Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история конспект .doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
400.9 Кб
Скачать

24) Восстание 1863-1864 и его соц-пол итоги.

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi.Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы.Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт.“Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”.Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi.Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii.Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле.У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у выніку яком замест рэкруцкам сістэмы камплектавання армн ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.У 1864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доуга не рас-паўсюджваўся.У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі—з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г. Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове.У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку.Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна засноувалася на прынцыпе усеагульных выбарных органау кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы.Такім чынам, рэформы 60—70-х гг. былі вельмі непасля-доўныя, супярэчлівыя. Яны забяспечвалі захаванне феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.