- •Пераход да класавага грамадства
- •Рабаўладальніцкі лад
- •§ 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •I V абшчына "
- •§ 2. Пачатак этнічнай гісторыі ў эпоху бронзы
- •§ 3. Насельніцтва беларускіх зямель у жалезным веку
- •§ 4. Духоўная і матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва Беларусі
- •§ 5. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі
- •Пытанні і заданні
- •§ 6. Княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XII ст.
- •Прозвішча князя і гады кіравання
- •Усяслаў Ізяславіч, 1001—1003
- •Брачыслаў іЗяславіч, 1003-1044
- •Пытанні і задавні
- •§ 7. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычная пагроза ў канцы XII — першай палове XIII ст.
- •§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.
- •Візантыя:
- •§ 9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
- •Пытанні і заданні
- •§ 10. Фальклор і пісьменства
- •Пытанні і заданні
- •§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абагульненне да раздзела I
- •§ 12. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
- •I Клецк СлУЧк
- •1Гтжўскае
- •§ 13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл
- •Пытанні і заданні
- •§ 14. Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 15. Центральный і мясцовыя органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага
- •5 "1 УУподзшір %
- •§ 16. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 17. Палітычны лад Рэчы Паспалітай і яго крызіс
- •Пытанні і заданні
- •§ 18. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVII ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 19. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •§ 20. Тэндэнцыі эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVII ст.
- •Польшча:
- •Пытанні і заданні
- •§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку
- •9 Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Інфлянцкае ваявод-ства (сумеснае ўладанне вкл і Каралеўства Польскага)
- •§ 22. Сацыяльныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
- •§ 23. Царква на Беларусі ў XIV—XVI стст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 24. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •§ 25. Берасцейская царкоўная унія
- •Пытанні і заданні
- •§ 26. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні і заданні
- •§ 27. Матэрыяльная і духоўная культура беларусаў у XIV—XVIII стст.
- •3 Дапамогай дадатковай літаратуры дайце характарыстыку хатнім
- •§ 28. Этнічныя меншасці ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Пытанні і заданні
- •§ 29. Эпоха Адраджэння на Беларусі
- •Пытанні і заданні
- •§ 30. Культура беларускіх зямель у другой палове XVI — XVIII ст.
- •П ытанні і заданні
- •§31. Эпоха Асветніцтва і Беларусь
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абатульненне да раздзела II
- •Асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Сярэдзіна 1230-хгг-1263г.
- •Ад рымскай знаці (версія ў летапісах XVI ст.);
- •З балцкіх князёў;
- •Са славянскіх (бела-рускіх) зямель (м. I. Ер-маловіч)
- •3 Саксонскай дынастыі Вецінаў /
- •Са старажытнага польскага шляхецкага роду
- •Аўгуст III, адначасова кароль польскі
- •3 Магнацкага Панятоўскі
Пытанні і заданні
Назавіце асноўныя рысы і галоўныя дасягненні заходнееўрапейскага Адраджэння.
У чым заключаюцца адрозненні беларускага Рэнесансу ад еўрапейскага?
Пакажыце сувязь Паўночнага Адраджэння з беларускай культу рай XVI ст.
Раскажыце пра развіццё кнігадрукавання ў ВКЛ у XVI — першай палове XVII ст.
Як паўплывалі ідэі Рэнесансу на развіццё літаратуры і мастацтва Беларусі?
3 дапамогай дадатковай літаратуры падрыхтуйце рэфераты пра дзейнасць прадстаўнікоў эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі.
§ 30. Культура беларускіх зямель у другой палове XVI — XVIII ст.
Адукацыя ў XVII — першай палове XVIII ст. Сістэма адука-цыі знаходзілася пад кантролем царквы, таму школы ў ВКЛ падзяляліся на арыянскія, брацкія, езуіцкія, піярскія.
У час Рэфармацыі былі адкрыты арыянскія школы. Яны дзейнічалі ў Рэчы Паспалітай да 1658 г. Існавалі ў Іўі, Клецку, Любчы, Лоску, Нясвіжы і іншых гарадах і мястэчках. Школы мелі 3—5 класаў. Вучні апрача багаслоўя вывучалі творы ста-ражытных мысліцеляў, грэчаскую, лацінскую, польскую і бе-ларускую мовы, рыторыку, этыку, музыку, медыцыну. У дзя-цей выхоўвалі павагу да чалавека і яго розуму, вучылі сама-стойна мысліць. Самай вядомай лічылася школа ў Іўі (цяпер Гродзенская вобласць). 3 1585 г. яе рэктарам быў Ян Ліцыній Намыслоўскі, які распрацаваў спецыяльную праграму наву-чання і напісаў некалькі падручнікаў.
У другой палове XVI — пачатку XVII ст. у Віцебску, Глы-бокім, Заслаўі, Івянцы, Іўі, Менску, Оршы і іншых гарадах і мястэчках існавалі кальвінісцкія школы. Асноўная ўвага ў іх надавалася рэлігійнаму навучанню. Таксама вывучаліся ста-ражытнагрэчаская, лацінская, беларуская і польская мовы, рыторыка, гісторыя, матэматыка, антычная паэзія і інш. Тэрмін навучання складаў ад 6 да 10 гадоў.
Брацкія школы адчыняліся пры праваслаўных брацтвах — дабрачынных і культурных аб'яднаннях гараджан. Брацтвы выступалі супраць каталіцызму, уніяцтва і пратэстантызму. Пасля пачатковай адукацыі ў школах вывучалі скарочаны цыкл граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, а затым — арыфме-тыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. Навучанне вялося на царкоўнаславянскай мове, якая лічылася сродкам супрацьста-яння каталіцызму.
Пад уплывам Контррэфармадыі вядучае месца ў навучанні моладзі, найперш шляхты, стала належаць ордэну езуітаў. 3 1560-х гг. яго прадстаўнікі адкрывалі калегіумы, навучанне ў якіх вялося на лацінскай мове. Але навучэнцы таксама выву-чалі старажытнагрэчаскую мову і літаратуру, рыторыку, паэ-тыку, геаметрыю, астраномію і музыку.
вФакт. Асноўным стымулам у навучанні езуіты лічылі спаборніцтва. Кожны вучань меў свайго саперніка, і вялікім гонарам лічылася пераўзысці ў ведах равес-нікаў. Пераможцы атрымлівалі ўзнагароды, напрык-лад, ганаровыя месцы ў класным пакоі. А вось тыя, хто адставаў у навучанні, нават насілі «асліныя вушы». Настаўнікі карысталіся аўтарытэтам у наву-чэнцаў з-за сваіх багатых ведаў і эрудыцыі, педагагіч-нага таленту і строгасці. Фізічныя пакаранні (розгі) выкарыстоўваліся зрэдку і выконваліся чужым чала-векам - карэктарам.
На аснове Віленскага калегіума ў 1579 г. была заснавана езуіцкая акадэмія. 3 1781 г. яна называлася Галоўная школа ВКЛ, з 1796 г. — Галоўная Віленская школа, з 1803 г. — Віленскі універсітэт. Гэтая навучальная ўстанова з'яўлялас адзінай у Вялікім княстве Літоўскім, дзе можна было атры маць вышэйшую адукацыю. У акадэміі першапачаткова дзей
нічалі філасофскі і тэалагічны факуль-тэты, а ў 1642 г. быў адкрыты юрыдыч-ны факультэт. Усе студэнты вывучалі старабеларускую мову. Пры акадэміі існавалі бібліятэка, друкарня, астрана-мічная абсерваторыя, тэатр.
Навучанне ў піярскіх школах, якія належалі ордэну піяраў, было падобнае да езуіцкага, але з менш строгай дыс-цыплінай. Гэтыя школы карысталіся вялікай папулярнасцю ў Рэчы Паспалі-тай. На тэрыторыі Беларусі яны з'яўля-юцца пачынаючы з 1720-х гг. у Шчучы-не, Воранаве, Зэльве, Расонах, Віцебску, Лідзе, Паставах. У 1740—1750-я гг. па ініцыятыве польскага педагога і правін-цыяла ордэна піяраў Станіслава Канар-скага (1700—1773) была праведзена рэ-форма школ: скарочаны курс тэалогіі, уведзена польская мова, прыродазнаўчыя, матэматычныя і гра-мадскія дысцыпліны.
Старабеларуская мова паступова губляла свой дзяржаўны статус. Абмежаванне яе публічнага ўжытку было звязана з акаталічваннем шляхты. У 1697 г. па рашэнні сойма адбылося юрыдычнае афармленне вяршэнства ў сістэме справавод-ства польскай мовы.
Навука. Грамадска-палггычная думка. Разгром рэфарма-цыйнага руху і перамога Контррэфармацыі садзейнічалі склад-ванню неспрыяльных умоў для навуковай дзейнасці.
Дамінавала схаластычная філасофія, заснаваная на творах Арыстоцеля і Аўгусціна Блажэннага. Яе прадстаўнікі даказ-валі, што свет створаны Богам, які ім кіруе з дапамогай анге-лаў. Матэматыка не мела шырокага выкарыстання, таму што садзейнічала распаўсюджанню ідэй рацыяналізму. У цяжкім становішчы знаходзілася медыцына.
Тым не менш веды паступова прабівалі сабе дарогу. У 1650 г. у Амстэрдаме ўбачыла свет праца Казіміра Семянові-ча (каля 1600 — пасля 1651 г.) «Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая». У гэтым трактаце ён апісаў канструкцыі гар-
мат і ракет, упершыню прапанаваў ідэю многаступеньчатай ракеты (з адпавед-нымі чарцяжамі). Перадавым прадстаў-ніком свайго часу з'яўляўся, ўраджэнец Беларусі Ілья Капіевіч (1651—1714), які жыў у Амстердаме, Гданьску, Маскве. Ён быў прыхільнікам Пятра I і прапа-гандыстам свецкіх ведаў. Капіевіч на-пісаў і выдаў болын за 20 кніг і падруч-нікаў, у тым ліку па гісторыі, граматы-цы, астраноміі, навігацыі.
Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове XVII ст. характарызавалася рэлігійнай палемікай паміж прадстаў-нікамі каталіцкай і праваслаўнай цэрк-ваў. У ёй удзельнічалі Стафан Зізаяій, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Кар-повіч, Пётр Скарга, Іпацій Пацей. Пале-місты ўзнімалі праблемы уніі, станові-шча праваслаўных у ВКЛ, паўнамоцт-ваў епіскапаў і г. д.
Другім кірункам грамадска-палітыч-нага жыцця было развіццё дзяржаўна-прававой думкі. У XVII ст. з'яўляецца шэраг твораў, у якіх усхваляецца палітычны лад Рэчы Паспалітай, заснаваны на вяршэнстве і дамінаванні шляхты. Найболын вядомым ідэола-гам «залатых шляхецкіх вольнасцей» стаў львоўскі кашталян Анджэй Фрэдра (1620—1679). У 1660-я гг. ён напісаў трактаты, у якіх абгрунтоўваў пераважнасць права «ліберум вета».
Але ўжо ў 1709 г. шляхціц Станіслаў Шчука (1654—1710) падвяргае крытыцы палітычны лад, што прывёў Рэч Паспалі-тую да заняпаду. У сваім трактаце на лацінскай мове «Заць-менне Полыпчы, усяму свету паказанае» ён выказваецца за правядзенне рэформ, распаўсюджанне ведаў, за адзінства сла-вянскіх народаў.
Новай з'явай у грамадска-палітычнай і філасофскай думцы сталі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634— 1689). Пасля разрыву з езуітамі ён працаваў пад судкам берас-цейскага земскага суда. Лышчынскі на лацінскай мове на
трактат «Аб неіснаванні Бога», рукапіс якога выкраў яго сябар, агент езуітаў Ян Бжоска. У 1687 г. духоўны суд пры-гаварыў К. Лышчынскага да спальван-ня жывым на вогнішчы.
Дакумент. «1. Заклінаем вас, о ба-гасловы, іменем вашага бога; няў-жо вы гэтым не гасіце святло ро-зуму, не адымаеце сонца ў свету, не перакульваеце з нябёс вашага
бога, калі вы прыпісваеце богу немагчымае, супярэчлі-выя рысы і ўласцівасці бога?..
Чалавек — тварэц бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам — людзі — тварцы і стваральнікі бога і бог з'яўляецца не сапраўднай сутнасцю, а (тварэннем) розу-му і да таго ж хімерычным; таму бог і хімера — адно і тое ж.
