Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13,14,15.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
31.4 Кб
Скачать

Билет №14

1. Тэмпературны рэжым глебы і яго значэнне для развіцця раслін

Каранёвая сістэма складае важную частку расліны. Значная маса раслін знаходзіццца ў слоі глебы 0–50 см. Слой глебы, у межах якога распаўсюджваецца каранёвая сістэма раслін называецца рызасферай.Павышэнне тэмпературы глебы паскарае рост расліны і пакарочвае вегетацыйны перыяд. Нізкія тэмпературы, наадварот, запавольваюць рост раслін і падаўжаюць вегетацыйны перыяд.Тэмпература глебы ўплывае на развіццё раслін на пачатку жыцця – у перыяд прарастання ўсходаў і кушчэння. Пры нізкай тэмпературы глебы насенне не дае ўсходаў, а пры працяглым уздзеянні нізкіх тэмператур насенне загнівае. Чым вышэй тэмпература глебы ў перыяд сяўба-ўсходы, тым скарэй ідзе прарастанне насення пры дастатковай колькасці вільгаці. Для кожнага віду раслін існуюць пэўныя тэмпературныя межы, у якіх адбываецца прарастанне насення.Так, для збожжавых культур тэмпературны мінімум знаходзіцца ў межах 0–5 °С, оптымум – у межах 20–25 °С, а максімум у межах 30–40 °С. Для кукурузы мінімум прарастання 8–10 °С, оптымум 30–35 °С, а максімум 40–50 °С. Такім чынам, каб атрымаць хуткія ўсходы сяўба павінна праводзіцца вясною ў дастаткова прагрэтую глебу.Маецца класіфікацыя сельскагаспадарчых раслін па тэмпературы прарастання і паяўленню ўсходаў.Бульба прарастае пры наступленні аптымальнай тэмпературы глебы звычайна пры 11–12 °С ва ўмерана вільготнай глебе, дае ўсходы на 23-ці дзень, пры 14–15 °С – на 17–18 дзень, пры 18–25 °С – на 12–13-ты дзень. Аднак калі тэмпература глебы павышаецца да 27 °С, то ўсходы паяўляюцца толькі на 16–17 дзень. Пры вельмі нізкіх і занадта высокіх тэмпературах тэмпы прарастання бульбы запавольваюцца. Гэта палажэнне адносіцца і да іншых культур.У пачатковы перыяд жыцця раслін ад прарастання і паяўлення ўсходаў аж да кушчэння – асноўнае значэнне маюць тэмпературы глебы, а не паветра. Глебавыя тэрмічныя ўмовы шмат у чым вызначаюць даўжыню вегетацыйнага перыяду, рост і прадукцыйнасць раслін. Чым ніжэй тэмпература глебы, тым даўжэй вегетацыйны перыяд у раслін, змяншаецца ўраджай. Павышэнне тэмпературы ўзмацняе працэсы роста, паскарае выспяванне культур. Галоўнай прычынай, што змяншае прадукцыйнасць раслін пры паніжаных тэмпературах, служыць падаўленне працэсаў росту ў выніку змяншэння паглынальнанай здольнасці каранёў і моцнага паніжэння паступлення фосфара ў расліны праз каранёвую сістэму. Пры гэтым нарушаецца абмен рэчываў усёй расліны, памяншаецца эфектыўнасць унясення ўгнаенняў.Як вядома, многія хваробы раслін паяўляюцца пры пэўных тэмпературах глебы.

2. Уплыў аграметэаралагічных умоў на распаўсюджванне шкоднікаў сельскагаспадачых культур.

Шкоднікі сельскагаспадарчых культур – гэта жывёлы, якія пашкоджваюць культурныя расліны і выклікаюць іх пагібель. Асноўныя шкоднікі сельскагаспадарчых культур яуляюцца асабліва грызуны (мышы, краты, палёўкі, суслікі і інш.), смаўжы. Яны змяншаюць ураджай, асабліва збожжавых культур з-за сваёй пладавітасці і пражэрлівасці. Палёўка, напрыклад, за дзень можа з’есці 5–7 г зерня, суслік за лета – 8 кг зерня.Размнажэнне грызуноў у значнай ступені звязана з умовамі надвор’я. Дажджлівае халоднае надвор’е, а таксама вельмі засушлівае надвор’е неспрыяльныя для размнажэння грызуноў. Маласнежныя зімы, ледзяная скарынка прыводзяць да вымірання грызуноў.На Беларумі існуе 51 від, у т. л. 20 відаў наземных і 31 від водных смаўжоў. Асобныя віды наземных шкоднікі садова-агародненных культур (напр.. слізнякі). Яны раслінаедныя, драпежнікі і паразіты.Таксама иснуюць круглыя чарвякі (нематоды), якія выклікаюць нематодныя хваробы раслін. Ад нематоды больш за ўсё страдаюць паслёнавыя культуры, буракі, рапс, шпінат і інш. хворыя расліны дрэнна растуць,лісце развіваецца слаба, карані недаразвітыя, караняплоды дробныя, з паніжанай цукрыстасцю.Найбольш разнастайныя і шматлікія шкоднікі сельскагаспадарчых культур,гэта насякомыя, павукападобныя, мнаганожкі і ракападобныя (макрыцы).Найбольшыя страты ўраджаю прыносяць насякомыя. Гэта тлумачыцца іх біялагічнымі асаблівасцямі, мноствам відаў, высокай пладавітасцю і хуткім размнажэннем (каларадскі жук, азімая і баваўняная соўка, лугавы матылёк, шкодная чарапашка і інш.).Распаўсюджванне шкоднікаў у аграбіяценозах залежыць ад умоў абіятычнага асяроддзя і біялагічных асаблівасцей расліны. Аднак важнейшым фактарам, які спрыяе развіццю шкодных на палях з’яўляюцца пагодныя ўмовы. Адзін з самых небяспечных шкоднікаў для агародневых, прапашных і пашавых угоддзяў, шматгадовых траў – лугавы матылёк. Ён цепла- і вільгацелюбны летам і халадастойкі зімой. Вусені гэтага шкодніка актыўна паядаюць надземныя часткі раслін.Азімая соўка –шкоднік для усіх агародневых і прапашных культур. Пры масавым размнажэнні яна актыўна рассяляецца і на азімыя збожжавыя культуры, з-за чаго апошнія моцна разрэджваюцца.Шкодная чарапашка пашкоджвае збожжавыя злакі, асабліва пшаніцу. Гэта цеплалюбны від, пры тэмпературы –7 оС насякомыя, якія зімуюць, гінуць.Каларадскі жук адносіцца да найбольш небяспечных шкоднікаў бульбы і іншых паслёнавых культур. Найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця шкодніка пры тэмпературы больш за 20 оС, але не вышэй за 25–26 оС.

для папярэджання распаўсюджвання шкоднікаў маюць аграметэаралагічныя прагнозы аб магчымым узнікненні небяспекі для аграбіяцэнозаў. Такія прагнозы складаюцца пры дапамозе дынаміка-статыстычный мадэляў на аснове ўліку ўмоў перазімоўкі шкоднікаў, іх колькасці ў папярэдні вегетацыйны перыяд і аграметэаралагічных умоў у дадзены перыяд.На аснове такіх прагнозаў распрацоўваюцца аграметэаралагічныя рэкамендацыі для гаспадарак аб тэрмінах і нормах унясення ядахімікатаў з мэтай прыпынення распаўсюджвання шкоднай папуляцыі.

БИЛЕТ №13

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]