Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria.docx
Скачиваний:
132
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
203.75 Кб
Скачать

15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.

Гедымін завяшчаў княжацкую пасаду аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту, які на ёй знахрдзіўся ў 1341-1345 гг. У выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады, яму было перададзена Заслаўскае княства, а вялікім князем стаў Альгерд (1345-1377), яго суправіцелем – Кейстут (1345-1382). Адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі. Альгерд узяў сабе ўсходнюю палову з цэнтрам у Вільні. Цэнтрам уладанняў Кейстута сталі Трокі. Пры гэтым Альгерд стаў вярхоўным князем. Альгерд удвая павялічыў дзяржаву, збіўшы яе адной з мацнейшых у Еўропе. Было поўнасцю далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. ( у некаторых крыніцах – 1363 г.) Альгерд разбіў татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі, Мазырскую і Брагінскую воласці. Было падначалена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёю ўладаю ўсе рускія землі. У 1368, 1370, 1372 гг ён зрабіў паходы на Маскву, але не змог яе захапіць. Альгерд прасіў канстанцінопальскага патрыярха ўтварыць у Навагародку праваслаўную мітраполію. Такая ж просьба паступіла ад князя маскоўскага. Патрыярх задаволіў абедзве просьбы. Пасля смерці Альгерда на пасадзе вялікага князя апынуўся Ягайла (1377-1392) – старэйшы сын ад другога шлюбу з цвярской княжной. Пачатак яго княжання суправаджаўся абвастрэннем міжусобнай барацьбы з дзядзькам Кейстутам і братам Андрэем Полацкім – старэйшым сынам Альге6рда ад першага шлюбу з віцебскай княжной. Ягайла запрасіў Кейстута разам з яго сынам Вітаўтам у Крэўскі замак, дзе Кейстут быў задушаны. Вітаўту удалося ўцячы пераапрануўшыся ў жаночае адзенне служанкі, якая разам з яго жонкай наведала яго ў цямніцы Крэўскага замка. Князь Андрэй Полацкі вымушаны быў пакінуць Полацк і заключыць саюз з маскоўскім князем Дмітрыем Іванавічам, на баку якога ўдзельнічаў у 1380 г. у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся ў ВКЛ і перайшоў на службу да Вітаўта. Вялікі князь Ягайла імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. У сваю чаргу, знешняя небяспека з боку крыжакоў рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшы. Самой Польшы таксама патрабавалася моцная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. было заключана Крэўская унія – пагадненне аб саюзе, аб’яднанні ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з дачкой польскага караля Ядвігай. У выніку шлюбу (1386) Ягайла далучыў да свайго велікакняжацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ён павінен быў прыняць каталіцкую веру і ахрысціць у каталіцтва Літву. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён ўжо ў 1387 г. выдаў прывілей – грамату (дзяржаўны дакумент), якая надавала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання і не распаўсюджвалася на праваслаўных феадалаў. Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва. У выніку гэтага на беларускіх землях пачынаецца барацьба (1389-1392) супраць акаталічвання і Крэўскага пагаднення, якую узначаліў Вітаўт. Гэтая міжусобная барацьба завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім, а сам заставаўся вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У гады праўлення Вітаўта (1392-1430) беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У 1404 г. да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў аўтаномныя княствы і ўвёў намесніцтвы на чале са сваімі намеснікамі. Калі ўдзельныя князі не супраціўляліся Вітаўту, ён прызначаў іх намеснікамі. У 1408 г. Ягайла і Вітаўт прынялі рашэнне аб сумеснай вайне супраць крыжакоў. Яна адбывалася ў 1409-1411 гг. і атрымала назву Вялікай. 15 ліпеня 1410 г. аб’яднаныя саюзніцкія сілы польска-беларускага войска нанеслі сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве і спынілі крыжацкую экспансію на славянскія землі. Адстаяўшы незалежнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву, шлях якому адкрыў Ягайла. У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую унію, якая пашырыла правы каталіцкай шляхты. Польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства. Было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна знікла, а сам Вітаўт раптоўна памёр. Пасля смерці Вітаўта з’езд беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх баяр у Вільні абраў вялікім князем малодшага брата Ягайлы – Свідрыгайлу (1430-1432). Яго галоўнай апорай былі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне літоўскіх феадалаў, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. У выніку змовы, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432-1440). Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432-1436 гг. да абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у ВКЛ і грамадзянскай вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. У 1435 г. войскі Жыгімонта нанеслі паражэнне войскам Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. У 1440 г. Жыгімонт быў забіты, у выніку чаго была ліквідавана унія ВКЛ і Польшчы. Наступны кіраўнік ВКЛ Казімір пасля абрання яго на польскі трон устанавіў персанальную (асабістую) унію, пры якой ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць. Княжанне сына Ягайлы Казіміра (1440-1492) і сына Казіміра Аляксандра (1492-1506) было звязана са зменамі ў кіраванні ВКЛ. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўяўляла сабой неабмежаваную манархію. У час княжання Аляксандра Казіміравіча ўлада вялікага князя была абмежавана радай ( ад слова “раіцца”) – спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла яшчэ адну назву – “паны-рада”. У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з ХІV ст. называлі “панамі”, і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы; канцлер – кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на паседжэннях рады; падскарбі – загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман – начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. “Паны-рада” адасобілася ў самастойны і незалежны ад вялікага князя орган улады. У канцы ХVст. Канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ – агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога акрамя паноў-рады і службовых асоб маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней – па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах. Аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў. У ВКЛ адзінаўладдзе, характэрнае для княжання Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, на працягу ХV ст і асабліва пры Аляксандры Казіміравічы паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойму ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя.