- •Акадэмiякipaвання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Cicтэма адкрытага навучання
- •Беларуская мова: прафесійная лексіка
- •Тэма 1. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў Лекцыя 1.Прадмет, метады и задачы курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)». Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя
- •Агульныя звесткі пра славянскія мовы
- •Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
- •Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы
- •Паняцце транскрыпцыі
- •Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
- •Вымаўленне зычных
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №2
- •Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы
- •Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады
- •Катэгорыя роду
- •Катэгорыя ліку
- •Катэгорыя склону
- •Прыметнік
- •Лічэбнік
- •Займеннік
- •Дзеяслоў Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні
- •Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова
- •Катэгорыя ладу
- •Катэгорыя часу
- •Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова
- •Спражэнне дзеясловаў
- •Дзеепрыметнік
- •Інфінітыў і дзеепрыслоўе
- •Прыслоўе
- •Службовыя часціны мовы
- •Часціцы і мадальныя словы
- •Выклічнікі і гукапераймальныя словы
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №3
- •Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка
- •Стылістычнае чляненне мовы
- •Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты
- •Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення
- •Чысціня, выразнасць і багацце маўлення
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №4
- •Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка
- •Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін
- •Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №5
- •Тэма3. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія) Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №6
- •Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №7
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №8
- •Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця
- •Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
- •Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцый№9–11
- •Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №12
- •Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №13
- •Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі
- •Кантрольныя пытанні да лекцыі №14
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Беларуская мова: прафесiйная лексiка
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Катэгорыя ліку
Лексіка-граматычная катэгорыя лікусемантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параў-нанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю (параўн.: НЕХАЙ, ПОПЛАВСКАЯ 1983, 100). У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, абоsingulariatantum, словы толькі з множным лікам, абоpluraliatantum. Да слоў толькіадзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.:Купала, Беларусь, Мінскі да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.:вада, сена, золатаі інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.:братэрства,сінь, ідэалізмі інш.), зборныя назоўнікі (параўн.:студэнцтва, птаства, ламаччаі інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.:лістапад, жнівень, поўдзеньі інш.).Pluraliatantumскладаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.:сані,акуляры, шахматыі інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.:паводзіны, зносіны,гульніі інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.:дэбаты, заняткі, жмуркіі інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.:канікулы, дажынкі, заручыныі інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.:Смалявічы, Афіны, Гімалаіі інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.:аліменты, дрожджы, фінансыі інш.), найменні частак цела (параўн.:лёгкія, бронхі, ныркіі інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.:трое саней, двое сутак, шмат дэбатаўі інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.:стол – сталы,літара – літары, ліст – лістыі інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.:думка – думкі, тэорыя–тэорыі, погляд – поглядыі інш.).
Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне (параўн.: конь, дуб, гораді інш.), канчаткамі-а, (-я), -о, -е(параўн.:галава, вішня, акно, полеі інш.); множнага ліку – канчаткамі-ы, (-і)(параўн.:хаты,коніі інш.), радзей -е(параўн.:мінчане, сялянеі інш.), а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку (параўн.:галасісты салавей, смачная рыба, моцнае дрэваі інш.), або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў (параўн.:прыгожае кашнэ – прыгожыя кашнэі інш.). Асобныя назоўнікі і займеннікі ўтвараюць форму множнага ліку суплетыўным спосабам (параўн.: чалавек – людзі, я – мыі інш.).
Для значэнняў катэгорыі адзіночнага і множнага ліку ўласцівы транспазіцыі (гл.: МАРТЫНОВ 1982, 101), бо ў пэўных сітуацыях і кантэкстах памянёныя значэнні могуць ужывацца адно на месцы другога (параўн.: У нашых лясах водзіцца воўк і лісаіМне нехочацца жыць у розных там аўстраліяхі інш.). Адно з істотных адрозненняў паміж катэгорыямі адзіночнага і множнага ліку палягае ў тым, што першая звязана з паняццем пэўнасці, другая – з паняццем няпэўнасці (гл.: РЕВЗИН 1977, 155–156).
Множны лікрэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (параўн.:калійныя солі, малдаўскія віны, пяскіпустыні, сібірскія снягіі інш.), пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца (гл.: АРАШОНКАВА, БУЛЫКА, ЛЮШЦІК, ПАДЛУЖНЫ 1999, 119). У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання (параўн.:браты Казловы, дзве Таніі інш.).
У дзеясловаў значэнне множнага ліку праяўляецца марфалагічнымі сродкамі для форм цяперашняга часу і загаднага ладу (параўн.: слуха-ю, слуха-ем, слуха-еш, слуха-еце, слуха-е, слуха-юць, слуха-й, слуха-йце); у дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу – адпаведнымі родавымі канчаткамі (параўн.: адзіночны лік – нулявы канчатак,-а, -оў прыкладахнёс, няс – л-а, няс-л-оі да т.п.), а ў гэтых жа дзеяслоўных формах множнага ліку – канчаткам–і(параўн.:няс-л-і і да т. п.).
Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі, некаторыя займеннікі або дубліруюць граматычныя значэнні ліку назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца (параўн.: чорны конь–чорныя коні, першая птушка – першыя птушкі, цэлы дзень – цэлыя дніі інш.), або, як ужо зазначалася, служаць адзінай формай выражэння ліку ў нязменных назоўнікаў (параўн.:лепшае кіно – лепшыя кіно, хуткае таксі – хуткія таксі і інш.).