Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрология Лекции (ч.1).doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
45.09 Mб
Скачать

6.5. Сляпянская водная сістэма.

Сляпянская водная сістэма, сістэма , даўжынёй каля 25 км, сістэма штучных канадаў і вадасховішчаў прызначана для добраупарадкавання усходняй часткі горада Мінска, была пабудавана у 1977-1988 гг.. Сістэма уключае вадасховішча “Дразды”, шэраг вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар на вадападзеле Свіслачы і Сляпянкі, вадаём у мікрараёне “Зялёны Луг”, сістэму каналаў па даліне рэчкі Слепні і Чыжоўскае вадасховішча і апаясывае плошчу горада каля 90 км2. Перапад вышыняў Сляпянскай воднай сістэмы складае 25 метраў.

Другую водну паўакружнасць у горадзе Мінску павінна стварыць лошыцкая водная сістэма, якая знаходзіцца у стадыі будаўніцтва. У Лошыцкую водную сістэму увойдуць дзейнічуючый вадавод, вадасховішча “Курасоўшчына” і сажалкі ніжнім цячэнні р.Лошыца. Расход вады пасля будаўніцтва Лошыцкай воднай сістэмы павінен скласці 1,5 м3/c. Велічіня падзення сістэмы перавышае 50 м. Гэта дазволіць ажыццявіць вадазабор вады з сістэмы некаторымі прамысловымі прадпрыемствамі.

6.6. Мікашэвічскі канал.

У 1974-1978 гг. на Палессі у басейны ракі Прыпяць быў пабудаваны судаходны Мікашэвіцкі канал, які злучыў галоўную яго водную артэрыю з пабудаваным новым портам “Мікашэвічі”. Канал знаходзіцца у шасці кіламетрах на захад ад пас. Мікашэвічы. Даўжыня канала складае усяго 7 кіламетраў. У 1979-1980 гг. канал быў паглыблены, прычал перабудаваны. Канал прызначаны для вывазу прадукцыі вытворчага аб’яднання “Граніт” па Беларусі і за яе межы.

6.7. Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма)

Агінская сістэма (Агінскі канал) быў пабудаваны у 1767-1783 гг. Для перавозкі грузаў, галоўным чынам леса з басейна р.Прыпяці у басейн р. Нёмана. Агінскі канал вядомы як частка Дняпроўска-Нёманскага шляху, які праз Шчару і Ясельду злучаў басейны Нёмана і і Пріпяці. Канал пабудаваны па ініцыятыве і сродкі слонімскага магната Міхала Агінскага для перавозкі лесу і збожжа.

Агінская сістэма уключае дзве часткі: возера Выганашчанскае – р.Шчара (3,5 км) і возера Выганашчанскае – р.Ясельда (47 км). Разам з Выганашчанскім возерам сітэма склала 54 км. З улікам рачной часткі Дняпроўска-нёманскі водны шлях мае даўжыню 342 км. На р.Ясельда у 1866-1868 гг.былі пабудаваны дзве плаціны, якія у часы першай сусветнай вайны былі разбураны і пазней не аднаўлялісь. Канал адрозніваўся нізкімі судаходнымі якасцямі і пасля аб’яднання Беларусі з Расіяй быў рэканструяваны (1799-1804 гг.).

Максімальны грузаабарот прыйшоўся на 1847 – 1848 гады. Лес і хлеб сплаўлялісь уніз па цячэнню. Уверх грузы, галоўным чынам лес, букіраваліся на коннай цяге па берагм. Канал дзейнічаў да другой сусветнай вайны. У 1924-1940 гг. шлюзы былі перабудаваны, рэгулярна рамантавалісь. Пасля вайны гідратэхнічныя збудаванні не аднаўлялісь і паступова перайшлі у заняпад. У 60-я гады рэчышча канала было расчышчана, агульная гідрасістэма нарушылася, паглыблена, гідратэхнічныя збудаванні знішчаны. Агінская сістэма стала водапрыемнікам сцёку з меліяратыўных сістэм і пераутварылася з глыбокаводнага каналы у невялікі ручай. Пазней для рэгулявання сцёку на ім былі пабудавны некалькі водарэгулючых шлюзоў.

6.8. Себяжскі водны шлях

Меньш вядомы на Беларусі так называемы Себяжскі водны шлях, які быў пабудаваны у Х1Х стагоддзі пад назвай “Себежскае саабшчэнне”. Гэты водны шлях меў выключнае значэнне для сплава лесу. У яго склад уваходзілі шэраг азёр Себяжскай групы, канлізаваны адрэзак р. Угарынкі і іншых прытокаў, якія злучалі азёры з р. Свольна. Агульная даўжыня сістэмы складала 120 км. Водны шлях быў пабудаваны для сплаву леса з раёна г.Себежа у горад і порт Рыга па маршруту: р.Свольна – р.Дрыса- р. Заходняя Дзвіна. Лес ішоў платамі і на лодках. Па дадзеным на 1897 г. Па Себежскаму воднаму шляху сплаўлялась каля 200 тыс. м3у год.

Штучная частка шляху уключае толькі каналізаваную р. Угарінку, вядомую як Злучальны канал, які у сваю чаргу прадстаўляе асобныя каналізаваныя пратокі агульнай працягласцю 6 км. Канал злучае азёры Себежскае, Воран, Веціцерава, Белае і Нячэрыца. Рэчышча ракі шырокае, добра прыгоднае доля сплава лесу. Пратока без назвы злучае азёры Нячэрыца і Лісна (5,5 км). Агульная даўжыня шляху паазёрам складае 21,5 км.