Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская дзіцячая літ_ВМК (3)

.pdf
Скачиваний:
1213
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
1.62 Mб
Скачать

101

псіхалагізм у апавяданнях М. Багдановiча. Зварот М. Багдановiча да фальклорных матываў. Iдэйны змест казкi «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» (1915). Далучэнне дзяцей да асноў народнай маралi. Майстэрства М. Багдановiча як паэтаказачнiка. Агляд кнігі А. Марціновіча «Свяці, зорка, свяці: дзецям пра Максіма Багдановіча» (2011).

Тэма 3. Дзiцячая лiтаратура ў 20-я гады ХХ стагоддзя

Задачы лiтаратуры для юнага чытача: асваенне новых тэм, пашырэнне сувязi з жыццѐм, жанравае ўзбагачэнне.

Перыядычны друк для дзяцей. Дзейнасць часопiсаў «3оркi» (1921–1922), «Беларускi пiянер» (1924–1929), газеты «Пiянер Беларусi» (з 1929).

Дыскусiя аб развiццi казачнага жанру ў літаратуры для падрастаючага пакалення. Iранiчны змест казкi У. Жылкi «Курка Рабка». Выхад у свет казак Якуба Коласа, 3мiтрака Бядулi, У. Дубоўкi, С. Шушкевiча.

Жыццесцвярджальны, мажорны, рамантычна-ўзнѐслы пафас паэзii (вершы Янкi Купалы, Якуба Коласа, А. Александровiча, А. Якiмовiча i iнш.).

Iдэйна-тэматычныя набыткi прозы для юнага чытача. Праблематыка зборнiкаў апавяданняў «Першыя крокi», «Крок за крокам» (1925) Якуба Коласа, «Гул бубна» (1925) А. Якiмовiча. Вобразы дзяцей у апавяданнях М. Зарэцкага, М. Гарэцкага. Апавяданнi Янкi Маўра 1920-х гадоў, iх роля ў пашырэннi тэматычных абсягаў дзiцячай лiтаратуры.

Першыя юнацкiя аповесцi «Свiнапас» (1923–1924) Мiхася Чарота, «Два» (1925) А. Вольнага. Спроба стварэння прыгоднiцкага рамана – «Ваўчаняты» (1925) А. Александровiча, А. Вольнага, А. Дудара. Адлюстраванне ў творах змагання юных герояў за свабоду свайго народа, за вызваленне роднага краю ад акупантаў.

Драматычныя творы для дзяцей. П’есы М. Чарота «Пастушкі» (1921), С. Новіка-Пеюна «Цудоўная ноч» (1927), «Ёлка Дзеда Мароза» (1927).

Алесь Гарун (1887–1920). Шматграннасць таленту. Паэтызацыя прыроды, выяўленне пашаны да роднай мовы ў вершаваным зборнiку «Матчын дар» (1918).

Услаўленне справядлiвасцi, мiласэрнасцi, дабрынi ў п'есах «Хлопчык у лесе» і інш. (зб. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру», 1920).

Перыядычны друк у Заходняй Беларусi. Дзейнасць часопiса «Заранка» (1927 – 1931, рэдактар Зоська Верас). Папулярызацыя роднага слова на старонках часопiса (творы А. Гаруна, К. Буйло, Я. Коласа, М. Машары i iнш.). Поспехi i выдаткi ў лiтаратуры 1920-х гадоў.

Тэма 4. Дзiцячая лiтаратура ў 30-я гады ХХ стагоддзя

Далейшае развiццѐ дзiцячай лiтаратуры ў жанравых i тэматычных адносiнах. Роля перыядычных выданняў у папулярызацыi мастацкага слова. Беларуская лiтаратура на старонках заходнебеларускiх часопiсаў «Пралеска» (1934 – 1935), «Снапок» (1937), «Беларускi летапiс» (1933 – 1939).

Пошукi пiсьменнiкаў у стварэннi вобраза юнага героя сучаснасцi (аповесцi «Перамога», 1930, «Незвычайны мядзведзь», 1935, Алеся Якiмовiча, «Пастка», 1935, Сымона Баранавых). Пэўная зададзенасць сюжэтаў, схематызм i спрошчанасць характараў. Свет прыроды i дзяцiнства ў апавяданнях Л. Чарняўскай (кнiгi «Варка», 1928, «Кот Знайдзѐн», 1929, «Андрэйка», 1930, «Лявонка», 1932, «Сталѐвы конь»,

1933).

Узбагачэнне мастацкага вопыту дзiцячай лiтаратуры творамi Янкi Маўра («Палескiя рабiнзоны», 1930), М. Лынькова («Мiколка-паравоз», 1936). Паглыбленне псiхалагiзму ў творах гэтага перыяду («Насцечка», 1940, Кузьмы Чорнага).

102

Паэзiя для дзяцей: народна-песенныя матывы, патрыятычны пафас (вершы «Дзiцячае» Янкi Купалы, «За навуку», «Дзед-госць» Якуба Коласа, «Маладая вясна»

Змітрака Бядулi).

 

 

Жанр

казкi ў

дзіцячай лiтаратуры 30-х гг. («Каваль Вярнiдуб»,

1935,

А. Якiмовiча;

«Пра

смелага ваяку Мiшку i яго слаўных таварышаў»,

1935,

М. Лынькова; «Мурашка Палашка», 1939, «Сярэбраная табакерка», 1940, 3мiтрака

Бядулi).

 

 

 

Дзiцячая драматургiя: п'есы

«Цудоўная дудка»,

«Дзед i жораў»

(1939)

В. Вольскага. Фальклорная аснова твораў. Сцэнiчнае жыццѐ.

 

Тэма 5. Янка Купала (1882–1942)

 

Маленства паэта паводле кнiгi

З. Бандарынай «Ой,

рана на Iвана...»

(1979),

У. Сулкоўскага, А. Міраславіча «Янка Купала» (2007), У. Ліпскага «Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу» (2009).

Цеплыня, непасрэднасць, эмацыянальная танальнасць, лiрызм, сувязь з традыцыямi беларускага дзiцячага фальклору як адметныя рысы творчасцi Янкi Купалы для юнага чытача. Паэтычны роздум над лѐсам дзяцей, iх будучыняй (вершы «Над калыскай»,»Сiрочая доля», «Песня сiраты»).

Вершы Янкi Купалы на старонках часопiса «3оркi»: «Песня i казка», «Мароз», «Бай», «Сын i мацi» i iнш. Думка аб неабходнасцi спалучэння ў дзiцячай лiтаратуры казачнага з рэалiстычным («Песня i казка»). Абуджэнне ў дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасцi, выхаванне любовi да роднай зямлi, да роднай мовы верш «Сын i мацi». Сугучнасць думак верша нашаму часу. Паэтызацыя красы зiмовай прыроды ў вершы «Мароз». Традыцыi фальклорнай паэтыкi ў творчасцi Янкi Купалы.

Вершы Янкi Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Выкарыстанне фальклорных матываў i танцавальнай рытмiкi ў вершы «Дзiцячае». Заахвочванне дзяцей да вучобы. Гiсторыя напiсання верша «Хлопчык i лѐтчык». Паэтызацыя духоўнага свету юнага героя: цiкаўнасць, прага ведаў, iмкненне пранiкнуць у таямнiцы сусвету. Пераклад верша на рускую мову М. Iсакоўскiм. Паказ шырокiх жыццѐвых перспектыў для моладзi ў вершах «Сыны», «Алеся». «Хлопчык i лѐтчык на вайне» раскрыццѐ думак i перажыванняў падлетка, абумоўленых трагедыяй вайны. Элементы ўмоўнасцi ў

творы.

 

 

 

Янка

Купала перакладчык дзiцячай

паэзii (пераклады

вершаў «Ёлачка»

Р. Кудашовай, «Дзед i баба» Ю. Крашэўскага).

 

 

Эстэтычнае i выхаваўчае значэнне твораў Янкi Купалы для юных чытачоў.

 

Тэма 6. Якуб Колас (1882–1956)

 

Маленства пiсьменнiка паводле кнiг Максiма Лужанiна «Песня з леснiчоўкi»

(1982), С.

Александровiча «На шырокi

прастор» (1972),

У.Сулкоўскага,

А. Міраславіча «Якуб Колас» (2007), М. Маляўкі «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011).

Увага пiсьменнiка да праблем нацыянальнай лiтаратуры. Якуб Колас аўтар «Другога чытання для дзяцей беларусаў».

Гуманiстычны змест апавяданняў «Дзеравеншчына» (1912), «Сiрата Юрка» (1914), «У старых дубах» (1912). Прырода i дзецi. Паказ iмкнення дзяцей да свету, дзе пануе гармонiя. Тыпалагiчнае падабенства апавяданняў «Ванька» А.Чэхава i «Дзеравеншчына» Якуба Коласа. Праблематыка апавяданняў «Страшнае спатканне», «Наталька», Джон i муха», «Рыбакi», «Чоран». Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей.

Народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа («Дудар», «Як пеўнiк ратаваў

103

курачку», «Пчала i шэршань», «3айкiна хатка» i iнш.).

Фальклорная аснова i павучальны змест казкi «Дзед i мядзведзь» (1918). Вершаваная казка «Рак-вусач» (1926). Творчае пераасэнсаванне матываў казак

«Дуб i чароцiна», «Цяжкая доля», «Лѐгкi хлеб». Вобразы рака-пустэльнiка, карасяпаэта, жыта. Паэтызацыя прыроды. Эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне казкi.

Пейзажныя вершы для дзяцей: «На полi вясной», «На рэчцы зiмою», «Песня аб вясне», «3iма», «На лузе», «Ручэй» i iнш. Меладычнасць, высокая культура верша. Сатырычны верш «Савось-распуснiк» (1926). Майстэрства паэта-псiхолага.

Паэма «Мiхасѐвы прыгоды» (1934). Прырода i дзецi. Арганiчнае адзiнства лiрычнага i эпiчнага пачаткаў. Метафарычнасць мовы.

«На прасторах жыцця» (1926) як першая спроба распрацаваць жанр юнацкай аповесцi. Паэтызацыя калектыўнай працы. Iмкненне моладзi да набыцця ведаў, да асветы. Сучаснае прачытанне твора.

Якуб Колас тэарэтык дзiцячай лiтаратуры. Традыцыi Коласава майстэрства ў сучаснай лiтаратуры для юнага чытача.

Тэма 7. Змiтрок Бядуля (1886–1941)

Маленства 3мiтрака Бядулi (Самуiла Яфiмавiча Плаўнiка) паводле кнiгi «У дрымучых лясах» (1940).

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi. Тэматыка, мастацкiя асаблiвасцi апавяданняў 1912 – 1915 гг. («Пяць лыжак зацiркi», «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?»). Драматызм, вастрыня канфлiктаў, глыбокi псiхалагiзм, прастата i лаканiчнасць апiсання.

