Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

2.6. Праблема вывучэння рэчавых і выяўленчых крыніц. Паняцці «археалагічная крыніца» і «музейны прадмет»

Кожная эпоха астаўляе за сабой след у выглядзе культуры, на аснове якой і складваецца грамадскі гістарычны вопыт. Пераважную частку гэтых твораў, помнікаў культуры складюць зусім не пісьмовыя, а рэчавыя крыніцы, адлюстроўваючы тую натуральную частку, якую мы называем матэрыяльнай культурай.

Рэчы, акаляючыя нас і нашых продкаў, - гэта прадметы, створаныя чалавекам для задавальнення сваіх шматбаковых запатрабаванняў. З пункту гледжання сацыялогіі, ні іх месца ў акаляючым асяроддзі, ні памер не маюць значэння; галоўнае – іх мэтазгоднасць, прамая сувязь з прызначэннем, г.зн. залежнасць формы ад волі і працы людзей. Гэты бясконца шматаблічны свет (ад палкі-капалкі да касмічных караблёў) пріціпастаўляецца іншаму свету – свету «не рэчаў», свету прыродных аб'ектаў.

Рэчавымі крыніцамі называюцца матэрыяльныя аб'екты, створаныя працай чалавека і адлюстроўваючыя інфармацыю аб мінулым. Паняцце «рэчавая крыніца» з'яўляецца больш універсальным у параўнанні з катэгорыямі «археалагічная крыніца», «музейны прадмет», альбо «музейны экспанат». Археалагічнымі крыніцамі называюцца тыя прадметы, якія пераважна былі знойдзены ў выніку археалагічных раскопак. Музейныя прадметы (экспанаты)- гэта рэчавыя крыніцы, якія знаходзяцца ў фондах і экспазіцыі музея. Таму рэчавыя крыніцы ўключаюць у сябе як археалагічныя крыніцы, так і музейныя прадметы. Катэгорыя «рэчавая крыніца» найбольш блізка прынятаму ў заходняй археалогіі тэрміну «артефакт», пад якім разумеецца «любы аб’ект, зроблены альбо відазменены чалавекам».

Рэчавыя крыніцы класіфіцыруюцца па наступным крытэрыям: выконвоемай функцыі, матэрыялу вырабу. Па функцыянальнаму крытэрыю можна выдзеліць наступныя групы: архітэктурныя пабудовы, зброя, прылады працы, мэбля, посуд, адзенне, абутак, транспартныя сродкі, упрыгожванні і інш., па матэрыялу вырабу – мураваныя і драўляныя архітэктурныя пабудовы, каменная, бронзавая і жалезная зброя, прылады працы і г.д.

Паняцце артефакта набліжае да разумення рэчавай крыніцы. Бо апошняя, з'яўляючыся носьбітам сацыяльнай інфармацыі, уключае не толькі «рэчы» ў звычайным разуменні (то, што мае пэўнае функцыянальнае значэнне), але і тое, што мы адносім да твораў мастацтва.

Найбольш распаўсюджаныя класіфікацыі прапануюць выдзяленне рэчавых і выяўленчых крыніц. Між тым падзяліць функцыянальнасць, уласцівую рэчы і характэрную выяўленчым крыніцам эмацыянальна-эстэтычны бакі, уяўляецца справай даволі складанай. Прыкладам такога адзінства з’яўляюцца помнікі архітэктуры. Ствараемыя на ўсім працягу гісторыі чалавека, яны ўяўляюць не толькі вобласць эстэтычную. Будынкі і пабудовы маюць дакладнае функцыянальнае прызначэнне, а таксама выяўленую сацыяльна-палітычную накіраванасць.

Гісторыя архітэктуры пачынаецца з першых крокаў будаўнічай дзейнасці чалавека, на розных стадыях развіцця чалавечага грамадства, калі можна назіраць адначасова з’яўленне двух аднолькавых тыпаў пабудоў і канструктыўных праёмаў у самых аддаленых адна ад адной краін, што гістарычна сведчыць не аб наяўнасці сувязяў альбо запазычанняў, а аб тым, што яны былі выкліканы да жыцця аднолькавымі грамадскімі запатрабаваннямі пры аднолькавым узроўні развіцця вытворчых сіл, пры падобных жыццёвых умовах.

