Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_lit1.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
308.22 Кб
Скачать

Пытанне 1. Старажытная бел. літ.: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.

Беларуская літаратура развівалася агульна з агульна-еўрапейскай парадыгмай (схемай).

Эпохі:

  • Сярэднявечча

  • Барока

  • Асветніцтва

  • Класіцызм

  • Рэалізм

  • Мадэрнізм

  • Сац. рэалізм

  • Постмадэрнізм

Барадулін, Алексяевіч, Разанаў – кандыдаты на Нобелеўскую прэмію.

Перыядызацыя:

  1. Старажытная – 11 – п.п. 18 ст.

  • Сярэднявечча (11 – 15 ст.)

- ранняе сярэднявечча

- позняе сярэдневечча

  • Рэнесанс (адраджэнне)

  • Барока (к. 16 – п.п. 18 ст.)

  • Літаратура эпохі асветніцтва (др. п. 18 ст.)

  1. Новая літаратура – др.п. 18 – 19 ст.

  2. Літаратура 20 – 21 ст.

+ пісьменнікаў назваць.

Пытанне 2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

  1. Службова-прыкладны характар

  2. Блізкасць літаратуры да публіцыстыкі

  3. Палітычная тэндэнцыя

  4. Гістарызмы (чытач верыў у тое, пра што пісаў пісьменнік)

  5. Рэлігійнасць

  6. Патрыятызм

  7. Строгі атбор фактаў

  8. Абстрагаванасць

  9. Дэлізацыя (абстрагаванасць) шлязам ідэалізаў

  10. Традыцыйнасць

  11. Нарматыўнасць

  12. Статычнасць вобразаў і дынаміка дзеяння

  13. Сувязь з фальклорам

  14. Сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць літаратуры)

  15. Сімвалізм

  16. Кананічнасць

  17. Этыкеты

  18. Манументальнасць

  19. Ананімны характар

  20. Рухомасць тэкстаў

Пытанне 3. Бел. літ. ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

Беларуская літаратура развівалася пад уплывам Візантыйскай літаратуры.

Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 10 ст. Першыя літаратурныя помнікі датуюцца 11 ст. (Тураўскае Евангелле, Слова Іаана Пол.)

Падзелы літаратуры (жанры):

  1. Рэлігійныя (пераважаюць містычныя сюжэты, разважанні на дагматычныя сюжэты)/свецкія(дамінуюць рэалістычныя сюжэты і матывы)

  2. Перакладныя/арыгінальныя

Жанры перакладной літаратуры:

  • Біблія (Стары і Новы запавет)

  • Набажэнскія кнігі (Евангелле, Апостал, Псалтыр, Службоўнік, Трэбнік)

  • Патрыстыка (творы айцоў царквы) Іаан Златавуст, Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Маргарыт, Залатаструй, Іаан Дамаскін

  • Агіяграфія (жыцце святых)

  • Патэрыкі (гісторыі святых)

  • Гістарычная проза (Хроніка Іаана Малалы, гісторыя Іосіфа Флавія, Іўдзейская вайна, Александрыя, Троя)

  • Апокрыфы – твор рэлігійнага зместа не кананаванай царквы (ад Фамы, Нікадзіма, Іуды, Якава, Аповесць страціма лебедзя, Хаджэнне Багародзіцы па мукам)

  • Варажбітныя кнігі (Астралогія, Гроўнік (надвор’е), Соннік, Траўнік, Фізіялог, Пчала(зборнік афарызмаў)).

  • Арыгінальныя творы (жыціі, хаджнні, словы, малітвы).

Пытанне 4. Летапісанне ў перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі старажытнай Русі ў “Аповесці мінулых гадоў”

Рысы летапісання ў Беларусі:

  1. Строгі атбор фактаў

  2. Лаканічнасць

  3. Строгі атбор персанажаў

  4. Цыклічнасць кампазіцый

  5. Летапісы збіраліся зводы (арыгінальныя і кампелятыўныя часткі) – Аповесць мінулых гадоў, Лаўрэнціеўскі летапіс, Галіцка-Валынскі летапіс, Полацкі летапіс.

Аповесць мінулых гадоў – выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”

Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.

Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.

Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”

свецкая літаратура больш непасрэдна і канкрэтна, чым і царкоўна-рэлігійнае пісьменства, адлюстроўвала зменлівую рэчаіснасць. Найболып значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. быў летапіс.

падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фікса-цыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным асэнсаваннем мінулага. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным асяроддзі з рознымі задачамі, таму вельмі разнастайныя

Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феа-дальнай раздробленасці. Яго вытокі ў мясцовых гістарыч-ных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літа-ратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Першым летапісным творам, складзеным на бела-рускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкі якога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскім летапі-сам складае вядомы агульнарускі летапісны звод пачатку 16 ст. — Іпацьеўскі летапіс.. Ва ўрыўках у складзе розных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачатку 16 ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характарПаводле жанравай формы яны мелі фрагментарны характар.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Першымі былі «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Твор напі-саны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць.

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бес-кампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж кня-зямі Ягайлам Альгердавічам і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магут-нага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любі-мага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяс-печнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакня-жацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дына-стычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля ыекаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзен-не. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, Твор дадаткова ажыўляюць кала-рытныя дыялогі, простая мова герояў. Першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора ста-новіцца Вітаўт. Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст.

Такім чынам, «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» — неаднародны літаратурны помнік.. Ён быў самым раннім гістарычна-літаратурным творам, напісаным па-беларуску з новых ідэйна-мастацкіх пазіцый. У скарочанай рэдакцыі ён быў вядомы таксама ў Польшчы і Расіі.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Гісторыя Старажытнай Русі выкладзена вельмі лаканічна, у форме пераважна кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў

У канцы агульнарускай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., змешчаны шэраг цікавых звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага Апрача гэтых апавяданняў, якія выпісаны з рускай крыніцы даволі поўна і дакладна, у цэлым рускі летапіс быў значна перапрацаваны беларускімі лета-пісцамі. Найбольш цікавыя і каштоўныя сярод іх «Пахвала вялікаму князю Вітаўту», апавяданые пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску і аповесць пра грамадзян-скую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім,

У Смаленскай хроніцы, напісанай у звязнай форме, але суха, інфармацыйна, дзелавой моваю, выкладаецца гісторыя барацьбы за паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончылася перамогай апошняга. Ва ўступе коратка расказваецца пра няўдалую каранацыю Вітаўта, які ў 1430 г. Хаця большасць беларускіх феадалаў таго часу спачатку пад-трымлівала Свідрыгайлу, летапісец не хаваў сваіх сімпа-тый да брата Вітаўта. Расправіўся з мітрапалітам усяе Русі Герасімам Апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску прысвечана апісанню выступлення смаленскіх ра-меснікаў, простага люду,

Арыгінальны помнік беларускай старажытнай літара-туры ранняга перыяду — «Пахвала вялікаму князю Вітауту Гэта не звычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваля-ванае лірычнае слова пра вялікага князя

Яго ўзнік-ненне цесна звязана з дзейнасцю вялікага князя Вітаўта і вядомага царкоўна-рэлігійнага і культурнага дзеяча таго часу смаленскага епіскапа Герасіма.

Летапісанне ў сярэднія вякі было справай палітычнай, яго пачатак заўсёды быў прымеркаваны да якой-небудзь значнай грамадскай падзеі.

У 20-я гг. XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемо-на да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей, сцвярджаец-ца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імпера-тара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынё-манскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, ад-навілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Створаная літоўскім храністам велічная, ідэалізава-ная гісторыя ЛітвыСярод гістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаец-ца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні.