Рэлігія ўстаноўлена людзьмі няверуючымі, каб ім ад-давалася пашана... Вера ў бога ўведзена бязбожнікамі. Страх божы ўсяляецца тымі, хто, не маючы страху, усё робіць для таго, каб (іх) баяліся».
3 трактата «Аб неіснаванні Бога»
Прачытайце змест дакумента і ахарактарызуйце сутнасць поглядаў К. Лышчынскага.
Літаратура, музыка. Літаратура XVII — першай паловы XVIII ст. мела пераходны характар ад сярэдневяковых ідэй да ідэй новага часу. Яна станавілася болын свецкай і дэмакра-тычнай.
Пануючым стылем у літаратуры Вялікага княства Літоў-скага становіцца барока. Яно спалучала традыцыі сярэднявечча і Рэнесансу, пісьмовай літаратуры і фальклору. Першапачатко-вы этап яго развіцця звязаны з узмацненнем каталіцызму і ідэямі Контррэфармацыі. Асобныя рысы барока назіраюцца ўжо ў беларускай палемічнай прозе і панегірычнай (хвалеб-най) паэзіі першай паловы XVII ст. Але найболын поўна яны праявіліся ў рэлігійна-філасофскай паэзіі і школьнай драме.
О
Тэарэтыкам барока ў літаратуры Рэчы Паспалітай лічыўся Мацей Сарбеўскі (1595—1640), які выкладаў у Полацкім езуіцкім калегіуме рыторыку, паэтыку і тэорыю літаратуры. Пасля вучобы ў Рыме ён стаў прафесарам красамоўства, філа-логіі і тэалогіі ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Пры жыцці паэта
выйшла пяць выданняў яго вершаў. Ён напісаў таксама трактаты па рыторыцы, паэтыцы, антычнай міфалогіі. Літара-турная спадчына М. Сарбеўскага выву-чалася ў еўрапейскіх універсітэтах.
У рэчышчы барока працаваў Сімяон Полацкі (1629—1680) — выдатны пісьменнік, грамадскі дзеяч, філосаф і педагог. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям'і купца. Скончыў Кіева-Магі-лянскі калегіум, потым вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мо-вах. Яго вершы — узор высокага мас-тацтва. У час вайны 1654—1667 гг. Сімяон Полацкі сімпатызаваў Расіі, вітаў рускага цара пры ўзяцці Полацка, пісаў у яго гонар вершы. Баючыся за-ставацца ў Рэчы Паспалітай, ён перася-ліўся ў Маскву.
он Полацкі лічыцца класічным паэтам-сілабістам ва ўсходнеславянскай паэзіі XVII ст. У сваіх творах ён прытрымліваўся дакладных памераў вер-шаваных радкоў: 13 складоў, 12 складоў, 11 складоў. Аснову літаратурнай спадчыны С. Полацкага склада-юць два вялікія зборнікі: «Вертаград мнагацветны» «Рыфмалагіён, ці Вершаслоў».
Дакумент.
...Витаем тя, православный царю, праведное солнце, Здавна бовем прагнули тебе души наши и сердцвЦ
Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшаго, Белорусский же от нужды народ весь освобождшаго. Не бойся, земле Российская, и не устрашайся, Дедич с востока пришол, ему низко поклоняйся, Алексей Михайлович всех россов царь и государь И иных народов великий князь, так теж и владарь, Дабы во русийской земли оттряс ереси всюды...
Сімяон Полацкі
Музычнае мастацтва ВКЛ характарызавалася суіснаваннем музычных традыцый як розных хрысціянскіх канфесій, так і буйнейшых нехрысціянскіх. Важным асяродкам развіцця му-зычнага мастацтва былі і школьный тэатры. Выпускнікі брацкіх праваслаўных школ выконвалі складаныя шматгало-сыя сачыненні. Хары брацкіх школ удзельнічалі ў спектаклях школьнага тэатра.
У праваслаўных цэрквах карысталіся пісьмовымі зборні-камі песнапенняў, якія прызначаліся для вакальнага выка-нання і знаменнага распеву.
Факт. Знаменны распеў склаўся ў XI—XII стст. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «знамя», што азначала знак напеву ў форме рысак, кропак, косак, арабскіх літар.
