Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
120
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

29. К.Крапіва-сатырык, байкапісец, драматург.

Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Крапіва (сапраўднае прозвішча Атраховіч) у в. Нізок Уздзенскага раёна.

Свой творчы шлях К Крапіва пачаў вершаваным фельетонам «Жылі-былі», змешчаным ў газеце «Красноармейская правда» ў 1922 г. Уваходзіў у літаб'яднанні «Маладняк», «Узвышша». Аўтар кніг сатыры і гумару «Асцё» (1925), «Крапіва» (1925), «Біблія» (1926), «Байкі» (1927), «Ухабы на дарозе» (1930), «Калючы строй» (1932), «Смех і гнеў» (1946), зборнікаў прозы «Людзі-суседзі» (1928), «Жывыя праявы» (1930), рамана «Мядзведзічы» (1932), п 'ес «Канец дружбы» (1934), «Партызаны» (1937), «Хто смяецца апошнім» (1939), «Проба агнё'м» (1943), «Мілы чалавек» (1945), «3 народам» (1948), «Пяюць жаваранкі» (1950), «Зацікаўленая асоба» (1953), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982), шматлікіх літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, перакладаў. У 1956 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі.

Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Талент пісьменніка асабліва выразна праявіўся ў сатырычных творах, да якіх аўтар прад'яўляў вялікія патрабаванні.

Асабліва праявіўся талент К. Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Яго байкі — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа («Сука ў збане»), Баба з калёс — каню лягчэй («Дзед і Баба»), Кожны цыган сваю кабылу хваліць («Пра Цыгана і кабылу»), Вялікаму каню — вялікі хамут («Саманадзейны Конь»). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя («Дыпламаваны Баран»), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала («Сава, Асёл ды Сонца»), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч («Заява»), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменызаюць мандатам («Мандат»).

Байкі К. Крапівы, «населеныя» мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту.Канчаецца байка звычайна мараллю,якая фармулюецца ў сціслай афарыстычнай форме або вынікае сама сабой з яе развязкі.Моваяе-блізкая да гутарковай.

У байцы «Дыпламаваны Баран» сатырык расказвае пра Барана, які быў настолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом. Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе «дыпломам». Баран настолькі заганарыўся гэтым «дыпломам», што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой «дыплом» ён заслужыў «не галавой» (розумам), а трывалым ілбом.

Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды «вузкіх у плячах», высмейвае К. Крапіва ў байцы «Саманадзейны Конь». У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку «Вялікаму каню — вялікі хамут». Конь, які быў «з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня», скардзіцца на ўсё сяло, што хамут «нібы не да яго», патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. I вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся з месца, а «пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце». У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах «веліччу быць хочацца заўсёды».

Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы «Махальнік Іваноў». Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, выра-шыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што «ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». Шэф «пахваліў» Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго падхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым.

Блізкімі да баек былі сатырычныя апавяданні К. Крапівы, створаныя ў ранні перыяд творчасці пісьменніка. У іх аўтар рэзка крытыкаваў абывацеляў, плеткароў, прыстасаванцаў, высмейваў мяшчанства, бескультурнасць, рэлігійныя забабоны і іншыя заганы ў свядомасці людзей і ў грамадстве («Людзі-суседзі», «Будуйце лазні!», «Ціт заводзіць новы быт», «Споведзь», «Мой сусед», «Смерць»). К. Крапіва спрабаваў свае сілы і ў галіне вялікай прозы, сведчаннем чаго з'яўляецца незавершаны раман «Мядзведзічы».

