Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

1.2.Акты як гістарычныя крыніцы.

Гістарычнымі актамі называюць дакументы, у якіх у форме пэўных юрыдычных норм замацаваны эканамічныя і палітычныя дагаворы паміж дзяржавамі, дзяржавай і царквой, прыватнымі асобамі і г.д. Тэрмін “акт” пайшоў ад лацінскага словазлучэння actum est (“здзейснена”), якое ўжывалася ў заключнай частцы дакументаў Старажытнага Рыма (напрыклад, “здзейснена ў Рыме”), а затым па традыцыі і ў сярэдневяковых дакументаў. Поруч з больш вузкім паняццем акта як дагаварнога дакумента, якое сфарміравалася толькі ў XX ст., у XVIII-XIX стст. актамі называліся ўсе дакументальныя крыніцы (заканадаўчыя, справаводчыя і інш. дакументы), якія па сваіх прыкметах адрозніваліся ад апавядальных (наратыўных) крыніц (летапісаў, хронік і г.д.).

Вывучэннем паходжання, формы, зместу і гісторыі развіцця актаў займаецца такая спецыяльная навука, як дыпламатыка, якая пачала фарміравацца як навуковая дысцыпліна пасля выхаду ў 1681 г. працы французскага вучонага Ж.Мабільёна “Аб дыпламатыцы”.

У заходнееўрапейскай дыпламатыцы была распрацавана схема класіфікацыі актавых крыніц, у аснову якой быў пакладзены крытэрый паходжання акта. Усе акты падзяляліся на публічна-прававыя, якія выдаваліся ад імя суверэнных манархаў (імператараў, каралёў і г.д.) і рымскіх пап, і прыватна-прававыя, да якіх адносіліся ўсе астатнія віды актаў.

Недахопам гэтай класіфікацыі было залічэнне ў прыватна-прававыя акты дакументаў “несуверэнных” манархаў (герцагаў Бургундыі, Баварыі, Аквітаніі, Нармандыі і інш.), якія толькі фармальна былі васаламі французскіх і англійскіх кралёў альбо германскіх імператараў. Былі таксам выпадкі, калі “несуверэнный” манарх станавіўся суверэнным. Гэта, напрыклад, здарылася ў 1066 г. з васалам французскага караля герцагам Нармандскім Вільгельмам (Заваёўнікам), які стаў англійскім каралём. Акты Вільгельма як герцага Нармандскага па дадзенай схеме класіфікацыі неабходна прызнаць прыватна-прававымі, а як караля публічна-прававымі, хаця па форме гэтыя акты амаль ідэнтычны. Кіруючыся гэтым прынцыпам, напрыклад, вельмі складана вызначыць, да якога віду адносяцца акты вялікага князя літоўскага Вітаўта, у якога ў розныя перыяды дзейнасці былі не надта вызначаныя васальныя адносіны з польскім каралём і вялікім князем літоўскім Уладзіславам ІІ Ягайло.

Разам з класіфікацыяй актаў па крытэрыі паходжання, у французскай і нямецкай школах фармальнай дыпламатыкі шырока быў распаўсюджаны падзел актаў на пасведчаныя (засведчаныя-вар.) – (Рус. Удостоверительные) (канстытуітыўныя) і паведамляльныя (дэкларатыўныя). Пасведчанымі (засведчанымі-вар.) (канстытуітыўнымі) лічыліся «сапраўдныя» акты, якія напісаны строга ў адпаведнасці з распрацаваным фармулярам і даюць магчымасць прызнаць прававыя адносіны паміж контрагентамі адбыўшыміся. Паведамляльныя акты – гэта «запісы на памяць» аб адбыўшыхся жагаворах. Яны пісаліся ў больш свабоднай форме. Да паведамляльных можна аднесці «акты-пераказы», якія трапілі ў кнігі Літоўскай Метрыкі.

Найбольш падрабязную класифікацыю актаў зямель Русі, пачынаючы з Х ст., распрацаваў у 1970-1980-я гг. расійскі даследчык С.М.Каштанаў. У аснову падзелаў актаў ён паклаў два крытэрыя: паходжанне акта (публічны альбо прыватны) і функцыі ўздзеяння на пэўную сферу грамадскага жыцця (дагаварны, дагаворна-заканадаўчы, дагаворна-распарадчы, судова-працэсуальны і іншы віды актаў). Класіфікацыя С.М.Каштанава можа быць выкарыстана ў якасці зыходнай мадэлі для пабудовы схемы класіфікацыі актаў па гісторыі Беларусі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што на тэрыторыі Беларусі праяўляліся як заходнееўрапейскія, так і ўсходне-еўрапейскія («рускія») традыцыі складання і засведчання актаў.

Методыка даследавання актаў.Вывучэнне актаў праходзіці у 4 этапа. На першым этапе аналізуецца знешняя (матэрыяльная) форма актаў шляхам даследавання почырку, пячаткаў, філіграняў, сімвалічных элементаў, манаграм. Асноўнай мэтай гэтага этапа з'яўляецца ўстанаўленне сапраўднасці акта. Адначасна можа быць вырашана задача, ці меў акт канцылярскае альбо пазаканцылярскае (г.зн. складаўся самімі атрымальнікамі) паходжанне.

На другім этапе праводзіцца аналіз унутранай формы акта (фармуляра акта).

На трэцім этапе вывучэння праводзіцца сінтэз інфармацыі, атрыманай у выніку аналізу знешняй і ўнутранай формы акта. Сінтэз дазваляе канчаткова вырашыць пытанне аб сапраўднасці акта, супастаўляючы інфармацыю аб часе і месцы стварэння акта, атрыманую на першых двух этапах.

На чацвёртым этапе аналізуецца змест акта, г.зн. дакладнасць і пэўнасць адлюстравання ў ім гістарычных фактаў. Пры гэтым даследчыку неабходна адрозніваць інфармацыю аб падзеях, якія адбываюцца ў момант заключэння акта (падрабязнасці перагавораў, апісанні межаў канкрэтных уладанняў і інш.), ад склаўшыхся на пруягу доўгага часу канцылярскіх формул (традыцыйнага заклікання Бога і св. Троіцы, публічнага аб’яўлення аб заключэнні акті і г.д.).

Большасць традыцыйных канцылярскіх формул уваходзіць у фармуляр акта – структуру, парадак размяшчэння частак у акце. Выдзеляюць 4 тыпы фармуляраў:

  1. Умоўны, які ўяўляе найбольш агульную схему пабудовы акта.

  2. Абстрактный, які хаарактэрны для пабудовы актаў аднаго віда (напрыклад, дагаворнага віду публічна-прававых актаў свецкіх улад, у які ўваходзяць міжнародныя і княскія дагаворы).

  3. Канкрэтны, які служыць схемай пабудовы актаў пэўнай разнавіднасці (напрыклад, дагаворы паміж князямі і феадальнымі рэспублікамі – Ноўгарадам і Псковам).

  4. Індывідуальны, які з’яўляецца схемай пабудовы пэўнага акта (напрыклад, дагавора вялікага князя літоўскага Казіміра з Ноўгарадам у 1471 г.).

Пачынаючы з перыяду сярэдніх вякоў, у заходнееўрапейскай дыпламатыцы склаўся падзел умоўнага фармуляра акта на 12 частак:

  1. Invocatio – “інвакацыя” (“богаслаўленне”, па азначэнню А.С.Лапо-Данілеўскага) – пачатковая формула з прысвячэннем Богу альбо святой Троіцы. Яна магла быць як у вербальнай (“У імя гасподне станься” і інш.), так і ў сімвалічнай форме ( крыж для рускіх актаў, “хрызмон” (камбінацыя грэчаскіх літар “х” і “р”, пачатковых літар імя Хрыста) у лацінскіх актах ранняга сярэдневякоўя).

  2. Intitulatio – “інцітуляцыя”, г.зн. базначэнне асобы, ад якой зыходзіць акт (напрыклад, “Мы, Божай літасцю, Казімір, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, і інш.”).

  3. Insriptio – “інскрыпцыя”, вызначэнне асобы альбо групы асоб, якім адрасаваны акт.

  4. Salutatio “салютацыя”, прывітанне асобы, ад якой зыходзіць акт, свайму адрасату.

  5. Arenga (prologus) - філасофскае абаснаванне неабходнасці стварэння акта.

  6. Promulgatio (publicatio) – публічнае аб’яўленне аб уступленні акта ў законную сілу.

  7. Narratio – “наррацыя” ўяўляе сабой выкладанне абставін, якія папярэднічаюць заключэнню дагавора (апісанне прыезду пасольства, вядзення перамоў і інш.).

  8. Dispositio – “дыспазіцыя” – гэта ўмовы дагавору, яго асноўная частка.

  9. Sanctio – “санкцыя” выступае як забарона парушэння ўмоў дагавору, прадугледжвае наказанне за парушэнне дагавору ў выглядзе рэлігійных (“Страшны суд”) альбо зямныя меры пакарання (штраф, пагроза ваеннага паходу і г.д.)

  10. Corroboratio – “каррабарацыя”, у якой змяшчаюцца звесткі аб засведчаных (удостоверительных) знаках дакумента (апісанні пячатак, манаграм, подпісаў).

  11. Datum змяшчаў указанне на час і месца стварэння акта.

  12. Apprecatio – “благоположение», заключэнне, у якім жадалі “благо» (дабро). У лацінскіх актах – гэта традыцыйная формула “Bene valete”, у рускіх актах – “Амінь”.

У 60-я – 70-я гг. XIX ст. прадстаўнікі нямецкай школы фармальнай дыпламатыкі Т.Зіккель, Ю.Фіккер увялі падзел умоўнага фармуляра на тры часткі:

  1. Пратакол (“які склеяны першым” – тэрмін, узяты з навукі аб папірусах – папіралогіі) альбо пачатковый пратакол, у які ўвайшлі інвакацыя, інцітуляцыя, інскрыпцыя і салютацыя.

  2. Асноўная частка альбо “тэкст”, якая прадстаўлена арэнгай, прамульгацыяй, наррацыяй, дыспазіцыяй, санкцыяй, каррабарацыяй.

  3. Эсхатакол (“склеяны апошнім”) альбо канчатковы пратакол, які складаўся з датума і апрыкацыі.

Падзел фармуляря на састаўныя часткі спрыяў распрацоўцы метада фармулярнага аналізу, які быў арыентаваны на вызначэнне паходжання прыкмет, якія дазваляюць устанавіць час стварэння акта. Фармулярный аналіз таксама спрыяў вывучэнню працэсаў змены адной прыкметы другой і змены таго парадку як ішлі адна частка за другой у акце., г.зн. эвалюцыі акта ў розныя гістарычныя эпохі.

Сваё найбольшае развіццё метад фармулярнага аналізу атрымаў у пачатку ХХ ст. у працах заснавальніка школы дыпламатыкі прыватных актаў у Расіі А.С.Лапо-Данілеўскага. Ён прапанаваў выдзеліць тыповый фармуляр акта шляхам пабудовы графічна-статыстычных табліц, якія паказваюць змены фармуляра ў залежнасці ад часу і месца стварэння акта.