- •Зацвярджаю
- •Г і с т о р ы я б е л а р у с і Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:
- •2008 Г.
- •Тлумачальная запіска Мэта і задачы курса, яго месца ў вучэбным працэсе.
- •1.3. Пералік дысцыплін з указаннем раздзелаў (тэм), засваенне якіх студэнтамі неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны:
- •Змест вучэбнага матэрыяла:
- •2.1. Назвы тэм, іх змест, аб’ем у гадзінах лекцыйных заняткаў
- •2.2. Практычныя і семінарскія заняткі, іх змест і аб’ём у гадзінах.
- •Размеркаванне гадзін на асобных факультэтах (дзённая форма навучання)
- •2.3.1. Лекцыі
- •2.3.2. Семінары
- •2.3.3. Кср
- •2.4. Размеркаванне гадзін на асобных факультэтах (завочная форма навучання)
- •2.4.1. Лекцыі
- •2.4.2. Семінары
- •4. Вучэбна-метадычныя матэрыялы па дысцыпліне.
- •4.1. Асноўная і дадатковая літаратура
- •4.2. А) Пералік наглядных і іншых дапаможнікаў, метадычных указанняў па правядзенню
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
“ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА”
Зацвярджаю
Рэктар
УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”
__________________________
“____” ___________ 200__ г.
Рэгістрацыйны № УД-______/р.
Г і с т о р ы я б е л а р у с і Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:
1-01 01 02-05 Дашкольная адукацыя. Лагапедыя; 1-01 02 02 Пачатковая адукацыя (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура(з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 02 Руская мова і літаратура(з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-0204 04 Біялогія (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 04 05 Геаграфія (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 05 03 Матыматыка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 05 04 Фізіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі);1-02 06 01 Тэхналогія (па накірунках); 1-03 01 01 Выяўленчае мастацтва; 1-03 01 02 Музычнае мастацтва; 1-03 01 04 Музычнае мастацтва (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-03 01 06 Выяўленчае мастацтва і чарчэнне; 1-03 02 01 Фізічная культура; 1-03 03 08 Алігафрэнапедагогіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-21 05 01 Беларуская філалогія; 1-21 05 02 Руская філалогія;1-03 04 02 Сацыяльная педагогіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-15 02 01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па накірункам); 1-19 01 01 Дызайн; 1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія; 1-23 01 04 Псіхалогія; 1-31 03 03 Прыкладная матэматыка (па накірунках); 1-31 04 01 Фізіка (па накірункам); 1-33 01 01 Біяэкалогія; 1-86 01 01 Сацыяльная работа (па накірунках); 1-88 01 03 Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія (па накірунках)
Факультэты: МФ, ФФ, ФФКіС, ФСПіП, БФ, МГФ, ПФ, ФБФК, ФлФ
Кафедра гісторыі Беларусі
Курс І
Семестр І (І-ІІ)
Лекцыі 40; 36; 38; 50; 30; 18/16; 22/18 (44); 36; 38. Экзамен І (ІІ) семестр
Практычныя
заняткі: 22; 28; 26; 22; 28; 14/16; 12/10 (22); 28; 30. Залік _____________
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне: 72
Усяго гадзін Форма атрымання
па дысцыпліне: 102 вышэйшай адукацыі:
дзенная і завочная
2008 Г.
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя Беларусі” для вышшэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. Рэгістрацыйны нумар ТД-СГ.009/тып.
Рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі
1 верасня 2008 г. (пратакол № 1)
Загадчык кафедрай
___________ В.У. Акуневіч
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”
“ “ __________ 200__ г.(пратакол № )
Старшыня
_____________ (_____________________)
Тлумачальная запіска Мэта і задачы курса, яго месца ў вучэбным працэсе.
1.1. Мэтай курса “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.
1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны:
засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасцей да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;
усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;
фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:
асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;
этапы фарміравання беларускага народа ўрозныя гістарычныя перыяды;
гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;
дасягненні ў развіцці матэрыяльнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;
этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.
Студэнт павінен умець:
прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;
аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.