- •1. Развицце и станауленне беларускай мовы.
- •2. Правапіс галосных о, э, а.
- •3. Правапіс галосных е, ё, я.
- •4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс у, ў.
- •5. Правапіс змягчальнага мяккага знака.
- •6. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •7. Правапіс зычных д-дз, т-ц. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных. Дз, ц пішуцца: 1) перад галоснымі е, ё, я, ю, і: дзень, у хаце, людзі, Цюмень;
- •8. Лексикалогия. Мнагазначнасць слова. Прамое и пераноснае значэнне.
- •10. Сінонімы, іх разрады па значэнню.
- •11. Антонимы. Асабливасци их ужывання.
- •12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
- •13. Агульная хар-ка спрадвечна бел. Мовы.
- •14. Лексичнае запазычанне са славянских и неславянских моу. Их характэрныя рысы.
- •15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •16. Спецыяльна лексик. Спецыфика тэрминау и прафисиянализмау.
- •17. Актыуная и пасиуная лексика. Устарэлыя словы и неалагизмы.
- •18. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •19. Прадмет и задачы стылистыки. Функцыянальныя стыли бел. Мовы
- •20. Агульная характарыстыка афіцыйна-дзелавы стылю
- •21. Навуковы стыль и яго разнавиднасци. Хар-ка моуных сродкау.
- •22. Агульная характарыстыка и хар-ка публицыстычнага стылю.
1. Развицце и станауленне беларускай мовы.
Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях яе развіцця абумоўліваецца асаблівас-цямі гісторыі, жыцця народа. Няпросты, часам цяжкі быў гэты шлях для нашага народа і яго мовы.
Беларуская мова належыць да славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Руская, беларуская і ўкраінская мовы развіліся з агульнай усходнеславянскай мовы, якою карысталіся нашы продкі ў адзінай дзяржаве ўсходніх славян – Кіеўскай Русі.
Беларуская мова пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі ХІ – ХІІ ст. У гэты час узнікаюць важнейшыя фанетычныя рысы беларускай мовы: фрэкатыўнае вымаўленне гука [г] замест выбухнога [г]; пера-ход [в] у зычны [ў] (кривда – крыўда); утварэнне мяккіх [дз’], [ц’]; зацвярдзенне [р]; узнікненне падоўжаных зычных (жыццё, каменне).
Беларуская народнасць і яе мова сфарміраваліся ў ХІV – XVI ст. у складзе Вя-лікага княства Літоўскага. Яна з’яўляецца дзяржаўнай мовай, сродкам міжэтніч-ных зносін у дзяржаве. На ёй пісалі ўрадавыя пастановы, вялася дыпламатычная перапіска, дзелавыя паперы, творы свецкай літаратуры, летапісы, хронікі (вер-шы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы, “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялеш-кі” і інш.). На беларускай мове ўпершыню на славянскім усходзе пачаў кніга-друкаванне выдатны асветнік Францыск Скарына. Выдатным культурным пом-нікам таго часу з’яўляецца “Статут Вялікага княства Літоўскага” 1588 г., які доўгі час быў адзіным зборам законаў у Еўропе.
Новы этап: Люблінская унія (1569 г.) . Як вынік, 1696 г. – забарона беларускай мовы. Мова засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме.
У канцы XVIII стагоддзя Беларусь аказалася ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час фарміруецца беларуская нацыя і нацыянальная мова. Складваецца новая літаратурная мова беларусаў. Аднак у 1840 годзе ўказам было забаронена слова “Беларусь”, а пасля 1863 года забаранілі выданне кніг на беларускай мове. Але яны ствараліся, распаў-сюджваліся, выдаваліся за мяжой. Друкавацца легальна беларусы змаглі толькі пасля 1905 года. З’явіліся выданні, беларускія выдавецтвы. На поўны голас за-гучала беларускае слова ў творах Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Алаізы Пашкевіч, Змітрака Бядулі і інш. Працягваўся працэс станаўлення літаратурнай мовы.
Часам адраджэння беларускай нацыянальнай мовы лічыцца пачатак ХХ ст. Але ён быў вельмі кароткім..
Прыняты Закон аб мовах робіць беларускую мову дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь.
2. Правапіс галосных о, э, а.
Галосныя о, э ў беларускіх словах пішуцца толькі пад націскам: бор, рэкі,. У ненаціскным становішчы на месцы о, э пішацца літара а: баравы, , рака. Ненаціскное о захоўваецца на канцы некаторых запазычаных слоў: адажыо, трыо, Токіо. У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы. Ненаціскны э захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: дэмак-ратыя, рэспубліка, экзамен, эканаміст, экіпаж. У некаторых запазычаных сло-вах на месцы э пішацца ы: інжынер, канцылярыя, брызент, цырымонія.
Наяўнасць канчаткаў -а(-я), -у(-ю) у назоўніках другога скланення мужчынскага роду тлумачыцца гістарычна. Канчатак -а(-я) спрадвечны кан-чатак роднага склону назоўнікаў другога скланення. У старажытную пару на-зоўнікі з канчаткам -у(-ю) уваходзілі ў трэцяе скланенне (тыпу сынъ). У выніку зліцця старажытных тыпаў скланення (другога і трэцяга) канчаткі -а(-я), -у(-ю) сталі ўжывацца ў адным тыпе скланення.