3мiтрок Бядуля – галоўны рэдактар часопiса «3оркi». Погляды пiсьменнiка на развiццѐ дзiцячай лiтаратуры i перыядычнага друку (артыкулы «Справа стварэння новых школьных падручнiкаў i выдання дзiцячага часопiса», «У справе выдання беларускiх кнiг», «Аб дзiцячым друку» i iнш.).

Паэзiя З. Бядулi для маленькага чытача: «Мае забавы», «Дудачка», «Калыханка», «Вясной», «Сняжынкi», «Конiк», «Лiсiчка», «Верабейчык» i iнш. Гармонiя чалавека i прыроды. Песенная, музычная iнструментоўка вершаў. Дынамiчнасць сюжэтаў, графiчная выразнасць малюнкаў, вобразнасць мовы.

Зварот да сюжэтаў i матываў вуснай народнай творчасцi. Аналiз казак «Скарб», «Блiночак з неба», «Iванка-прастачок», «Музыка». Iдэя непераможнасцi калектыву ў вершаванай казцы «Мурашка Палашка» (1939). Алегарычны сэнс вобразаў i сiтуацый. Мастацкiя асаблiвасцi. Пошукi новых шляхоў мастацкага адлюстравання агульначалавечых праблем. Увасабленне iдэi бяссмерця ў казачным жанры – аповесць «Сярэбраная табакерка» (1940). Кантрастнае размежаванне дабра (вобразы дзiдадзеда, леснiка, шаўца Юркi Дратвы, паляўнiчага Саўкi, сiраты Люсенькi, аптэкара Савiцкага, каваля Ксаверы) i зла (вобразы панi Сарачынскай, кардынала Банiфацыя, караля Пiнг-Понга i iнш.). Умоўнасць вобразаў. Праблема захавання мiру на зямлi. Асаблiвасцi кампазiцыi спалучэнне рэальных сцэн з фантастычнымi. Афарыстычнасць мовы. Васiль Вiтка пра «Сярэбраную табакерку».

Майстэрства 3мiтрака Бядулi як дзiцячага пiсьменнiка.

Тэма 8. Янка Маўр (1883–1971)

Старонкi жыцця Янкi Маўра (Iвана Мiхайлавiча Фѐдарава) паводле аўтабiяграфiчнай аповесцi «Шлях з цемры» (19481957). Праца настаўнiкам. Шматграннасць таленту пiсьменнiка.

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi. Навукова-пазнавальная аповесць «Чалавек

104

iдзе» (1926). Апiсанне клiмату, жывѐльнага, раслiннага свету, жыцця першабытных людзей. Элементы казачнасцi ў творы.

Апавяданнi 20-х гадоў «Слѐзы Тубi», «Незвычайная прынада», «Лацаронi». Вобразы дзяцей у іх. Асаблiвасцi кампазiцыi. Роля эпiлогаў у раскрыццi iдэйнага зместу твораў.

Распрацоўка жанраў прыгоднiцкай аповесцi («У краiне райcкай птушкi», 1928, «Сын вады», 1928), рамана для юнага чытача («Амок», 1929). Праблема правоў чалавека i чалавечнасцi. Апiсанне экзатычнай прыроды, нораваў i звычак туземцаў праз напружаныя сiтуацыi i займальнасць сюжэту.

Зварот да нацыянальнай тэматыкi. Праблема чалавека i прыроды, iх узаемаадносiн у аповесцi «Палескiя рабiнзоны» (1930). Творчая распрацоўка пiсьменнiкам традыцыйнага сюжэта рабiнзанады. Праблема выхавання асобы ў паўсядзѐнным жыццi (школьная аповесць «ТВТ», 1934). Асоба i калектыў. Ацэнка аповесцi «ТВТ» Янкам Купалам, М. Горкiм, С. Маршаком.

Псiхалагiчныя апавяданнi Янкi Маўра 30-х гадоў: «Шчасце», «Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома». Вобразы дзяцей. Матывы дабрынi, даверу, узаемаразумення памiж людзьмi.

Гуманiстычны пафас, глыбокi псiхалагiзм твораў пра абпаленае вайной маленства («Дом пры дарозе», «Завошта?», «Максiмка», незакончаная аповесць «Дзяўчына-мацi»).

Спроба распрацаваць жанр фантастычнай аповесцi («Фантамабiль прафесара Цылякоўскага, 1954). Навуковая дакладнасць i мастацкiя пралiкi.

Аўтабiяграфiчная аповесць «Шлях з цемры» (першая частка надрукавана ў 1948 г., другая у 1956, трэцяя у 1957). Вобразы Янкі і маці. Адметнасць кампазіцыі.

Значэнне творчасцi Янкi Маўра ў развiццi дзiцячай лiтаратуры. Творы пiсьменнiка ў ацэнцы крытыкаў i лiтаратуразнаўцаў.

Тэма 9. Дзiцячая лiтаратура першага пасляваеннага дзесяцiгоддзя

Грамадска-палiтычная атмасфера пасля Перамогi. Абмеркаванне праблем развiцця дзiцячай лiтаратуры на пiсьменнiцкiх з'ездах i пленумах (выступленнi А. Якiмовiча, Э. Агняцвет, А. Пальчэўскага i iнш.).

Прыход новых аўтараў (Васіль Вiтка, А. Вольскi, П. Кавалѐў, А. Васiлевiч, Я. Бяганская, В. Хомчанка, Н. Гiлевiч, Е. Лось, А. Дзеружынскi i iнш.)

Патрыятычная накiраванасць мастацкай лiтаратуры ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (вершы Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Танка, А. Куляшова, П. Броўкi, апавяданнi Кузьмы Чорнага, М. Лынькова). Арганiчнае зблiжэнне лiтаратуры для дарослага чытача i дзяцей. Асобныя творы, напiсаныя ў вайну для дзяцей: верш Янкi Купалы «Хлопчык i лѐтчык на вайне» (iнтэрпрэтацыя верша «Хлопчык i лѐтчык»), апавяданне А. Якiмовiча «Пiянер Геня», зборнiк вершаў Эдзi Агняцвет «Мiхасѐк» i лiбрэта дзiцячай оперы «Джанат».

Шляхi развiцця прозы ў першае пасляваеннае дзесяцiгоддзе, яе шматтэмнасць i шматжанравасць.

Увага да тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Некаторыя аспекты праблемы «дзяцiнства i вайна». Дзiцячае бачанне як спосаб выяўлення i асэнсавання рэчаiснасцi

– кнiга пiсьмаў-успамiнаў дзяцей «Нiколi не забудзем» (1948). Гiсторыя стварэння. Вобразы дзяцей i дарослых. Якуб Колас, Янка Брыль пра кнігу.

Дзяцiнства ў полымi вайны: трагiчныя абставiны i гераiзм падлеткаў. Першыя творы на тэму «дзяцiнства i вайна» (аповесць «Андрэйка» (1948) П. Кавалѐва, «Самыя

105

юныя» (1949) I. Сiўцова, паэмы «Песня пра пiянерскi сцяг» (1949), «Будзем сябраваць» (1955) Эдзi Агняцвет, «Алѐнчына школа» (1951) К. Кiрэенкi, «Iдзi, мой сын» (1953) А. Бялевiча). Недастатковая псiхалагiчная напоўненасць вобразаў як адзiн з недахопаў гэтых твораў.

Паказ мужнасцi, жыццястойкасцi народа ў паэме «Прыгоды дзеда Мiхеда» (1956) А. Астрэйкi. Фальклорныя традыцыi ў творы.

Гуманiстычны пафас апавяданняў «Завошта?», «Максiмка», «Дом пры дарозе» Янкi Маўра. Паказ душэўнай прыгажосцi, высакароднасцi i чалавечнасцi дарослых праз iх адносiны да дзяцей.

Янка Брыль (1917–2006). Старонкi жыцця Янкi Брыля (аповесць пра «мiнулага сябра маленства» «Сiрочы хлеб», 1942 – 1956). Агульнае ў лѐсе Данiка Мальца i будучага пiсьменнiка.

Эмацыянальнасць, лiрызм, высокая культура мовы як характэрныя рысы творчасцi Янкi Брыля для дзяцей (кнiгi «Лiпа i клѐнiк», 1949; «Зялѐная школа», 1951; «Светлае ранне», 1954). Праблемы маральна-эстэтычнага выхавання ў апавяданнях «Жыў-быў вожык», «Ветэрынар», «Сняжок i Волечка», «Лiпа i клѐнiк». Услаўленне прыгажосцi жыцця ў апавяданнях «Усмешка», «Малiтва», «Мы з iм сябры», «Чым накармiлi Мiшутку». Паэтызацыя працы ў апавяданнi «Лазунок». Гуманiстычная накiраванасць апавядання «Зялѐная школа». Глыбiня пранiкнення ў псiхалогiю дзяцей.

Вылучэнне дзiцячага пачатку ў асобе дарослага («Як маленькi»). Бачанне навакольнага свету вачыма дзяцей («На сцежцы – дзецi», 1988).

Выступленнi пiсьменнiка па праблемах дзiцячай лiтаратуры («Слова пра дружбу», «Гледзячы ў чыстыя вочы», «Паэт i чалавек» i iнш.).

Здабыткi i пралiкi ў распрацоўцы школьнай тэмы (аповесцi М. Гамолкi «Лета ў Калiнаўцы», 1950, «Добры дзень, школа!», 1953; А. Якiмовiча «Гаворыць Масква», 1954; зборнiкi апавяданняў П. Кавалѐва «Згублены дзѐннiк», 1954; М. Данiленкi «Вернасць слову», 1956; А. Васiлевiч «Заўтра ў школу», 1956 i iнш.). Уплыў тэорыi бесканфлiктнасцi.

Зварот да тэмы гiстарычнага мiнулага ў аповесцях «Базылѐў курган» (1954) А. Якiмовiча, «Шлях з цемры» (1948–1957) Я. Маўра.

Жанравае ўзбагачэнне пасляваеннай дзiцячай прозы (навукова-фантастычная аповесць «Фантамабiль прафесара Цылякоўскага», 1954, Янкi Маўра, краязнаўчыя нарысы «Па лясных сцежках», 1948, «У лясах над Бярозай», 1955, В. Вольскага).

Наследаванне фальклорных традыцый i наватарства паэтаў. Агляд кнiг для дзяцей: «Васiлькi» (1947) Эдзi Агняцвет, «Рыбы нашых рэк» (1952) А. Вялюгiна, «Маленькiм сябрам» (1955) А. Вольскага, «Ластаўкi» (1950), «Сонечная ранiца»

(1955) Янкi Журбы.

Тэма 10. Алесь Якiмовiч (1904–1979)

Дзяцiнства будучага пiсьменнiка. Вучоба ў Белпедтэхнiкуме, Белдзяржунiверсiтэце. Праца настаўнiкам.

Удзел у выданнi часопiса «Беларускi пiянер». Першыя публiкацыi i першыя кнiгi «Гул бубна» (1925) i «Вершы» (1925). Недахопы раннiх твораў: абстрактнасць, дэкларацыйнасць у адлюстраваннi рэчаiснасцi.

Уменне пiсьменнiка дапамагчы юнаму чытачу праз мастацкае слова асэнсаваць важныя падзеi, што адбывалiся ў краiне у розныя гiстарычныя перыяды: зборнiкi апавяданняў «Залаты зуб» (1937), «Помста» (1946), «Сябры» (1948), «Я юны пiянер» (1952). Рамантызацыя ўчынкаў падлеткаў, што змагаюцца за новыя iдэi, за

106

савецкую ўладу: апавяданнi «Юзiк» (1935), «Санька»(1947), аповесцi «Перамога» (1930), «Незвычайны мядзведзь» (1935). Недахопы твораў: схематызм канфлiктаў, iдэалiзаванасць характараў герояў. Зварот пiсьменнiка да маральна-этычных праблем (зборнiк апавяданняў «Залатыя рукi», 1975).

Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчаcцi А. Якiмовiча: аповесць «Смелыя людзi» (1960), апавяданнi «Аўтамат» (1945), «Аладкi» (1944), «Чарнавочка» (1947).

Сучаснасць i далѐкая гiсторыя ў аповесцi «Базылѐў курган» (1954).

Узросшае майстэрства пiсьменнiка у 1960 1970-я гады. Гiстарычная панарама жыцця беларускага народа на працягу 1857 1918 гг.: аповесцi «Адкуль лiха на свеце» (1963), «Канец сервiтуту» (1968), «Кастусь Калiноўскi» (1971), «Цяжкi год» (1976). Пошукi сялянствам шляхоў выхаду з-пад улады варожых сацыяльных сiл. Асаблiвасцi кампазiцыi тэтралогii. Мастацкi вымысел i дакументальнасць.

Зварот да вуснай народнай творчасцi. Творчая апрацоўка казак: зборнiкi «Каток

залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1959), «3 рога ўсяго многа» (1959), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980), «Андрэй за ўсiх мудрэй» (1983).

Трансфармацыя фальклорных матываў у казках «Каваль Вярнiдуб», «Першае яечка», «Пра смелага Вожыка», «Лянота», «Вераб’ѐвы госцi» i iнш.

А. Якiмовiч перакладчык казак А. Пушкiна, С. Маршака, К.Чукоўскага. Успамiны пiсьменнiкаў пра А. Якiмовiча.

Тэма 11. Уладзiмiр Дубоўка (1900–1976)

Дзяцiнства будучага паэта паводле аўтабiяграфiчных апавяданняў-успамiнаў (кнiга «Пялѐсткi», 1970). Вучоба ў настаунiцкай семiнарыi i Вышэйшым лiтаратурнамастацкiм iнстытуце iмя В. Брусава. Гады зняволення (19301957). Рэабiлiтацыя

(1957).

Першыя творы для дзяцей (казкi «Музыка-чарадзейнiк», «Залатое дно»). Супрацоўнiцтва ў часопiсе «Беларускi пiянер» (1924).

Вяртанне ў лiтаратуру пасля працяглага перапынку. Творчае асваенне традыцый вуснай творчасцi народаў свету: зборнiкi казак «Цудоўная знаходка» (1960), «Мiлавiца» (1962), «Кветкi – Сонцавы дзеткi» (1963), «Залатыя зярняты» (1975). Маральна-этычная праблематыка казак, фiласафiчнасць зместу. Зварот да праметэеўскiх матываў, услаўленне подзвiгу ў iмя шчасця грамады («Як Сiнячок да сонца лѐтаў», «Мiлавiца»). Паэтызацыя красы i велiчы чалавека ў стваральнай працы («Чые рукi прыгажэйшыя», «Хто дужэйшы»). Услаўленне розуму, мудрасцi, кемлiвасцi («Разумная дачка»). Асуджэнне людскiх заган: сквапнасцi, эгаiзму, прыстасаванства, ашуканства, здрады сяброўству, гультай-ства («Сквапныя мядзведзiкi», «Пузыр, Саломiна i Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лiлю», «Айога», «Кветкi – Сонцавы дзеткi», «Праўдзівы хлопчык» i iнш.) Асаблiвасцi паэтыкi. Афарыстычныя выслоўi, iх павучальны сэнс. Арыентацыя мастацкага мыслення паэта на народную мову. Блiзкасць твораў У. Дубоўкi да «Казак жыцця» Якуба Коласа i апрацаваных легенд Максiма Танка.

Тэма чалавека i прыроды ў навукова-пазнавальных аповесцях У. Дубоўкi «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969) і прыгодніцкай аповесці «Як Алiк у тайзе заблудзiўся» (1974). Асаблiвасці падачы матэрыялу.

Адлюстраванне ў творах У. Дубоўкi духоўнага вопыту чалавецтва, якi патрэбен i нашаму сучаснiку.

Тэма 12. Дзiцячая лiтаратура 1955 – 1965 гадоў

Лiтаратурна-грамадская атмасфера сярэдзiны 1950 1960-х гг. Вяртанне на радзiму рэпрэсаваных пiсьменнiкаў С. Грахоўскага, У. Дубоўкi, А. Пальчэўскага,

107

С. Шушкевiча, А. Звонака, Я. Пушчы. Ідэйныя і эстэтычныя пошукі гэтых аўтараў у літаратуры.

Здабыткі паэзіі Васіля Віткі, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча, М. Калачынскага і

інш.

Аляксей Пысін (192 –1981). Вобраз роднага краю ў кнігах паэзіі «Матылѐчкіматылі» (1962), «Вясѐлка над плѐсам» (1964), «Кавылѐк» (1966).

Еўдакія Лось (1929–1977). Свет маленства і прыроды ў кнігах «Абутая ѐлачка»

(1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі» (1964).

Проза. Узмацненне цікавасці да маральна-этычнай праблематыкі. Кнігі апавяданняў А. Васілевіч «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958); М. Даніленкі «Вернасць слову» (1956); П. Кавалѐва «Згублены дзѐннік» (1954); А. Пальчэўскага «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Дым над лесам» (1964). Прыродазнаўчыя нарысы і апавяданні В. Вольскага «Родны край» (1961).

Тэма 13. Дзiцячая лiтаратура 1965 – 1985 гадоў

Плѐннае развіццѐ прозы. Пашырэнне тэматычных абсягаў.

Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творчасць лiтаратараў – «дзяцей вайны». Трылогiя «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы – хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам – артылерысты...» (1989) Iвана Сяркова. Жахi акупацыi вачыма дзяцей. Спалучэнне гераiчнага, камiчнага i драматычнага. Агульназначнасць змеcту асабiстага ўспамiну.

Арыентацыя на перажытае ў аповесцях Б. Сачанкi «Апошнiя i першыя» (1969), В. Казько «Суд у Слабадзе» (1979). Матывы сiроцтва, трагiчных стратаў, болю, памяцi.

Споведзь дарослых, якiя ў маленстве былi вiдавочцамi ваенных падзей, ахвярамi лiхалецця – «Апошнiя сведкi» (1985) С. Алексiевiч. Янка Брыль пра кнiгу.

Творы ваеннай тэматыкi ў чытаннi дзяцей (А. Кулакоўскага, М. Гамолкi, Д. Слаўковiча, Г. Бураўкiна, Г. Васiлеўскай, А. Кобец-Фiлiмонавай).

Навукова-пазнавальная літаратура. Элементы публiцыстыкi ў ѐй. Краязнаўчыя кнiгi В. Вольскага «Падарожжа па краiне беларусаў» (1968), «Палессе» (1971). Цыклы прыродазнаўчых нарысаў пiсьменнiка «Лѐс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза»

(1984).

«Зямля над белымi крыламi» (1977) У. Караткевiча – эмацыянальна-ўзнѐслы сказ пра Беларусь. Нарыс пiсьменнiка «Белавежская пушча» (1975).

Традыцыйныя вобразы, матывы i наватарства У. Караткевiча-казачнiка

(«Казкi», 1975).

Вядучыя матывы, вобразы літаратуры для дзяцей гэтага перыяду. Агляд творчасці Д. Слаўковіча, П. Рунца, П. Кавалѐва, В. Хомчанкі, М. Янчанкі.

Лiрычнасць, нацыянальная адметнасць прозы Клаўдзii Калiны (1927 – 1994). Малюнкi прыроды, свет дзяцiнства, казачныя матывы ў кнiгах «Каляровыя месяцы» (1975), «Свiтанак», «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык i каза Рагуля» (1985).

Свет дзяцінства ў апавяданнях В. Гарбука (зб. «Незнарок і знарок», 1969; «Такіх кветак не бывае», 1971; «Горад без папугайчыкаў», 1983), У. Юрэвіча (зб. «Тараскавы турботы», 1966; «Дзе начуе сонца», 1970; «Нястрашны страх», 1986).

Спалучэнне фантастычнага з рэальным у казках Н. Тулупавай (зб. «Бiзоны-

рабiнзоны», 1983).

Паэзія. Жанрава-тэматычная разнастайнасць. Багацце творчых індывідуальнасцей.

Сяргей Грахоўскi (1913–2002). Гуманiстычная скiраванасць, пропаведзь дабра i

108

справядлiвасцi ў творах паэта (зб. «Ад вясны да вясны», 1959; «Сѐння i заўтра», 1961; «Гарыць касцѐр», 1966; «Сонечная сцежка», 1980; «Знаходка», 1985). Гумар, арыгiнальнасць сюжэтаў, асаблiвасцi рыфмоўкi ў вершах паэта.

Анатоль Грачанiкаў (1938–1991). Праца ў рэдакцыях дзiцячых часопiсаў «Вясѐлка», «Бярозка». Уплыў беларускага фальклору на творчасць паэта.

Праблема прызначэння i ўздзеяння мастацтва ў «Казцы пра Iвана-ганчара i пачвару цара» (1980). Матывы дабраты, сумленнасцi ў казках «Чорны замак», «Жывая вада» (зборнiк «Жывая вада», 1985).

Тэматычная разнастайнасць паэзii А. Грачанiкава.

Алег Лойка (1931–2008). Свет дзяцiнства i прыроды ў вершах паэта (кнiгi «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзiвосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977). Займальнасць сюжэта, метафарычнасць мовы, цеплыня iнтанацый, меладычнасць паэтычнага радка.

Васiль Зуѐнак (нарадзіўся ў 1935). Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках i жартах паэта (кнiга «Хата, поўная гасцей», 1987). Загадкi В. Зуѐнка пра звярыны, птушыны i раслiнны свет («Сонечны клубочак», 1972). Тонкае адчуванне гукаў, колераў, фарбаў жывой народнай мовы. Характэрныя прыкметы паэзii В.Зуѐнка – рытмiчная разнастайнасць, лѐгкасць гучання, iмклiвасць, насычанасць дзеяннем.

Агляд паэтычных зборнікаў: Л. Генiюш «Казкi для Мiхаськi» (1979), «Добрай ранiцы, Алесь» (1976), А. Пысіна «Колькі сонцаў» (1979), I. Муравейкi «Няхай сонца не заходзiць» (вершы, паэмы, казкi, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985); А. Дзеружынскага «Той, хто працуе» (1984), Н. Галіноўскай «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), М. Чарняўскага «Дзе пяцѐркі прадаюцца» (1978), «Звініць званок», (1982), П. Пранузы «Фарбы восенi» (1982), В. Лукшы «Зялѐная бальніца» (1974), «Лета – круглы год» (1978). Зварот да фальклору i пошукi новых жанравых форм.

Драматургiя для дзяцей. Гераiчныя п'есы А. Махнача («Шпачок», 1963; «Гаўрошы Брэсцкай крэпасцi», 1969), В. Зуба («Марат Казей», 1963; «Юнацтва рыцара», 1972). Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес А. Вярцiнскага «Дзякуй, вялiкi дзякуй!» (1983), Г. Каржанеўскай «Iван Свiтаннiк» (1981), «Шукайце кветкупапараць» (1985).

Тэма 14. Максiм Танк (1912–1995)

Першыя творы Максiма Танка для дзяцей у заходнебеларускiх часопiсах «Беларускi летапiс» i «Снапок». Увага паэта да вуснай народнай творчасцi. Агляд кнiгі «Блiкi сонца» (1997).

Тэматыка i праблематыка твораў Максiма Танка для дзяцей. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў барацьбе за праўду i справядлiвасць («Сказ пра Вяля»). Iдэя непераможнасцi мастацтва («Казка пра Музыку»). Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулi, У. Дубоўкi i Максiма Танка. Вершаваная апрацоўка народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля». Маральна-этычныя праблемы ў гэтых казках. Праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў творах з уласна аўтарскiм сюжэтам («Жук i слiмак», «Мухамор». «Казка пра мядзведзя», «Сярод лясоў наднѐманскіх»). Сцвярджэнне неабходнасцi беражлiвых адносiн да прыроды ў казках «Калi вясна прыйшла», «Быль пра злога Сухавея». Напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам – «Былiна пра касмiчнае падарожжа Мураша Бадзiнi». Спалучэнне рэальнага i неверагоднага ў творах паэта.

109

Тонкае разуменне асаблiвасцей дзiцячага ўспрымання свету: вершы «Падслуханае», «Слiмак», «Божыя кароўкi», «Магчыма, не чулi», «Чаму птушкi лѐтаюць», «Красуня», «Света», «Мама» i iнш.

«Лемантар» Максiма Танка як вандроўка па моўных сховах. Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт твораў паэта.

Тэма 15. Станiслаў Шушкевiч (1908–1991)

Маленства паэта. Вучоба ў Мiнскiм педагагiчным тэхнiкуме, Вышэйшым педагагiчным iнстытуце. Праца ў бiблiятэках i рэдакцыях рэспублiканскiх газет. Неабгрунтаваныя арышты i высылкi ў Сiбiр (з 1936 г., двойчы). Вяртанне на радзiму (1956). Канчатковая рэабiлiтацыя (1975).

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi (зборнiк «Вершы», 1934). Рамантычная акрыленасць, услаўленне праяў штодзѐннага жыцця, метафарычнасць мовы як адметныя рысы паэзii С. Шушкевiча 1920–1930-х гадоў. Першыя крокi ў дзiцячай лiтаратуры – казка «Звярыны баль» (1929). Невыразнасць iдэi. Новая рэдакцыя твора

(1936).

Працяг лiтаратурнай дзейнасцi пасля доўгага перапынку. Арыентацыя паэта на фальклорныя традыцыi. Вобразы беларускай фауны i флоры як скразныя ў кнiгах для дзяцей: «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Колькi кiпцiкаў у кошкi» (1972), «Барадаты камар» (1977), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казѐл на верталѐце» (1987). Драматычная напружанасць сюжэта, камiзм сiтуацый, гульнѐвыя элементы, займальнасць i павучальнасць, псiхалагiчная выразнасць казак («Хворы жораў», 1957, «Камар-брынкун i жаба-квакуха», 1959, «Лiса едзе на кiрмаш...», 1959, «Пра Лiсу-хiтруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўнiка», 1960, «Конiк i Страказа», 1960). Прыѐм антрапамарфiзму. Напаўненне традыцыйных казачных сюжэтаў новым зместам, наблiжэнне да сучаснасцi (зб.»Лiса з магнiтафонам», 1979). Маральна-этычныя праблемы ў вершах («Хрыпаты пеўнiк», «Свавольнiкi», «Каля лесу ехаў зайка», «Пайшоў коўзацца каток», «Танцавалi ў сшытку кляксы», «Непамыцька – хлопчык Вiцька», «Трутнi», «Чартапалох i чыстацел» i iнш.). Сатыра i гумар у вершах.

Тэма працы (вершы «Пчала-госцейка лятала», «Мурашнiк», «Казка-быль пра рэпку», «Муха-папрадуха», «Трутнi», «Працавiтыя швачкi» i iнш.).

Паэтызацыя прыроды («Ляцiце, птахi», «Вясна прыйшла», «Лiстапад», «Усѐ зiма заснежыла», «Кветкi-званочкi» i iнш.).

Вершы-жарты («Парсючок», «Гарбуз», «Колькi кiпцiкаў у кошкi», «Журавы», «Рагатыя бэкi-мэкi», «3бiралася лiса ў госцi» i iнш.).