Першыя спробы нотадрукавання на тэрыторыі Беларусі ад-носяцца да другой паловы XVI—XVII ст. У 1558 г. у Берасці выдадзены кальвінісцкі нотна-літургічны зборнік «Песні хвал боскіх», музыку да якога напісалі Цыпрыян Базылік і Вацлаў з Шамотул. Зборнікі кантаў і псальмаў выйшлі ў Нясвіжы і Любчы. Да XVII ст. адносіцца «Полацкі сшытак» — рукапіс-ны зборнік свецкай кантавай музыкі. Ён запісаны круглымі «італьянскімі нотамі», якія пакладзены ў аснову сучаснай нот-най граматы.
У касцёлах атрымала распаўсюджанне арганная музыка, якая патрабавала высокага ўзроўню рамесніцкай тэхнікі і ад-паведнай акустыкі. А пры дварах магнатаў існавалі прыгон-ныя аркестры-капэлы. Іх музыкай суправаджаліся спектаклі, балі, паляванні, ваенныя парады і рэлігійныя службы. На пра-
мі ішшійлйллімшшшаатш»
236
домыя еўрапейскія музыканты, напрыклад, Дж. Альберціні,
Я. Д. Голанд і інш. Прыдворных аркестрантаў і спевакоў рых-
тавалі ў прыватных школах (Слуцк, Нясвіж, Гародня, Дзярэ-
чын, Слонім) або за мяжой.
Архітэктура і выяўленчае маста
тва. Найбольш ярка і поўна барока
праявілася ў архітэктуры. У XVII —]
першай палове XVIII ст. узводзіліся
пампезныя касцёлы, кляштары, палацы
магнатаў, калегіумы. Першым помнікам
у гэтым стылі на тэрыторыі Беларусі
лічыцца езуіцкі касцёл у НясвіжьідК
будаваны італьянскім архітэктара
Янам Марыяй Бернардоні (1541
1605). Гэта быў другі ў свеце барочн
езуіцкі касцёл, пабудаваны паводле пр_
екта знакамітага храма Эль Джэзу.
У 1730-я гг. у сакральным (царко' Размалеука • ^ . _,т. _
„„„а„„„„а ным) доилщстве ВКЛ склауся своеасаб
трансепта касцёла лівы архітэктурны стыль - віленск Вожага цела барока. Яго мастацкая сістэма была ра
ў Нясвіжы працавана архітэктарам Іаганам Глаўб цам. Віленскаму барока былі ўласцівыя вытанчанасць прапор-цый, ажурнасць і пластычнасць фасадаў, пышнасць і разна-стайнасць аздобы інтэр'ераў і інш.
Факт. Іаган (Ян) Крыштоф Глаўбіц (1700—1767) у 1737—1767 гг. працаваў у Вільні, дзе аднаўляў мяс-цовыя храмы пасля пажару (1737 г.). Пабудаваў у ста-ліцы ВКЛ касцёлы святых Яна, Казіміра, Кацярыны, Рафала, візітак, а таксама ў Беларусі Сталавіцкі касцёл Яна Хрысціцеля, Спаскую царкву ў Магілёве і інш., перабудаваў Полацкі Сафійскі сабор.
У выяўленчым мастацтве ў XVII—XVIII стст. пачалі склад-вацца рэгіянальныя жывапісныя школы — Магілёўская, Гомельская, Гарадзенская, Полацка-Віцебская, Слуцкая, Берас-цейска-Пінская. Кожная з іх мела свае асаблівасці. Напрыклад, для Гарадзенскай школы была характэрная адносная закончанасць кампазіцыі, для Магілёўскай — стрыманасць жывапіснай палітры, а для Гомельскай — імкненне да яркага колеравага гучання.
Працягвала развівацца беларуская іканапісная школа. У ёй стала праяўляцца імкненне да перадачы прасторы, натуральных прапорцый, асобныя персанажы падаваліся ў свецкім убранні. Гэта абраз «Нараджэнне Багародзіцы» Пятра Яўсееві-чазГалынца, «Тройцастаразапаветная» з Берасцейшчыны, «Са-шэсце ў пекла» (з Магілёўшчыны).
У стылі барока развіваўся манументальны жывапіс — фрэскавы роспіс касцёлаў, а таксама драўляная алтарная скульптура каталіцкіх храмаў.
О