- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
Ускладненне характару дзяржаўнага жыцця патрабавала забяспечыць адзiнства права для ўсёй дзяржавы. Першая спроба ўсталяваць адзiнства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыi, абмежаваць самавольства суддзяў, а таксама ўзмацнiць прававую ахову феадальнай маёмасцi i ўвесцi жорсткiя меры пакарання злачынцаў была зроблена ў Судзебнiку 1468 г.
Арыгiнал Судзебнiка не захаваўся да нашых дзён, маюцца толькi тры яго спiсы, датаваныя 70 – 80-мi гг. XVI ст. Упершыню гэты заканадаўчы дакумент быў апублiкаваны I. Данiловiчам у 1826 г. у 1-м томе «Актов, относящихся к истории Западной России» (Спб., 1846). Побач з назвай «судзебнiк» ужывалiся яшчэ «лiст», «статут», «закон». Магчыма, тэрмiн зацвердзiўся ў гiстарычнай лiтаратуры пад уздзеяннем таго факта, што «судзебнiкамi» называлiся шырокавядомыя дакументы заканадаўства Маскоўскай дзяржавы 1497 i 1550 гг.xiv
Фармуляр Судзебнiка маладаследаваны, паколькi арыгiнал яго не захаваўся, а рэканструкцыя ўскладняецца адсутнасцю аналогii з сучаснымi яму помнiкамi права Вялiкага княства Лiтоўскага. Агульнапрызнаным лiчыцца зроблены М. Ф. Уладзiмiрскiм-Буданавым падзел Судзебнiка на 25 артыкулаў. У яго структуры вызначаюцца тры часткi, якiя найперш датычацца сферы крымiнальнага права: 1) вызначэнне адказнага за здзейснены крымiнальны ўчынак (7 – 8); 2) парадак звароту ў суд (9 – 11); 3) вызначэнне пакаранняў за розныя крымiнальныя ўчынкi. Сярод iх: крадзеж з доказамі злачынства i без, наезды, зямельныя справы, утойванне ўкрадзеных рэчаў, крадзеж людзей i чэлядзi, невыкананне маставой павiннасцi i г. д.
Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. у сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага дазваляе прасачыць, як на аснове мясцовага звычаёвага права з улiкам агульнаеўрапейскiх прававых традыцый i судова-адмiнi-страцыйнай практыкi фармiравалiся агульнадзяржаўныя заканадаўчыя нормы. Па звычаёваму праву агульнай мэтай пакарання была кампенсацыя пацярпеўшаму прычыненай шкоды i спыненне злачыннай дзейнасцi. Пры гэтым цяжар гэтай кампенсацыi часам ускладаўся не толькi на сям'ю, але i на вёску, горад. У Судзебнiку 1468 г. ужо прысутнiчае iндывiдуалiзацыя пакарання: злачынец павiнен быў несцi адказнасць перад законам i нiякi выкуп не пазбаўляў яго ад пакарання. Заўважана ўзмацненне пакарання за парушэнне маёмасных правоў, што адлюстроўвала высокi этап грамадскага развiцця, для якога характэрна ўзмацненне карных функцый дзяржавы i рост феадальнай залежнасцi сялянства. Разам з тым Судзебнiк Казiмiра IV не з'яўляўся яшчэ агульнадзяржаўным кодэксам, ён толькi дапаўняў нормы агульназемскiх прывiлеяў. Гэта быў першы крок да кадыфiкацыi i сiстэматызацыi феадальнага права, завершаны выданнем трох статутаў Вялiкага княства Лiтоўскага – у 1529, 1566 i 1588 гг.
1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькiх гадоў першай чвэрцi XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але не быў зацверджаны. Ён уведзены толькi з 29.09.1529 г.
Статут быў, па сутнасцi, зводам законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi нормаў мясцовага звычаёвага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяўxv. Прозвiшчы складальнiкаў невядомыя. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф. Скарына.
Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях). Першапачатковы яго спiс, зроблены ў Вiльнi на старабеларускай мове, не дайшоў да нашага часу. Захавалiся 4 спiсы на «рускай» (старажытнабеларускай), 3 перакладныя (лацiнская i польская мовы) i 4 спiсы XIX ст. Спiсы названы па прозвiшчах iх уладальнiкаў або месцах захавання. Упершыню надрукаваны на беларускай мове ў 1841 г. у Познанi, у 1854 г. – кiрылiцай у Маскве.
У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, што ў пэўнай ступенi абмяжоўвалi правы магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм усе асобы (i ўбогiя, i багатыя) павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная для большасцi заканадаўчых актаў. Статут пацвярджаў прынцып iндывiдуальнай адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў у працэсе. Урэшце абараняцца перад судом і даказваць сваю невінаватасць абвінавачаны павінен быў сам. Але калі ён не мог здзяйсняць абарону самастойна, то даручаў гэта свайму верніку ці пракуратару. Калі першы – проста давераная асоба абвінавачанага, то другі – прафесійны юрыст-павераны шляхціц, які займаўся адвакацкай практыкай.
Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. змен у заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г., ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных, i Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхтыxvi. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г., Статут 1529 г. i некаторыя нормы звычаёвага права.
Як i Статут 1529 г., другi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. Вядома 58 яго спiсаў: 13 на старажытна-беларускай, 40 напольскай i 5 на лацiнскай мовах. Першая (i пакуль адзiная) яго публiкацыя – ў 1855 г. («Временник императорского московс-кого общества истории и древностей российских». Кн. 23). У Статуце 1566 г. захавана з невялiкiмi зменамi структура Статута 1529 г. Усяго раздзелаў 14 (у параўнанні з папярэднім вызначаны асобна раздзел 4: судовы лад i судовы працэс). Зацвярджалася стварэнне падкаморскiх (межавых) i земскiх (шляхецкiх) судоў. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi (раздзел 14, арт. 2); непаўналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоў.
Iмкненне шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага да адраджэння самастойнасцi сваёй дзяржавы, жаданне ў большай ступенi ўлiчыць змены ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны прадвызначалi пачатак працы над новым зборам законаў (статутам). Да канца 1584 г. яна была амаль завершана, але, паколькi новы Статут iгнараваў акт Люблiнскай унii 1569 г., Польшча не згаджалася зацвердзiць яго на агульным сейме Рэчы Паспалiтай. У вынiку Статут быў зацверджаны велiкакняжацкiм прывiлеем 28.1.1588 г. (гэта мусiў зрабiць Жыгiмонт III, каб захаваць велiкакняжацкi трон).
Трэцi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi – у Вiцебскай i Магiлёўскай губернях – да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях – да 1840 г.
Крынiцамi для распрацоўкi Статута сталi: Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 i 1566 г., сеймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гг., каралеўскiя прывiлеi, пастановы павятовых сеймiкаў. Статут меў 14 раздзелаў i 488 артыкулаў. У раздзелах 1–4 змяшчалiся нормы дзяржаўнага права i судовага ладу, 5–10 i часткова 13 – шлюбна-сямейнага, зямельнага i грамадзянскага права, 11–12, 14 i часткова 13 – крымiнальнага права. Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралём i вялiкiм князем быў Стэфан Баторый (1576–1586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А. Валовiч i Л. Сапега.
Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы; насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiца за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л. Сапе-гi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Меў вялiкi ўплыў на працэс кадыфiкацыi рускага права, падрыхтоўкi Саборнага ўлажэння 1649 г. Найбольш поўнае сучаснае выданне ажыццёўлена ў 1989 г.xvii