Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы менеджмента А.И.Степанцов.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
129.02 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Асновы менеджменту

Праграма для студэнтаў па спецыялізацыі

“менеджмент сацыякультурнай сферы”

Мінск 2007

Распрацавана

А. І. Сцепанцовым, ст. выкладчыкам кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універ­сітэта культуры і мастацтваў

Рэцензенты

М. М. Каралёў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;

Л. І. Ракавецкая, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры

Рэкамендавана да выдання прэзідыумам вучэбна-метадыч­нага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мас­тацтваў (пратакол № 5 ад 13.02.2007 г.)

УСТУП

“Асновы менеджменту”  базавы курс менеджменту для студэнтаў па спецыялізацыі “менеджмент сацыяльнай і куль­турнай сферы”. Агульны аб'ём курса  8 гадзін лекцыйных заняткаў, 20 гадзін семінарскіх заняткаў.

Мэта курса  спрыяць усведамленню студэнтамі сваёй пра­фесійнай прыналежнасці да менеджменту, фарміраваць у іх трывалыя прафесійныя ўсталёўкі для працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту, яго асаблівасці і формы.

Задачы курса:

 вывучыць асноватворныя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыі;

 асвоіць сістэму навуковых ведаў, тэарэтычныя асновы кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджменту навуко­вымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб аргані­зацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі эфектыўнага кіраван­ня імі;

 выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.

Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяль­нага кіравання; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прын­цыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; аргані­зацыйныя структуры кіравання ўстановай (прадпрыемствам); чалавечыя адносіны як важную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязей і супрацоўніцтва; сутнасць кіраўнічых рашэнняў; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:

 менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і са­цыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;

 дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным ук­ладзе ў сучасную кіраўнічую думку;

– найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;

 агульнай сістэме рыначных інстытутаў менеджменту;

– тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;

 стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;

 розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгод­ненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязей;

 агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння (выяўленне праблемы, аналіз, распрацоўка альтэрнатыў, праг­ноз, аналіз і сінтэз крытэрыяў, адзнакі альтэрнатыў, выбар ра­шэння, выкананне рашэння, кантроль выканання рашэння).

Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:

 аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеян­няў па ператварэнні рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўна­моцтваў кіраўніка, яго паводзінскімі дзеяннямі;

 распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, не­парыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);

 выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;

 індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;

 выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання карэктных азначэнняў.

Самастойная праца студэнтаў накіравана на пошук неабход­най інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кан­тэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраў­нічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.

Напрыканцы курса прадугледжваецца кантрольны тэст і іс­пыт па пройдзеным матэрыяле.

Праграма курса "Асновы менеджменту" распрацавана ў ад­паведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці Э.01.09.00 “менеджмент”.