«Хроніка Быхаўца»найбольш выдатны помнік агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання XVI ст. Яна названа па імені пана з-пад Ваўкавыска А. Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яго рукапісны экземпляр. у пачатку «Хронікі Быхаўца» змешчана легендарная гісторыя Літвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Складаль-нік гэтага летапіснага зводу ўнёс у тэкст два істотныя дапаўненні. Па-першае, пачатак падзей перанесены з I ст. у V і ў сувязі з гэтым па-іншаму вытлумачаны прычыны ўцёкаў рымскага патрыцыя Палемона і яго суайчыннікаў з Італіі. Яны ратуюцца не ад крывавага тэрору Нерона, а ад спусташальнага нашэсцягунаў на чале з палкаводцам Атылам.

Гэты твор, своеасаблівы цыкл аб'яднаных адзінствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў, — вельмі каштоўнае і важкае дапаўненне да «Хронікі Вялікага княства Літоў-скага і Жамойцкага». Змест аповесці складае кароткая гісторыя жыцця і дзейнасці першага вялікага літоўска-беларускага князя Міндоўга і яго сына Войшалка, якія жылі ў XV ст.

Другой мясцовай пісьмовай крыніцай аўтару «Хронікі Быхаўца» паслужыў Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыя Літоўска-Белару-скай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта. упершыню была створана даволі цэльная і найбольш поўная сістэматызаваная палітычная гісто-рыя гэтых краін у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага княства Літоўскага ад легендарных часоў і да пачатку XVI ст.

Цэнтральная тэма «Хронікі Быхаўца» — ваенна-пат-рыятычная. Апрача агульнадзяржаўнага патрыятызму, характэр-най асаблівасцю ідэйнай пазіцыі храніста з'яўляецца таксама моцная антыпольская тэндэвцыя.

Аўтарам «Хронікі Быхаўца» хутчэй за ўсё быў патры-ятычна настроены беларускі шляхціц, цесна звязаны з літоўска-беларускімі арыстакратамі, пра што сведчаць і змест і мова твора, якую можна лічыць узорам свецкага стюлю беларускай літаратурнай мовы XVI ст.

Летапісы і хронікі былі на Беларусі найболын даўга-вечным літаратурным жанрам. Узнікшы яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці, летапіс дажыў аж да новага часу. Зразумела, што гэты від пісьменства не заставаўся нязменным. узніклі фамільныя хронікі (дзённікі і мемуары), мясцовыя летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўская хроніка і інш.). а таксама хранографы, своеасаблівыя белетрызаваныя гістарычныя энцыклапедыі свайго часу. Сярод апошніх вылучаецца «Вялікая хроніка», цікавая тым, што ў ёй аб'яднаны ў адзін звод дакументальныя запісы з мастацкімі творамі на гістарычную тэму (аповес-цямі пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага і інш

XIV — XV стагоддзі былі важным перыядам ста-наўлення ўласна беларускай літаратуры. Існаванне сваёй дзяржаўнасці, агульнаграмадскае прызнанне беларускай мовы садзейнічала выпрацоўцы ўласнай літаратурнай мовы. Менавіта ў эпоху позняга Сярэднявечча быў пакладзены пачатак творчаму выкарыстанню ранейшай пісьмовамоўнай спадчыны, па-чалося паступовае пераадоленне аднабаковай арыентацыі на старажытнарускія, грэка-візантыйскія традыцыі. Шляхам пашырэння рознабаковых узаемасувязей з краі-намі Заходняй Еўропы яны дапаўняліся і ўзбагачаліся шматвяковымі традыцыямі лацінскай культуры. Шсьменства на беларускіх землях стала набываць свае спецыфічныя асаблівасці, свой твар, стала на свой шлях развіцця, адпаведны культурна-гістарычным патрэбам і нацыянальна-духоўнай самабытнасці беларускага наро-да. Марудныя, знешне малапрыкметныя, але глыбокія ўнутраныя працэсы, якія адбываліся ў гэты перыяд у беларускай літаратуры, рыхтавалі глебу для першага беларускага Адраджэння.

