- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Курс лекцый Частка і
- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •Паходжанне беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- •Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- •Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
- •Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
- •Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •Гарадское самакіраванне
- •Эвалюцыя судовай сістэмы
- •Мясцовыя суды
- •Вайсковая справа
- •Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст. Сельскагаспадарчая вытворчасць
- •Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- •Катэгорыі сялян
- •Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- •Панская гаспадарка
- •Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- •Гандаль
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Тэма 5. Культура беларусі ў IX – першай палове XVII сТст. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў іх – першай палове XVII стагоддзяў
- •Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія Культура Беларусі
- •Архітэктура і будаўніцтва
- •Царква і рэлігія
- •Берасцейская царкоўная ўнія
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
- •Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6
- •Тэма 7. Развіццё культуры беларусі ў другой палове XVII – XVIII сТст Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- •Літаратура
- •Жывапіс
- •Скульптура
- •Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№7
- •Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
- •Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
- •Беларусь і вайна 1812 года
- •Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раўназначныя паслядоўна наступаючымі ступені) і іерархічныя (калі вялікія ступені гісторыі падзяляюцца на меншыя, напрыклад – сярэднявечча на ранняе і поздняе). Так сама існуюць і спецыяльныя перыядызацыі – напрыклад – археалагічная. Аснову любой перыядызацыі складваюць крытэрыі. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып.
Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі. Згодна з іх меркаваннямі, чалавецтва ў сваім развіцці прайшло тры стадыі. Першая стадыя – “залаты век” – характаразавалася прысваеннем гатовых дароў прыроды. Другая стадыя – дзікасць – была звязана са з’яўленнем і распаўсюджваннем такіх форм гаспадарання, як паляванне і жывёлагадоўля. Трэцяя стадыя – цывілізацыя – характаразавалася высокім узроўнем развіцця земляробства і грамадскага жыцця. Пераход ад адной ступені да другой праходзіў паступова. Гэта перыядызацыя з некаторымі змяненнямі і дапрацоўкамі была галоўнай да сярэдзіны XIX стагоддзя.
Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI стагоддзяў, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII стагоддзя канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.
У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства на падставе якой была складзена адпаведная перыядызацыя. Былі вылучаны тры фармацыі – пярвічная (архаічная); другасная (эканамічная); трацічная (камуністычная). У падмурак гэтага падзелу на фармацыі быў пакладзены прынцып панавання асноўнага спосабу вытворчасці ці тыпу маёмасці. Так, да другаснай фармацыі даследчык вылучаў азіяцкі, антычны, феадальны і сучасны спосабы вытворчасці. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.
У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў XIX ст. А. Тойнбі, І. Данілеўскім, О. Шпенглерам. Цывілізацыя – гэта «ўстойлівы, самаўзнаўляльны тып сацыяльнай арганізацыі аднаго ці некалькіх грамадстваў, калі яны звязаны прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сямейнымі, псіхалагічнымі і прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад адных этнасаў да другіх, што з’явіліся на гістарычнай арэне пазней». Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.
Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды:
-
старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);
-
сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.);
-
новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);
-
навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).
Існуе так сама дзяржаўніцкі падыход да перыядызацыі, які аформіўся ў пачатку XX стагоддзя ў працах В.Ластоўскага і Ў.Ігнатоўскага. Вылучаліся перыяды беларускай гісторыі – полацкі, літоўска-беларускі, польскі, расійскі і савецкі. А ў сярэдзіне XX стагоддзя зацвердзілася фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі, заснаваная на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму. Нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці рэгіёну гэты падыход не цікавіў.