Развіццё архітэктуры ў наступныя перыяды адбывалася пры наяўнасці ўсё больш і больш развіваючагася гандлёвага абмену і культурных сувязяў. Гэта адбілася на тэхналогіі будаўніцтва і тэхніцы, відах архітэктурных пабудоў, вызначыла розніцу ў пабудовах пануючых слаёў і шэраговага насельніцтва. Безумоўна, усё гэта стварае добратворную глебу для даследавання. Загадкі старых цывілізацый і старажытных пабудоў даюць магчымасць вылучэння розных гіпотэз і тэорый аб паходжанні чалавецтва (гапрыклад, загадка егіпецкіх пірамід).

Гісторыя архітэктуры з’яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэння побыту і нораваў народаў свету, дае неабходныя звесткі па гісторыі горадабудаўніцтва, а такім чынам, у некаторай ступені – і па гісторыі станаўлення цэнтралізаванай улады.

Калі прааналізаваць колькасныя суадносіны каталіцкіх і праваслаўных храмаў, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі, альбо разгледзець тыпавыя праекты культавых пабудоў, то можна вызначыць становішча асноўных канфесій і палітыку ўрада ў адносінах рэлігіі. Размеркаваўшы помнікі архітэктуры па іх функцыянальнаму прызначэнню, можна ахарактыразаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў, раёнаў, аабласцей і дзяржавы цалкам. Аналіз дэкаратыўнага ўбрання і інтэр’ераў жылых пабудоў дае больш канкрэтнае і нагляднае ўяўленне аб маёмасным становішчы грамадзян.

Форма і сродкі архітэктурнага ўяўлення з’яўляюцца вытворнымі ад яго прызначэння, мэты, месца і часу паходжання. Архітэктурныя помнікі ўсё ж адрозніваюцца ад тых крыніц, якія асноўнай функцыяй маюць эстэтычну. І гэта набліжае іх да рэчавых крыніц, дзе сам матэрыял і выразныя сродкі непарыўна звязаны. Рэчавыя крыніцы ўяўляюць сабой асобую катэгорыю крыніц з пункту гледжання фіксавання інфармацыі, якая ў іх выражана як вынік практычнай дзейнасці людзей і выступае ў аб’ектыўна-сінтэтычным сэнсе, г.зн. як сляды практычнай дзейнасці, якія неабходна перавесці ў сінтактычна-суб’ектыўную форму (выразіць у іншай знакавай сістэме).

Працэс выяўлення аб’ектыўна-сінтактычнай інфармацыі, якая заключана ў рэчавых крыніцах (г.зн. інфармацыі, якая ўзнікла па-за залежнасці ад звяртаючагася да яе суб’екта), і перавода яе ў сінтактычна-суб’ектыўную форму (форму нашых зносін, моўную), вельмі складаны. Складана і тэхналогія пошуку, рэканструкцыі і даціроўкі гэтых крыніц, што абумовіла раней выдзяленне археалогіі і этналогіі як самастойных навук.

Месца рэчы ў жыцці чалавека заўсёды мянялася, яе роля і адносіны да яе залежылі ад форм светаўспрымання нашых продкаў. Старажытнае ўспрыняццё рэчы як жывой істоты, фетышызацыя і абагаяўленне яе ў рудзіментарных формах захаваліся да нашых дзён.

У наш час, калі сучасная тэхнасфера мадэліруе соцыўм па ўласнаму падабенству, захоўваецца і рытуальнае функцыянаванне рэчаў. Акрамя непасрэднай практычнай неабходнасці (функцыянальнага прызначэння), рэч (прадмет) мае і іншы (схаваны) сэнс. Прадмет функцыянуе ў межах цэлага, увасабляе сэнс цэлага, цэлае прысутнічае ў прадмеце як у сваёй частцы. Таму рэч у традыцыйнай культуры мае і непрадметны змест, заяўляючы аб той агульнасці, да якой яна належыць. Рэчы, якія суадносяцца паміж сабой як часткі міфічнага цэлага, знаходзяцца побач, ствараючы тым самым міфічную прастору. Даследчык, які не падрыхтаваны да ўспрыняцця аб’ектыўна-сінтаксічнай інфармацыі рэчы, зможа толькі апісаць знешнія характарыстыкі і (уласна яго разуменню) магчымае функцыянальнае прызначэнне рэчы.

Артефакты - прадукт светаўспрыняцця, уяўленняў людзей аб тым, як аб’екты павінны выглядаць і як іх можна выкарыстоўваць. Кожная культура мае свае ўласныя карані, якія дыктуюць і вызначаюць форму артефактаў. Праз некаторы час узнікае разрыў у традыцыі, што ўскладняе разуменне дайшоўшых да нас рэчаў. Л.С.Клейн вызначае іх як «старажытнасці» - аб'ект вывучэння археалогіі (іх яшчэ называюць археалагічнымі помнікамі). Да археалагічных помнікаў адносяць выкапнёвыя прылады працы, зброю, адзенне, упрыгожванні, паселішчы і рэшткі асобных жытлаў, надмагільныя і культавыя пабудовы, старажытныя архітэктурныя помнікі і г.д. Неабходна падкрэсліць, што археолагі выкарыстоўваюць пісьмовыя і іншыя крыніцы, якія дазваляюць дапоўніць і аднавіць свет рэчаў вывучаемага перыяду.

