Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня

Велічыня

Інтервалы даўжыні, км

Колькасць рэк

Агульная даўжыня, км

% ад дгульнай даўжыні рачной сеткі

Самыя малыя

Меньш 25

20 403

65 966

72

Малыя

26 - 100

329

14 554

16

Сярэднія

101 - 500

41

6 702

8

Вялікія

Больш 501

7

3 409

4

Усяго

20 780

90 631

100

Аднак значная колькасць вады знаходзіцца у вадаёмах запаволенага вадаабмена, аднаўленне рэсурсаў якіх адбываецца за даволі працяглы перыяд (табл. 2.3).

Табліца 2.3

Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі

Водныя аб’екты

Аб’ём вады

Плошча паверхні

км2

%

км2

%

Рэкі

3,08

29,7

1 028

26,6

Азёры

6,00

50,0

2 000

50,2

Вадасховішчы

2,43

20,0

606

16,2

Сажалкі

0,38

0,3

301

8,0

Усяго:

11,89

100

3 935

100

Водныя рэсурсы, у адрозненне ад другіх прыродных рэсурсаў, маюць свае асаблівасці, спецыфіку выкарыстання, што неабходна улічваць і ведаці пры іх выкарыстаніі і вядзенні гаспадаркі.

Табліца 2.4

Перыяды аднаўлення вады на Зямлі

Віды вады

Аб’ём вады, км3

Перыяд аднаўлення, гады

Сусветны акіян

1 338 000 000

2 500

Падземныя воды

23 400 000

1 400

Вільгаць глебы

16 500

1

Вада азёр

176 400

17

Вада балот

11 470

5

Вада рэк

2 120

16 дзён

Біялагічная вада

1 120

некалькі гадзін

Вада паветра

12 900

8 дзён

Вада у прынцыпе з’яўляецца невычарпальным прыродным рэсурсам, так як яна знаходзіцца у адзіным замкнутым прыродным кругазвароце. Значнай акалічнасцю водных рэсурсаў, якое цесна звязана з кругазваротам вады — гэта адзінства водных рэсурсаў. Усе водныя рэсурсы з’яўляюцца часткай гідрасферы Зямлі і цесна звязаны з другімі прыроднымі кампанентамі: атмасферай, літасферай, біясферай. Незалежна ад воднасці год агульная колькасць вады на Зямлі у сярэднім не змяняецца, аднак адбываецца значнае пераразмеркаванне ў прасторы і па часу. У сувязі з гэтым аднаўленне вады ў розных водных аб’ектах адбываецца з рознай хуткасцю (табл. 2.4).

Найбольшы вадаабмен адбываецца у рэках і глебе. Гэтая акалічнасць мае вялікае значэнне. Сучасная гаспадарка звычайна звязана з выкарыстаннем сцёку рэк і вільгаці глебы. Вельмі марудна ідзе кругазварот вады векавых запасаў падземных вод, вод ледавікоў, снежнікаў. Іх запасы можна лічыць нязменнымі, што трэба улічваць пры іх выкарыстанні.

Патрэбна улічваць і тое, што велічыня водных рэсурсаў і іх размеркаванне па тэрыторыі залежыць ад агульных кліматычных і метэаралагічных умоў і змяняецца ад года да года і з поўначы на поўдзень. Устойлівасць водных рэсурсаў вельмі значны аспект пры іх выкарыстніі, планаванні выкарыстання у будучыні.

Адной з уласцівасцей водных рэсурсаў з’яўляецца магчымасць шматразовага іх выкарыстання, адначасовага выкарыстання у некалькіх галінах гаспадаркі. Галоўнымі напрамкамі выкарыстання водных рэсурсаў з’яўляюцца:

  • сама вада, як прыроднае утварэнне — у прамысловасці, сельскай і камунальнай гаспадарцы;

  • як носьбіт энэргіі — у гідраэнергетыцы;

  • водная акваторыя — для судаходства, рыбалоўства, г. д.

Характэрнай асаблівасцю вады з’яўляецца уласцівасць вады да самаачышчэння. Дзякуючы гэтаму складанаму прыроднаму працэсу прыродная вада пры пападанні невялікіх аб’ёмаў палютантаў здольна самаачышчацца ад іх, пераводзіць забруджваючыя рэчывы у асадак, у арганічнае рэчыва і г. д.

2.3. Размеркаванне сцёку па порам года

Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў.

Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу (рыс. 2.1). Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Велічыня веснавога паўнаводдзя мае свае асаблівасці як у шыротным напрамку, так і па басейнам асноўных рэк Беларусі.

Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі. Некаторыя малыя рэкі паўднёвай часткі Беларусі у межань перасыхаюць. Доля летне-асенняга сцёку складае ад 18 да 43 % гадавой велічыні.

Рыс. 2.1. Характарыстыка сцёку вады рэк Беларусі

у малаводны і мнагаводныя гады

Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % і памяншаеецца з поўначы на поўдзень.

На асанове аналіза гідрографаў сцёку на Беларусі выдзяляюцца межы пачатку і канца гідралагічных пораў года: вясны (сакавік — травень), лета - восень — (чэрвень — лістапад), гідралагічная зіма (снежань — люты). Гэта агульныя тэрміны гідралагічных пор года. Аднак выключэнне складаюць рака Прыпяць і яе левыя прытокі Бобрык і Ясельда, для якіх выдзяляецца вясна — першая палавіна лета (сакавік — чэрвень) і другая палавіна лета — восень (ліпень — лістапад). Па другім прытокам р. Прыпяці веснавое разводдзе спадае у асноўным у маі. Тму для іх гідралагічныя поры года і іх тэрміны супадаюць з тэрмінамі для большасці рэк Беларусі.

Для практыкі мае значэнне преыяды года, у якія сцёк рэк бывае найменьшы, што вельмі абмяжоўвае (ліміціруе) спажыванне вады у гаспадарчых мэтах. Зыходзячы з воднасці рэк для усёй тэрыторыі Беларусі за абмяжоўваючы перыяд прыймаюцца дзве малаводныя пары (лета-восень, зіма). За абмяжоўваючую пару года прыймаецца лета-восень, ці зіма. Гэта залежыць ад таго, якія з гэтых пораў года з’яўляюцца пераважна малаводнымі за увесь перыяд назіранняў. Для большасці сцёкавых гідралагічных пастоў гідралагічныя рады назіранняўскладаюць не менш 50 гадоў.

Рысунак 2.2 адлюстроўвае размеркаванне мінімальнага сцёку па тэрыторыі Беларусі. Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Сярэднія мнагалетнія мінімумы сутачнага сцёку у летні перыяд змяняюцца ад 0,10 да 4,16 л/с км2, а у зімов – 0,19 – 4,12 л/с км2. У асобныя гады сцёк значна адрозніваецца ад гэты велічынь, а на асобных учасках малых рэк ён увогуле знікае. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і прамярзання характэрны рэкам Палесся. Нізкі сцёк рэ назіраецца таксама на усходзе і паўночным захадзе (басейн р. Дзісны). Найбольш высокія значэнні мінімальнага сцёку назіраюцца на рэках, якія працякаюць па Мінскай і Ашмянскай узвышшам, а таксама на паўночным усходзе у басенй р. Заходняй Дзвіны.

Для рэк Беларусі характэрна наяўнасць дзвюх перыядаў нізкага сцёку за год – летне-асенні і зімні. Прі адсутнасці паводак працягласць летне-асеннега межаннага перыяда выхзначаецца ад канца паўнаводдзя да з’яўлення на рэках лядовых з’яў. Працягласць зімовай межані пры адсутнасці паводак прынята ад пачатку зімовага перыяда да пачатку паўнаводдзя. Пры наяўнасці паводак у канцы восені – пачатку зімы за пачатак межані прыймаецца дата заканчэння паводкі ці хвалі паводак. Межань лічыцца неперарванай пры аб’ёме паводак не больш 10 – 15 % велічыні аб’ёма сцёку за перыяд ад пачатку межані да канца паводкі. Пасля вызначэння межані у агульным вызначаецца найбольш малаводны яе перыяд, на які прыходзіцца найменшы сутачны расход вады.

Рыс. 2.2. Наіменьшы (мінімальны) сцёк рэк Беларусі (мм)

Рыс. 2.3. Найбольшы (максімальны) сцёк рэк Беларусі

Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца характэрнай фазай рэжыма рэк, зя які праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольшыя расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. У асобныя гады тэрміны пачатку паўнаводдзя вагаюцца у значных межах, асабліва у басейне Нёмана і Прыпяці, дзе раннія даты ускрыцця назіраюцца ш другой дэкадзе лютага. Рэкі у басейне Заходняй Дзвіны ускрываюцца ранняй вясной у пачатку сакавіка. Працягласць паўнаводдзя залежыць ад велічыні ракі і зарэгуляванасці сцёку. Для рэк басейна Дняпра (без Прыпяці), Нёмана сярэдняя працягласць паўнаводдзя вагаецца ад 30 – 35 дзён на малых вадазборах да 80 – 90 дзён на вялікіх (р. Сож – г. Гомель і р. Дняпро – г. Рэчыца).Рака Прыпяць значна забалочаныя яе левабярэжныя прытокі (Ясельда, Бобрык, Цна, Віть) маюць найбольшую працягласць паўнаводдзя. Працягласць паўнаводдзя р. Прыпяць дасягае 120 дзён, р. Мерачануі (прыток Ясельды) - каля 60 дзён.

Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. Доля дажджавога сцёку складае 10 – 15 % ад сумарнага. Грунтовы сцёк рэк Бярэззіны, Віліі ад сумарнага складае 25 - 30 %, для рэк Дняпро, Сажа, Заходняй Дзвіны – 10 – 12 %.

За апошнія 50 – 100 гадоў на Беларусі назіраўся шэраг год з вельмі высокімі паўнаводдзямі. Высокае паўнаводдзе 1908 года ахапіла рэкі Дняпра і Заходняй Дзвіны. Найбольшае паўнаводдзее з максімальным ахапленнем тэрыторыі Беларусі назіралася у 1931 годзе. Катастрафічнае паўнаводдзе у 1958 годзе ахапіла левабярэжжа р. Нёмана. На Прыпяці і яе левабярэжных прытоках самае высокае паўнаводдзе было у 1895 г.

Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны ( 25 % ), сярэдні па воднасці ( 50 % ), малаводны ( 75 % ) і вельмі малаводны ( 95 % ).

2.4. Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі залежыць ад геаграфічнай шыраты і змены прыродных і кліматычных умоў, рэльефу тэрыторыі, размеркавання атмасферных ападкаў, суадносін паміж велічінямі атмасферных ападкаў і выпарэння.

У размеркаванні сцёку па тэрыторыі рэспублікі назіраецца агульнае паніжэнне сярэднягя гадавога сцёку з поўначы на поўдзень (рыс. 2.4). Такое размеркаванне сцёку звязана з памяньшэннем аб’ему веснавога разводдзя і павялічэннем велічыні выпарэння з паверхні зямлі ў цёплую частку года. З паўночнага-усходу на паўднёвы захад назіраецца памяньшэнне запасаў вады ў снежным покрыве і атмасферных ападкаў пераважна ў цёплую частку года.

На агульны малюнак размеркавання сцёку па тэрыторыі уплывае рэльеф. Як і размеркаванне атмасферных ападкаў, так і сцёку залежыць ад змяненняў у рэльефе. Да ўзвышшаў Беларускай грады прыходзіцца большая колькасць атмасферных ападкаў і найбольш высокія паказчыкі модуля сцёку.

Рыс. 2.4. Схема сярэдняга шматгадавога паверхневага сцёку Беларусі ( л/с.км2)

Па дадзеным разліку ЦНДІКВВР на 1999 год найбольшая велічыня сярэдняга шматгадавога сцёку назіраецца на паўночным захадзе (да 6-8 л/с.км2) і поўначы тэрыторыі рэспублікі (7-8 л/с.км2). Найменьшая норма сцёку адзначаецца на крайнім паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі (меньш 4 л/с.км2). На болшай частцы Беларускага Палесся, Прэдпалесся, Цэнтральна-Бярэзінскай нізіне, а атксама у басейнах Дняпра, Нёмана модуль сцёку вагаецца у межах 4-6 л/с. км2. Мінімальныя значэнні модуля сцёку за шматгадовы перыяд прыходзіцца на ніжняе цячэнне рэк Бобрык, Цна, Морач, Гарыні і інш., усходняй часткі Мазырскага і Гомельскага Палесся.

    1. Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым паверхневага сцёку

Асноўным фактарам, які абумоўлівае умовы фарміравання сцёку на тэрыторыы Беларусі з’яўляецца кліматычны фактар (ападкі і выпарэнне). Яны вызначаюць агульны фон размеркавання сцёку рэк у кожным гідралагічным раёне. Аднак, калі разглядаць сцёк па месяцам, порам года, то узнікаюць адхіленні, якія абумоўлены мясцовымі (лакальнымі) фактарамі. Сярод іх найбольш важнымі з’яўляюцца: глебава-геалагічныя, геамарфалагічныя умовы, марфаметрычныя паказчыкі вадазбора, азёрнасць, балоцістасць, аблесеннасць вадазбора, а таксама рэчышчавае рэгуляванне сцёку.

Глебава-геалагічныя і геамарфалагічныя умовы. На зарэгуляванасць сцёку уплывае наяўнасць у межах вадазбора водапранікальных пясчаных і супясчаных грунтоў. Рэкі, якія маюць раўнінны рэльеф і складзены пясчанымі і супясчанымі грунтамі маюць раўнамерны сцёк (рэкі Удранка, Улла, Бобр і інш.).

Пясчаныя і супясчаныя грунты маюць павышаную фільтрацыю і разам з раўнінным рэльефам спрыяюць інтенсіўнаму прасочванню атмасферных ападкаў іпапаўненню запасаў грунтовых вод. Пры добрым дрэніраванні рэкі павялічваюць падземную частку сцёку у малаводныя перыяды.

Плошча вадазбора. Уплыў плошчы вадазбора на сцёк выражаецца слаба. Аднак, заўважана, што з павялічэннем плошчы вадазбора павялічваецца сцёк у летне-асеннюю і зімовую межань, г. значыць, што сцёк больш устойлівы на парацягу года. Размеркаванне сцёку па порам года у межах аднаго гідралагічнага раёна мала звязана з плошчай вадазбора. Гэта тлумачыцца болш значным уплывам азёрнасці, балоцістасці і лясістасці на сцёк. Акрамя гэтага большае значэнне мае асвоеннасць вадазбора.

Азёрнасць. З азёрнасцю звязана так называемае прыроднае рэгуляванне сцёку. Азёрнасць тэрыторыі вадазбора прыкметна адзначаецца на поўначы Беларусі у басейне р. Заходняя Дзвіна, дзе адзначаецца найбольшая азёрнасць (да 10 %). Наяўнасць азёр спрыяе выраўнованню сцёка на працягу года. С павялічэннем азёрнасці вадазбораў сцёк вясной памяншаецца, а у летнія перыяд павялічваецца. Азёры затрымліваюць частку веснавога сцёку у сваіх катлавінах, а затым паступова аддаюць яго рэкам у малаводны перыяд.

Рыс. 2.5. Схемы размеркавання лясоў і узаранасці вадазбораў тэрыторыі Беларусі.

Аблесенасць. Амаль ва усіх гідралагічных раёнах назіраецца уплыў лясных масіваў на сцёк. З павялічэннем лясістасці вадазбораў доля веснавога сцёку у гадавым раўзрэзе памяншаецца, а у летнеасенні — павялічваецца. У лясах накопліваецца больш снегу, снег тае паступова і папаўняе грунтовыя воды. Рэкі з высокім паказчыкам лясістасці маю.ць больш устойлівы летні сцёк.Уплыў лясістасці вадазбораў на велічіню зімовага сцёку не прыкметна.

Балоцістасць. Ва умовах Беларусі балоцістасць мала уплывае на унутрыгадавое размеркаванне сцёку. Аднак, шматгадавы веснавы сцёк з больш забалочанных вадазбораў большы, а у летні перыяд — меньшы. Сярэдні шматгадовы зімовы сцёк не залежыць ад балоцістасці дрэніруемай тэрыторыі.

Рэчышчавае рэгуляванне сцёку. Функцыю рэгулявання сцёку на працягу года ва умовах Беларусі часта выконваюць рачныя даліны і рэчышчы. Кожны год вясной, радзей восенню, рэчышча і пойма затапляюцца вадой, тым самым яны затрымліваюць частку сцёку і уплываюць на выраўноўванне сцёкц на працягу года. Назіраецца пераразмеркаванне часткі веснавога і паводкавага сцёку. Рэкі з вялікімі, шырокімі і забалочанамі поймамі маюць больш працяглыя тэрміны веснавога разводдзя. Так, напрыклад, на р. Прыпяць у г. Мазыр, а таксама на некаторых яе прытоках (Ясельда, Бобрык, і інш.) працягласць паўнаводдзя можа дасягаць 5 месяцаў, што амаль у 1,5-2 разы больш звычайнай, нармальнай велічіні.

    1. Узроўневы рэжым рэк

Веснавое падняцце узроўня вады на рэках Беларусі пачынаецца задоўга да пачатку крыгалома. Сярэднія тэрміны пачатку веснавога падняцця узроўня назіраюцца на поўдні тэрыторыі Беларусі у басейне Прыпяці у канцы лютага — пачатку сакавіка, на поўначы у басейне Заходняй Дзвіны — у канцы сакавіка — у пачатку красавіка. Раннія тэрміны — пачатак лютага на поўдні і у канцы лютага на поўначы. Позднія тэрміны пачатку падняцця узроўня адрозніваюцца ад сярэдніх на 10-30 дзён.

Найбольшыя узроўні веснавога разводдзя назіраюцца у асноўным у трэцяй дэкадзе сакавіка — другой дэкадзе красавіка. У асобныя гады, як гэта назіралась, напрыклад, у 1939 годзе, максімальны узровень разводдзя на большасці тэрыторыі Беларусі назіраўся у лютым. На Прыпяці, якая працякае па плоскай і забалочанай нізіне, найбольшы узровень прыйшоўся у 1954 годзе на пачатак мая.

Часта у выніку пацяплення надвор’я да пачатку разводдзя назіраюцца падняцці узроўня вады (паводкі). Найбольшыя узроўні паводак, як правіла, значна ніжэй найбольшага узроўня веснавога разводдзя.

Вялікае значэнне мае інтенсівнасць пад’ёмаў узроўня вады, якая часта прыводзіць да катастрафічных вынікаў. Інтенсівнасць пад’ёма узроўня вады залежыць ад воднасці вясны (года), прыроднай і штучнай зарэгуляванасці ракі і асаблівасцей марфалогіі рэчышчаў, рачной даліны. Так, напрыклад, у 30-я гады да будаўніцтва вадасховішчаў нават на р. Свіслачы часта назіраліся навадненні ў межах горада Мінска, якія прыводзілі да затаплення часткі горада і прыносілі вялікія матэрыяльныя страты. Чым больш дружная вясна, тым больш інтенсіўны пад’ём узроўня. Пры дружнай вясне і высокім разводдзі максімальная інтенсіўнасць пад’ёмы узроўня вады у дзень была зафіксавана у 1956 годзе на рацэ Обаль (193 см у дзень), пры сярэдняй велічыні 48 см/дзень. На той жа рацэ, але ужо у створы, дзе рэжым рэгулюецца возерам Езярышча, найбольшая інтенсіўнасць пад’ёму склала у тым жа 1956 годзе 45 см/дзень. Пры нізкіх узроўнях вады у паўнаводдзе найбольшая інтенсіўнасць пад’ёма вады звычайна у тры разы меньшая. Інтенсіўнасць падняцця вады на малых і сярэдніх рэках у гады з высокім паўнаводдзем вагаецца у сярэднім вагаецца у межах 10-50 см/дзень, пры нізкім — 5-20 см/дзень.

На вялікіх рэках інтенсіўнасць пад’ёму залежыць ад геамарфалагічных асаблівасцей басейна. На Заходняй Дзвіне, якая працякае па халмістай мясцовасці, вышыня падняцця вады у дзень дасягае 381 см/дзень (р. Дзісна), а на Прыпяці у шырокай забалочанай нізіне усяго 24 см/дзень (каля г. Мазыра).

Таблица 3.1

Працягласць стаяння вады на пойме некаторых рэк и азёр Беларусі

(па Б.У. Фашчэўскаму, 1996)

Возера, рака - пункт

Плошча вадазбора, км2

Забяспечанасць,%

Рэкі

25

50

75

95

Нёман-Стаўбцы

3070

6

0,5

0

0

Мядзелька-Мядзель

462

8

4

0

0

Убараць-Краснабярэжжа

5260

75

50

30

0

Эсса-Гадзіўля

530

9

3,5

0

0

Пыпяць-Тураў

74000

120

90

60

15

Азёры

Чырвонае-Пухавічы

441

340

150

75

0

Выганашчанскае-Выганышчы

87

230

200

140

0

Мястра-Гатавічы

133

250

190

90

45

Нарач-Нарач

279

250

195

75

0

Дрывяты-Браслаў

556

255

200

60

0

Свір-Свір

415

305

250

150

50

Працягласць стаяння вады на пойме на малых і сярэдніх рэках звычайна вагаецца ад аднаго да трох тыдняў. На вялікіх рэках вада на пойме затрымліваецца да 2,5 месяцаў (табл. 3.1).

Устойлівая летняя межань з нізкімі узроўнямі вады на большасці рэк наступае у маі — чэрвені, і толькі на Прыпяці — у ліпені — жніўні. Амаль па усёй тэрыторыі Беларусі летняя межань парушаецца невялікімі пад’ёмамі узроўня вады за кошт выпадзення атмасферных ападкаў. На вялікіх рэках звычайна назіраецца 1-2 паводкі працягласцю не больш 10-15 дзён кожны. Вельмі рэдка найбольшы узровень дажджавых паводак на асобных рэках перавышае веснавы і з’яўляецца максімальным у гаду. На малых рэках нават кароткачасовыя дажджы вызываюць пад’ёмы узроўня і часта утвараюць невялікую паводкаваую хвалю, якая рухаеецца уніз па цячэнню да вусця. За лета такіх хваляў бывае некалькі.

Значная частка малых і сярэдніх рэк Беларусі штучна зарэгулявана гідратэхнічнымі збудаваннямі (шлюзамі, плацінамі ГЭС, мельнічнымі устаноўкамі, г.д.). Найбольшай зарэгуляваанасцю адрозніваюцца рэкі басейнаў Нёмана і Заходняга Буга.

Амаль усе малыя і сярэднія рэкі у вегетацыйны перыяд інтенсіўна зарастаюць воднымі раслінамі, якія спрыяюць утварэнню падпаора вады у сярэднім на 20-30 см. Інтенсіўнае зарастанне рэчышчаў наступае у канцы мая і дасягае найбольшага развіцця у ліпені, жніўні. У кастрычніку расліны адміраюць.

Гадавая амплітуда вагання узроўня вады на вялікіх і сярэдніх рэках можа дасягаць 8-12 м, на малых 3-5 м. Сярэдняя амплітуда на вялікіх рэках 3-5 м, на малых 1,5-3,0 м. Амплітуда ваганняў узроўня у летні перыяд значна меньшая і на малых і сярэдніх рэках у сярэднім складае 0,2-1,0 м. На буйных транзітных рэках (Заходняя Дзвіна, Дняпро) яна склала 1,3-2,0 м. Нізкія узроўні зімой некалькі вышэй летніх.

3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі

развіцця гідраграфічнай сеткі

3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай

Тэктанічная будова тэрыторыі Беларусі, а таксама неатэктанічныя працэссы займаюць значнае месца у залажэнні і развіцці рачных і азёрных сістэм. Тэктоніка тэрыторыі уплывае на яе рэльеф і адпаведна на развіцце гідраграфічнай сеткі.

Галоўнай асаблівасцю гідраграфічнай сеткі Беларусі з'яўляецца яе належнасць да дзвюх басейнаў: Чорнага і Балтыйскага мораў. Да першага з іх адносіцца рачная сістэма Дняпра, да другога — Заходняя Дзвіна, Нёман, Буг і Ловаць. Такое размеркаванне буйнейшых рэк з'яўляецца невыпадковым і у значнай меры вызначаецца неатэктонікай.

Рачныя сістэмы басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў маюць свае асаблівасці. Сістэма Дняпра у плане мае дрэвавідную форму. Цэнтральнае месца у ёй займае р. Бярэзіна і р. Друць. Дняпро і Сож утвараюць усходнія галіны кроны, р. Прыпяць — заходнія. Усе галіны гэтага дрэва зыходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі.

Гідраграфічная сетка басейна Балтыйскага басейна Балтыйскага мора адрозниваецца больш складанай будовай и арыентыравана пераважна у паўночна-заходнім напрамку.

Галоўны вадападзел басейнаў Чорнага и Балтыйскага мораў праходзіць з паўночнага усходу на паўднёвы захад і падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве няроўныя часткі, большая з якіх адносіцца да Чарнаморскага басейна. Пры гэтым лінія вадападзелу праходзіць у межах Беларускай грады і перасякае Беларускае Палессе на паўднёвым захадзе.

Для басейна рэк Заходняй Дзвіны характэрна вялікая колькасць азёр. У некаторых раёнах азёрнасць дасягае 10 % і больш. Большасць буйных вадаёмаў мае няправільныя альбо ізаметрычныя абрысы. Але частка невялікіх азёр згрупаваны у лінейныя выцягнутыя сістэмы працягласцю да некалькі дзясяткаў кіламетраў (напрыклад азёры Чарсцвяты, Атолава, Павулле, і інш.).

Неатэктанічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ахопліваюць апошнія 30 мільёнаў год. Гэты перыяд характэрызуецца знікненнем у сярэднім галацэне апошняга марскога басейна і канчатковым устанаўленнем кантынентальных умоў. Будова і эвалюцыя

Рыс. 3.1. Суадносіны гідраграфічнай сеткі і неатэктанічнага структурнага плана Беларусі (Ляўкоў Э.А., Карабанаў А. К., 1992). 1 – ізабазы, 2 – лінія Чарнаморска-Балтыйскага вадападзела. 1 – неатэктанічныя зоны: Паўднёва_Беларуская, 2 – Усходне-Беларуская, 111 – Цэнтральна-Беларуская, 1У – Заходне-Беларуская; лакальныя структуры: а – Ашмянскі купал. б – Нарачанскі купал, в – Заслаўскі купал, г – Плешчаніці купал, д - Полацкая мульда, е - Браслаўскі структурны заліў, ж – Чырвонаазерскі структурны нос, з – Бярэзінскі структурны заліў, і – Брагінская седлавіна, м – Пінскі структурны залів, н – Петрыкаўскі структурны заліў, о – Магілёўскі структурны заліў.

даверхнеалігацэнавай паверхні сведчыць аб тым, што тэрыторыя у навейшы час значна дэфармавалась пад уплывам падняццяў і апусканняў яе розных частак. Амплітуда неатэктанічных дэфармацый дасягала 150-170 м.

На тэрыторыі Беларусі выдзяляецца дзве зоны падняцц (рыс. 3.1.). Найбольш значнаму падняццю падверглася паўднвая частка Беларусскага Палесся, якая ляжыць на поўдзень ад лініі Кобрын – Пінск — Любань — Ельск. Яна уключала паўночныя схілы Украінскага шчыта, Мікашэвіцка-Жыткаіцкага выступа і сумежныя тэрыторыі Прыпяцкага прагіна, Палескай седлавіны, Падляска-Брэсцкай упадзіны і Лукаўска-Ратноўскага горста. Другая зона інтенсіўнага падняцця захапіла паўночны усход (паўночней ад лініі Лоеў, Рэчыца, Жлобін) і прыходзіцца на заходнія схілы Варонежзскай антыклізы. Апусканні тэрыторыі назіралісь на захадзе і паўночным захадзе з амплітудай 4-50 м.

У выніку тэктанічных дэфармацый адбылася структурная перабудова тэрыторыі і утварылась неатэктанічная монакліналь, якая у агульным накіравана з паўднёвага захаду на паўночны захад у бок Прыбалтыкі. У межах монакліналі выдзяляюцца чатыры вобласці з рознай амплітудай вертыкальных рухаў: Паўднёвая і Усходне-Беларуская зоны інтенсіўнага падняцця (больш 100 м), Заходне-беларуская зона апусканняў (да –50 м) і Цэнтральна-Бярэзінская пераходная больш спакойная зона з інтенсіўнасцю падняцця ад +0 да +100.

На агульным фоне неатэктанічнай монакліналі сфарміравалісь невялікія па плошчы падняцці і апусканні. Такія лакальныя структуры асабліва часта сустракаюцца у Заходне-Беларускай зоне, дзе у навейшы час узнікла шэраг купалоў і мульд у папярэчніку 20-50 км (Ашмянскі, Нарачанскі, Заслаўскі, Плешчаніцкі купалы, Полацкая мульда і інш.). Так званы Бярэзінскі структурны разліў аріентаваны з паўночнага-захаду на паўднёвы усход і падзяляе Паўднёва-Белврускую і Усходне-Беларускую зоны. Яго шырыня месцамі дасягае 80-100 км. Ва усходняй частцы Прыпяцкага прагіну, дзе яго перасякае Бярэзінскі заліў, часта сустракаюцца невялічкія структуры у дыяметры да 12 км, якія звязаны з ростам саляных купалаў і больш працяглых антыкліналяў (напрыклад, Чырвонаазёрскі структурны нос).

Сваеасаблівым тыпам структураў неатэктанічнага этапу з'яўляецца гляцыядыслакацыі, якія знаходзяцца блізка ад паверхні платформеннага чахла і пранікюць на глыбіню да 250 м. Гэта дугападобныя складкава-чашуйчатыя утварэнні працягласцю да некалькі кіламетраў, а таксама гляцыя-купалы да некалькіх кіламетраў у папярэчніку. Яны сустракаюцца звычайна у раёнах неглыбокага залягання фундамента (Беларуская антыкліза, Палеская седлавіна, і інш.).

Такі характар неатэктанічных рухаў па Э. А. Ляўкову і А. К. Карабанаву (1992) вызначыў агульны малюнак гідраграфічнай сеткі і галоўныя напрамкі паверхневага сцёку. Фарміраванне рачных басейнаў адбылося параўнальна нядаўна, на мяжы неагена і антрапагена. У міацене і пліацэне асноўны сцёк адбываўся на поўдзень і паўночны захад, у бок найбольш апушчаных участкаў (Падляска-Брэсцкая упадзіна, Прыпяцкі прагін). Канчатковае фармірвавнне Чарнаморска-Балтыйскага вадападзела адбывалася напэўна разам з утварэннем монакліналі і пачатковым фарміраваннем катлавіны Балтыйскага мора, падняццем Украінскага шчыта, Варонежскай антыклізы, Валынскай монакліналі і інш. Гэты час адпавядае з'яўленню у Скандынавіі у позднім кайназоі ледавікоў. Працэс прагіну Балтыкі працягваўся і вадападзел здвігаўся на паўднёвы усход.

У адрозненне ад Балтыйскага басейна рэкі Чарнаморскага басейна утвараюць адзіную Дняпроўскую сістэму, дрэвападобная форма якой добра упісваецца у агульны малюнак ізабазаў. Інтенсіўнае падняцце Паўднёва-Беларускай і Усходне-Беларускай зон заставіла сістэму рэк шукаць выхад за межы рэгіёна. Сваеасаблівымі варотамі для такога выхаду стала паўднёвае заканчэнне Бярэзінскага структурнага заліву. Дугападобныя даліны рэк Беседзі, Сажа, Дняпра, Прыпяці і другіх рэк можна растлумачыць іх агібаннем паднятых участкаў лакальных неатэктанічных структур.

Паўнаводнасць рэк залежыць ад велічіні пдземнага жыўлення. Прыток падземных вод у сваю чаргу назіраецца у рачных далінах на участках у падножжа агібаючых імі узвышаючыхся структур. Такія умовы складаюцца у Паўднёва- і Усходне-Беларускай зонах. Такім чынам можна тлумачыць высокую паўнаводнасць Дняпра і Прыпяці, меньшую выпрацаванасць далін Сажа у параўнанні з далінай Дняпра. У мінулым Сож знаходзіўся у больш спрыяльных умовах.

У той жа час на поўначы Беларусі сустракаюцца азёры, якія знаходзяцца у адмоўных структурах, напрыклад, у межах Полацкай мульды.

Узнікненне возера Палік звязана з падпруджваннем субшыротна выцягнутай седлавіны паміж Плешчаніцкім купалам і Цэнтральна-Бярэзінскай зонай.

На Прыпяцкім Палессі знаходзіцца мноства невялічкіх акруглых азёр, якія знаходзяцца над сводамі вышчалачваючыхся саляных купалаў.

Найбольш цесная сувязь назіраецца паміж будовай, размяшчэннем рачных далін у плане і лакальнымі, мясцовымі структурамі. Такім чынам можна, напрыклад, растлумачыць лукавіну р. Дняпро у Оршы. Адпаведныя суадносіны можна разгледзіць у Прыпяці, Бярэзіны, Заходня Дзвіны і другіх рэк.

Прамыя участкі рачных далін, зліянні у адным месцы дзвюх рознабаковых прытокаў галоўнай ракі, якія размешчаны на адной лініі, выпрамленых элементаў далін розных рэк, сведчаць аб уплыве неатэктанічных разломаў на канфігурацыю рачных далін.

Выразна можна убачыць на неатэктанічнай карце Ашмяна-Лоеўскую зону згустка лінеаментаў паўночна-заходняга накірунка, якая перасякае усю тэрыторыю Беларусі з паўдневага-усходу на паўночны захад і адлюстравана у будове далін рэк Дняпра, Прыпяці, Бярэзіны, Пцічы, Нёмана, Віліі і інш.

Характэрная суязь рэк з лакальнымі структурамі назіраецца у вобласці сучаснага актыўнага галакінеза Прыпяцкага прагіна. У месцы развіцця саляных купалаў і антыкліналяў знаходзяцца вытокі шматлікіх невялікіх вадатокаў і рэчак. Амаль 90 % з іх у рознай ступені уплывае на размяшчэнне рэк. Частка структур супадае з вадападзеламі буйных рэк (Бярэзіны і Прыпяці, меньш паміж Прыпяццю і Дняпром). Аднак найбольшая колькасць структур супадае з вадападзеламі малых рэк. Частка вяршыняў такіх структур агібаюцца вадатокамі. І толькі каля 10 % сводаў саляных структур перасякаюцца рэкамі. Без адхілення цякуць такія буўныя рэкі, як Дняпро, Бярэзіна, Прыпяць. Сярэднія і малыя рэкі, як правіла, упісваюцца у рэльеф згодна з дадатнымі узняццямі неатэктонікі. На характар і ступень такой залежнасці з дадатнымі структурамі уплывае магутнасць водных патокаў, іх здольнасць хутка уразацца у сучасную паверхню.

Дыслацыраваныя тоўшчы антрапагенавых і больш старажытных адкладаў, якія выражаюцца у рэльефе у выглядзе канечных марэн, непасрэдна уплываюць на размяшчэнне вадападзелаў і гідраграфічнай сеткі. Дынамка краявой зоны ледавіковага покрыва прыводзіла тда утварэння дугападобных комплексаў, якія былі генетычна звязаны з гляцыядэпрэсіямі. Рэкі і азёры звычайна унаследавалі гляцыядэпрэсіі і больш вузкія лагчыны.

Канфігурацыя рэчышчаў рэк, геаграфічнае становішча азёрных вадаёмаў сведчыць аб сувязі гідраграфіі з неатэктанічнымі структурамі меньшага ранга. Супастаўленне неатэктонікі з месцазнаходжаннем азёр паказвае, што найбольш буйныя азёры (Нарач, Чырвонае) размешчаны непасрэдна над лакальнымі неатэктанічнымі падняццямі. Так, возера Нарач размешчана непасрэдна над сводам Нарачанскага купала, Чырвонае — над Цэнтральнай і найбольш прыпаднятай часткай Чырвонаазерскага структурнага носа, які абасоблены ад Паўднёва-Беларускай зоны падняццяў. Гэтым вадаёмам характэрны ізаметрычныя абрысы і параўнальна невялікія глыбіні. залажэнню азёрных катлавін спрыяла павышаная трэшчынаватасць парод, якая была звязана з парушэнняміна сводах дадатных лакальных структур.

Як сведчаць даследаванні гідраграфічнай сеткі па аэрафатаздымкам на рэгіянальным узроўні добра распазнаюцца часовыя вадатокі, якія часта прыурочаны да зон сачлянення тэктанічных структур (рыс. 3.2).

Рыс. 3.2. Размеркаванне эразіённай сеткі у межах Мікашэвічска-Жыткавічскага уступа (а) і зоны сутыкнення Прыпяцкага прагіна (ПП) і Украінскага крышталічнага масіва (УКМ) (б): 1 – рэчышчы рэк, 2 – часовыя вадатокі.

Сучасны рэльеф таксама звязаны з асаблівасцямі глыбіннай будовы тэрыторыі Беларусі. Найбольш буйная рака Палесся р.Прыпяць праходзіць праз цэнтральную частку Прыпяцкага прагіну. Рэчышча меандрыруе у межах поймы, над лакальнымі дадатнымі

структурамі падмывае уступы першай (в. Пагост, Хвоенск, Снядін, Мардвін і інш.), а часам і другой ( в.Дарашэвічы, Галубіца, г. Петрыкаў і інш.) надпойменных тэрас. Каэфіцыент звілістасці рэчышча вагаецца ад 0,5 над міжкупальнымі паніжэннямі да 0,9 над лакальнымі дадатнымі структурамі (г.п. Тураш, д. Пагост), а у раёне в.Макарычы – г.Петрыкаў (Пятровіцкае падняцце) дасягае 0,93-0,97. Характэрныя лукавіны р.Прыпяці, змяненні у напрамках цячэння звязаны з дадатнымі падняццямі (Петрыкаўскае, Шастовіцкае, Тураўскае, Скрыгалаўскае падняцці). Ніжэй г.Мазыра субшыротны напрамак змяняецца на паўднёва-усходняе, што і адпавядае прасціранню Хобнінска-Хойнікскага пахаванага выступа. Над падняццямі назіраецца памяньшэнне шырыні рэчышча да 90 м, павялічэнне глыбінь да 8 м, рэзка павялічваецца колькасць памеры мелей і перакатаў, з’яўляюцца асрадкі і астравы. Над Пятровіцкім і

Рыс. 3.3. Сучасныя змяненні у канфігураціі рэчышча на розных участках ракі Прыпяць (а,б; в,г): а, в, - верасень 1951,б,г, - кастрычнік 1969 г.; 1 – мелі, 2 – сляды ачысткі рэчышча, 3 – верцебы.

Шастовіцкім падняццямі назіраецца раздваенне рэчышча, папярэчны і паўздоўжны профілі мяняюцца час ад часу. Над міжкупальнымі паніжэннямі рэчышча звілістае, шырыня дасягае да 160 м, а глыбіня становіцца более пастаяннай (2-4 м), мелі і перакаты практычна адсутнічаюць. Сярэдняя хуткасць цячэння Прыпяці складае 0,3-0,1 м/с, над падняццямі (Тураўскае, Петрыкаўскае і інш.) павялічваецца да 0,7 м/с. Прыблізна такім жа чынам рэагуе на на змяненне тэктанічнай будовы і рэкі Днепр, Бярэзіна, Сож, Убороць, і больш дробныя рэкі. Найбольш яркія анамаліі у характары рэк адзначаюцца на р. Убороць у раёне в.Баравое, Юшэвічы, па р. Ствіга на поўдзень ад в. Кароцічы і інш.Адзначаецца спрамленне і павялічэнне глыбінь р Бярэзіныпры прахаджэнні Паўночна-Прыпяцкага краявога разлома. Такім жа чынам рэагуе і рэчышча р.Дняпро ва умовах Паўночна-Прыпяцкага разлома, а таксама у раёне в. Холмеч і Чаплін.

Аб сучаснай дзейнасці рэчышчавых працэсаў на Палессі (Прыпяць, Дняпро, Бярэзіна, Сож, Убороць, Ствіга і інш.) сведчыць малюнак 3.3 за 18 гадовы адрэзак часу.

Адпаведная сітуацыя характэрна і для азёрпаўднёвага захаду Беларусі, якія маюць карставае паходжанне.

3.2 Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне

Фарміраванне сучаснай гідраграфічнай сеткі Беларусі цесна звязана з яе развіццём у галацэне, з дынамікай апошнягя Валдайскага зледзянення на тэрыторыі Беларусі. У перыяд найбольшага мацерыковага зледзянення (17-18 тыс. год назад) уся тэрыторыя Беларускага Паазер'я была пакрыта ледавіком. На усходзе ледавік дасягаў Чарнаморска-Балтыйскага водападзела. На захадзе у Нарачана-Вілейскай нізіне да паўночных схілаў Ашмянскай і Мінскай узвышшаў пляскалась Нарачана-Вілейскае прыледавіковае мора. Валдайскі ледавік амаль поўнасцю разбурыў гідраграфічную сетку Балтыйскага басейна. Захаваўся толькі верхні Нёман з прытокамі, які упадаў на захадзе у Скідзельскі пріледавіковы вадаём. Талыя воды ледавіка радыяльна сцякалі на поўдзень і фарміравалі зандравую паверхню па лагчынам і рачным далінам Дняпра, Бяразіны і другіх рэк Чарнаморскага басейна.

У сувязі з гэтым гідраграфічная сетка Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў фарміравалась парознаму. Да адступання Валдайскага ледавіка рэкі басейна Балтыйскага мора былі блакіраваны у вусцях ледавіком і не жывілісь яго талымі водамі. У той жа час да пачатку актыўнай дэградацыі ледавіка рэкі басейна Чорнага мора былі водапрыёмнікамі талых водаў. У выніку неаднолькавага уплыву ледавіка і складалісь розныя умовы фарміравання рачных далін дзвюх галоўных басейнаў. Фарміраванне гідраграфічнай сеткі Балтыйскага вадазбора адбывалась трансгрэсіўным шляхам услед за адступаючым ледавіком. Узровень прыледавіковых вадаёмаў паніжаўся, а рэчышча рэк паступова падаўжалісь у бок сучаснага вусця. І, наадварот, аднаўленне гідраграфічнай сеткі басейна Чорнага мора працякала у выніку рэгрэсіўнага перамяшчэння вытокаў рэк услед адступаючага ледавіка (рыс. 3.4).

Рыс. 3.4. Лакалізацыя вабласцей плейстаценавай азёрна-алювіальнай і ледавікова-азёрнай акумуляцыі у залежнасці ад неатэктанічных дэфармацый. Вобласці з перавагай азёрна-алювіальнага (1) і ледавікова-азёрнага (2) асадканакаплення; 3 – месцазнаходжанне галоўнага вадападзела у александрыйскае (а), муравінскае (б) міжледавікоўя і сёння (в); 4 – ізабазы сумарнай неатэктанічнай дэфармацыі; 5 – рэчышчы сучасных рэк.

Па М. А. Вальчыку (1992) з цягам часу па меры адступання ледавіка талыя воды былі накіраваны на захад. Прырыўны характар дэгляцыяцыі ледавіковай вобласці адлюстраваўся ва утварэнні канечных марэн і у сувязі з гэтым каскадаў праточных прыледавіковых вадаёмаў. Адыход края ледавіка вызваў адміранне адных маргінальных лагчын сцёку талых вод і з'яўленнем новых на больш нізкіх узроўнях. У дно прыледавіковых вадаёмаў уразалісь рэкі і паглыблялісь рачныя даліны. Ішло фарміраванне далін рэк прарыву праз канечне-марэнныя накапленні. Але упершыню месца залажэння рачных далін прарыву было вызначана тэктанічна паслабленымі зонамі, якія былі перапрацаваны ледавіком і яго талымі водамі. Гляцыгенныя лінейныя формы, якія перасякалі марэнныя грады прадстаўлялі сабой каналы пераліву талых вод з падпружаных прыледавіковых азёр на розных гіпсаметрычных узроўнях схіла Балтыйскага вадазбора. Пазней яны сталі асноўнымі шляхамі аднаўлення гідраграфічнай сеткі (рыс. 3.5).

Рыс. 3.5. Палеагеамафалагічныя схемы тэрыторыі Беларусі александрыйскага (а) і муравінскага (б) міледавікоўяў (б) (па І.Э. Паўлоўскай, 1998): 1 – вобласці азёрна-алювіальнай акумуляцыі, 2 – участкі з перавагай дэнудацыі, 3 – асноўныярачныя даліны (а – даставерныя, б – прэпалагаемыя), 4 – галоўны вадападзел, 5 – сучасныя рэчышчы.

Фарміраванне рачной сеткі басейна Балтыйскага мора у галацэнене пасля максімальнай стадыі Валдайскага ледавіка адбываўся у 4 этапы, якія звязаны з паморскай (памеранскай), паўднёва-літоўскай, сярэднелітоўскай і паўночна-літоўскай фазамі дэградацыі валдайскага ледавіка (Вальчык, 1992).

Пасля адступання ледавіка да пояса распаўсюджвання краявых утварэнняў памеранскай фазы (15,5-15,0 тыс. год) прпыніўся сцёк з Скідзельскага і нарачана-Вілейскага прыледаіковых азёр і рачных вод верхнягя Нёмана па даліне Ласосны, яе прытоку Татарцы і сквазной даліне Прывіліі – Нуркі у Бебжу і Нараў (басейн Віслы). Узровень Скідзельскагатпрыледавіковага вадаёма панізіўся на 10 метраў (з 130 да 120 м). Перад адступаючым ледавіком у панёманні узнікла Срэдненёманскае возера. панізіўся узровень і Нарачана-Вілейскага вадаёма, сцёк з якога ішоў уздоўж Балтыйскай грады у басейн Віслы, але праз Сярэдненёманскае возера і сквазную даліну Валкушанкі-Бебжы. Верхні Нёман упадаў у Скідзельскае возера, а затым у Сярэдненёманскае спачатку дзвюмя рукавамі: па аснаўной даліне, а затым сквазной даліне Гараднічанкі.

На поўначы Беларусі па схилах вадазборнага басейна Балтыйскага мора перад краем ледавіка памеранскай фазы узнікла абшырнае Полацкае прыледавіковае возера. Сцёк вады з яго к канцу гэтай фазы ійшоў па нахілу уздоўж края ледавіка на захад і паўднёвы захад да паўночнага мора па Віленска-Варшаўска-Берлінскай пра-даліне.

У другую паўднёвалітоўскую фазу (14,7 тыс. год назад) быў пачатак залажэння мясцовага сцёку талых і рачных вод праз краявыя утварэнні Балтыйскай грады і Латгальскага узвышша. Аднак большая частка сцёку ішла па Віленска-Варшаіска-Берлінскай пра-даліне. Мясцовы сцёк садзейнічаў зніжэнню узроўня прыледавіковых азёр і аднаўленню па іх дну і тальвегах лагчын сцёку рачных далін з 2-4 самымі верхнімі тэрасамі. На месцы дапаморскіх прыледавіковых азёр залажылісь рэкі Вілія, Заходняя Дзвіна са шматлікімі прытокамі і трасгрэсіўны участак Нёмана з прывусцявымі часткамі прытокаў. Берагавыя лініі гэтых азёр вызначаны абсалютнымі адзнакамі ад +90 да +33 м. Хуткае зніжэнне базіса эрозіі вызвала спуск прыледавіковых азёр і аднаўленне гідраграфічнай сеткі басейна Заходняй Дзвіны, Гауі і другіх рэк.

У трэцюю паўночна-літоўскую фазу умовы былі аналагічныя памеранскай стадыі да першага пацяплення клімату (13,0-12,2 тыс. год). На гэтым этапу адбылося амаль поўнае аднаўленне сярэдніх і верхніх цячэнняў галоўных рэк басейна Балтыйскага мора.

У сувязі з рэзкім пацяпленнем клімату на наступным этапе фарміравання сеткі, у аллерёде (11 тыс. год) і адступаннем ледавіка да першай грады Саўпауселькя утварылась поздняе Балтыйскае возера з адзнакай +6-8 м. Верагодна у бёлінгу Нёман, Заходняя Дзвіна, Гаўя і другія рэкі пачалі упадаць у вадаёмы, звязаныя з катлавінай Балтыйскага мора.

Аднаўленне далінна-рачной сеткі пасля найбольшага валдайскага зледзянення сведчыць аб паступовым падняцці рэльефу у галацэне. Хуткае уразанне рэк адбывалась разам з перабудовай рачной сеткі за межамі распаўсюджвання валдайскага ледавіка. Гэта адлюстравалась у выглядзе перахватаў рэк: Нёман — Случ (Уша з Лошай, Нёманцем і Выней; Зельвянка — вярхоўя Жыгулянкі; Шчара — левыя прытокі Ясельды, выток Шчары).

У цэлым рачныя даліны Прыбалтыкі і тэрыторыі Беларускага Паазер'я адрозніваюцца невялікай шырынёй, значнай глыбінёй і круцізной схілаў, нявыпрацаванасцю паўздоўжнага профіля рэк. Рэкі меюць адносна невялічкую хкткасць цячэння і вялікі нахіл, што і характэрна маладой гідраграфічнай сетцы. Аб маладасці рэк сведчыць таксама выпукласць паўздоўжнага профіля, ці іх ступенькавасць. Рачныя даліны уніз па цячэнню адрозніваюцца больш складанымі рачнымі тэрасамі.

Да пачатку антрапагена на Беларускім Палессі сфарміравалась плоская, ці слаба хвалістая паверхня са шматлікімі значнымі па плошчы азёрамі. Тэрыторыя адрознівалась сеткай палеарэк басейнаў Дняпра, Нёмана і Віслы.

Спачатку антрапагена на Палессі працягвалася развіццё раней існаваўшай рачной сеткі. Аб гэтым сведчыць палеарэкі Бярэзіны, Буга, Дняпра, Лясной, аўца, Прыпяці, Случы, Ясельды і інш. Глыбіня выпрацаваных рачных далін складала да 25 м. Шырока развітымі былі слаба урэзаныя кароткія і шырокія вадатокі, якія злучалі азёры. Асабліва мноства такіх азёр было у заходняй частцы палескга рэгіёна, дзе азёрнасць дасягала 30 %.

На усходзе вадаёмы сустракалісь рэдка і мелі невялікую плошчу. Па паходжанню гэта былі пераважна дэнудацыйныя, карставыя і тэктанічныя азёрныя катлавіны.

Пазней у нараўскі час, калі паўночная частка Палесся была яшчэ пакрыта ледавіком, на Палессі былі даволі суровыя перыгляцыяльныя умовы. Да гэтага часу былі характэрны преледавіковыя вадаёмы і патокі талых водаў цяклі на паўдзень. У выніку геалагічнай дзейнасці нараўскага ледавіка паўднёвая частка Беларусі пачала прыймаць катлавінападобную форму, што уплывала на дальнейшы лёс і гідраграфічнай сеткі.

У белавежскі час гідраграфічная сетка аднавілась з блізкай да ранейшай шчыльнасцю. У белавежскае міжледавікоўе існавалі ужо амальусе сучасныя рэкі,якія працякалі паблізу сучаснага месцазнаходжання іх рачных далін (Дняпро, Бярэзіна, Беседзь, Брагінка, Грыўда, Мухавец, Піна, інш.). Але на долю азёр ужо прыходзілася не больш 4-5 % ад агульнай тэрыторыі.

Рыс.3.6. Палеагеамарфалагічныя схемы тэрыторыі Беларускага Палесся: этапы а - брэсцкі, б – белавежзскі, в – александрыйскі, г – шклоўскі; 1 – дэнудацыйныя раўніны, складзеныя доантрапагенавымі пародамі; 2 – рачныя даліны, 3 – азёрна-алювіальныя раўніны, 4 – марэнныя раўніны і і краявыя ледавіковыя узвышшы, 5 – ледавікова-азёрныя нізіны, 6 – флювіагляцыяльныя раўніны, 7 – ізагіпсы.

.

У бярэзінскі час амаль усё Палессе было пакрыта мацерыковым ледавіком. Выключэнне складала праваузбярэжжа Прыпяці на поўдзень ад лініі Столін — Петрыкаў — Ельск. У даволі суровых умовах існавалі толькі патокі і вадаёмы талых вод. Пры дальнейшым адступанні ледавіка узнікла даволі густая сетка прыледавіковых вадаёмаў (да 20 %). Месцазнаходжанне некаторых з іх адпавядае сучасным вадаёмам (Чорнае, Белае і інш.)

У александрыйскі час па дадзеным Г. І. Гарэцкага (1970) рачная сетка развівалася у два этапы. У першую палову міжледавікоўя рэкі мелі даволі шырокія даліны. Вільготнасць клімату абумовіла іх значную воднасць, высокі узровень веснавых разліваў. у сувязі з гэтым часта стаў паўтарацца пераліў вод з басейна Пра-Дняпра, Пра-Сажа праз Пра-Замгалой у Пра-Дзясну. Шчыльнасць і месцазнаходжанне рачной сеткі адпавядала амаль сучаснай. Пры гэтым Пра-Бярэзіна і Пра-Прыпяць упадалі у Пра-Дняпро, у параўнаані с сучасным месцазнаходжаннем, некалькі на поўдзень.

Дняпроўскі ледавік зноў пакрыў амаль усе Палессе. Пагэтаму аднаўленне гідраграфічнай сеткі адбылося ужо пасля яго адступання, а няроўнасці рэльефа вызначалі месцазнаходжанне вадатокаў і вадаёмаў у наступнае шклоўскае міжледавікоўе, калі рачная сетка мала адрознівалась ад сучаснай, а азёрнасць перавышала 3 %.

Асобныя кліматычныя умовы Палесся сожскага часу, калі ледавік знаходзіўся на поўначы рэгіёна, а яго талыя воды свабодна сцякалі на поўдзень. На тэрыторыі Палесся адсутнічалі буйныя прыледавіковыя вадаёмы, але невялікія з іх па плошчы сустракалісь даволі часта. Глыбіня іх дасягала 50 м і болей. На поўдні маглі існаваці і рэкі. Па меры дэградацыі ледавіка і аднаўлялася і рачная сетка. Паколькі на захадзе фарміравалісь рэкі басейна Нёмана, яны перахвацілі частку вярхоўяў вадатокаў, якія раней упадалі у Прыпяць.

