Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы менеджмента А.И.Степанцов.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
129.02 Кб
Скачать

Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні

Паняцце статусу чалавека (работніка) у арганізацыі. Фар­мальны і нефармальны, загаданы, набыты, натуральны і прафе­сійна-службовы статусы. Сацыяльная роля. Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі  складальнікі выканан­ня кіраўнічых дзеянняў.

Улада  здольнасць і магчымасць аказваць вызначальнае ўз­дзеянне на актыўнасць, паводзіны людзей з дапамогай волі, аўтарытэту, права, насілля, палітычнага панавання; сістэма дзяржаўных органаў.

Улада менеджэра  распараджэнне рэсурсамі, дзеяннямі падначаленых, заахвочванне супрацоўнікаў да больш эфектыў­най і плённай працы, прадухіленне канфліктаў у калектыве. Паходжанне ўлады з пасады або з асобы. Асноўныя формы праявы ўлады. Харызма. Традыцыя падначалення. Узаемасувязь паняццяў "улада" і "уплыў". Разнастайнасць сродкаў уздзеяння кіраўніка на выканаўцаў. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм кіравання арганізацыяй. Класіфікацыя характараў. Аўтарытэт менеджэра  прызнанне асобы, адзнака калектывам адпаведнасці суб'ектыўных якасцей аб'ектыўным патраба­ванням. Асноўныя задачы менеджэра: пастаноўка мэт; аргані­зацыя працы; матывацыя і адносіны; вымярэнне паказчыкаў; развіццё падначаленых.

Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва

Узроўні і элементы, характарыстыкі і функцыі арганіза­цый­най культуры. Сістэма ключавых каштоўнасцей.

Тыпы арганізацыйнай культуры ў залежнасці ад арыентацыі культуры на людзей або матэрыяльныя ўмовы. Кіраванне арга­нізацыйнай культурай як стварэнне ўзораў паводзін. Метады падтрымання культуры ў арганізацыі.

Стыль кіраўніцтва як спецыфічны спосаб, манера адносін кіраўніцтва і падначаленых. Агульная тыпалогія стыляў  тэо­рыя Макгрегора (стылі "X" і "Y"). Аўтарытарны, дэмакратыч­ны, ліберальны стылі. Мадэль Блейка-Моутона (Managerial Grid). Фактары ўплыву на фарміраванне і развіццё пэўнага стылю кіраўніцтва. Паводзінскія элементы кіравання.

Пытанні для самакантролю

1. У чым адрозненне тэрмінаў "кіраванне" і "менеджмент"?

2. Ахарактарызуйце менеджмент як від дзейнасці (выкана­нне функцый кіравання).

3. Раскрыйце значэнне терміна "менеджэр".

4. У чым сутнасць эвалюцыі кіравання?

5. Апішыце некаторыя адрозненні паміж арганізацыямі старажытнасці і сучаснасці.

6. У чым асаблівасць кіравання індустрыяльнага перыяду ў развіцці менеджменту?

7. Назавіце асаблівасці развіцця менеджменту ў сучасную эпоху.

8. Абмяркуйце метадалогію сістэмнага і сітуацыйнага падыходаў у менеджменце.

9. Раскрыйце сутнасць школы навуковага кіравання.

10. У чым заслуга Ф. Тейлара ў развіцці менеджмента як навукі?

11. Выявіце адрозненні "адміністрацыйнай школы" кіраван­ня ад навуковай.

12. Зрабіце параўнанне прынцыпаў "бюракратычных мета­даў кіравання кадрамі" М. Вебера і падыходамі сучаснай бюра­кратыі.

13. Раскрыйце сутнасць школы "чалавечых адносін".

14. Апішыце іерархію патрэбнасцей чала­века.

15. Раскрыйце праблему мэт у кіраванні.

16. Апішыце сутнасць фарміравання і замацавання мэт арганізацыі.

17. У чым сутнасць і ўзаемасувязь функцый кіравання?

18. Ахарактарызуйце пры­знакі функцый кіравання.

19. У чым адрозненне функцый арганізацыі і планавання?

20. Дайце вызначэнне і апішыце сутнасць функцыі матывацыі.

21. Ахарактарызуйце сутнасць функцыі каардынацыя.

22. Якая роля кантролю ў кіраванні?

23. Раскрыйце сутнасць паняцця «арганізацыя».

24. Якія найбольш характэрныя прызнакі арганізацыі?

25. Што такое аб'ект і суб'ект кіравання?

26. Вывучыце знешняе асяроддзе арганізацый Рэспублікі Беларусь.

27. Апішыце нефармальныя нормы рыначных паводзін, тыповыя для Рэспублікі Беларусь.

28. Сфармулюйце асаблівасці беларускага рынку.

29. Раскрыйце сутнасць права ўласнасці і замацаванне яго ў адпаведных законах Рэспублікі Беларусь.

30. Вызначце ролю дзяржавы як знешняй сілы ў дачыненні да эканомікі краіны.

31. Выкладзіце прынцыпы і прыярытэты дзяржаўнай кадра­вай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

32. Апішыце сучасныя кірункі развіцця кіравання персана­лам (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штомесячнага бізнес-ча­сопіса "Дело").

33. Вызначце кадравую структуру сферы культуры.

34. Сфармулюйце патрабаванні да работнікаў сферы куль­туры і вызначце праблемы іх падрыхтоўкі.

35. Дайце характарыстыку кіраўнікам розных тыпаў устаноў культуры (кантэнт-аналіз бягучых нумароў штотыднёвіка "Ку­льтура").

36. Вывучыце дзеянне агульнага механізму прыняцця рашэння ў рэальнай кіраўнічай сітуацыі.

37. Апішыце ўмовы пэўнасці і нявызначанасці пры рас­пра­цоўцы і прыняцці кіраўнічага рашэння.

38. Сфармулюйце паняцце эфектыўнасці выбару рашэнняў.

39. Раскрыйце сутнасць трансакцыйных выдаткаў у працэсе прыняцця кіраўнічых рашэнняў.

40. Растлумачце ўплыў арганізацыйнай культуры на дзейнасць менеджэраў.

41. Апішыце стылі кіравання.

42. Раскрыйце паводзінскія элементы кіравання.

43. Апішыце асноўныя элементы камунікацыйнага працэсу.

44. Сфармулюйце паняцце кіраўніцкай інфармацыі і дайце яе класіфікацыю.