Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
25.83 Кб
Скачать

54. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсаў. Стратэгія і прынцыпы знешняй палітыкі Беларусі, яе шматвектарнасць на мяжы XX–XXI стст.

Аналіз міжнароднага становішча і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і вызначэннем яе самастойнага знешнепалітычнага курсу. Пры гэтым пажадана параўнаць знешнюю палітыку краіны да і пасля абвяшчэння суверэнітэту па наступных прыкметах: удзел у рабоце ААН, статус дзяржавы ў міжнародных зносінах, удзел у ваенна-палітычных саюзах.

Неабходна падкрэсліць, што сёння Рэспубліка Беларусь з'яўляецца раўнапраўным і незалежным членам сусветнай супольнасці, ажыццяўляе самастойную знешнюю палітыку, асноўныя прынцыпы якой замацаваны ў Канстытуцыі. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці яна кіруецца прынцыпамі Статуту ААН і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь – нейтральная бяз'ядзерная дзяржава.

Характарызуючы асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі рэспублікі на міжнароднай арэне, звярніце ўвагу на наданне асаблівай ролі ўмацаванню адносін з краінамі Садружнасці незалежных дзяржаў, і ў першую чаргу з Расіяй.

55. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: гісторыя і сучаснасць.

Прававой асновай беларуска-расійскай інтэграцыі з’яўляецца падпісаны 8 снежня 1999 года кіраўнікамі Беларусі і Расіі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Расія традыцыйна з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі і буйнейшым экспартным рынкам для беларускіх тавараў. Беларусь і Расія эфектыўна развіваюць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Беларусь добрасумленна выконвае свае абавязкi па транспартыроўцы энергарэсурсаў у еўрапейскія краіны і тым самым робіць значны ўклад у забеспячэнне рэгіянальнай энергетычнай бяспекі. У пераліку найбольш важных задач захоўваюцца пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзян дзвюх краін, стварэння адзінай сістэмы сацыяльных гарантый, збліжэння і паступовай уніфікацыі ўнутранага заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы. Сёння грамадзяне Беларусі і Расіі маюць практычна аднолькавыя магчымасці для працаўладкавання, выбару месца жыхарства, атрымання адукацыі, медыцынскай дапамогі і сацыяльнага забеспячэння. Беларуска-расійскі дыялог – гэта цеснае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх без выключэння сферах супрацоўніцтва на карысць братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.

56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дасягненні і праблемы беларускай эканомікі.

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення.Новае заканадаўства стварыла прававую базу для дзейнасці сумесных беларуска-замежных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, якія цалкам належалі замежным уласнікам.Пэўныя змены адбыліся ў сельскагаспадарчай сферы. Сяляне атрымалі права выбару формаў гаспадарання і ўласнасці, у выніку чаго паскорыўся працэс утварэння фермерскіх гаспадарак. З абраннем у ліпені 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зроблены паварот да ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканамічных працэсах. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Важнае месца адводзілася паглыбленню эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД. Разам з тым эканамічнае развіццё ў гэты перыяд адбывалася нераўнамерна, скачкападобна.Быў замацаваны курс на захаванне калгасна-саўгаснай сістэмы.

Соседние файлы в предмете История Беларуси