У пкачатку муравінскага міжледавікоўяна тэрыторыі Палесся было даволі многа азёр. На іх месцы і зараз існуюць даволі буйныыя вадаёмы (Чырвонае, Спораўскае, Бабровічскае, Белае, Арэхаўскае). У паазерскі час, калі на поўначы быў яшчэ ледавік, на Палессе паступала значная колькасць талых вод. Гэта спрыяла утварэнню шырокіх надпойменных тэрас, шматлікіх азёр і азёрна-аллювіальных нізін. Азёрнасць дасягала 20 %. Паміж Браслаўскай і Ааршанскай стадыямі адбывалась уразанне рэк, пачалі спускацца азёры. На Браслаўскай стадыі сфармравалісь першая надпоўменная тэраса Дняпра і Буга, уступ ад першай надпоўменнай тэрасы да поймы.

Па некаторым даследаванням рэліктамі позднепаазерскага часу на поўдні Беларусі былі найбольш буйныя азёры. Другія навукоўцы (Ісаенка, 1976) іх узнікненне звязваюць з дэградацыяй паазерскага ледавіка. Па Матвееву (1992) увесь час позднеледавікоўя і ранні галацэн на Палессі быў безазёрны. І толькі пазней азёры узніклі зноў.

У час ледавіковых падвіжак паазерскага часу на ўзвышшах і краях далін пачалі развівацца яры, лагчыны, якія ёсць і сёння.

На завяршаючым этапе антрапагена, у галацэне, на Палессі ўтварылісь некалькі пойменных узроўняў у рачных далінах. Узнікаюць 2-3 азёрныя тэрасы, развіваецца ярава-балкавая сетка, запаўнялісь адкладамі азёрныя катлавіны.

Такім чынам, у развіцці гідраграфічнай сеткі Палесся назіраецца рытмічнасць, якая была абумоўлена чаргаваннем ледавіковых і міжледавіковых этапаў, а таксама змяненнем кліматычных умоў. Найбольш буйныя рачныя даліны, некаторыя азёрныя катлавіны развівалісь унаследавана. Палажэнне галоўнага вадападзела паміж Балтыйскім і Чорным марамі практычна не змянялася. Аднак агульны малюнак гідраграфічнай сеткі паступова ускладняўся.

3.3 Роля сучасных геамарфалагічных і рэчышчавых працэсаў, інжынерна-гаспадарчай дзейнасці у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеткі

3.3.1. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі

Сучасная гідраграфічная сетка змяняецца пад уплывам уздзеяння гаспадарчай дзейнасці чалавека: будуюцца новыя рукатворныя вадаёмы, каналы, асушаюцца пераувільгатнённыя землі, выкарыстоўваюцца падземныя воды. Разам з гэтым мяняецца і характар рэчышчавых працэсаў, а у выніку змяняецца гушчыня рачной сеткі, канфігурацыя вадазбораў, рачной сеткі. Мы не разглядаем марфалагічныя асаблівасці рэчышчаў (форма, памеры рэчышчаў, наяўнасць меандр, змяненне месцазнаходжання рэчышчаў і г.д.). У гэтым раздзеле мы разглядаем рэчышчавыя працэссы як фактар фарміравання рэчышчавай сеткі.

Для вывучэння гэтых працэсаў выкарыстоўваюцца рознамасштабныя матэрыялы, аэрафотаздымкі, касмічныя здымкі, тапаграфічныя карты розных год выдання, якія зафіксавалі гідраграфічную сетку тых часоў.

У выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека павышаецца ці паніжаецца базіс эрозіі рэк. Пагэтаму на асобных адрэзках яны уразаюцца у рачную даліну і утвараюць старыцы (незавершанае меандрыраванне). Пры будаўніцтве вадасховішчаў назіраецца адваротны працэсс: утвараецца крывая падпора і актывізіруюцца працэссы меандрыравання. Найбольш важанае значэнне мае працэс утварэння яроў пры дзейнасці часовых вадатокаў, паверхневай і лінейнай эрозіі, якія прыводзяць да утварэння новых элементаў рачной сеткі і павялічэння яе гушчыні.

3.3.2. Сучасныя рэчышчавыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі

Для тэрыторыі Беларусі характэрна развіццё практычна усіх тыпаў рэчышчавых працэсаў (рыс. 3.7). Гэта звязана з раўніннасцю тэрыторыі (плоска-раўнінны, ці палога хвалісты рэльеф), а таксама пародамі, якія складаюць вадазборы (флювіагляцыальныя пяскі, супясі, лёссы),

Рыс. 3.7. Тыпы рэчышчавых працэсаў. 1 – стужкава-градавы, 2 – побачневы, 3 – абмяжаванае меандрыраванне, 4 – свабоднае меандрыраванне, 5 – незавершанае меандрыраванне; 1А – асярадковы тып, ці рэчышчавая шматрукаўнасць; 5А – пойменная шматрукашнасць.

сярод усіх працэсаў найбольш сутракаюцца і атрымаў развіццё працэсс меандрыравання. Каля 90 % рэк Беларусі маюць меандры. Працэс меандрыравання ахоплівае рачную сетку басейна рэк Нёмана, Віліі, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці. Толькі на р.Нёман ніжэй г. Масты, а на Віліі ніжэй упадзення р. Нарач і Прыпяці у г. Мазыр адзначаюцца участкі, дзе не назіраюцца меандры.

Свабоднае меандрыраванне развіваецца па класічнай схеме, па адпаведным цыклам планавых дэфармацый, якія прыводзяць да павялічэння крывізны рэчышча. Крывізна рэчышчаў мяняецца ад слаба звілістых участкаў да фарміравання добра вызначаных лукавін. Цыкл развіцця меандраў завяршаецца прарывам вузкага перашыйка лукавін у выніку непасрэднага збліжэння размываемых берагоў дзвюх суседніх лукавін. Хуткасць размыва (перамяшчэння), бровак увагнутых берагоў лукавін вагаецца ад некалькі метраў да 10-18 метраў у год на рацэ Прыпяць. Пасля гэтага цыкл фарміравання лукавін меандраў паўтараецца. Такое меандрыраванне назіраецца у шырокіх рачных далінах. Даліны такіх рэк характэрызуюцца добра развітой поймай са складаным грывістым рэльефам і вялікай колькасцю старычных азёр — астаткаў лукавін старога рэчышча. такі тып меандрыравання назіраецца амальна 70 % даўжыні рачной сеткі. Такі тып меандрыравання асабліва характэрны для Бярэзіны, Свіслачы, Друці, Сажа, Беседзі, Іпуці, Прыпяці, Пцічы. На гэтых рэках свабоднае меандрыраванне назіраецца амаль ад вытоку да вусця. на больш буйных рэках сустракаюцца і другія тыпы рэчышчавых працэсаў. Але адрэзкі са свабодным меандрыраваннем маюць значную працягласць (на Дняпры — 300 км, Нёмане — 240 км, Заходняй Дзвіне каля 100 км). На такіх рэках як Дняпро, Ствіга, Стырь, Ясельда сустракаюцца адрэзкі, дзе адбываецца раздзяленне галоўнага рэчышча на самастойныя рукавы (фуркацыйныя участкі), якія таксама меандрыруюць.

Незавершанае меандрыраванне адрозніваецца ад свабоднага тым, што прыродны цыкл фарміравання лукавін перарываецца задоўга да поўнага іх завяршэння. Сфарміраваныя пратокі маюць большы нахіл, чым асноўнае рэчышча. Яны паступова паглыбляюцца і самі становяцца самастойнымі і галоўнымі. У той жа час старое рэчышча паступова мялее, аддзяляецца ад новага. Працэс працягваецца некалькі гадоў, а часам і дзесяцігоддзі. У выніку на рацэ утвараецца мноства рукавоў у выглядзе паўмесяца з вялікай колькасцю астравоў. Незавершанае меандрыраванне сустракаецца на вялікіх і малых рэках (Дняпро, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Нёман).

Для тэрыторыі Палесся характэрна пойменная шматрукаўнасць, якая не звязана як правіла з рэчышчавым працэсам у галоўным рэчышчы. Дадатковыя рэчышчы (рукавы) утвараюцца шляхам прарыву паверхні поймы. Шматрукаўнасць утвараецца у шырокай добра развітай пойме. Пры гэтым на рукавах сустракаюцца самыя розны тыпы рэчышчавага працэсу (свабоднае, незавершанае, абмежаванае меандрыраванне, асярадковы тып). Добра выражаная пойменная шматрукаўнасць сустракаецца усяго на 22 рэках. Агульная даўжыня такіх рэк складае усяго 2 % ад даўжыні рачной сеткі (235 км). Участкі рэк з такім тыпам рэчышчавага працэса распаўсюджаны у асноўным на поўдні рэспублікі, на Палессі, у найбольш паніжаных участках рачных далін (Дняпро, Сож, Беседзь, Ясельда, Піна, Бобрык, Цна, Лань, Морач і інш.).

