Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рэферат.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
159.74 Кб
Скачать

Уводзіны

Ход гісторыі незваротны і хуткацечны, на жаль яго не магчыма спыніць. Ідуць незваротна гады, дзесяцігоддзі, стагоддзі, у гэты час творыцца гісторыя: раней нашымі продкамі, цяпер намі, у будучым нашымі патомкамі. Абернемся назад і заглянем у мінулае нашай краіны. Наша краіна і яе народ мае багатую і яскравую гісторыю: на працягу стагоддзяў мы жылі уласным палітычным жыццем, наш свабодалюбівы народ мужна змагаўся з ворагамі, якія спакушаліся на жыцце і свабоду нашага народу: з крыжакамі, мангола-татарамі, з маскалямі і інш, мы маем багатую і лепшую ў Еўропе культуру, нам ёсць чым ганарыцца. У гісторыі нашай Бацькаўшчыны, бадай як у гісторыі любой краіны былі свае ўзлёты і падзенні, часы росквіту і заняпаду. Як вядома ў перыяд з 19 стагоддзя да Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўтварэння ў далейшым СССР наша краіна цалкам знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі, і была пазбаўлена ўсялякай палітычнай самастойнасці, нашы землі ў свядомасці царскіх улад былі Заходне-рускім краем, наш народ як самабытны і адасоблены ўвогуле не прызнаваўся. Таму гісторыю нашага народу гэтага перыяду трэба разглядаць у ракурсе Расійскай імперыі. Як вядома Расійская імперыя і адпаведна нашы землі ў яе складзе, уступілі ў 20-е стагоддзе з масай сацыяльна-эканамічных і палітычныхпраблем, якія прыведзены ў рабоце. Царская палітыка, якая характарызавалася моцнай рэакцыйнасцю, кансерватыўнасцю і безкампраміснасцю – не надта накіроўвалася на тое каб іх вырашыць, гэта вяло да таго, што пачынаючы з другой паловы 19 стагоддзя пачалі узрастаць канфрантуючыя з царызмам палітычныя рухі, якія прывялі да рэвалюцыі 1905 -1907 гады, а яна ў сваю чаргу да частковай змены сацыяльна-эканамічнай палітыкі царызму адлюстраваннем якім стала Сталыпінская рэформа. Такім чынам як бачым палітычныя рухі пачатку 20 стагоддзя, 1-ю расійскую рэвалюцыю і рэформу Сталыпіна трэба разглядаць у ракурсе а не асобна, так як яны цесна ўзаемасвязаны і ўзаемаабумоўлены, гэта было і зроблена ў гэтым рэфераце. Рэферат складаецца з двух пытанняў: у першым разглядаецца сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча нашых зямель напапярэдадні рэвалюцыі і рэформы, палітычныя рухі, якія існавалі ў Беларусі, у другім пытанні разглядаецца сама рэформа і яе рэалізацыя ў Беларусі.

1 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае палажэнне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў пачатку 20-га стагоддзя. Грамадска-палітычныя рухі і арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ў пачатку 20-га стагоддзя.

Як вядома Беларускія землі, якія знаходзіліся з 1569 года ў складзе Рэчы Паспалітай, пасля Люблінскай уніі, якая з’яўлялася канфедэратыўнай дзяржавай, аб’яднанай пад уладай адзінага кіраўніка, пасля яе палітычнага заняпаду, аслаблення і трох падзелаў (апошні датуецца 1795 годам) цалкам адышлі да Расійскай імперыі. Адміністратыўная арганізацыя і пабудова Беларускіх зямель, якая існавала у перыяд Р П была разбурана і арганізавана на Расійскі манер. Цяпер тэрыторыя дзялілася на генерал-губернатарствы, на чале якіх стаяў генерал-губернатар, які узначальваў адміністрацыю, падпарадкоўваўся непасрэдна імператару, і які з’яўляўся своеабразным прадстаўніком, намеснікам імператара ў губерніі, з амаль неабмежававанымі паўнамоцтвамі. Лагічна, што аб самакіраванні як мясцовай палітычнай з’яве не магло ісці ніякай рэчы. Такое палажэнне амаль не змянілася і захавалася да пачатку 20 стагоддзя, ва ўсякім выпадку на тэрыторыі Беларусі, куды самакіраванне як мясцовая палітычная з’ява прыйшла на нашы землі ў 1910-я гады, менавіта тады з’явіліся ў нас першыя земствы, на тэрыторыі ж Расійскай імперыі земствы былі ўведзены значна раней, у перыяд вялікіх рэформ 2-й паловы 19 стагоддзя. Такім чынам Беларускія землі ў пачтку 20-га стагодзя прадстаўлялі сабою ўмоўную сукупнасць губерній у складзе Расійскай імперыі, якія не аб’ядноўваліся у правінцыю і разглядаліся Расійскімі ўладамі з пункту Заходнерусізму як Рускі Паўночна-Заходні край.

