Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamen_po_istorii_Shpory.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
142.56 Кб
Скачать

34.Грамадска-палітычнае сатановішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

17. Прававое і палітычнае становішча вкл у складзе рп.

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.

Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.

У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.

Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы.

Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.

У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.

Галоўнай матэрыяльнай базай развіцця грамадства Бе-ларусі, як і іншых частак ВКЛ, была сельская гаспадарка. Галоўны сродак вытворчасці—зямля—знаходзілася ва ўлас-насці феадалаў. Яна была матэрыяльнай асновай іх эканамі-чнага і палітычнага панавання. Буйнейшым феадалам з'яўля-лася дзяржава. Значным зямельным фондам валодаў вялікі князь. Вялікія ўгоддзі трапілі ва ўласнасць шляхты і царквы.

Спачатку панская гаспадарска насіла натуральны харак-тар. Аднак павелічэнне попыту на сельскагаспадарчую пра-дукцыю ў Заходняй Еўропе давала феадалам усё большы пры-бытак ад гандлю збожжам. А гэта патрабавала каранной пера-будовы гаспадаркі.

З развіццем гандлю на змену былому двару прыйшоу фальварак, які арыентаваўся ў асноўным на рынак. Вытвор-часць у такой гаспадарцы была заснавана не на працы ня-вольнай чэлядзі, а на працы селяніна-паншчынніка. "Устава на валокі" 1557 г. падсумоўвала вопыт фальва-рачнага гаспадарання. Мэтай гэтай рэформы было ўпарадка-ванне сялянскага землекарыстання. Усе гаспадарчыя землі былі перамераны і падзелены на "валокі"—участкі зямлі (21,36 га). Валокі былі падзелены паміж сялянамі. Прычым, у "валоч-ную памеру" забіралі і выкупленныя землі, і спадчынныя. Пра-ва сялян на зямлю ігнаравалася. "Валочная ўстава" паставіла сялян у яшчэ большую залежнасць.

Па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзе Беларусі на першае месца выходзіць паншчына—праца ў панскай гаспадарцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]