваннем

якасныя, звязаныя з неабходнасцю параўнання, ацэнкі і выбару найбольш якасных дакументаў з мноства адпаведных крыніц інфармацыі*

эканамічныя (недахоп сродкаў для набыцця крыніц інфармацыі, аплаты адпаведных паслуг)

Бібліяграфічная інфармацыя ў большай ці меншай ступені спрыяе пераадоленню названых бар’ераў. Акрамя бібліяграфіі ў гэтую сістэму ўваходзяць і іншыя спецыяльна створаныя сацыяльныя інстытуты, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Гэта рэдакцыйна-выдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навукова-інфармацыйная справа, бібліяграфічная дзейнасць. Бібліяграфія, бібліяграфічная дзейнасць займае спецыфічнае месца ў СДК. Без яе не здольны абыйсціся ні адзін з названых сацыяльных інстытутаў сістэмы дакументных камунікацый. З накапленнем дакументаў узнікае неабходнасць іх апісання, уліку, упарадкавання, пошуку і выкарыстання – стварэння разнастайнай бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічная дзейнасць такім чынам існуе ва ўсіх пералічаных сацыяльных інстытутах як іх другасна-дакументальны ўзровень.

бібліятэчная справа

архіўная справа

выдавецкая справа

кніжны гандаль

сродкі масавай інфармацыі, органы навуковай інфармацыі

Установы, якія на дзяржаўным узроўні рэгіструюць дакументную прадукцыю

Збор, захаванне, перадача друкаваных выданняў, рукапісаў, аўдыёвізуальных і іншых матэрыяльных носьбітаў інфармацыі, якія маюць рэальную ці патэнцыяльную грамадскую значнасць

Прыём і пастаяннае захаванне архіўных дакументаў (створаных у працэсе дзяржаўнай, эканамічнай, грамадска-палітычнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці і з’яўляюцца гістарычнай і культурнай спадчынай)

Стварэнне і выпуск дакументаў для распаўсюджвання ў грамадстве

Продаж грамадска-значымых дакументаў

Стварэнне і распаўсюджванне грамадска-значымай інфармацыі

Збор і дзяржаўны ўлік і рэгістрацыя твораў друку, створаных на тэрыторыі краіны

Стварэнне і распаўсюджванне інфармацыі аб дакументах, фрагментах дакументаў, сукупнасці дакументаў – бібліяграфічнай інфармацыі

Фарміраванне сацыяльных інстытутаў СДК адбывалася паступова. І бібліяграфічная складаючая іх дзейнасці была заўсёды. Без яе немагчымы ўлік, упарадкаванне інфармацыі, арыентацыя ў любых масівах.

Сістэма дакументальных камунікацый ўваходзіць у больш шырокую сістэму “інфармацыйныя камунікацыі”, яна абслугоўвае ўсе сферы чалавечай дзейнасці і і забяспечвае функцыяніраванне дакументаў у грамадстве. Бібліяграфія займае пасрэдніцкае становішча ў сістэме дакументных камунікацый, таму што яна ўзята з дакумента, дае звесткі аб дакументах ці іх частках, ўпарадкуе звесткі аб дакументах, адлюстроўвае (мадэліруе) любую сукупнасць дакументаў, ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб.