Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
49_Voyna_za_nezavisimost_v_Latinskoy_Amerike.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
198.57 Кб
Скачать

7) Знешняя палітыка вкл

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

Унія з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, мацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV - першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якім Вялікаму княству Літоўскаму даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася «вялікая вайна» паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 ліпеня 1410 г. Крыжакі былі разбіты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглі акрыяць. У складзе войска вялікага князя літоўскага на чале з Вітаўтам акрамя літоўскіх харугваў былі полацкая, віцебская, мсціслаўская, гарадзенская, берасцейская, пінская, новагародская, ваўкавыская, лідская і іншыя беларускія харугвы, а таксама рускія (смаленскія), украінскія, чэшскія войскі і татарская конніца. Асаблівую стойкасць выявілі смаленскія харугвы. Адна з іх цалкам загінула, дзве астатнія выстаялі. У выніку жорсткай бітвы войскі саюзнікаў прарвалі фронт крыжакоў, акружылі іх і знішчылі. У гэтым баі быў забіты і вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген. Пасля паражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсія была спынена. Казімір, пераемнік Жыгімонта, давёў да канца справу Ягайлы і Вітаўта. Таруньскі мір 1466 г., які абумовіў далучэнне вусця Віслы да Польшчы і васальнае падпарадкаванне ёй Прывіслення, азначаў знікненне з арэны палітычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы.

У сярэдзіне XV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Да гэтага часу Залатая Арда ўжо канчаткова распалася, на яе руінах у нізоўях Волгі ў другой чвэрці XV ст. сфарміравалася новая дзяржава - Вялікая Арда, якая працягнулася ад Волгі да Дняпра. Да 1459 г. ханам Вялікай Арды быў Саід-Ахмед, ён яшчэ да 40-х гадоў XV ст. рабіў набегі на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і Галіцкую Русь. У 1455 г. у час аднаго з паходаў Саід-Ахмеда на ўкраінскія землі княства Літоўскага яго атрады былі разбіты войскамі кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча. Сам хан быў узяты ў палоп у 1457 г., потым ён з няволі ўцёк. Набегі Вялікай Арды на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага на гэтым практычна спыніліся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні - Крымскім ханствам. Родапачынальнік дынастыі крымскіх ханаў Хаджы-Гірэй знаходзіўся першапачаткова ў сяброўскіх адносінах з Літоўскай дзяржавай. Пасля яго смерці ў Крыме пача-лася дынастычная смута. У 1468 г. на ханскі прастол узышоў Менглі-Гірэй, які паступова скіраваў сваю палітыку да Рускай дзяржавы. У 1480 г. у выніку перамоў паміж Іванам III і Менглі-Гірэем быў за-ключаны абарончы саюз.

На працягу 1481 г. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Крымам вяліся перамовы аб развіцці добрасуседскіх адносін. Абодва бакі рэгулярна пасылалі адзін аднаму пасольствы. Аднак ужо ў жніўні 1482 г. па дамоўленасці з Масквой Менглі-Гірэй пайшоў вайной на Кіеўскія землі, узяў Кіеў, разрабаваў яго і падпаліў. Пад націскам крымскіх татар паўднёвыя межы Вялікага княства Літоўскага, што пры Вітаўце працягнуліся да Чорнага мора па вусці Дняпра і Днястра, адступілі на поўнач. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. На бела-рускія землі толькі за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабілі 45 набе-гаў. Яны суправаджаліся рабаўніцтвам і разбурэннем беларускіх сёл і гарадоў. Татары бралі ў палон мірнае насельніцтва і потым нярэдка прадавалі палонных у рабства. Татарская конніца лёгка праходзіла ў глыб Беларусі, паколькі на поўдні не было добрай абароны. У 1505 г. татары дайшлі да Мінска і Новагародка і ўзялі ў палон каля 100 тыс. мірных жыхароў. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Цэнтральная ўлада ВКЛ для ўмацавання бяспекі на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкія заслоны. У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена пара-жэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. 3 гэтага часу апошнія ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач. Пазней татарскія ханствы выкарыстоўваліся Вялікім княствам Літоўскім як інструмент усходняй палітыкі.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

Да канца XV ст. амаль скончылася палітычнае аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русі пад уладай вялікага князя маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб'яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб'ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Літоўскім князям на захадзе гэта ўдалося зрабіць хутчэй, чым на ўсходзе, дзе пазней скончыўся перыяд феадальнай раздробленасці і княствы доўга знаходзіліся пад мангола-татарскім прыгнётам. Два цэнтры не маглі ў рэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ваўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся яшчэ самастойнымі. Так, у 80-х гадах XV ст. цвярскі князь Міхаіл Барысавіч спрабаваў абаперціся на княства Літоўскае, процістаючы пашырэнню ўлады Івана III на сваю вотчыну.-У 1483 г. быў заключаны дагавор аб палітычным саюзе і ўзаемада-памозе паміж Цвярскім княствам і Вялікім княствам Літоўскім. У адказ Маскоўскае княства пача-ло ваенныя дзеянні супраць Цверы і на працягу зімовай кампаніі 1484-1485 гг. разбу-рыла пагранічныя гарады Цвяр-скога княства. Міхаіл Барысавіч запрасіў міру, які і быў заключаны з Масквой 25 сакавіка 1485 г. Цвярское княства, паводле гэтага міру, захоўвала пэўную самастой-насць за выключэннем знешняй палітыкі. Саюзнае пагадненне з Вялікім княствам Літоўскім ану-лявалася, і быў заключаны абаронча-наступальны саюз з Масквой супраць Вялікага княства Літоўскага. Але Міхаіл Барысавіч хацеў захаваць рэшткі самастойнасці і адразу ж узнавіў сепаратныя перамовы з Вялікім княствам Літоўскім. Вынікам быў другі паход маскоўскага князя на чале з Іванам III на Цвер, пасля якога Цвярское княства было кан-чаткова далучана да Маскоўскай дзяржавы. Так на працягу XIV-XVI стст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяр-жавай нярэдка насілі варожы характар. ВКЛ не хацела далейшага ўзмацнення Масквы і ў барацьбу ўцягвала ардынскага хана Ахмеда. Маскоўскія князі ў сваю чаргу заключалі саюзы супраць ВКЛ з крымскімі ханамі.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага пра-васлаўнага гасудара-абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У той жа час і само праваслаўнае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага доўгі час не аддзяляла сябе па нацыянальна-рэлігійных адзнаках ад насельніцтва Рускай дзяржавы. Іх аб'ядноўвалі агульныя гістарычныя карані, традыцыйная культура і адзіная вера. Між тым у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Наступ каталіцызму і пашырэнне польскага ўплыву яшчэ болып узмацнілі незадаволенасць беларускіх праваслаўных феадалаў, якія і так былі ў нераўнапраў-ным становішчы з польскімі і літоўскімі феадаламі. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. 3 1487 па 1493 г. у Маскву прыехалі служыць са сваімі вотчычамі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежнай вайны працягласцю з 1487 па 1494 г. У 1487 г. пасольства ВКЛ дарэмна патрабавала ад Івана III управы на маскоўскіх князёў, якія рабілі набегі на воласці Вялікага княства Літоўскага. Іван III адказваў узаемнымі абвінавачваннямі. Такімі ж няўдалымі былі і наступныя пасольствы ў Маскву ў 1488, 1489, 1491, 1492 гг. У выніку вайны была зламана абарона ўсёй пры-межнай літоўскай паласы з Маскоўскім княствам.

Прымежныя ваенныя сутычкі перараслі ў болып сур'ёзны канфлікт у 1492 г. пасля смерці вялікага князя літоўскага Казіміра. Выкарыс-таўшы пераходны этап ва ўстанаўленні вярхоўнай улады, войскі Івана III зрабілі паспяховыя набегі на землі ВКЛ. Новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся скончыць вайну. Перамовы аб спыненні ваенных дзеянняў скончыліся 12 лютага 1494 г. заклю-чэннем мірнай і шлюбнай дамоўленасцей. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Паводле мірнай дамоўленасці, Вялікае княства Літоўскае адмаўлялася на карысць Маскоўскага ад Вяземскага княства і часткі іншых княстваў. За Іванам III было пры-знана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. За маскоўскім гасу-даром замацоўваўся тытул «вялікага князя ўсяе Русі». Было дамоў-лена, што абедзве дзяржавы дапамагаюць адна адной у барацьбе з татарамі. Гэта значная ўступка з боку Вялікага княства Літоўскага ў тэрытарыяльных і палітычных адносінах. Аднак супярэчнасці паміж дзвюма дзяржавамі зняты не былі. Іван III рыхтаваўся да вайны. 3 гэтай мэтай ён наладжваў адносіны са Швецыяй і Турцыяй, разлічваў на дапамогу Менглі-Гірэя.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрага буйных феа-далаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван III прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. У маі ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам - Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Русь заваявала паўднёвую частку Смаленскай зямлі і тэрыторыі Чарнігава-Старадубскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. 14 жніўня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. Пасля гэтага вайна працягвалася яшчэ два гады.

Рыхтуючы зімовую кампанію 1501-1502 гг., Іван III прапанаваў Менглі-Гірэю план сумесных дзеянняў. Татарскаму войску Менглі-Гірэя адводзіўся маршрут руху праз украінскія землі да Слуцка, Турава, Пінска, Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіўся, і гэта адразу ж скарысталі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага і заключылі сустрэчны саюз з Менглі-Гірэем супраць Масквы. ВКЛ заплаціла за гэты саюз ханству штогодняй данінай з Кіеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека «па тры дзеньгі». Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой і заклю-чыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Івана III.

Ваенныя няўдачы 1500 г. прымусілі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага аднавіць унію з Польшчай. 23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку (Украіна) быў падпісаны дакумент пра ўмовы гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, сеймы і адзіную манету. Аднак магнаты Вялікага княства Літоўскага адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму мельніцкі акт здзейснены не быў, хаця палітыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца.

Увогуле ж ваенная кампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1501 г. яно церпіць паражэнне пад Мсціславам. У чэрвені 1502 г. былы саюзнік Івана III, крымскі хан Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка-1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго Вялікае княства Літоўскае саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл. Такім чынам, да Масквы адыходзіла тэрыторыя на ўсім працягу мяжы Вялікага княства Літоўскага, што была населена рускімі, украінцамі і беларусамі. Гэта мела для Масквы вялікае стратэгічнае значэнне, таму што давала магчымасць весці актыўную наступальную палітыку. Вялікае княства Літоўскае губляла важныя ў стратэгічным сэнсе тэрыторыі, што складалі каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабіла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблізілася да галоўных цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана III (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васілій III. 19 жніўня 1506 г. у Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. Васілій III спрабуе выкарыстаць гэта і праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносіны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. Абапіраючыся на беларускіх, украінскіх магнатаў і шляхту, ён вырашыў завалодаць літоўскім прастолам. Але план не здзейсніўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра - Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт абіраецца польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з рускімі ўдзельнымі князямі: з братам Васілія III, Юрыем Іванавічам, удзельным князем дзмітраўскім, звянігарадскім, сярпейскім і бранскім, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васілій III уступае ў блок з М.Л. Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонту.

Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася «адвечным мірам», што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV - пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей.

Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV-XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул «гасудара ўсяе Русі» за вялікім князем масіоўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы і аслабленне Вялікага княства Літоўскага аж да пагрозы яго існаванню. Да сярэдзіны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логіка барацьбы з ім і міжнародныя абставіны вымусілі Вялікае княства Літоўскае да болып цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.

9 На мяжы X-XI стст. умацаваны цэнтр Полацка — дзяцінец — быў перанесены на поўдзень да месца ўпадзення Палоты ў Заходнюю Дзвіну. Дзяцінец плошчай 7 га атрымаў назву Верхні замак. Акольны пасад, які зваўся Ніжнім горадам, сфармаваўся паміж дзяцінцам і старым гарадзішчам. Запалоцце або Стары горад развівалася як і пасад. Такім чынам ў Полацка ўтварылася трохчастковая структура плана, дзе дамінуючае становішча заняў дзяцінец. Уздоўж Дзвіны пазней пачала развівацца найбольш буйная частка горада — Вялікі пасад. Да XII ст. плошча горада ўзрасла да 70-80 га.

