Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria.docx
Скачиваний:
132
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
203.75 Кб
Скачать

3. Крыница по гисторыи Беларуси.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на наступныя групы: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне сяродіх маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх вылучаюць: заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Адной з найважнейшых гістарычных крыніц па гісторыі старажытнай Беларусі з’яўляюцца летапісы, найперш “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, грамадскім ладзе, аб утварэнні феадальных княствах і г.д. Істотна дапаўняюць яе Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі ( пачатак ХV ст.) летапісы, у якіх ёсць дадзеныя аб гарадах, культуры, княжацкіх дынастыях і г.д. Існаваў Полацкі летапіс, які страчаны ў ХVІІІ ст. Не дайшоў да нас і Смаленскі летапіс. Летапісныя запісы, магчыма, вяліся ў Тураве і Навагрудку. Незвычайным творам усходнеславянскага летапісання з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Вядомы адзіны яго спіс канца ХV ст. У ім змешчаны 617 рознаколяровых мініацюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Надзвычай важным дакументам з’яўляецца Смаленская праўда ( дагавор) 1229 г. Звесткі па сярэднявечнай гісторыі Беларусі захаваліся ў нямецкіх і польскіх хроніках, скандынаўскіх сагах. Сярод іх – “Эймундава сага”, якая апавядае аб падзеях, што адбываліся ў ХІ ст., “Вялікапольская хроніка”, “Хроніка Лівоніі” Г. Латвійскага, “Хроніка” Я. Длугаша. Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі краіны змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага ХІV - ХVІ стст.:“Летапісец велікіх князёў літоўскіх”, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». У гэтых летапісах апісваліся палітычныя падзеі, якія адбываліся ў межах ВКЛ: войны, феадальныя міжусобіцы, народныя рухі, рэлігійныя сутычкі і г.д. Асобнае месца належыць Баркулабаўскаму летапісу канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст., гістарычнаму помніку, які сведчыць аб нараджэнні мемуарыстыкі. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах пачатку ХVІІ ст. і г.д. Недахоп пісьмовых крыніц, кароткі характар іх паведамленняў робяць археалагічныя матэрыялы незаменнай крыніцай па гісторыі Беларусі ранняга перыяду. Гэта датычыць матэрыяльнай культуры і этнічнай прыналежнасці насельніцтва. На тэрыторыі краіны захаваліся гарадзішчы, якія маюць шматвяковыя напластаванні, а таксама курганныя і бескурганныя могільнікі. На аснове археалагічных крыніц вырашаюцца спрэчныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, характару заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязяў. Найбольшыя поспехі дасягнуты ў справе археалагічнага даследвання старажытных гарадоў Беларусі. Знаходкі з раскопак даюць магчымасць узнавіць шматаблічнае жыцце гарадоў, вывучыць рамесную вытворчасць, гандалёвыя сувязі, рэлігійныя вераванні. Адшуканы выдатныя рэчы дробнай пластыкі ( абразкі і крыжы, шахматныя фігуры), рэшткі манументальнага дойлідства, помнікі эпіграфікі, сфрагістыкі, нумізматыкі і інш. Беларускія даследчыкі штогод пашыраюць кола рэчавых крыніц, імкнуцца высветліць сутнасць гістарычных з’яў, якія тут адбываліся, і атрымаць магчымасць мадэліраваць гістарычны працэс каля яго вытокаў.