У драматургію К. Крапіва прыйшоў у першай палове 30-х гг., калі беларуская драматурія ўжо дасягнула даволі высокага ўзроўню. Першым драматычным творам К. Крапівы стала п'еса «Канец дружбы». У ёй дра-матург узнімае праблему дружбы паміж людзьмі. Гэта мастацкі дакумент 30-х гг., у якім выразна праявілася атмасфера таго часу (падазронасць, недавер, спекуляцыя палітычнымі паняццямі і інш).Наступным творам К. Крапівы стала народна-гераічная драма «Партызаны», прысвечаная барацьбе беларускага народа супраць інтэрвенцыі буржуазнай Польшчы. Самы ж вялікі поспех выпаў на долю трэцяй п'есы «Хто смяецца апошнім»(1939) - сатырычная камедыя К.Крапівы. Твор адлюстроўвае той час, калі быў напісаны, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. У ёй у вострай сатырычнай форме высмейваецца невуцтва, падхалімства, паклёпніцтва, прыстасавальніцтва. Драматург знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі і іншых герояў, поўна і ўсебакова «вымаляваў» іх партрэты. Сёння, напрыклад, імёны Гарлахвацкага і Тулягі ператварыліся з уласных у агульныя, сталі абазначаць пэўныя тыпы чалавечых характараў. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі. Галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца дырэктар інстытута Гарлахвацкі — невук, кар'ерыст, дэмагог, ашуканец.

Гэта чалавек-маска, які разыгрывае з сябе саліднага і прынцыповага вучонага, клапатлівага кіраўніка ўстановы, а на самой справе з'яўляецца невукам і прайдзісветам. У залежнасці ад умоў дзеяння і дзеючых асоб рэзка мяняюцца словы, інтанацыя, рухі і жэсты Гарлахвацкага. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Непісьменны, узброены толькі партыйнай кніжкай, Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актывізавалася яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. У дасягненні пастаўленай мэты ён не грэбуе паслугамі Зёлкіна, хоць ведае пляткарска-халуйскую натуру свайго падначаленага і не хавае гідлівых адносін да яго. Зёлкін змог адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага намеру слове небяспечны палітычны сэнс, амаральнасць, варожасць. I вось з яго лёгкай рукі (і пад кіраўніцтвам Гарлахвацкага) былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім, палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асо-бай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пафоза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад.Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». 3 сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У выкрыцці Гарлахвацкага значную ролю адыгралі Туляга, Чарнавус, Вера Міхайлаўна, Левановіч. Дзякуючы іх сумесным намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі).

Гарлахвацкі — тыповы вобраз мінулай эпохі. Імя героя п'есы ператварылася з ўласнага ў агульнае. Але і ў нашы дні такіх «герояў» хапае, бо яшчэ не перавяліся нахабства, подласць, вымагальніцтва, запалохванне, паклёпніцтва, падхалімства. ТУЛЯГА — цэнтральная дзеючая асоба ў сатырычнай камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім».

Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек, кваліфікаваны спецыяліст. Вызначальнымі рысамі яго характару з'яўляюцца баязлівасць, палахлівасць, нерашучасць. Гэтыя рысы героя п'есы пададзены ў гіпербалічным, павяліча-ным плане. Магчыма, карані гэтых заган у былым жыцці Тулягі, калі ён павінен быў слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, бясспрэчна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Палахлівасць Тулягі асабліва ўзмацнілася, калі незнаёмы чалавек заўважыў у ім падабенства з былым дзянікінскім палкоўнікам. I калі Вера і Чарнавус толькі пасмяяліся з гэтага выпадку, то Гарлахвацкі выкарыстаў яго ў сваіх карыслівых мэтах. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару.

Вобраз Тулягі пададзены ў развіцці. У пачатку твора гэта страшна запалоханы чалавек, які трапіў у сеці шантажу і паклёпу Гарлахвацкага і Зёлкіна. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, герой твора паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Калі пад пагрозу былі пастаўлены навуковыя даследаванні і гонар сапраўдных вучоных, баязлівец Туляга пераходзіць да актыўных і рашучых дзеянняў.

У вобразе Тулягі К. Крапіва раскрыў драму чалавечай душы, паказаў, што ў складаных і драматычных сітуацыях нават баязлівыя і нястойкія па натуры людзі могуць стаць актыўнымі барацьбітамі з кар'ерызмам, подласцю, паклёпніцтвам і іншымі адмоўнымі з'явамі ў грамадстве.

У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася высокае майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і ўсебакова вымаляваў іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыдіся з ўласных у агульньш. На жаль, падхалімства, нахабсТва, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.