Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
палажэнне КР.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.12.2018
Размер:
68.61 Кб
Скачать

Палажэнне аб падрыхтоўцы курсавых работ

на факультэце эстэтычнай адукацыі

Курсавая работа адносіцца да ліку асноўных відаў вучэбна-даследчай дзейнасці студэнтаў і выконваецца студэнтамі ў адпаведнасці з вучэбным планам.

Мэты курсавой работы:

  • пашырыць і паглыбіць тэарэтычныя веды ў пэўнай дысцыпліне;

  • авалодаць прыёмамі самастойнай пазнавальнай дзейнасці, выпрацаваць уменне фармуляваць меркаванні і высновы, лагічна, паслядоўна і доказна іх выкладаць;

  • сфарміраваць навыкі працы з літаратурай;

  • выпрацаваць уменне публічнага выступлення па падрыхтаваным матэрыяле.

У працэсе работы над курсавой работай студэнта павінен прадэманстраваць уменні:

  • абгрунтоўваць актуальнасць, навізну і практычную значнасць праблемы;

  • працаваць з навуковай літаратурай, аперыраваць тэрмінамі і паняццямі;

  • раскрываць змест даследаванай праблемы ў сістэматызаванай, паслядоўнай форме,

  • пісьменна выкладаць тэарэтычны і фактычны матэрыял.

Патрабаванні да курсавой работы.

Курсавая праца носіць вучэбна-даследчы характар, аднак яна павінна абапірацца на навейшыя дасягненні ў навуцы, будавацца на дастатковым фактычным матэрыяле. Курсавая праца павінна вызначацца самастойнасцю, паўнатой раскрыцця тэмы, лаканічнасцю вывадаў, дакладнасцю выкарыстання тэрмінаў, правільнай літаратурнай мовай навуковым стылем. Асноўныя асаблівасці навуковага стылю: паслядоўнасць выкладання, логіка і доказнасць.

Курсавая праца павінна быць аформлена ў адпаведнасці з прыведзенымі ў дадзеным палажэнні рэкамендацыямі.

Структура курсавой работы

Структурнымі часткамі работы з’яўляюцца:

  • тытульны ліст,

  • змест,

  • уводзіны (1,5-2 старонкі),

  • асноўная частка,

  • заключэнне (2-3 старонкі),

  • спіс літаратуры,

  • дадаткі (калі неабходна).

Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкай працы, змест – другой, яны ўключаюцца ў агульную колькасць старонак, але нумар старонкі на іх не ставіцца.

На тытульным лісце ўказваюцца: назва міністэрства, поўная назва ўстановы адукацыі, факультэт, кафедра, тэма, навуковы кіраўнік, выканаўца (прозвішча, імя, імя па бацьку цалкам), горад і год напісання.

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ТЫТУЛЬНАГА ЛІСТА

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Факультэт эстэтычнай адукацыі

Кафедра мастацкай і педагагічнай адукацыі

Курсавая работа

па дысцыпліне “Методыка___________________________________”

Студэнта 4 курса, 44 групы

Іванова Сяргея Пятровіча

Навуковы кіраўнік:

Ст.выкл.

Іваноў В.С.,

Праца абаронена

"____"_______________2010 года

адзнака_________________________

Мінск 2010

Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік пунктаў і падпунктаў курсавой работы. Фармулёўкі глаў павінны быць кароткімі, дакладнымі, адпавядаць назве і зместу работы. Усе загалоўкі пачынаюцца з вялікай літары, кропкі не ставяцца. Пунктам Уводзіны, Заключэнне, Спіс літаратуры парадкавы нумар не прысвойваецца.

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ЗМЕСТУ

Уводзіны 3

Раздзел 1. Сімволіка і функцыі народных музычных інструментаў у беларускай культуры 5

Раздзел 2. Беларускія народныя музычныя інструменты: класіфікацыя, канструктыўныя і мастацкія асаблівасці 13

2.1. Праблема класіфікацыя народных музычных інструментаў 13

2.2. Ударныя інструменты 17

2.3. Духавыя інструменты 20

2.4. Струнныя інструменты 23

Заключэнне 25

Спіс выкарыстанай літаратуры 27

Уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару тэмы работы, яе актуальнасць, вызначэнне аб’екта, прадмета, мэты, задач, метадаў і базы даследавання (кожная рубрыка пачынаецца з чырвонага радка, назва рубрыкі вылучаецца іншым шрыфтам, падкрэсліваннем).

