Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел лит шпора ГОС.doc
Скачиваний:
120
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
674.82 Кб
Скачать

32. Жыццёвы і творчы шлях м. Лынькова. Праблематыка, тыпаж і жанравыя асаблівасці апавяданняў пісьменніка.

(1899-1975) - пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна ў сям 'і чыгуначніка. Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў у Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах. У1919—1922 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Пасля дэмабілізацыі працаваў намеснікам рэдактара і рэдактарам бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». У 1930 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мінск, працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі», старшынё'й праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1939 г. удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь (рэдагаваў газету «Беларуская звязда»). У гады Вялікай Айчыннай вайны з 'яўляўся рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», з 1943 г. — дырэктарам Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларусі.

Першы твор надрукаваў у 1919 г. у смаленскай газеце «Борьба». Аўтар зборнікаў прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «За акіянам» (1962), аповесцей «Апошні зверыядавец» (1930), «Міколка-паравоз» (1937), раманаў «На чырвоных лядах» (1934), «Векапомныя дні» (1958), шматлікіх твораў для дзяцей, літаратуразнаўчых і публіцыстычных прац, перакладаў. У1962 г. прысуджана званне народнага пісьменніка Беларусі. Памёр 21 верасня 1975 г., пахаваны на Усходніх могілках у г. Мінску. Міхась Лынькоў належыць да таго пакалення, на вачах якога адбываліся грандыёзныя падзеі часу. Ён не толькі быў сведкам гэтых падзей, алё і актыўным іх удзельнікам. Са зброяй у руках ён змагаўся ў дні грамадзянскай вайны, удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны рэдагаваў франтавую газету «За Савецкую Беларусь». Асноўны жанр творчасці М. Лынькова 20-х гадоў — апавяданне. Ужо ў 1926 г. друкуюцца яго першыя апавяданні, якія адразу ж звярнулі на сябе ўвагу грамадскасці актуальнасцю тэматыкі, своеасаблівай мастацкай манерай пісьма. 3 іх і склаўся першы зборнік «Апавяданні» (1927). У 1929 г. выходзіць зборнік «Гой», у 1930 г. кніга апавяданняў «АндрэЙ Лятун».

Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны зборнік М. Лынькова «Астап». У ім пісьменнік расказвае пра гераічнае змаганне беларускага народа супраць фашысцкай навалы на часова акупіраванай тэрыторыі. На барацьбу супраць фашыстаў узнімаюцца ўсе жыхары рэспублікі, для якіх лепш загінуць, чым жыць у няволі. Стары ляснік Астап паўтарае подзвіг Івана Сусаніна (апавяданне «Астап»). Лынькоў паказвае, што героі пры выкананні небяспечных заданняў кіраваліся не толькі жаданнем помсціць за асабістае гора, але і пачуццём агульнай адказнасці перад Радзімай, якую топча вораг.

Падзеі, апісаныя ў апав “Наб Бугам” адбываюцца на Беларусі. Рашаючая бітва рыхтуецца на рацэ Буг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы чырвонаармейцы Васька Шкетаў (чалавек без біяграфіі), а Ванька Разанскі (пакінуў жонку і 4-х малалетак).

40. Мастацкае асэнсаванне трагізму вайны ў творчасці А.Куляшова. (1914-1978) - народны паэт Беларусі, перакладчык. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у межах якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і. з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення.

Верш «Ліст з палону» напісаны ад імя паланянкі, якую фашысты вывезлі ў няволю. Дзяўчына прадчувае пакуты і выпрабаванні, што выпадуць на яе долю, і гатова з годнасцю прайсці праз іх. У маналогу, звернутым да каханага, яна просіць адпомсціць за яе і ўсіх бязвінных ахвяр фашызму.

