Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Іст.Бел.экзамен.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
48.62 Кб
Скачать
  1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, эвалюцыя прылад працы і асноўных заняткаў людзей у каменным веку. Формы чалавечага калектыву

На тэрыторыю Еўропы першыя людзі праніклі каля 600 тыс.г. таму назад. На тэр.Беларусі яны з’явіліся значна пазней, дзесьці каля 100 тыс. Г. да н.э. Гэта здарылася таму, што ў старажытнасці яе тэрыторыя была пакрыта леднікамі. Вядомы 3 абледзянення:

  1. Бярэзінскае, цягнулася каля 150 тыс.г. (500-350 тыс.г. да н.э.). ляднік пакрываў тэр.Беларусі да лініі Пінск-Мозыр-Рэчыца-Гомель. Прыкладна за 350тыс.г. да н.э. ляднік пачаў таяць і наступіла міжледнікоўе, яно цягнулася каля 50 тыс.г. (хвойна-шыракалістыя лясы, сланы, маманты, насарогі і інш.)

  2. Дняпроўскае, каля 190 тыс.г. (300-110тыс.г. да н.э.). настала яшчэ адно міжледнікоўе (устанавіўся клімат прыкладна такі, які мы маем у сучасны момант). З’яўленне першабытных людзей на тэр.Беларусі (знаходкі ля вёскі Абідавічы і вёскі Клеявічы).

  3. Валдайскае, цягнулася 7тыс.г. (90-83тыс.г. да н.э.). займаў тэр. цяперашніх Віцебскай, паўночную частку Мінскай і паўночны захад Гродзенскай абласцей.

Поўнасцю ледніковы перыяд у Беларусі закончыўся толькі ў 9 тысячагоддзі да н.э. Менавіта з гэтай пары пачалося актыўнае засяленне яе тэрыторыі першабытнымі людзьмі.

Найбольш старажытнымі стаянкамі першабытных людзей на тэр.Беларусі з’яўляюцца стаянкі ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Адносяцца да эпохі позняга палеаліту і датуюцца 40-30 тыс.г. да н.э.

Першапачаткова асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы быў камень. Увесь гэты перыяд гісторыкі называюць каменным векам. Па спосабах і прыёмах апрацоўкі каменя дзеляць каменны век на:

  1. Палеаліт (старажытны каменны век). Прымітыўныя спосабы апрацоўкі каменя-адколы, рэтушаванне. 40-9тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

  2. Мезаліт (сярэдні каменны век). Людзі ўжо выкарыстоўвалі недасканала апрацаваныя каменныя сякеры, долаты, навершнікі стрэл, нажы. 8-5тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

  3. Неаліт (новы каменны век). прылады працы вырабляліся з выкарыстаннем такіх відаў апрацоўкі, як піленне, шліфаванне і свідраванне. 4-3тыс.г. да н.э.(у Беларусі).

Палеаліт

Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у эпоху палеаліту былі паляванне, рыбалоуства і збіральніцтва. Галоўны аб’ект палявання –мамант(значная колькасць мяса, скура для пашыву адзення і абутку, косці служылі палевам, будаўнічным матэрыялам і для прылад працы), таксама паўночны алень, дзікі конь, воўк, заяц і інш.

Жылле будавалася з касцей маманта, жэрдак, вялікіх валуноў. Памеры невялікія- 5-6м у папярэчніку з ачагом для вогнішча ў цэнтры.

Асноўным тыпам чалавека ў гэты час на тэр.Беларусі быў неандэрталец(назву атрымаў ад знаходак шкілету ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1856г.). папярэднікі людзей сучаснага тыпу, захаваўшыя яшчэ ў сваім выглядзе і паводзінах рысы жывёлы. Некалькі парных сямей аб’ядношваліся ў абшчыну, або род. Асновай абшчыны з’яўлялася група родзічаў па маці. Адсюль- мацярынскі род. У той час ужо існавала экзагамія(муж і жонка павінны былі належаць да розных абшчын).

На змену неандэртальцу ў хуткім часе прыйшоў неантроп(чалавек разумны).

Позні палеаліт

Сярод людзей існавала спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя мужчыны зацмаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей і старых, займаліся збіральніцтвам, выконвалі магічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам прылад працы.

Зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэлігійныя ўяўленні сведчылі аб бяссіліі перад грознымі сіламі прыроды. Жыццё чалавека ў многім залежала ад жывёл і раслін (адсюль культ жывёл і раслін).

Пакланенне людзей звярам, птушкам, раслінам называецца татэмізмам (татэмамі Елісеевіцкай і Юравічкай абшчын была рыба, фігуркі і малюнкі рыб).

Чалавек верыў, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць двайнікі-душы і лічыў, што розніца паміж імі невялікая. Такія рэлігійныя вераванні носяць назву анімізму.

Сярод твораў першабытнага мастацтва сустракаюцца жаночыя статуэткі, малюнкі розных жывёл, шматлікія упрыгажэнні (падвескі, каралі).

У гэты перыяд былі заселены толькі паўднёвыя раёны Беларусі.

Цэнтральная і паўночная часткі былі заселены прыкладна ў 7-5тыс.г. да н.э. (у час мезаліту).

У неалітычную эпоху насельніцтва на тэр.Беларусі значна павялічылася. За гэты час з’явілася шмат новых пасяленняў. Калі да мезаліту адносіцца прыкладна 80 адкрытых археолагамі пасяленняў, то да неаліту – больш 500.

Мезаліт, неаліт

Адбыліся значныя змены. Чалавек стаў ужываць масіўную крэмневую сякеру і цясло, нажы, наканечнікі стрэл, лук і стрэлы, гліняны посуд. Новыя спосабы апрвцоўкі каменю-шліфоўка, пілаванне, свідраванне. Новыя вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўля. Татэмізм, аформіўшыся у першабытную рэлігію, дасягнуў сталых формаў. Татэм стаў выступаць, як радавое імя або назва племені.

У познім неаліце кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя участкі. Асноўнымі формамі ўласнасці на сродкі вытворчасці былі радавая і племянная. Большае значэнне мужыцкай працы(земляробства, жывёлагадоўля). Гэта патрабавала пераходу жонкі ў род мужа, гэта сведчала пра пачатак разлажэння матрыярхату.

З павелічэнне колькасці насельніцтва частка родаў вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступлва стваралася группа плямён, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах, на аснове чаго пачалі стварацца супольнасці.

Вызначыць этнічную прынадлежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі эпохі палеаліту, мезаліту і неаліту немагчыма. Мова яго невядомая, бо не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Можна вызначыць толькі граніцы іх месцазнаходжання па даных матэрыяльнай культуры, асабліва па формах глінянай пасуды і яе арнаментацыі.

13

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]