Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история конспект .doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
400.9 Кб
Скачать

27) Первая мировая война (1914-1918).События в Беларуси с 1914 по февраль 1917гг

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай прывяло да першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі.У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна,Ліду,Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі.У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск.Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы,Літвы і заходніх паветаў Беларусі.На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці.На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы.Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы,прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады.Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней,кароў,іншую хатнюю жывёлу,прадукты,фураж,адзенне,абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі.Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці,што выклікала рост дарагоўлі,зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г.,на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі.Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы.Аднак трэба адзначыць,што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена,і,як правіла,у іх удзельнічала толькі частка рабочых.Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў,харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г.У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян.Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў.Паустанцы былі жорстка пакараны.Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты Беларусі. У сельскай гаспадарцы назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасяўных. зменшылася пагалоўе жывёл.

3 беларускай вёскі было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці.Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Для развіцця беларускаго нацыянальнага руху склаліся ў гадь вайны неспрыяльныя ўмовы. Але ў розных населеных пунктах адбыліся выступленні рабочых і сялян. Але ў асноўным яны былі разрозненыя.У цэлым першая сусветная вайна абвастрыла супярэчнасц ў краіне,прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу.