- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы(найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:
1. 10-13 стст. - перыяд старыжытнарускай мовы ;
2. 14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы ;
3. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні).
Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ёсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.
14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый;
15-16 стст. – інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем;
17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы;
18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы.
У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі – “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.
У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.
Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. – Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч; другая палова 19ст. – К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.
Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.