Асаблiвасцi паэтыкi вершаў С. Шушкевiча: канкрэтнасць паэтычнага вобраза, дакладнасць рыфмы, iнтанацыйнае багацце, меладычнасць.

Тэма 16. Васiль Вiтка (1911–1996)

Паэт пра сваѐ маленства, пра настаўнiкаў у жыццi i лiтаратуры. Праца ў рэдакцыях рэспублiканскiх газет i часопiсаў. Шматграннасць таленту.

Гiстарычны лѐс беларускага народа, яго мiнулае, сучаснае i будучае, сцвярджэнне народа ў праве на сваю бацькаўшчыну, на сваю нацыянальную годнасць як асноўныя тэмы творчасцi паэта.

Далучэнне да дзiцячай лiтаратуры. Гiсторыя стварэння першай казкi для дзяцей «Вавѐрчына гора» (1947). Пафас дзейснай дабраты, узаемадапамогi, калектывiзму, народна-песенная вобразнасць, прыѐм антрапамарфiзму. Казкі «Буслiнае лета» (1957), «Казка пра цара Зубра» (1959), «ППШ» (1962), «Генерал Верабей» (1962), «Дударык» (1962), «Азбука Васi Вясѐлкiна» (1963), «Казкi i краскi» (1984) i iнш. Творчае

110

выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў. Вершаваныя жанры дзiцячага фальклору (калыханкi, пацешкi, лiчылкi, загадкi,

скорагаворкi) у апрацоўцы Васiля Вiткi (зборнiкi «Дударык» 1964; «Чытанкамаляванка», 1971; «Ладачкi-ладкi», 1977; «Дом, дзе жывуць словы», 1995; «Урокі роднага слова», 2008). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у кнiгах («Праводзiны снежнай бабы», «3абiякi», «Карусель», «Iванка» i iнш.). Вершы пра птушак (кнiга «Госцi», 1984). Трапна заўважаныя асаблiвасцi выгляду i звычак птушак.

Майстэрства Васiля Вiткi як апавядальнiка («Зайчык-вадалаз», «Чмялiны мѐд», «Трывога ў Ельнiчах» i iнш.). Юны герой у розных дачыненнях да людзей i прыроды.

Паэма «Беларуская калыханка» (1968) як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка.

Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi.

Выступленнi паэта па праблемах выхавання дзяцей i развiцця дзiцячай лiтаратуры. Кнiгi педагагiчных роздумаў «Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы» (1988). Клопат пiсьменнiка пра садружнасць дзiцяцi i свету прыроды. Выхаванне любовi да слова i адчування яго хараства.

Васiль Вiтка — лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Г. Х. Андэрсена.

Тэма 17. Алена Васiлевiч (нарадзілася ў 1922 г.)

Старонкi жыцця А. Васiлевiч паводле тэтралогii «Пачакай, затрымайся» (1972). Сюжэтна-кампазiцыйныя асаблiвасцi. Паказ духоўнага станаўлення, фармiравання светапогляду Ганькi Гурыновiч. Увасабленне ў вобразе Ганькi тыповых рыс моладзi 1920–1930-х гадоў. Дасканаласць мастацкага адлюстравання тагачаснага жыцця. Асаблiвасцi стылю.

Пошукi свайго шляху ў лiтаратуры (аповесцi «У прасторах жыцця», 1947; «Шляхi-дарогi», 1950). Аналiтычнасць i псiхалагiзм прозы А. Васiлевiч: зборнiкi апавяданняў «Заўтра ў школу» (1956) «Сябры» (1958), «Апавяданнi» (1959), «Калiнавая рукавiчка» (1963), «Шурка Рэмзiкаў» (1985).

Маральна-этычная праблематыка апавяданняў «Шурка Рэмзiкаў», «Сябры», «Вернiсаж», «Арфа» i iнш. Тэма «чалавек i прырода» ў апавяданнях «Братыартысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Калiнавая рукавiчка» i iнш. Раскрыццѐ ўнутранага свету дзяцей. Сюжэтнасць i эмацыянальнасць апавяданняў.

Успамiны А. Васiлевiч пра Я. Коласа, I. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова (кнiга «Люблю, хвалююся – жыву», 1986).

Тэма 18. Эдзi Агняцвет (1913–2000)

Тэматычная i жанравая шматстайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет: кнiгi «Мы сур'ѐзныя, мы вясѐлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясѐлкi» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алiмпiяда» (1984), «Рэчка, рэчанька мая» (1991), «Хай часцей смяюцца дзеці» (1997), «Пад сінім небасхілам» (1999).

Паэтызацыя працы (вершы «Мой тата – будаўнiк», «Машынiст», «Вясѐлка», «Хто пачынае дзень?», «Цаглiна», «Скульптар» i iнш.). Пейзажныя вершы («Музыка лесу», «Падарожнiк», «Дажджы» i iнш.). Тэма аховы прыроды («Рабiнка», «Чаму ў трывозе дзед Мароз», «Рэчка, рэчанька мая» i iнш.). Тэма мiру i дружбы («Самаесамае неабходнае», «Мы – дзецi дружбы, мы – дзецi мiру»). Сатырычнагумарыстычныя вершы («Параска i падказка», «На дачы ў гамаку», «Шчодры Цiшка», «Вельмi ветлiвы Мiкiта» i iнш.). Асуджэнне гультайства, сквапнасцi, ганарлiвасцi. Разнастайнасць адценняў камiчнага: ад мяккага гумару да самакрытычнай iронii.