Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Раскрыйце прычыны ўзнікнення дзяржавы ва ўсходніх славян.

  2. У чым асаблівасць дзяржаваўтваральніцкіх працэсаў ва Усходняй Еўропе?

  3. Пакажыце на картасхеме гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі».

  4. Хто такія нарманы?

  5. Ахарактарызуйце «нарманскую» і «антынарманскую» тэорыі паходжання дзяржавы ва ўсходніх славян.

  6. Дакажыце, што варагі паскорылі працэс узнікнення дзяржаўнасці ва ўсходніх славян.

  7. Чаму Кіеўская Русь была нетрывалай дзяржавай?

  8. Параўнайце Кіеўскую Русь і імперыю Карла Вялікага ў Заходняй Еўропе.

  9. Дайце азначэнні паняццяў: верв, селішча, патрыярхальнае рабства, прадзяржава, Русь, варагі, Кіеўская Русь.

§ 6. Княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XII ст.

аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель вялі-кая роля надавалася Полацку. У 860-я гг. ён падпарадкоўваўся Ноўгараду, а ў 865 г. быў захоплены кіеўскімі князямі Аскольдам і Дзірам.

Гістарычная асоба Аскольд іДзір

Першыя з вядомых кіеўскіх князёў. Відаць, яны былі выхадцамі са Сканды-навіі і ахрысціліся ў час паходу на Візантыю ў 866 г. У 865 (867) г. здзейснілі паход супраць Полацка і, як сведчыць Ніканаўскі летапіс, «много зла сотвориша». У 882 г. забіты Алегам у час заваявання ім Кіева.

Алег у час паходу з Ноўгарада на Кіеў падпарадкаваў крывічоў-палачан, уключыў-шы іх у склад Старажытнарускай дзяржавы.

Выява палачаніна. Рэканструкцыя I. У. Чаквіна. Скульптор Л. П. Яшэнка

Полацкае княства. У IX—X стст. на тэрыторыі Беларусі з'явіліся першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Самым буйным і ма-гутным з іх лічыцца Полацкае княства, або Полацкая зямля.

вФакт. Полацкае княства размяшчалася ў басейне За­ходняй Дзвіны, Бярэзіны і часткова Немана. У яго склад уваходзілі такія гарады, як Менск, Віцебск, Усвяты, Друцк, Лагойск, Лукомль, Заслаўе. Узнікла княства на тэрыторыі племяннога саюза крывічоў-па-лачан. Цэнтрам княства з'яўляўся горад Полацк.

Першы ўспамін у пісьмовых крыніцах пра Полацк адносіц-ца да 862 г. «Аповесць мінулых гадоў» сведчыць, што Рурык перадаў горад у кіраванне аднаму са сваіх знакамітых інша-земцаў, гэта значыць варагу. Але беларускія археолагі дака-залі, што горад узнік на стагоддзе раней за яго першы ўспамін.

Можна меркаваць пра першапачатковую незалежнасць По-лацкага княства. Таму ў супрацьстаянні Ноўгарада і Кіева за

Пункт гледжання. Недастатковасць пісьмовых крыніц не дазваляе зрабіць выснову пра характар узаемаадносін Полацкага княства з Ноўгарадам і Кіевам у другой пало­ве IX — пачатку X ст. Можна меркаваць, што Полацк быў іх саюзнікам. Напрыклад, у дагаворы 907 г. з Візан-тыяй Полацк быў названы сярод гарадоў, якія прымалі ўдзел у паходзе князя Алега на Канстанцінопаль і атры-малі даніну ад грэкаў.

Дакумент. «У лета 6415. Пайшоў Алег на грэкаў, пакі-нуўшы Ігара ў Кіеве. Узяў жа з сабой шмат варагаў і славян, і чудзь, і крывічоў, і меру, і драўлян, і радзі-мічаў, і палян, і севяран, і вяцічаў, і харватаў, і дулебаў, і тыверцаў... I загадаў Алег сваім воям зрабіць калёсы і паставіць на калёсы караблі. I са спадарожным ветрам паднялі яны ветразі і пайшлі з боку поля да горада. Грэкі ж... напалохаліся і перадалі праз паслоў Алегу: „Не губі горада, дамо табе даніну..." ...I загадаў Алег

©туров

Старажытныя землі Беларусі ў XI пачатку XIII ст.

Тураўская зямля ў пачатку XI ст.

Полацкая зямля ў пачатку XI ст.

Граніцы княстваў

полацкае (зямель) і іх назвы КНЯСТВА ў каНцЬ, XI ст.

СП

=?( зямля \ о г

.укеноис -7 , '" ннесе)

р Герцике

ч. .

Ц энтры княстваў (зямель)

оПинм-к Цэнтры ўдзельных оминеск княствау у XII ст.