Пры абгрунтаванні выбару і актуальнасці тэмы даследавання неабходна звярнуць увагу на ступень яе вывучанасці (сцісла асвяціць гісторыю пытання), сфармуляваць праблему (указаць на тое, што трэба вывучыць).

Аб’ект і прадмет даследавання суадносяцца як цэлае і частка. Аб’ект – сфера, галіна пошуку, тая частка навукі ці практыкі, з якой даследчык непасрэдна мае справу; прадмет – абмежаваны аспект сферы пошуку ўнутры аб’екта, той бок, той пункт гледжання, з якім даследчык спасцігае цэласны аб’ект, вылучаючы пры гэтым галоўныя, найбольш істотныя прыметы аб’екта.

Мэта даследавання – тое, што ў агульным выглядзе павінна быць дасягнута падчас працы, — фармулюецца з выкарыстаннем дзеясловаў абгрунтаваць ролю, раскрыць, паказаць, устанавіць, распрацаваць. Задачы вынікаюць з мэты і канкрэтызуюць яе: вывучыць, вызначыць, выявіць, абагульніць, праверыць на практыцы, апрабіраваць і г.д.

Метады даследавання вызначаюцца з улікам спецыфікі задач.

База даследавання: указваецца вучэбная ўстанова (нумар школы, класа), дзе праводзілася даследаванне, колькасць выкарыстаных тэарэтычных крыніц.

У асноўнай частцы вылучаюцца главы, якія пры неабходнасць могуць падзяляцца на параграфы. Змест глаў і параграфаў павінен адпавядаць пастаўленым задачам: разглядаецца гістарычны і тэраэтычны аспекты праблемы даследавання, прыводзіцца крытычны аналіз навуковай і метадычнай літаратуры, асноўныя тэарэтычныя палажэнні пацвярджаюцца практычнымі назіраннямі. Кожная глава завяршаецца вывадамі або канстатацыяй вынікаў.

Калі праца мае даследчы характар, яна павінна ўключаць апісанне вопытна-эксперыментальнай часткі, вынікі якой адлюстроўваюцца ў табліцах, графіках, дыяграмах.

Заключная частка можа быць прадстаўлена ў выглядзе або абагульненых вывадаў па кожнай главе, або як заключэнне.

Спіс літаратуры падаецца ў алфавітным парадку з захаваннем бібліяграфічных патрабаванняў. Алфавітны парадак вызначаецца наступным чынам: прозвішча аўтара, пры некалькіх работах аднаго аўтара – па загалоўках. У спіс уключаюцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны ў ходзе даследавання. Для раскрыцця тэмы павінна быць выкарыстана не менш 20-25 крыніц.

Агульная схема бібліяграфічнага апісання: прозвішча і ініцыялы аўтара; загаловак, тэматыка, від, прызначэнне дакумента; звесткі аб адказнасці (складальнікі, рэдактары), звесткі аб выданні (месца і час), аб’ём.

Афармленне літаратуры:

праца аднаго аўтара: Сасім І. А. Беларуская мова: Педагагічная практыка ў пачатковых классах.– Мн.: Універсітэцкае, 2001.– 140 с.;

праца двух і больш аўтараў: Сцяцко П. У., Гуліцкі М. ф., Антанюк Л. А.  Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў – Мінск: Выш. шк., 1990. – 222 с.;

калектыўная праца: Культура мовы і грамадства: Матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., 5-6 снежня 2002.– Мн.: БДПУ, 2002.– 268.;

артыкул: Шылава А. С. Урок: гульня, пошук, праца // Пачатковая школа.– 2001.– № 12.– С. 7-10.

Дадаткі ўключаюць табліцы, схемы, дыяграмы, матрыялы, якія раскрываюць методыку даследавання.

Кожны дадатак афармляецца на асобных лістах і мае свой тэматычны загаловак. У правым верхнік кутку ўказваецца парадкавы нумар (Дадатак 1) і г.д.