Абмежаванае меандрыраванне адрозніваеццаспаўзагннем слаба выражаных лукавін уніз па цячэнню без змяненя іх формы і памераў. Іх свабоднаму перамяшчэнню па рачной даліне мерашкаджаюць схілы далін. такі тып рэчышчавага працэса характэрны для раёнаў з вузкімі рачнымі далінамі і слаба развітымі поймамі. Абмежаванае меандрыраванне распаўсюджана галоўным чынам на поўначы Беларусі, з характэрным халмістым рэльефам. Гэты тып рэчышчавага працэса адзначаецца на Заходняй Дзвіне і яго прытока (Лучоса, Усвейка, Улла), а таксама у вярхоўях Дняпра і на яго некаторых прытоках (Сож, Віхра). На малых і сярэдніх рэках у асобна паніжаных і забалочаных участках Палесся сустракаюцца рэкі, для якіх звілістасць па форме нагадвае схему абмежаванага меандрыравання. Аднак тут спаўзанне лукавін адсутнічае. Утварэнне такіх лукавін не звязана з вузкай рачной далінай , ці характарам фарміравання поймы. Тут рэчышчавы працэс працякае вельмі вяла, а гэта звязана з нізкай воднасцю ракі, малой колькасцю наносаў, нізкімі падтопленымі берагамі.

Абмежаванае меандрыраванне сустракаецца у вярхоўях шматлікіх прытокаў рэк Прыпяці, Бярэзіны, Сажа. Агульная даўжыня такіх участкаў складае 580 км, ці 5 % агульнай даўжыні рэчышчавай сеткі.

Немеандрыруючыя аднарукаўныя рэчышчы з побачнявым тыпам рэчышчавага працэса характэрызуюцца адсутнасцю планавых дэфармацый. Асноўныя перафарміраванні рэчышча выражаюцца у перабудове рэльефа ракі. У выніку такога працэса назіраецца намыў у адных і размыў рэчышча на другіх участках. Па дну рэчышча спаўзаюць грады розных памераў. У сувязі з гэтым у рэчышчы назіраюцца перыядычныя змянені глыбінь, якія вызваны рухам град па дну рэчышча. Разнавіднасцю такога працэса руху наносаў з’яўляецца побачневы тып рэчышчавага працэсу. У гэтым выпадку буйныя грады размяшчаюцца у шахматным парадку. берагавыя, найбольш узвышаныя участкі пры спадзе узроўня вады абсыхаюць і утвараюць побачні, якія звычайна замацоўваюцца раслінамі. Рух побачняў назіраецца толькі у паўнаводдзе.

Гэты тып рэчышчавага працэса не атрымаў шырокага развіцця на рэках Беларусі. Агульная даўжыня рэк з такім тыпам працэса складае каля 10 % ад іх агульнай даўжыні (1170 км). Ён назіраецца на Заходняй Дзвіне, Касплі, Обалі, Нёмане, Віліі, Ашмянкі, Дняпра, на участках, дзе рэкі перасякаюць найбольш узвышаныя халмістыя раёны Беларусі. На Прыпяці гэты рэчышчавы працэс назіраецца на адрэзку Мазырскага кража.

3.3.3 Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці

Інжынерна-гаспадарчая дзейнасць на рэках Беларусі звязана з наступнымі відамі гаспадарання:

  • беззваротная здабыча з рэчышчаў нярудных будаўнічых матэрыялаў (пяску, пясчана-гравійнай сумесі;

  • расчыстка і паглыбленне рэчышчаў з мэтай іх гідраэкалагічнага аздараўлення, павялічэння прапускной здольнасці у перыяды паўнаводдзяў і паводак;

  • выпраўленне лукавін пры абароне населеных пунктаў і другіх аб’ектаў ад падмва і затаплекння, для паляпшэння судаходных умоў і памяншэння пагрозы утварэння ледзяных затораў.

Пры правядзенні такіх работ негатыўныя уздзеянні праяўляюцца у змяненні рэжыма наносаў і цячэнняў, што прыводзіць да парушэння зваротных і развіцця незваротных дэфармацый рэчышча, да паніжэння узроўня вады рэк і узроўня грунтовых вод на прылягаючай тэрыторыі. Здабыча на на рэках нярудных будаўнічых матэрыялаў рэгламентыруецца “Рэкамендацыямі папаярэджання эколага-гаспадарчай шкоды ад змянення рэчышчавага працэсса днопаглыбленнем і абвалаваннем” (Мінск, ЦНДІКВВР, 1998, 38 с).

Пасля некаторага спада здабычы нярудных карысных выкапняў, абумоўленных аканамічнымі праблемамі, у апошнія гады назіраецца актывізацыя гэтага працэса. У пачатку 2002 года на Беларусі прыблізна на 30 участках найбольш буйных рэк вядзецца здабыча нярудных будаўнічых матэрыялаў, якія знаходзяцца у асноўным каля буйных гарадоў: на Дняпры (Орша, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін,Рэчыца, Лоеў, Любеч, Камарын), на Прыпяці ( Пінск, Мазыр, Тураў, Петрыкаў), на Сажы ( Ветка, Гомель, урочышча “Сож”), на Бярэзіне (Барысаў, Бабруйск, Светлагорск, урочышча “Бярэзіна”), на Заходняй Дзвіне (Улла, Віцебск, Полацк, Верхнедзвінск).

Рыс. 3.8. Схема размеркавання асноўных тэхнаформ па тэрыторыі Беларусі: 1 – формы, абумоўленыя будаўніцтвам буйных гарадоў, 2 –крэпасныя збудаванні і замкі, 3 –гарадзішча, 4 – дарожныя насыпы і выемкі, 5 – меліяратыўныя сістэмы, 6 – каналы і спрамленыя рэчышчы, 7 – кар'еры і адвалы, 8 – мульды апускання, 9 – катлавіны штучных вадаёмаў, 10 – мемарыяльныя курганы, 11 – курганы.

Рыс. 3.9. Роля штучных вадаёмаў у фарміраванні сучаснай гідраграфічнай сеті: а – прыродная азёрнасць, б – азёрнасць з улікам штучных вадаёмаў)

Ступень уздзеяння здабычы нярудных будаўнічых матэрыялаў на змяненні рэчышчаў і рэчышчавых працэсаў залежыць ад мэты распрацовак. Пры гідраэкалагічным аздараўленні асобных участкаў рэк здабываюцца толькі донныя ілістыя адклады, якія з’яўляюцца вынікм тэхнагенных уздзеянняў на рэжым рэк і наносаў. Пры гэтым адбывецца не толькі паляпшэнне стану ракі, але аднаўленне і стабілізацыя рэчышчавага працэсу, які быў раней характэрны для дадзенага участка. Акрамя гэтага берагі рэрэацыйныя участкі ракі добраупардкоўваюцца. Прыкладам такіх работ з’яўляюцца берагі ракі Дняпро у раёне санаторна-аздараўляльнага комплекса “Беларуснафта” ніжэй г. Рэчыца, в г. Жлобіне.

Разчыстка рэчышчаў з мэтай павялічэння прапускной здольнасці рэк у паўнаводдзе і паводкі можа таксама прыводзіць к парушэнню дынамічнай раўнавагі воднага патоку і наносаў. Гэта прыводзіць у першую чаргу да змянення гідрографа ракі, уздзеяння у новых гідрадынмічных умовах воднай плыні на рэчышча не толькі у паўнаводдзе, але і межань, гідратэхнічным збудаванням, якія знаходзяцца ніжэй па цячэнню.

Характэрным прыкладам з’яўляецца павялічэнне жывога сячэння р. Прыпяць на тэрыторыі Украіны, якое было праведзена з мэтай павялічэння прапускной здольнасці ракі у паўнаводдзе і памяньшэння пагрозы ледзяных затораў у зоне Чэрнобыльскай АЭС. У выніку на Прыпяці у межах тэрыторыі Беларусі адбылось паніжэнне узроўня вады, што прывяло да пагаршэння умоў судаходства у межанны перыяд

Найбольш значны уплыў на рэчышчавы працэс аказваюць выпрамленні рачных лукавін з мэтай паляпшэння судаходства на рэках. У найбольшай ступені такому уздзеянню падлягае рака Прыпяць, дзе было выпрамлена звыш двадцаці лукавін. Даволі часта выпрамленне рэк праводзіцца пры абароне населеных пунктаў ад падмыва і затаплення, пры будаўніцтве мастоў (в. Пагост на р. Прыпяць, в. Дубна на р. Нёман, участак ракі Сож у Веткаўскім раёне).

Значныя змяненні у звілістасці рэк адбываюцца пры правядзенні меліярацый. Гэта датычыцца у першую чаргу тых рэк, якія з’явіліся вадапрыемнікамі вады з меліяратыўных сістэм. На сённяшні дзень такія работы верагодны на асобных адрэзках рэк толькі пры рэканструкцыі меліяратыўных сістэм.

Сучасныя даследаванні сведчаць аб неабходнасці правядзення работ па стабілізацыі і аднаўленню рэчышчавых працэсаў. Яны павінны праводзіцца у некалькі этапаў: ацэнка ступені уздзеяння чалавека на рэчышчавый працэс, прагноз яго змянення, вызначэнне абмежаванняў пры правядзенні запланаваных мерапрыемстваў і правядзенне аднаўляючых (каменсіруючых) мерапрыемстваў, распрацоўка правіл правядзення работ і экалагічнай стабілізацыі пры інжынерна-гаспадарчай дзейнасці.