Эканамічнае палажэнне Беларусі ў пачатку 20-га стагоддзя ў цэлым можна ахарактаразаваць як крызіснае. У першую чаргу гэта тлумачыцца тым што на рубяжы 19 – 20 стагоддзяў у Беларусі, як і ў цэлым у Расійскай імперыі, выразна праявіўся сусветны эканамічны крызіс. Гэта тлумачыцца рэзкім зніжэннем попыту і цэн на сельскагаспадарчыя тавары і тавары лясной прамысловасці на знешнім Заходнееўрапейскім рынку, улічваючы той факт што асноўным гаспадарчым заняткам на тэрыторыі Беларусі на працяжэнні ўсяго перыяду знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі была сельская гаспадарка. Але гэта не значыць што ў Беларусі наўвогул не было прамысловасці, адносна невялікая доля ў эканоміцы была, і яна таксама была ў стане крызісу. Яшчэ адной прычынай крызісу стаў рэзкі дэмаграфічны выбух у весцы, рэзкае павілічэнне яго насельніцтва, што моцна абвастрыла сялянскае пытанне. Як ведаем рэформа 1861 года вырашыла аграрнае пытанне цалкам на карысць памешчыкаў. Сяляне атрымалі толькі асабістую свабоду і грамадзянскія правы, уся зямля цалкам засталася ў уласнасці памешчыкаў, сяляне, якія засталіся без зямлі павінны былі заключаць дагавара на выкупной аснове з памешчыкамі і на працягу ўстаноўленнага догаварам сроку выкупляць за грамадную сумму грошаў зямлю ў памешчыка. Лагічна, што агалечаны селянін не мог самастойна выкупіць зямлю, пагэтаму сялянскія сем’і аб’ядноўваліся ў абшчыны з мэтай сумеснага выкупу зямлі ў памешчыка. Абшчыне даваўся пад выкуп пэўны зямельны надзел, а ўнутры абшчына паміж сваімі членамі па ўраўняльнаму прынцыпу размяркоўвала зямлю з індывідуальнымі сродкамі працы кожнага яе члена на свой надзел і з індывідуальным карыстаннем і маёмасцю вынікамі працы на зямлі. Такім чынам: уласнасць на зямлю была ў руках абшчыны, а ўласнасць на сродкі яе абработкі і прадукцыю ад працы ў руках яе члена. Рэзкі дэмаграфічны выбух павялічыў колькасць членаў абшчын, пры гэтым плошча зямельных надзелаў абшчын амаль не павялічылася. Паўстала неабходнасць новых перадзелаў зямлі паміж яе ўзросшымі членамі, і ў выніку індывідуальная плошча надзела кожнага яе члена значна скарацілася, што проста не змагло не сказацца на стане сельскай гаспадарцы, асабліва ў плане яе эканамічнага росту, і на матэрыяльным становішчы сялян. І хоць зямельны індывідуальны надзел пасля гэтага быў яшчэ адносна вялікім, селянін пры тагачаснай агратэхніцы, велізарных выкупных плацяжах, падатках і зборах не мог пракарміцца на сваім надзеле. Яшчэ трэба улічвавць той факт, што каля 70 тысяч двароў зусім не мелі зямлі, хаця на процілеглым полюсе знаходзіся каля 3-х тысяч памешчыкаў-латыфундыстаў, кожны з якіх валодаў адборным, уражайным зямным надзелам плошчай 2,5 тыс. дзесяцін. Такое размеркаванне зямлі з’яўлялася прычынай мноства феадальных перажыткаў, якія тармазілі эканоміку і выклікалі крызіс. У 1901 годзе аб’ем вытворчасці скараціўся ў параўнанні з 1900 годам на 10%. У 1903 годзе назіраецца пэўнае ажыўленне ў эканоміцы, але яго перабіла Руска-японская вайна, якая запатрабавала вялікіх матэрыяльных і людскіх рэсурасаў для яе вядзеня, пераарыентавала эканоміку на ваенны лад, скараціла а ў некаторых выпадкаў поўнасцю спыніла дзейнасць рамесных і фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў Беларускага краю. У цэлым жа ў сельскай гаспадарцы ў пачатку 20 стагоддзя назіраліся моцныя феадальныя перажыткі, капіталізм толькі зараджаўся. Гэта тлумачыцца кансерватыўнай аграрнай палітыкай урада, якую ён праводзіў пачыная з другой паловы 19 стагоддзя і аж да Сталыпінскай рэформы. Урад усімі мерамі прымацоўваў сялян да іх зямельных надзелаў, падтрымваў існаванне абшчыны з мэтай пазбегнуць пралетарызацыі вёскі і моцна абмяжоўваў перасяленне сялян у Сібір. Аднак панаванне сярэднявечных формаў землеуладання і прымацавання сялян да надзелаў з пазбаўленнем іх права свабоднага распараджэння гэтай зямлёй стрымлівала не толькі пралетарызацыю, але і фарміраванне ў ёй новага сацыяльнага пласта – прадпрымальнікаў, якія маглі б забяспечыць эканамічны ўздым сельскай гаспадаркі.

Разам з сярэднявечнымі перажыткамі ў эканоміцы былі і феадальныя перажыткі ў палітычным жыцці Расійскай імперыі. І буйнейшым з іх было царскае самадзяржаўе і саслоўная структура грамадства. Расія ўступіла ў 20 стагоддзе не маючы парламента, які ў дэмакратычных краінах распрацоўваў і прымаў законы, зацвяржаў дзяржаўны бюджэт, кантраляваў дзейнасць выканаўчай улады. У краіне захоўваліся саслоўныя прывілеі дваранства і духавенства. У той жа час сялянства заставалася непаўнапраўным саслоўем, звязаным кругавой парукай па выкананні разнастайных павіннасцей, якіх не неслі іншыя саслоўі. Селянін не мог без дазволу сельскай абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Селяніна маглі публічна пакараць розгамі. Адсутнічала свабода слову, друку, саюзаў і інш. Праследаваліся як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых. Панавала свавольства чыноўнікаў і паліцыі. К пачатку 20-га стагоддзя абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, якія дабіваліся роўнасці грамадзянскіх правоў, свабоды для развіцця сваёй мовы і культуры, а ў канчатковым выніку – права на самавызначэнне свайго лёсу. Але палітыка царызму па нацыянальным пытанні па-ранейшаму мела на мэце захаванне адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай. Беларусы і ўкраінцы не прызнаваліся асобнымі этнасамі і былі пазбаўлены права на развіцце нацыянальнай культуры і асветы. Моцна абмежаваны былі ў грамадзянскіх правах яўрэі, палякі, а таксама беларусы-католікі. Усё гэта стварала глебу для росту нацыянальна-вызваленчых рухаў. Як бачым у пачатку 20 стагоддзя ў Расійскай імперыі існавала мноства сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, якія патрабаывалі неадкладнага вырашэння, а так як Расійскія ўлады былі безкампрамісны і кансерватыўны ў адносінах да каардынальных змен, то гэта напружвала сацыяльныя адносіны ў грамадстве і стварала аснову да ўзнікнення рэвалюцыйных палітычных рухаў і арганізацый. Такім чынам мусім канстатаваць: Моцныя феадальныя перажыткі ў эканоміцы і палітыцы, вострыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, безкампраміснасць і кансерватыўнасць царскага ўраду да іх рашэння садзейнічалі хуткаму росту рэвалюцыйных рухаў у Расійскай імперыі, якія ў канчатковасці вылітліся ў рэвалюцыю 1905 – 1907 гадоў.