Пытанне 5. Эпізоды Полацкага княства ў люстэрку летапісання.

Аповесць мінулых гадоў – выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”

Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.

Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.

Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

+ сказаць пра тое, што тут упершыню згадваецца пра Полацк (862 год), Рагнеду (Гарыславу), Уладзіміра і сына іх Ізяслава, як захішчаў Ізяслаў маці ад бацькі, пра Яраслава Мудрага, пра Жыціе Еўфрасінні Полацкай і інш.

Полацкі летапіс – ствараўся на працягу 12 – п.п. 13 ст. Арыгінал не захаваўся. Твор чытаецца паводле Іпаціеўскага летапісу. Пачынаецца з апісання падзеі 1103 года. Галоўныя персанажы – сыны Усяслава Чарадзея – Давыд, Барыс, Глеб, Раман, Святаслаў, Расціслаў. Асабліва калатытна намаляваны вобраз Глеба, які валодаў Менскім княствам. Адлюстраваны падзеі, якія адбываюцца ў Смаленску, Полацку, мінску, Кіеве, Друцку. Структурна ен скаладаецца з 25 занатовак.

Пытанне 6. Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.

Кірыла Тураўскі (1130-1180) – найбуйнейшы майстар слова старажытнай Беларусі. Нарадзіўся ў заможнай сям’і, атрымаў выдатную адукацыю. Рана падстрыгся ў манахі і вельмі хутка заняў пасаду Епіскапа. Творчая спадчына налічвае звыш 70 твораў. Першая група твораў – “Дыдактычныя парады і павучанні”. Важнейшыя з парадаў аб тым, каб не забывалі настаўнікаў сваіх. У гэтым творы пісьменнік шануе настаўнікаў. Другая група – урачыстыя казанні на царкоўныя свяы. Важнейшыя з іх “Слова ў першую нядзелю пасля Пасхі”. У творы пісьменнік паказвае перавагі хрысціянства на язычнікам. Пашырэнне хрысціянства Кірыла Тураўскі параўноўвае з наступленнем вясны.

Важны твор К.Т. на гістарычна-царкоўную тэму “Слова на сабор 318-і святых Айцоў”. У ім пісьменнік раскрыў падзеі славутага анікейскага сабора 325 года. Ен стварыў драматычную сцэну дыскусій пад час сабора, асуджэнне Арыі.

К.Т. – выдатны паэт. Ен напісаў каля 30-і малітваў Малітвы К.Т. – сапраўдныя шэдэўры cтарабеларускай духоўнай паэзіі. Лірычны герой малітваў адрозніваецца інтэлектуальнасцю і духоўнасцю. Ен усім сэрцам прагне дасканаласці і свабоды, гармоніі з прыродай, добрай славы, сэнсоўнага зямнога жыцця. Герой звяртаецца да Бога, Багародзіцы і святых. Ен просіць дараваць яму ўсе грахі, прагне вярнуцца да праведнага жыцця. У малітвах Тураўскага аб’емна і дакладна адлюстраваны духоўны свет чалавека 12 ст.

Асаблівае месца ў творчасці К.Т. займае прыпаведзь “Пра чалавечую душу і цела” або пра сляпога і бязногага. У аснове твора Евангелічны сюжэт, які ў сваю чаргу ўзыходзіць да гутаркі імператара Антаніна з Равінам. На думку К.Т. менавіта ў прыпавесці было схавана і прадсказана знішчэнне хрысціянства. Таму ўласную творчую задачу пісьменнік бачыў у тым, каб раскрыць сэнс старадаўнаяй прыпавесці.

У сваім арыгінальным творы "Прытча пра чалавечую душу і цела" ён абвяргае наіўны анапацэнтрызм "бытавога" хрысціянства, папярэджваючы ад спакусы, літаральна тлумачыць сімволіку біблейскіх кніг, асабліва вядомыя боскія словы: "Створым чалавека па вобразу Нашаму, падабенству Нашаму". Падабенства гэтае, на думку аўтара, - "не вобразам, а прытчаю", гэта значыць, іншасказальнае і сімвалічнае. Ён назваў ерассю погляды тых, хто насуперак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. Бога нельга апісаць альбо вызначыць мераю. Тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігійнай антрапалогіі, бо сам прыкладаў да чалавека толькі цялесную і душэўную меркі, забыўшыся на трэцюю людскую іпастась - дух. Толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біблейскія словы пра богападобнасць і свой вобраз Божы. Гэта духоўнае адзінства Бога з чалавекам увасобілася ў богачалавечай постаці Хрыста - другой іпастасі святой Тройцы.

Пытанне 7. Еўфрасіння Полацкая як рэлігійны, культурны дзеяч і як гераіня літаратурнага твора (“Жыцце Еўфрасінні Полацкай”)

Еўфрасі́ння Полацкая, (Прадсла́ва) - манахіня ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Прылічана да святых Рускай праваслаўнай царквой (1893).

У наш час прынятае шанаванне Еўфрасінні як "заступніцы Беларусі" і "асветніцы Беларусі". Дакументальных звестак пра жыццё і дзейнасць Еўфрасінні амаль не існуе. Асновай гістарыяграфіі з'яўляецца яе "Жыціе", а іканаграфіі — ікона, што была напісаная да кананізацыі і не захавалася да нашых дзён.

Сям'я

Прадслава паходзіла з княскай сям'і і была старэйшай дачкой Святаслава Усяславіча, сына Усяслава Брачыславіча. Паводле ўскосных звестак, маці была адна са старэйшых дачок Уладзіміра Манамаха, і, магчыма, мела імя Соф'я.

Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж. Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры. Прычыны такой пастановы невядомыя, але не выключана, што свой уплыў зрабіла даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў.

У царкве

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Еўфрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час перасялілася у келлю пры полацкім Сафійскім саборы, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў. Звесткі пра пісанне Еўфрасінняй Полацкага летапісу, якія прыводзяцца, напр., у Борха і Ластоўскага — легендарныя, нічым не пацверджаныя.

У сярэдзіне 1120-х гг. Еўфрасіння, ініцыявала будову жаночага Спаскага манастыра ў Сяльцы, на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў, тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. У далейшым, ініцыявала будову або перабудову Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра. Пазней ініцыявала будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра і царквы Святой Багародзіцы пры ім.

Заказала Лазару Богшу выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Еўфрасінні Полацкай (1161)

У канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім (1167). Магчыма, што пры гэтым выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, якія праяжджала — міратворчую місію. Сустракалася з імператарам Мануілам, верагодна, была ў Канстанцінопалі, у канцы красавіка дасягнула Іерусаліму, дзе захварэла і памерла. Еўфрасіння была пахаваная ў Феадосіевым Іерусалімскім манастыры. Існуе думка, што апошняй воляй Еўфрасінні магло быць пахаванне ў манастыры святога Феадосія, што і стала прычынай таго, што рака з астанкамі была пакінута ў Кіеве, а не вернута ў Полацк.

Аповесць пра жыццё Еўфрасінні Полацкай

Аповесць – помнік гатычнага пісьменства Беларусі 12 ст. Захавалася звыш 100 спісаў твора. Аўтарамверагодна з’яўляўся манах давыд, які суправаджаў Еўфрасінню ў Іерусалім. Сюдэт твора ўключае Жыціі і прыгодніцкія элементы.

Галоўная гераіня – Еўфрасіння (прадслава) – рэальная гістарычная асоба. Яна самастойна робіць cвой жыццевы выбар. Гераіня мае выключныя схільнасці да навукі, аб чым красамоўна сведчыць адзін з яе маналогаў, дзе яна прамаўляе: “Кнігамі суцяшаецца душа мая і сэрца весяліцца” Думкі яе светлыя, пачуцці – стрыманыя, розум – разважлівы. Апрача Еўфрасінні там прысутнічае яшчэ 16 персанажаў.

