- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
3.Стан і перпектывы развіцця мовы.
Асноўныя паняцці: інтэрферэнцыя, інтэрферэма.
1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя вірусаў”. Лац.inter- ‘ паміж’ +ferens- ‘які нясе, нясучы’.
Інтэрферэнцыя хваль – з’ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з’ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на рускую.
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:
фанетычная;
акцэнтная;
лексічная;
марфалагічная;
сінтаксічная;
словаўтваральная.
Фанетычная інтэрферэнцыя:
змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);
прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);
[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза ( рус. жень- шень, берёза);
[г] – фрыкатыўны;
наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);
наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);
наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);
падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);
наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);
захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).
Марфалагічная інтэрферэнцыя:
чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);
наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);
ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);
ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);
наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);
абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);
наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);
наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);
наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);
адсутнасць зваротнай формы дзеепрыметнікаў: (рус.) распространяющийся – (бел.) які распаўсюджаны.
Лексічная інтэрферэнцыя:
уласнабеларуская лексіка: адмова, вырай, вір, дзівак (рус. отказ, юг, омут, чудак);
ужыванне паланізмаў (слоў з польскай мовы): бэз, рыдлёўка, скарга, кепска (рус.сирень, лопата, жалоба, плохо);
ужыванне лацінізмаў: колер, літара, артыкул (рус. цвет, буква, статья);
ужыванне германізмаў: ахвяра, варта, кошт, дрот, кірмаш, цукар (рус. жертва, охрана, стоимость, провод, базар, сахар).
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:
падзякаваць сястры – (рус.) благодарить сестру;
жарты з мяне – шутки надо мной;
гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае;
ажаніцца з Валяй – жениться на Вале;
сустракацца па вечарах – встречаться по вечерам;
бачыў на свае вочы – видеть своими глазами;
хварэць на грып – болеть гриппом;
глядзець сябе – смотреть за собой;
два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) – два дома;
пайсці ў грыбы – пойти за грибами;
пайсці па ваду – пойти за водой;
старэйшы за ўсіх – старше всех;
за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта.
Словаўтваральная інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай, марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў, утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство, купецкі, мастацкі, палескі – фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі - марфалагічны прынцып (рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, полесский, купеческий, французский).
Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску.
Адрозненне:
(бел.) крапіва – (рус.) крапива
аптовы - оптовый
зачытаны - зачитанный
нажніцы - ножницы
Супадзенне:
дагавор – договор
кулінарыя – кулинария
дыспансер – диспансер
пісьменнасць - письменность
Кожны адзначаны выпадак моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.