- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.C
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.C
У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi павялiчваецца колькасна, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi (выдатным прыкладам гэтага з’ўляецца «Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага.), узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаўci.
У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны напрамкi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з формаў партыйнай прапаганды; публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.
У ХХ ст. атрымліваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры, як пракламацыi, лiстоўкi (апошнiя асаблiва былi распаўсюджаны ў перыяд другой сусветнай вайны). Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi суправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.
4. Эпiсталярныя крынiцы
Важную групу або катэгорыю гiсторыка-лiтаратурных крынiц складае эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г. д.
Пiсьмы можна падзялiць на наступныя вiды:
1) пiсьмы ў перыядычныя выданнi (тут трэба адрознiваць арыгiна- лы – сапраўдныя пiсьмы, што былi дасланы ў перыядычныя выданнi i адклалiся ў архiве iх рэдакцый, i iх публiкацыi);
2) пiсьмы ва ўстановы (дзяржаўныя, грамадскiя, прыватныя). Паасобку яны могуць не мець цiкавасцi, паколькi найчасцей закранаюць прыватныя праблемы, але вывучэнне iх як масавай крынiцы дазваляе акрэслiць характэрныя рысы грамадскай думкi пэўнага часуcii;
3) пiсьмы палiтычным, грамадскiм дзеячам, вучоным, прадстаўнiкам мастацтва. Пiсьмо, як, можа, нiякi iншы дакумент, здольнае спынiць iмгненне, паказаць чалавека з усiмi яго асабiстымi клопатамi i грамадскiмi сувязямi ў нейкi адметны момант жыцця (неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску);
4) прыватная перапiска. Прыватнае пiсьмо – гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляюцца: указанне адраса, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасата, подпiс аўтара пiсьма (але часам даследчыкi маюць справу з пiсьмамi, у якiх адсутнiчае асобны з пералiчаных элементаў, а здараецца – i ўсе разам ). Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны – ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага (нават частковага) азнаямлення з iм трэцiх асоб.
Вывучаючы эпiсталярныя крынiцы, неабходна валодаць звесткамi па гiсторыi пошты, яе ўстаноў, арыентавацца ў знаках (помнiках) паштовага звароту – марках, паштовых штэмпелях i iнш.
У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы як форма зносiн мiж людзьмi былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi (пiсьмы на бяросце i iнш.). У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. Пiсьмо князя епiскапу Ватцэльроду, з якiм ён быў у сяброўскiх адносiнах, мае яшчэ адно, больш iстотнае значэнне. Яно было напiсана ў перадсмяротныя днi караля Аляксандра, калi пераможца з-пад Клецка, выратавальнiк Лiтвы, згодна абвiнавачванняў яго апанентаў, быццам бы прэтэндаваў на ягелонскую спадчыну, на велiкакняжацкi пасад. Гэтае простае пiсьмо без упамiнання аб заслугах, якiя за iм прызнае складальнiк «Хронiкi Быхаўца», развенчвае легенду, якая вырасла вакол гэтага разгрому татар, вакол асобы военачальнiка, увасабленнем якой з’яўляецца верш Мацея Стрыйкоўскага.
У другой палове XVI ст. пiсьмы складана адрознiць ад iншых вiдаў апавядальных крынiц. У форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi (Я.Збароўскi), эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваiх думак, поглядаў, i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску (пiсьмы аршанскага старасты Ф. Кмiты-Чарнабыльскага). Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтвуciii. Таксама прыкладам можа служыць апублiкаваная А. Прахаскамciv перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, дзе ёсць пiсьмы да Л. Сапегi (у прыватнасцi, 93 пiсьмы караля Жыгiмонта, што тычацца абавязкаў Сапегi як канцлера i як сенатара, вельмi цiкавыя пiсьмы Iпацiя Пацея). Відавочна iмкненне Л. Сапегi як дзяржаўнага дзеяча ўзняцца над прыватнымi iнтарэсамi. I ўсё ж у такiх пiсьмах (як I. Кунцэвiчу 12 сакавiка 1622 г.) ва ўсёй велiчнасцi паўстае i асоба канцлера – чалавека разважлiвага, асцярожнага, патрыёта сваёй Айчыны. Прыватнае пiсьмо I. Кунцэвiчу было яму папярэджаннем, якое той не пачуў i загiнуў.
У XVIII ст., i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова – лiтаратараў. Пiсьмы (ёсць i другi раўназначны беларускi тэрмiн – «лiсты»), перапiска пiсьменнiкаў з сябрамi i сучаснiкамi – надзвычай каштоўная частка iх рукапiснай спадчыны. Нават таропкая дзелавая перапiска можа шмат дапамагчы ва ўстанаўленнi фактаў бiяграфii пiсьменнiка, яго сувязей, жыццёвых i творчых планаў i г. д. Пiсьмо можа выкарыстоўвацца гiсторыкамi ў самых розных планах: гiсторыя нашага кнiгадрукавання, чытацкага попыту, тэатра i г. д.
Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенicv. Вялiкiя страты па розных прычынах на працягу гадоў панесла карэспандэнцыя таго ж В. Дунiна-Марцiнкевiча (досыць сказаць, што не захавалася яго сяброўская перапiска з С. Манюшкам).
Надзвычай карыснай для развiцця лiтаратурнага крынiцазнаўства i крынiцазнаўства наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыя Баршчэўскага.
Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820 – 1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я. Чубаком у зборнiку «Карэспандэнцыя фiламатаў» з серыi «Архiвум фiламатаў». Нядаўна выбраная перапiска фiламатаў, у тым лiку Я. Чачота, выдадзена асобнай кнiгай у Варшавеcvi. Эпiсталярная спадчына А. Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку «Пачынальнiкi». У 1981 г., да 150-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка, з’явiлася публiкацыя У. Мархеля «З эпiсталярнай спыдчыны Вiнцэся Каратынскага»cvii.
У неаднолькавай ступенi захавалася эпiсталярная спадчына нашых пiсьменнiкаў апошнiх дзесяцiгоддзяў XIX ст. Мы не ведаем на сёння нiводнага пiсьма А. Абуховiча i Ф. Тапчэўскага. Затое досыць паспяхова выяўляецца i вывучаецца даследчыкамi карэспандэнцыя Ф. Багушэвiча, А. Ельскага, Я. Лучыны, А. Гурыновiча.
Надзвычай актыўную перапiску з сучаснiкамi вёў В. Савiч-Заблоцкi, асоба i дзейнасць якога апошнiм часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпiсталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена i вывучана. Часам пiсьменнiк паведамляў у сваiх пiсьмах унiкальныя звесткi, невядомыя пакуль што па iншых крынiцах. Напрыклад, толькi з гэтых пiсьмаў мы даведалiся цяпер аб iснаваннi ў Пецярбургу ў 1868 г. беларускага культурна-асветнага таварыства «Крывiцкi Вазок», удзельнiкам якога быў В. Савiч-Заблоцкi, аб спробах выдання беларускiх газет на пачатку 1880-х гг.
Прыватны характар пiсьма не заўсёды захоўваў яго ад прачытання сучаснiкамi. У Расiйскай iмперыi праводзiлася перлюстрацыя пiсьмаў. Яшчэ большы кантроль за перапiскай iснаваў у Савецкiм Саюзе. Мала хто мог спадзявацца на захаванне тайны перапiскi. Таму вывучэнне эпiсталярных комплексаў павiнна ажыццяўляцца ў спалучэннi з iншымi крынiцамi, пры ўважлiвым аналiзе псiхалагiчных характарыстык аўтара, асаблiвасцей яго дзейнасцi i паводзiн.
Пісьмы дрэнна захоўваюцца. І хоць па ХХ ст. існуе велізарная колькасць матэрыялаў эпісталярнага характару, але ў большай ступені яны раскіданы па розных архівах, фондах, калекцыях. У савецкі час істотнае распаўсюджванне атрымаў такі эпісталярны жанр, як пісьмы ў савецкія ўстановы і газетыcviii. Паколькі амаль усе выданні з’яўляліся «органамі» пэўных устаноў, то апошнія былі абавязаны рэагаваць на «сігналы». Гэта часам садзейнічала паступоваму пераўтварэнню такіх пісьмаў у пэўны від даносаў (тым больш, што публікаваліся яны пад пэўнымі псеўданімамі). Так, напрыклад, пачыналася кампанія абвінавачванняў супраць членаў урада БССР І. Лабаноўскага і З. Прышчэпава. Матэрыял, які быў надрукаваны 28 мая 1928 г. у газеце «Заря Запада», сведчыў аб тым, што ў Лёзненскім раёне існуе «ілжэкамуна, арганізаваная былым памешчыкам Аляксандрам Каньковым». Артыкул меў цікавую назву: «Помещики приспосабливаются. Надо обрезать им коготки» – і падпісаны: «Батрак».
Пераважная колькасць пісьмаў у дзяржаўныя ўстановы, газеты з 1920-х гг. не захавалася. Разам з тым вельмі цікавымі з’яўляюцца пісьмы кіраўнікам Савецкага ўрада 1918 – 1920 гг. Менавіта ў звароце да традыцыі шукалі праўды. Так, адзін аграном з Барысаўскага павета пісаў кіраўніку Савецкай дзяржавы, што мае вялікі вопыт і сілы для вядзення аднаасобнай гаспадаркі, што зможа даць больш прадукцыі, чым калектыў. Аднак пісьмо вярнулася з рэзалюцыяй: «вырашаць на месцы» (на календары быў сакавік 1920 г.). І на месцы, адзначыўшы вялікую працаздольнасць і эгаістычныя схільнасці «прасіцеля», вырашылі арганізаваць арцель.
Калі разглядаць матэрыялы прыватнай перапіскі, то на працягу ХХ ст. значэнне гэтага жанру паступова змяншаецца. У параўнанні з ХІХ ст. пісьмы становяцца не толькі лаканічнымі, але і менш эмацянальна насычанымі. Безумоўна, на гэта наклалі адбітак войны і рэпрэсіі. У пасляваенны перыяд паўплывала і развіццё сродкаў сувязі, найперш тэлефанізацыя гарадоў і вёсак Беларусі. З 1980-х гг. адчуваецца паступовае ўздзеянне распаўсюджвання лакальнай камп'ютэрнай сеткі Інтэрнет і электроннай пошты, што істотна відазмяніла характар і формы эпісталярнага жанру.
У матэрыялах перапiскi вельмi шмат агульнага з дзённiкамi. Пiсьмы пераважна складаюцца ў ходзе самiх падзей. Яны таксама заснаваны на памяцi i пiшуцца найчасцей у ходзе самiх падзей. Разам з тым матэрыялы перапiскi – па сваiх разнавiднасцях, жанрах – крынiцы больш складаныя i разнастайныя, чым дзённiкi. Эпiсталярная лiтаратура мяжуе i з многiмi iншымi вiдамi крынiц.