Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Таргавіцкая канфедэрацыя спрычынілася да другог....doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
24.11.2018
Размер:
84.99 Кб
Скачать

Тадэвуш Касцюшка

А́нджэй Тадэ́вуш Банавенту́ра КАСЦЮ́ШКА (4.2.1746[1], Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэскай вобл. — 15.10.1817, Швейцарыя), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. З роду Касцюшкаў Сехнавіцкіх, 7-е калена.

Тадэвуш Касцюшка скончыў Любешаўскі піярскі калегіум (1760), Кадэцкі корпус у Варшаве (1769), Парыжскую акадэмію (1774). Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыі, быў слухачом у Акадэміі жывапісу і скульптуры. Пасля заканчэння вучобы ў Парыжы вярнуўся на радзіму.

У 1775 ізноў выехаў у Парыж. Затым у 1776-83 дабраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.

Т. Касцюшка служыў у на пасадзе галоўнага вайсковага інжынера Поўначы, інжынер-палкоўнік, лінейны палкоўнік (1782). Праектаваў і кіраваў будовай процідэсантавай загароды ў Філадэльфіі (1777), інжынерных умацаванняў пад Саратогай, якімі, як лічыцца, вырашыў лёс бітвы (1777), найвялікшай цытадэлі ЗША ва Уэст-Пойнце. У Паўднёвай арміі ЗША значную ролю зайгралі пантонныя пераправы яго канструкцыі. Касцюшка быў палявым камандзірам войск пры ўзяцці Чарльстана (снежань 1782), у знак прызнання заслуг вёў войскі, якія ўрачыста ўваходзілі ў горад.

У 1783 Кангрэс ЗША надаў Тадэвушу Касцюшку званне брыгаднага генерала, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел; Касцюшка стаў кавалерам Ордэна Цынцыната (1783)[2] А ў 1784 Касцюшка вярнуўся на радзіму з намерам служыць у войску ВКЛ. Гаспадараваў у сваім радавым маёнтку Сяхновічы.

У кастрычніку 1789 ён прызначаны генерал-маёрам у кароннае войска, камандзір брыгады. Удзельнік вайсковых акцый супраць Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Камандаваў дывізіяй у арміі Ю. Панятоўскага, умела правёў абаронную бітву пад Дубенкай (18.7.1792). Узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары» з наданнем звання генерал-лейтэнанта. Пасля каралеўскага ўступлення ў Таргавіцкую канфедэрацыю ў знак пратэсту выйшаў у адстаўку (30.7.1792). У эміграцыі з канца 1792.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай пры падрыхтоўцы да агульнапольскага паўстання абраны яго правадыром (верасень 1793). Менавіта ў гэты момант быццам сказаў: «За адну шляхту біцца не буду. Хачу свабоды цэламу народу, і толькі за яе дам сваё жыццё». У 1792-93 выязджаў у Лейпцыг і Парыж за дапамогай для паўстання, аднак канкрэтнай дапамогі не атрымаў.

24 сакавіка 1794 Тадэвуш Касцюшка аб'яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам паўстання. Менавіта ён абвясціў у гэты дзень Акт Паўстання ў Кракаве. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай — Вышэйшую народную раду (утворана 21 мая). Сярод іншага выдаў Універсал, які памяншаў паншчыну сялян (май 1794). Арганізоўваў народныя атрады касінераў. Як галоўнакамандуючы, перамог у бітве пад Рацлавіцамі (4.4.1794), панёс паразу пад Шчэкацінамі (6.6.1794), кіраваў абаронай Варшавы у ліпені — жніўні 1794, панёс паразу пад Мацяёвіцамі (10.10.1794), быў узяты ў рускі палон і трапіў у Петрапаўлаўскую крэпасць (Санкт-Пецярбург). Пасля вызвалення з палону імператарам Паўлам I жыў у ЗША, Францыі, Швейцарыі, не граў значнай палітычнай ролі.

Адносячыся да Напалеона як да тырана, катэгарычна адмовіўся ад усялякага супрацоўніцтва з апошнім, хоць у 1806 яму прапаноўвалася падняць паўстанне ў Польшчы і ўзначаліць герцагства Варшаўскае.

Тадэвуш Касцюшка — чалавек народніцкіх поглядаў, але і ўмелы пагаджальнік высілкаў розных слаёў грамадства. Асоба незвычайнай, культавай папулярнасці ў Польшчы ў 1794 і 19 ст., таксама пазней, «дыктатар з волі народу». Аўтар палітычнай брашуры «Ці палякі могуць дасягнуць незалежнасці?» (1800).

У 2002 годзе Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні разбуранай у гады Другой Сусветнай вайны сядзібы Касцюшкаў у Мерачоўшчыне. Цяпер у родным доме Тадэвуша працуе музей.

Астанкі Т. Касцюшкі пахаваны ў Кракаве.

Яго імя ўшанавана ў многіх краінах. У гонар Т. Касцюшкі названа самая высокая гара Аўстраліі.