Пачатак 20-га стагоддзя ў Расійскай імперыі характарызуецца ўздымам разнастайных грамадска-палітычных рухаў і ўзнікненнем разнастайных грамадска-палітычных арганізацый са сваімі ідэалогіямі, прынцыпамі, мэтамі. Сярод іх былі як і чыста Беларускія, так і агульнарасійскія, якія пашырыліся на тэрыторыю Беларусі. Трэба адзначыць найбольш уплывовыя з іх якія атрымалі массавае распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі і падтрымку.

Сіянісцкі рух. Сусветны саюз сіяністаў на чале з венскім журналістам Герцлем быў заснаваны на кангрэсе ў жніўні 1897 года ў Швейцарскім горадзе Базэль прадстаўнікоў яўрэйскай інтэлегенцыі з розных краін свету. Гэта была чыста яўрэйская арганізацыя, якая ставіла перад сабою мэту ўтварыць яўрэйскую дзяржаву на іх гістарычнай радзіме Палесціне, сімвалам якой абвяшчалася гара Сіён, аб’яднаць усіх рассеяных па зямлі яўрэяў у адзіны самастойны і незалежны народ, вызваліць іх ад ганенняў, дыскрымінацый і праследаванняў з розных краін свету. Сіянізм уключыў у сябе дагмат аб Богавыбранасці яўрэйскага народа, яго выключнасці і адметнасці ў параўнанні з іншымі народамі. У Лондане быў створаны акцыянерны банк гэтай арганізацыі, кожны член саюза павінен быў рабіць штогадовы ўзнос у нацыянальны фонд, прызначаны для выкупу Палесціны ў Турэцкага султана. Прапаганда сіянізму знайшла шырокі водгук сярод усіх слаёў яўрэйскага насельніцтва ў Беларусі. Адной з буйных падзей у грамадска-палітычным жыцці сіяністаў стаў 1-ы Усерасійскі з’езд сіяністаў у Мінску, на якім удзельнічала 400 дэлегатаў. Агітацыя сіяністаў за выезд яўрэяў у Палестыну спачатку адпавядала палітыцы царызму, таму перашкод для іх легальнай дзейнасці спачатку не было, але пазней рускія сіяністы пачалі разглядаць альтэрнатыву стварэнне яўрэйскай аўтаномнай дзяржавы ў складзе Расіі і наладжвання тут свабоднага лепшага жыцця. Да гэтага на іх думку можна было прыйсці шляхам звяржэння самадзяржаўя, сіяністы уключыліся ў рэвалюцыйную барацьбу, што выклікала рэакцыю і рэпрэсіі да іх Расійскіх улад што і аслабіла рух.