Вывучаючы і інтэрпрэціруючы археалагічныя, рэчавыя помнікі, археолагі як бы пераводзяць інфармацыю з «мовы рэчаў» у зразумелую нам знакавую форму – моўную сістэму, а таксама сістэму графічнай інфармацыі.

Зафіксаваная ў выяўленчых крыніцах інфармацыя аб гістарычнай рэальнасці таксама мае спецыфічныя метады і формы выражэння, і ў гэтым сэнсе ў пэўнай ступені з'яўляецца як бы закадзіраванай, а таму схаванай, і для яе «прачытання» неабходна дэшыфроўка, своеасаблівае «зняцце» прыкрываючай яе сістэмы выяўленчых прынцыпаў і метадаў.

Сярод масы выяўленчых крыніц, як вядома, выдзеляюць выяўленча-графічныя і выяўленча-мастацкія. Сярод, выяўленча-графічных для даследчыкаў (асабліва гісторыкаў) вялікае значэнне маюць карты. Карты з’яўляюцца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, таму што змяшчаюць геаграфічныя і гістарычныя факты, звесткі аб навуковых ведах і светапоглядзе. Сярэдневяковыя карты прайшлі шлях ад простых схематычных малюнкаў да сапраўдных твораў (іх вывучэннем займаецца картазнаўства). Для вывучэння карт неабходна мець паняцце аб картаграфічнай праекцыі, маштабе, картаграфічнай выяве (абазначэнняў рэльефа, расліннасці, насельных пунктаў, дарог) і г.д. Усё гэта патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі даследчыка. Вяўленча-мастацкія крыніцы, якія арыентаваны пераважна на эмацыянальнае ўспрыняццё маюць перш за ўсё эстэтычнае, а не функцыянальнае прадвызначэнне ( але і тут не ўсё адназначна – возьмем, напрыклад, іконы).

І ўсё ж успрыняццё намі інфармацыі не адэкватна той, якая была ўкладзена стваральнікамі твора. Неабходны веды сістэмы выяўленчых прынцыпаў і метадаў, уласцівых краіне, у якой былі створаны гэтыя крыніцы, эпохе іх стварэння, класавым і рэлігійным поглядам іх стваральнікаў, мастацкім накірункам, да якіх гэтыя творцы належалі.

Прадметы такіх відаў мастацтва, як жывапіс, графіка, скульптура, даюць неабходную інфармацыю не толькі аб рэаліях прайшоўшых стагоддзяў праз праз серыі партрэтаў, батальны жанр, аднаўляюць дробныя дэталі буйных аб’ектаў і сюжэтаў, якія дайшлі да нашага часу, але і дапамагаюць нам узнаць тыя гістарычныя факты, якія да гэтага часу былі невядомы.

Яркія прыклады – скульптурныя партрэты рымскіх імператараў і герояў; серыя гравюр Ш.А.Дзюрерсо аб неіснуючым сёння Мадрыдскім замку і іншых французскіх пабудовах манархаў XVI ст. і г.д. і т.п.

Неабходна патлумачыць адказ і на такое пытанне: што ж такое «музейны прадмет»? Ці ўсялякая крыніца з’яўляецца музейным прадметам і ці ўсякі музейны прадмет – гістарычная крыніца. Суміруючы разумемнне тэрміна рознымі вучонымі, можна паспрабаваць вызначыць «музейны прадмет» як прадмет, выяцягнуты з навакольнага асяроддзя, дзепаніраваны у музееі і валодаючы якасцямі працяглай фізічнай захаванасці, носьбіт семантычнай і эмацыянальнай інфармацыі. Далёка не ўсе гістарычныя крыніцы могуць быць уключаны ў склад музейных фондаў, а толькі пэўныя катэгорыі, якія валодаюць прыкметамі «музейнасці», «музейнай каштоўнасці». Разам з тым у музеях могуць экспаніравацца рэчы, якія перадаюць толькі знешняе падабенства, з'яўляючыся па сутнасці гістарычнымі дапаможнікамі, якія абагульняюць характарыстыкі прадстўляемага кола крыніц.