Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
4 Лекцыі па музычнаму фальклору.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
376.32 Кб
Скачать

Познетрадыцыйная класіка. Кантавая культура Беларусі

У XYI ст. на Беларусі зарадзілася новая музычная з’ява – кант. Масавая ў сваёй аснове свецкая вакальна-харавая культура кантаў мела вытокі ў старажытных гімнах. Першапачаткова канты ствараліся і мелі хаджэнне ў адукаваных слаях насельніцтва – сярод выкладчыкаў і студэнтаў прыходскіх вучылішчаў, брацкіх школ. Некалькі знакамітых імёнаў звязаны з кантавай культурай - А.Філіповіч*, Е.Славінецкі, С.Полацкі*.

Сярод музычных і вершастваральных асаблівасцей кантаў: сілабічны рыфмаваны верш з пераважна жаночым канчаткам, страфічная форма (5-8 строк), рытмаформула шэсця, секвенцыя як асноўны прынцып развіцця, яскрава вылучаныя кадэнцыйныя абароты, спецыфічная фактура (2-3галоссе, дзе павольны бас утварае гарманічную аснову, а верхнія галасы рухаюцца паралельнымі тэрцыямі або сэкстамі). Як бачна, канты праяўляюць цесную сувязь з заходне-еўрапейскай народнапесеннай культурай.

Даследчыкі адзначаюць шматлікасць разнавіднасцей кантаў па зместу: лірычныя, любоўна-эратычныя, жартоўныя, гістарычныя, філасофска-павучальныя, “жывёльны гратэск”, ”птушыныя вяселлі”, псальмы-калядкі. Выконвалі канты ў часы святкаванняў – на вяселлях, радзінах, Раждво, Пасху і г.д. Паступова канты шырока распаўсюдзіліся ў сем'ях мяшчан, сярод салдат, і сялян. А пазней сталі неадемлемай часткай рэпертуара лірнікаў, калік, сляпцоў. Адбываецца фалькларызацыя і, нават, асіміляцыя гэтага жанра з традыцыйным сялянскім фальклорным стылем. Бытуючы побач з беларускай народнай песняй, кант набыў песеннасць і лірычнасць. З цягам часу адбылося распаўсюджанне кантавай культуры на Украіне (другая палова XVІ) і Расіі (другая палова XVІІ). З’явіліся новыя жанравыя разнавіднасці – панегірычныя, віватныя, навігацыйныя. Кантавая культура працягвала развівацца і ў 17 – 18 стагоддзях. Пра шырокую папулярнасць кантаў сведчаць рукапісныя зборнікі тых часоў. “Брэстцкі канцыянал” (1558), “Нясвіжскі песеннік”( 1563), у які ўвайшлі гімны, харалы, свецкія канты . “Полацкі сшытак”(~1680) – яркі узор беларускага барока, рукапіс, прызначаны для хатняга музіцыравання. Ён быў знойдзены ў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта г.Кракава пад вокладкай уніяцкага служэбніка. Спачатку лічылі, што ён створаны ў Полацку, потым вызначылі – перапісаны з розных крыніц у Астрамечаве, што на Брэстчыне, але назва “Полацкі” ўжо замацавалася. На 64 рукапісных старонках змешчаны інструментальныя танцавальныя п’есы пераважна заходне- і усходнееўрапейскія: “хадзоны” (папярэднік паланэза), бергамаска, куранта. Акрамя 60 рэлігійных і лірычных песень уключае канты, псальмы, кампазіцыі для аргана. “Куранты” (1733) – змяшчае шмат лірычных песень і інструментальных п’ес (зборнік знайшоў А.Мальдзіс ў 1960 ў бібліятэцы АН Ленінграда, усе намаганні надрукаваць унікальны помнік культуры аказаліся марнымі, першае канцэртнае выкананне ў 1990г). У далейшым кант аказаў значны ўплыў на іншыя жанры беларускага фальклору. Назіраюцца так сама традыцыі кантаў у творчасці кампазітараў-прафесіяналаў XVІІІ –ХІХст. – харавых канцэртах Бартнянскага, операх Глінкі і Чайкоўскага. “Кант дожил до современной советской массовой песни”(Асафьеў).

Сімеон Полацкі (1629-1680) – выдатны палітычны, багаслоў і літаратурны дзеяч Беларусі, выкладчык Полацкай брацкай школы. Адзін з заснавальнікаў новых паэтычных жанраў, стваральнік «Поўнай рыфматворнай псалтыры». Нарадзіўся ў купецкай сям'і, у 1650 скончыў Кіева-Магілянскую калегію. Ад'ехаў у Расію, стаў настаўнікам царскіх дзяцей, паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, заснавалінікам Крамлёўскай друкарні і першай ВНУ Расіі Грэка-лацінскай акадэміі. На яго вершы быў створаны шэраг кантаў.

Афанась Філіповіч (1597-1648) – нарадзіўся ў сям'і гарбара на Брэстчыне. 1620-1627 служыў пры двары князя Сапегі настаўнікам Я.Лубы (Лжэ-Дзімітрыя). У 1627 пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухавым манастыры, 1640-1643 стаў ігуменам аднаго з Брэстскіх манастыроў. У 1637-1638 ездзіў да цара ў Маскву з рэляцяй аб становішчы праваслоўя на Беларусі. За выступленні супраць Брэстскай уніі і выпады супраць караля сасланы ў Кіеў. Суд адпусціў яго ў Брэст. А ў 1644 польскія ўлады арыштавалі за дапамогу рускаму паслу і раскрыццю, хто такі Луба. Прасядзеў ў турме да 1647, абвінавачаны ў дапамозе казакам Б. Хмяльніцкага. Растраляны 5.09.1648. У турме вёў дзённік, дзе запісаў створаны ім кант «Даруй пакой цэркві сваёй, Хрысце Божа». Пэўны час гэты твор выконваў ролю гімна, а пазней стаў формульным напевам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]