Бундаўскі рух, РСДРП, ППС у Беларусі. Бунд – у перакладзе з Нямецкага “Bund” саюз – рабочыя арганізацыі, якія прадстаўлялі сабою аб’яднанне рабочых некалькі заводаў фабрык, сюды нярэдка уваходзілі нават і прафсаюзы. Бунд хутка набіраў сілу і пашыраў сваю дзейнасць. У 1901 годзе, яго арганізацыі актыўна дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Оршы, Магілёве, Брэсце, Полацку, Бабруйску і шэрагу іншых гарадах і мястэчак Беларусі. І хоць дэ юрэ Бунд быў арганізацыяй РСДРП, дэ факта ён дзейнічаў як самастойная арганізацыя, скарыстаўшыся крызісным палажэннем РСДРП. Ён праводзіў свае з’езды, меў свой ЦК і друкаваны орган газету “Арбайтар Штыме”. Бунд дабіваўся аўтаноміі ў рамках РСДРП, таму выдвінуў ідэю на 4-м з’ездзе аб пераутварэнні РСДРП у “федэратыўнае аб’яднанне сацыял-дэмакратычных партый усіх нацый што насяляюць Расійскую дзяржаву” і наданне ім статуса мясцовай аўтаноміі ў рамках РСДРП, але пасля адмоўнага адказу РСДРП дэманстратыўна аддзялілася ад партыі. Па сваёй мэтанакіраванасці, прынцыпах, ідэях, метадах барацьбы, Бунд можна ахарактарызаваць ў цэлым як арганізацыю сацыяльна-эканамічнага характару, які актыўна выкарыстоўваў эканамічныя сродкі барацьбы і дабіваўся здяйснення сацыяльна-эканамічных мэт. Але пасля поспехаў прапаганды “паліцэйскага сацыялізму”, які мы разглядзім таксама ў гэтым рэфераце, выявілася малапрадуктыўнасць эканамічнай барацьбы, у сувязі з чым Бунд ператвараецца з арганізацыі з эканамічнай мэтанакіраванасцю і метадамі барацьбы ў арганізацыю з палітычнай мэтанакіраванасцю і метадамі барацьбы. Так мясцовыя камітэты Бунда рэзка узмацняюць антыурадавую агітацыю, пачынаюць арганізоўваць палітычныя высупленні рабочых – стачкі, вулічныя дэманстрацыі, маніфестацыі, сходы. На працяжэнні доўгага часу Бунд з’яўляўся амаль манапольным кіраўніком рабочага руху у Беларусі.

РСДРП – Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя ўзнікла ў Расійскай імперыі ў канцы 19 стагоддзя, але канчаткова аформілася ў ідэалагічным плане ў пачатку 20-га стагоддзя, пасля прыняцця праграммы, распрацаванай рэдакцыяй газеты “Іскра”. Праграмма прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя і усталяванне ў Рассіі дэмакратычнай рэспублікі з правам нацый на самавызначэнне. Канчатковай мэтай партыі абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму на аснове тэорыі Маркса. Рэвалюцыю, якая набліжалася ў Расіі, РСДРП характарызавала як буржуазна-дэмакратычную. Па аграрным пытанні іскраўцы патрабавалі вяртання сялянам толькі адрэзкаў якія па рэформе 1861 года адыйшлі да памешчыкаў. Пры прыняцці статута іскраўцы раскалоліся на бальшавікоў і меншавікоў. Бальшавікі на чале з Леніным выступалі ў плане арганізацыі партыі за стварэнне строга заканспіраванай і цэнтралізаванай партыі, з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйшых структур цэнтру, за пабудову партыі “зверху ўніз”. У ідэалагічным плане яны выступалі за імклівае усталяванне сацыялізму і дыктатуры пралетарыяту праз рэвалюцыю. Меншавікі на чале з Мартавым не прынялі арганізацыйныя прынцыпы прапанаваныя Леніным, звязваючы з імі магчымасць устанаўлення у партыі дыктатуры цэнтра і культу правадыра. У ідэалагічным плане яны выступалі за паступовае ўсталяванне сацыялізму рэфарміскім не рэвалюцыйным шляхам. Пасля раскола паміж бальшавікамі і меншавікамі разгарэлася вострая барацьба за ўладу ў партыі. У сувязі з выхадамБунда з РСДРП прыхільнікі іскры з дапамогай ЦК разгарнулі дзейнасць па стварэнню ў Беларусі мясцовых арганізацый гэтай партыі. Нягледзячы на моцнае супраціўленне Бунда, у канцы 1903 года і ў 1904 годзе групы РСДРП з’явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Магілеве, Мазыру, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Барацьба паміж бальшавікамі і меншавікамі ў гэтых арганізацыях не праяўлялася, паколькі ім у адзначаны час давялося весці барацьбу за выжыванне з непараўнальна больш магутнымі мясцовымі арганізацыямі Бунда.