Дрютьск^ (Друцк)і

Логожск

''Knew')/'/(Cfiym)"

Дурров)*ца: //Щбр4'вШ^ уладзімірскае\'.--' ' a л л а/ о

КНЯСТВА

Мёр'ійЬй'ес'к.-',.-'.--0 \ //\л{СщрыМарграру#&

Брягин Іншыя гарады

даць даніну на 2000 караблёў па 12 грыўняў на чалаве1 ка, а было ў кожным караблі па 40 мужоў».

3 «Аповесці мінулых гадоў»

Першым летапісна вядомым полацкім князем быў Рагва-лод. Паводле летапісаў, ён прыйшоў у 960—970-я гг. «з-за мора» і стаў незалежным правіцелем.

Пункт гледжання. Рагвалод (?—980?) — полацкі князь. Болынасць даследчыкаў лічыць яго скандынавам па па-ход жанні. Але ў славянскіх гаворках Рагвалод — той, хто валодае родам, «уладальнік сілы, улады, багацця».

Як вы лічыце, ці мог Рагвалод мець славянскія карані?

У 970-я гг. разгортваецца міжусобная барацьба за кіеўскі прастол паміж кіеўскім князем Яраполкам і наўгародскім Уладзімірам. Абодва імкнуліся заручыцца падтрымкай По-лацка шляхам заключэння шлюбу з дачкой Рагвалода Рагне-дай. Яна адмовіла Уладзіміру, бо дала згоду Яраполку. Зімой 976 г. (паводле іншых звестак, 978 г. ці 980 г.) Уладзімір з велі-зарным войскам асадзіў Полацк. Горад быў разрабаваны, а Рагва­лода, яго жонку і двух сыноў забілі. Рагнеду Уладзімір вывез у Ноўгарад, дзе прадставіў усім у якасці новай жонкі Гарыславы.

У хуткім часе Уладзімір захапіў Кіеў, забіў брата Яраполка і заняў кіеўскі прастол.

^2)

Дакумент. «У лета 6488. ...I прыйшоў Уладзімір у Кіеў з вялікім войскам, а Яраполк не змог выйсці яму насу-страч і зачыніўся ў Кіеве са сваімі людзьмі і ваяводам Блудам... Уладзімір жа паслаў да Блуда... з ліслівасцю: „Будзь мне сябрам! Калі заб'ю брата майго, буду шана-ваць цябе замест бацькі..." Блуд здрадзіў князю свайму... і павінен ён у крыві той... I так забіты быў Яраполк...»

3 «Аповесці мінулых гадоў»

Пункт гледжання. Вядома, што ў 988 г. Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё мужа. Чым кіравалася жан-чына, якая рашылася на падобны ўчынак? Вядома, што Рагнеда нарадзіла Уладзіміру чатырох сыноў: Ізяслава, Мсціслава, Яраслава, Усевалада — і дзвюх дачок. Наў-рад ці яна помсціла за пагібель сваёй сям'і, бо магла гэта здзейсніць за столькі сумесна пражытых гадоў. Прычына, відаць, заключалася ў прыняцці Уладзімі-рам хрысціянства і яго імкненні ажаніцца з сястрой візантыйскіх імператараў Ганнай. Таму Уладзімір пра-панаваў Рагнедзе выйсці замуж за старэйшага дружын-ніка. Цвярскі летапіс апавядае пра тое, як сустрэла гэ-тую прапанову гордая князёўна. «Княгіняй была, не хачу быць рабыняй», — гэтыя словы як нельга лепш сведчаць пра настрой Рагнеды.

Як адзначыў летапісец: «3 тых часоў варагуюць паміж сабой унукі Рагвалода і ўнукі Яраслава».

Ізяслаў становіцца не толькі полацкім князем, але і засна-вальнікам новай дынастыі, пра што сведчыць схема «Дынастыя Ізяславічаў або Рагвалодавічаў па жаночай лініі (X — пачатак XII ст.)» (гл. схему 7).

Полацкія князі праводзілі актыўную ўнутраную і внеш­нюю палітыку.

Схема 7. Дынастыя Ізяславічаў або Рагвалодавічаў па жаночай лініі

(X —пачатак XII ст.)

П асля замаху Рагнеда з сынам Ізяславам па прапанове кіеўскіх баяр была выслана ў новазбудаваны горад Ізяслаўль.

Ізяслаў Уладзіміравіч (7-1001)

w

w

Усяслаў (7-1003)

Брачыслаў (7-1044)

I

I

(каля 1029-1101)

У

Барыс (Рагвалод) (7-1128)

Глеб (7-1119) j

, „Давыд Раман

( liST f (?-1116?)

Святаслаў (7 - пасля 1129)

Расціслаў (7 - пасля 1129)