Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
25.83 Кб
Скачать

15. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў хiii–хvi стст.

ВКЛ неаднаразова падвяргалася ўнутрыпалітычным крызісам. Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедзіміна. Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але хутка быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс. Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч. Ён адмяніў усе пагадненні з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў. Унутраная палітыка, якая праводзілася князямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ. Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. У 15 стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе. У 1558 – 1583 г. адбывалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі, якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.

16. Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты вкл 1529 г. І 1566 г.

ВКЛ у палітычным значэнні слова не было адзіным арганізмам. Яно складалася з цэнтральнай часткі, куды ўваходзілі амаль усе беларускія, а таксама Віленская і Трокская землі. Гэта частка мела назву Літва. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (пачынаючы з Казіміра 1447 г.),ён адначасова з’яўляўся і каралём польскім. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. – на Вальным сойме. Інаўгурацыя (каранацыя) в князья адбывалася ў Вільні, на галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію.Спачатку Рада была дарадчым органам і прызначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова колькасны і якасны склад рады мяняўся, замест дарадчай установы, яна пераўтвараецца ў орган, які юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. Поўны састаў Рады – 45 чалавек, а пасля рэформы 1565г. – 65. Сюды ўваходзілі біскупы, ваяводы, кашталяны, маршалкі, гетманы, некаторыя старосты. Сойм быў саслоўна-прадстаўнічым органам. На ягопасяджэнні запрашаліся члены Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. У 16 стагоддзі адбываецца паступовы пераход да іншага тыпу права – да статутнага. Самымі значныя з іх прыналежацьстатутам, выдадзеным у 1529, 1566, 1588 гадах.Для ўсіх статутаў было характэрна выяўна гуманістычная скіраванасць. Статут 1529 года казаў пра адказнасць толькі па законе і толькі па судзе. Права простых людзей абіраць князя і праўсталяванне крымінальнай адказнасці з 14 гадоў было пазначана ў Статуце 1566 года. Крыніцай халопства і падвышэннікрымінальнай адказнасці з 16 гадоў быў замацаваны ў Статуце 1588 года. Пры напісанні Статута стваралася адмысловаякамісія, што складаецца з кваліфікаваных на той час спецыялістаў. У распрацоўцы Статута 1588 года прымалі ўдзелы такіязнакамітыя людзі свайго часу, як: А.Валовіч, Л.Сапега. Праца дадзенай камісіяй была доўгай і працаёмістай, шмат разоўабмяркоўваліся на Соймах, і пасля дапрацоўкі прымаліся.

Соседние файлы в предмете История Беларуси