ППС – Польская партыя сацыялістычная ўзнікла ў Расійскай імперыі. У яе праграме заяўлялася, што яе канчатковай мэтай з’яўляецца заваяванне палітычнай улады пралетарыяту і праз пралетарыят паступовы прыход да сацыялізму. Галоўным з першапачатковых задач абвяшчалася стварэнне незалежнай Польскай рэспублікі, заснаванай на усеагульным выбарчым праве з тайным галасаваннем, народным заканадаўстве і іншых дэмакратычных правах і свабодах. У барацьбе за незалежнасць Польшы ППС разлічвала на ўзаемадзеянне з усімі непралетарскімі нацыянальна-патрыятычнымі арганізацыямі Польшчы. Прадугледжвалася добраахвотнае аб’яднанне з іншымі народамі па прынцыпах федэрацыі. Кіраўніцтва ППС прызнала неабходнасць пашырэння дзейнасці ППС на правінцыі, раней звязаныя з Польшчай – Літву, Беларусь, Украіну, для стварэння разам з Літоўскімі, Беларускімі і Украінскімі арганізацыямі аб’яднанай палітычнай сілы з мэтай вызвалення краю ад прыгнету царызму. Задача вызвалення ад царызму ў саюзе з Расійскім вызваленчым рухам не ставілася. Рэзка адмоўна аднеслася ППС да Бунда, які не падтрымаў лозунг барацьбы за незалежную Польшчу. Як бачым ППС – была партыяй больш ныцыянальна-патрыятычнага характару чым інтэрнацыянальнага. Галоўнейшай яе задачаю было аднаўленне Польскай дзяржавы шляхам звяржэння самадзяржаўя, выкарыстоўваючы дапамогу нацыянальна-вызваленчых рухаў Беларусі, Украіны, Літвы. На нашай тэрыторыі яна атрымала падтрымку пераважна каталіцкай меншасці, пераважную большасць не задавальняла роля памочніка ППС.

Паліцэйскі сацыялізм” (зубатаўшчына). Паліцэйскі сацыялізм, або як яго яшчэ называюць зубатаўшчына, уяўляў сабою прапагандыскую ідэю Расійскіх улад, а таксама эканамічны і культурна-асветніцкі рух рабочых на аснове гэтай ідэі пад апекай Расійскіх сілавых структур. Узнікла гэта ідэолага-прапагандыская сістэма як рэакцыя на ўсё больш узрастаючы ўздым рабочага руху ў канцы 19 стагоддзя і як імкненне спыніць яго, паколькі прывычныя і тыпічныя для Расійскіх улад сродкі барацьбы з рабочым рухам рэпрэсіі не давалі ўжо ніякіх эфектаў і вынікаў. Аўтарам гэтай прапаганды стаў начальнік Маскоўскага ахраннага аддзялення С. Зубатаў, які галоўную небяспеку для царызму бачыў у злучэнні рабочага руху з рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыяй, ва ўзмацненні яе уплыву на рабочых. У пошуку эфектыўных сродкаў супрацьдзеяння ён узяў на ўзбраенне ідэю сацыял-дэмакратаў – “эканамістаў” аб тым што рабочыя Расіі павінны ісці па лініі “найменшага супраціўлення” і абмяжоўвацца эканамічнай барацьбой. Вясной 1898 года Зубатаў сфармуляваў прапановы, якія зводзіліся да таго, каб сам урад з мэтай ізаляцыі рэвалюцыянераў узяў на сябе клопаты аб задавальненні на яго погляд “справядлівых” эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых, дазволіў стварэнне кас узаемадапамогі, кааператыўных і культурна-асветніцкіх таварыстваў, выданне газет для рабочых, адным словам, - легалізаваў эканамічны і культурна-асветніцкі рабочы рух, паставіўшы яго пад кантроль Дэпартамента паліцыі. Зубатаў разлічваў што ў такім выпадку рабочыя адмовяцца ад палітычнай барацьбы, стануць свядомымі манархістамі і не толькі не пойдуць за падбухторшчыкамі але і стануць выдаваць іх паліцыі. Сярод лідэраў-актывістаў рабочага руху Зубатаў знайшоў прыхільнікаў сваёй ідэі, якія згоджваліся яе прапагандаваць сярод рабочых. Сярод іх найбольш актыўнай была Вільбушэвіч. Выключную ролю у прапагандзе зубатаўшчыны сыграла ЯНРП (Яўрэйская незалежная рабочая партыя), але партыя гэта толькі адно, найменне, па сваёй дзейнасці яна была больш падобна да эканамічнай і культурна-асветніцкай арганізацыя, якая выключала ўсялякае умяшанне ў палітыку, і выступала за мірнае ўрыгуляванне канфліктаў паміж рабочымі і прадпрымальнікамі. На Беларусі Партыя і ўвогуле зубатаўская прапаганда атрымалі шырокае распаўсюджванне, якія выцяснялі радыкальныя і палітычныя ідэі моцнай палітычнай арганізацыі Бунда. Аднак усё ж такі стрымаць пераход рабочых да палітычнай барацьбы ЯНРП не змагла. Гэта тлумачыцца ў першую чаргу тым, што Расійскі урад фактычна не прыняў рэкамендацый Зубатава па заканадаўчай легалізацыі эканамічнага і культурна-асветніцкага руху рабочых, сутнасць палітыкі царызму па рабочым пытанні па-ранейшаму вызначалі рэпрэсіі. У такіх умовах “Зубатаўскі эксперымент” быў асуджаны на правал. У сувязі з адпрашкай Зубатава ў адстаўку ЯНРП была пазбаўлена падтрымкі Дэпартамента паліцыі і летам 1903 года самараспусцілася.