Верш «Маці», напісаны паводле народнай балады, прысвечаны самаахвярнасці маці, яе гатоўнасці ў любы момант засланіць сваіх дзяцей ад бяды і небяспекі. У ім расказваецца аб цяжкім чаканні маці свайго сына. На шчасце, каб сын хутчэй вярнуўся з паходу, маці пасеяла зярняткі. Але яны ўпалі на камень і не ўзышлі. Дарэмна чакае маці.I тады маці тройчы пракляла камень. Ад матчыных слёз «стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала». Толькі тады ўзышлі зярняты і дахаты вярнуўся сын. Вось такая вялікая моц матчынай любові і вернасці.

Падзеі першых дзён вайны засталі А. Куляшова ў Мінску. Адступленне нашых войск, жорсткія налёты фашысцкай авіяцыі, незлічоныя людскія ахвяры на вуліцах палаючага Мінска — усё гэта ўразіла паэта нечаканасцю і трагізмам. А. Куляшоў апрануў шынель, каб абараніць радзіму ад ворага, і прайшоў праз суровыя выпрабаванні. У цяжкіх франтавых умовах 1942 г. паэт напісаў паэму “Сцяг брыгады».Яна напісана ў форме дзённіка галоўнага героя Алеся Рыбкі. Гэта твор не столькі пра выратаванне сцяга, колькі пра змаганне на фронце і ва ўмовах акупацыі, пра гераізм і мужнасць воінаў, іх вернасць і адданасць Радзіме.

Алесь Рыбка — галоўны герой паэмы — пакідае родны Мінск у трагічны час: вайна прынесла ў яго дом вялікае гора, разбурыла любімы горад, разлучыла з сям'ёй. Адчуваючы сябе сынам Радзімы, часцінкай свайго народа, ён ідзе на суровую і цяжкую бітву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоў толькі з перамогай.Алесь Рыбка ні на хвіліну не губляе веры ў сілы народа. Нават у самыя драматычныя моманты свайго франтавога жыцця — развітваючыся з домам, выратоўваючы сцяг брыгады, пераходзячы лінію фронту, у цяжкіх умовах акружэння — герой верыць у перамогу, і гэта вера з'яўляецца для яго надзейным компасам.Ён хоча прыйсці дадому «не нікчэмным, слабым жабраком», а пераможцам. Ён верыць у справядлівасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага абавязку перад народам, сапраўдны гуманізм і нянавісць да ворага, яснае, чыстае сумленне і прыгожая душа. Усё эта спалучаецца з мужнасцю і чэснасцю. Ён не шкадуе жыцця, выратоўваючы сцяг брыгады, выносіць з поля бою цяжка параненага камісара Заруднага і гэтым самым выконвае высокі воінскі і грамадзянскі абавязак.Мужнасцю і стойкасцю вызначаецца і камісар Зарудны. У самыя цяжкія моманты бою ён натхняе байцоў брыгады сваёй верай у перамогу. Правобразам камісара паслужыў член Ваеннага савета 11-й арміі брыгадны камісар I. В. Зуеў, з якім А. Куляшоў быў асабіста знаёмы.Разам з мужнасцю камісара Заруднага і Алеся Рыбкі паэт паказвае паводзіны Мікіты Ворчыка — бьшога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала застацца жывым. Пад уплывам панічных чутак Ворчык губляе веру ў перамогу, не бачыць сэнсу ў далейшым змаганні, не знаходзіць у сабе дастаткова сіл, каб пераадолець разгубленасць. У выніку ён кідае баявых сяброў, шукаючы «цішыні і спакою» дома. Але не знаходзіць Мікіта сямей-нага шчасця: дома ён даведваецца аб трагічнай смерці жонкі Марыны і яе перадсмяротнай запісцы з просьбай адпомсціць ворагу за здзекі і слёзы. Высвятляецца таксама, што Ворчык, пакідаючы сваіх сяброў, забраў ватоўку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мікіту выносіцца суровы прысуд.Вобразамі старасты-паслугача Мядзведзкага, хутаранкі Лізаветы А. Куляшоў паказаў маладушных людзей, здраднікаў.

Паэма А. Куляшова «Сцяг брыгады» сцвярджае духоўнью каштоўнасці народа — вернасць свайму абавязку, нянавісць да ворагаў і здраднікаў, вальналюбства, высакародства, працавітасць, чалавечую годнасць.