Пры адмалеўцы герояў пісьменнік характарызуе ўчынкі, справы, іх унутраны свет. Паказвае духоўныя пакуты і трывогі.

У тэксце твора шмат дыялогаў і маналогаў. Есць звароты да Бога (12) і 2 лямантавых плача. Важны кампанент паэтыкі твора – містычныя мікрасюжэты. Аўтар шырока ўжываў сімвалы і параўнанні. Еўфрасіння параўноўваецца з пчалой і сонцам.

Пытанне 8. Постаць Аўрамія Смаленскага – кніжніка, прапаведніка, героя “Жыцця Аўрамія Смаленскага”.

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы), асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. З дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Яна Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх і інш., займаўся зборам і перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучэльню, у якой навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтай вучэльні, дапамагаў фармаваць яе бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».

Пытанне 9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.

Клімент Смаляціч (? - пасля 1164), царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1-й палове 12 ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, К.С. «быў кніжнік і філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала». Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскага духавенства К.С. актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ён нястомна даказваў, што назначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі - унутраная справа рускага праваслаўя, і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа, царквы, дзяржавы.

З 1147 да 1154 года К.С. займаў пасаду Кіеўскага мітрапаліта. У спадчыне Смаляціча захаваліся “Пасланні да прасвітара Фамы” і “Павучанне аб любові”.

Пасланне да прасвітара Фамы” уключае уступ, 2 асноўныя часткі і заключэнне-падагульненне. Ва ўступе пісьменнік вызначыў міссію духоўных асобаў і інтэлектуалаў. Паводле яго слушнага меркавання, іх вызначэнне палягае ў пошуку ісціны. К.С. абгрунтоўваў неабходнасць двухузроўневага прачытання Бібліі – літаральнага і алігарычнага. У 2-ой частцы твора пісьменнік заклікаў да засваення досвіду і адкрыццяў зробленых людзьмі на працягу тысячагоддзяў. Вельмі каштоўнымі, на яго думку, з’яўляліся веды антычных мысліцеляў – Гамера, Арыстоцеля і Платона. У заключэнні К.С. даводзіў, што пазнанне прыроды, спалучанае з хрысціянскай верай – аснова дабрабыту і дасягнення вечнага жыцця.

У “Павучанні аб любові” пісьменнік дае некалькі азначэнняў любові – шанаванне Бога, павага да вернікаў, сардэчнасць бацькоў у датычэнні да дзяцей, узаемнае каханне жанчыны і мужчыны.

Пытанне 10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літ-ры. Бел. матывы “Слова”

Дзесьці ў 1185 – 1187 гг. верагодней за ўсе ў Кіеве ўзнік твор, які стаў найвышэйшым дасягненнем старажытнарускай літаратуры, шэдэўрам сусветнай паэзіі эпохі Сярэднявечча – “Слова пра паход Ігаравы”. Гэта праца прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднакаўтар адлюстраваў свій час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец, а як сапрадны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, як бы выхапленых з самога жыцця малюнкаў. Яго апавяданне эмацыянальна афарбавана, ліра-эпічнае паводле характару. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай за яе будучыню.

У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікненае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лес усей Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія складаліся на ўсходнеславянскіх землях. Ен асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега.

Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай емістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з’яўляецца галоўным героем паэмы. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князеў. Тут і родны брат Ігара Усевалад, і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі.

Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.

У шэрагу найлепшых – старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітынага жыцця Старажытнай Русі.Паэт згадвае Полацкага князя Ізяслава Васількавіча.

Асаблівае месца ў паэме займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя, які свае доўгае і бурлівае жыцце аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.

Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Паэтычныя вобразы “Слова” вылучаюцца быгаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццем прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сення здзіўляюць нас сваей дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю.

Створанае 800 галоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сення жыве, хвалюе і захапляе нас.

Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч,які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі.

Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]