БСГ. БСГ - Беларуская Сацыялістычная Грамада— беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя. Створана ў канцы 1902 года пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу пры актыўным удзеле сяброў ППС. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка), А. Л. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Л. Іваноўскі і іншыя. Апроч іх, у розны час членамі БРГ/БСГ былі: Б. Зяменцкі, Ф. Сцяцкевіч, С. Лянкоўскі, А. Уласаў, Э. Ястржэмбскі, Ф. Умястоўскі (Дзядзька Пранук), Генрых Умястоўскі, В. Веняковіч, Бжазоўскі. Пачаткова БРГ не мела ўласнай праграмы. Першая адозва выдадзена ў 1902 годзе на гектографе па-польску пад назвай «Вы, напэўна, бачылі беднага сялянскага замучанага каня». На 1-м з'ездзе ў Вільні 1903 годзе БРГ была прынятая праграма ППС, у праграме БРГ характарызавала сябе як арганізацыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубліку. БРГ выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнага заканадаўства, раўнапраўя ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатную медыцынскую дапамогу. У аграрным пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам. Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903 годзе, па другіх — у 1906 годзе). У 1903—1904 гадах БСГ узаемадзейнічала з Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца 1905 года ў Мінску дзейнічала падпольная друкарня БСГ. У рэвалюцыю 1905—1907 БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губернях, арганізавала шэраг палітычных сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. У 1905 БСГ быў створаны «Беларускі сялянскі саюз», арганізаваныя баявыя дружыны. На 2-м з'ездзе (студзень 1906 года, Мінск) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. Для Беларусі БСГ выказвалася за тэрытарыяльную аўтаномію з сеймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края. У аграрным пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзяленне сялян зямлёй на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з'езд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша доля» (1-ы нумар выйшаў 14 верасня 1906 года). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а нумар 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе 1906 годзе БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Асноўным аб'ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны. Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы 1907 года лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты «Наша ніва», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле. БСГ праіснавала да 1918 года і распусцілася з прычыны унутрыпартыйнага расколу. БСГ сыграла важную ролю ў культурным і палітычным жыцці беларусаў. Па сутнасці гэта была першая і адзіная партыя ў тыя часы, якая выступала за беларускую нацыянальную, культурную і сацыяльную ідэю, прадстаўляла ідэю выключна беларускага народу і ставіла палітычны рух нашага народу ў свабоднае незалежнае ад другіх партый і арганізацый русла. З узнікненнем БСГ мы можам гаварыць аб вялікім прагрэсе ў свядомасці беларусаў рыс нацыянальна-культурнага характару. Беларускі народ усё яшчэ памятаў сваю культуру, мову, незалежнае ў пэўныя гістарычныя перыяды развіццё нашага народу, усведамляў яго адасобленнасць, падтрымліваў ідэі незалежнасці і нацыянальна-культурнай свабоды. Дзякуючы БСГ мы не растварысіліся ў Расійскай дзяржаве як “Заходне-рускі” край, а былі як адзіная народная супольнасць.

Падвядзём вынікі па першаму пытанню. Як бачым эканамічнае палажанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі было крызізным, шоў пастаянны эканамічны спад, не было ўмоў для эканамічнага прагрэсу. Прычынай гэтаму, як ужо гаварылася раней былі як знешнепалітычныя фактары так і ўнутрыпалітычныя: шматлікія феадальныя перажыткі ў эканоміцы і эканамічнай палітыцы Расійскіх улад, кансерватыўнасць, а таксама нерашучасць у вырашэнні ўсё больш наспяваючага аграрнага пытання, антысялянская палітыка ўлад. У палітычным плане Беларускі народ, як адасобны не прызнаваўся і разглядаўся ў ракурсе “Вялікарускага народу”, лагічна што і на нацыянальна-культурнае развіццё ён не меў права. У Расійскай дзяржаве існавала мноства феадальных перажыткаў у палітыцы, у якой шырокім маршам шагала самадзяржаўе: так падданыя Расійскай імперыі не малі элементарных палітычных і грамадзянскіх правоў, якімі кішэлі жыхары Заходнееўрапейскіх краін, захоўвалася саслоўная структура грамадства і саслоўныя прывілеі, такое саслоўе як сялянства было не раўнапраўным. Падвяргаліся праследаванням і рэпрэсіям удзельнікі нацыянальных, дэмакратычных рухаў, існавала забарона дзяржавы на дэмакратычныя рухі, арганізацыі. Зразумела, што ўсё “вечна” так працягвацца і заставацца не магло. Трэба было праводзіць мадэрнізацыю палітычнага і эканамічнага ладу краіны падстрайваць яго пад агульную свядомасць народных мас, чаго не жадалі царскія ўлады. Увогуле 19 і 20 стагоддзе можна ахарактарызаваць як стагоддзі дэмакратычных рухаў на інтэрнацыянальным узроўні, якія проста не змаглі не закрануць і Расію, да і ўвогуле настаў такі час, калі жыхарам Расійскай імперыі надакучыла адчуваць сябе паслушнымі марыянеткамі самадзяржаўя, у іх свядомасці зарадзіўся новы абраз аб сабе, як аб нечым большым, індывідуальна і духоўна свабодным, у многіх узнікла нацыянальна-патрыятычная свядомасць. Адсюль узнікаюць разнастайныя палітычныя рухі і арганізацыі, ідзе працэс агульнага ўздыму рабочага руху. У разнастайным масіве гэтых рухаў і арганізацый мы можам вылучыць агульныя, характэрныя амаль для іх усіх дэфеніцыі: імкненне звяржэння царызму, усталяванне дэмакратычнага ладу, наданне кожнаму дэмакратычных праў і свабод, праванародаў на самавызначэнне. Большасць з гэтых рухаў і арганізацый былі дэмакратычнымі па свайму характару. У канечным выніку як вядома гэтыя рухі прывялі да буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 – 1907 гадоў. І хоць у цэлым рэвалюцыя пацярпела паражэнне, аднак ёй удалося дабіцца прызнання ад царызму многіх дэмакратычных і палітычных праў за народам, так з’явілася дума – першы ў Расіі парламент, які і быў у дзейнасці моцна абмежаваны, аднак гэта была сур’ёзная ўступка царызма дэмакратычнаму руху, дзякуючы рэвалюцыі былі скасаваны многія феадальныя перажыткі ў эканоміцы, рэвалюцыя вынудзіла царскі ўрад прыняць меры па паляпшэнню эканамічнага становішча імперыі, а таксама вырашыць аграрна-сялянскае пытанне, што і паслужыла прычынай Сталыпінскай рэформы, якая была своеабразным адказам улад на рэвалюцыю. Такім чынам можам адзначыць пасрэдніцкую залежнасць паміж грамадска-палітычнымі рухамі і Сталыпінскай рэформай, дзе ў ролі пасрэдніка выступае рэвалюцыя. Аб рэформе гаворка пойдзе ж у наступным пытанні.