Акрамя асноўнага ўмацавання вакол дзяцінца, кожная частка Полацка мела свае абарончыя збудаванні. У дзяцінцы размяшчаліся Сафійскій сабор, палац князя, жыллё феадалаў, дружыны, заможных рамеснікаў. Жыллёвая забудова фармавалася стыхійна і безсістэмна. Вуліцы пракладваліся паміж хатамі і былі замошчаны бярвеннямі на лагах[1].

Падчас раскопак у Брэсце была выяўлена найстаражытнейшая частка горада — Бярэсце. Сярод іншага захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровыя насцілы і парканы, якія з'яўляюцца характэрнымі для паселішчаў XI-XIII стст. Жытло аднакамернае, зрубнай канструкцыі «абло з астаткам», у плане квадратнае, даўжыня сцен складае ад 3,2 да 4,4 м, у якасці матэрыялу выкарыстаны хвоя і дуб. Пабудовы захаваліся на вышыню 7-12 вянцоў, што дазваляе меркаваць аб аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, форме і памерах дзвярных і аконных праёмаў, дэталях дашчанага даху і інш[

На аснове традыцый візантыйскай архітэктуры(руск.) бел. і пад уплывам форм Полацкага Сафійскага сабора ў XII ст. сфармавалася самабытная Полацкая школа дойлідства(руск.) бел.[9]. У ардозненне ад Кіева, Полацкая школа захоўвае архітэктурныя традыцыі (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіх лапатак, абхадных галерэй) і рашуча пераглядае сістэму крыжова-купальных будынкаў, набліжаючы іх да вежападобных кампазіцый[8], ствараючы выразныя сілуэты знешніх аб'ёмаў. Падкупальныя прасторы пераносяцца над заходнія пары слупоў. Атрымліваюць распаўсюджанне бесслуповыя цэрквы з адной апсідай і прытворам на захадзе, трохнефавыя чатырох- ці шасціслуповыя храмы, у якіх сваімі памерамі пераважае галоўны неф, а два бакавыя робяцца вузейшымі за яго, т.ч. знадворку вылучаліся тры апсіды або толькі адна, тая, што завяршала галоўны неф. Апсіды ў канцах бакавых нефаў мелі выгляд ніш і змяшчаліся ў тоўшчы ўсходняй сцяны[10]. Унутраная прастора храмаў аздаблялаецца фрэскамі[11].

Найбольш значныя збудаванні Полацкай школы ўяўлялі Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра(руск.) бел. ў прыгарадзе Полацка, Спаса-Еўфрасіннеўская царква(бел. (тар.)) бел. Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, Дабравешчанская царква ў Віцебску[8][9]. Прадстаўлена таксама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску[11].

Акрамя Полацкай вылучалася вылучаецца Гродзенская школа дойлідства, што склалася ў XII ст. ў межах Гарадзенскага княства. Пабудовы Гродзенская школа адрозніваліся выкарыстоўваннем у роўнаслаёвай муроўцы з плінфы ўставак з абчасаных, паліраваных валуноў, геаметрычных кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных форм. Для аб'ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невялікая круглая і гранёная форма ўнутраных слупоў. Каб садзейнічаць акустыцы, у верхнія часткі сцен умуроўвалася вялікая кольскасць галаснікоў — керамічных сасудаў, які ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляпшэння акустычных якасцей[8][12]. Структурна яна з'яўляюцца працягам полацкага дойлідства, але ў стаўленні да паліхромнага дэкору адрозніваецца большай своеасаблівасцю і можа быць збліжаны хіба што з помнікамі еўрапейскай раманікі. У будаўніча-тэхнічным стаўленні Гродзенская школа бліжэй усяго да помнікаў Кіева і Валыні, дзе таксама выкарыстоўвалася тэхніка роўнаслаёвай муроўкі[13].

Яскравым узорам Гродзенская школа дойлідства з'яўляецца Барысаглебская царква (Каложская), у ёй адзінай, нягледзячы на значныя страты, захаваліся архітэктурна-будаўнічыя канструкцыі да ўзроўню скляпенняў. Таксама да гэтай школы ў Гродна належаць Ніжняя царква на плошчы Старога замка, Прачысценская царква(бел. (тар.)) бел., княжацкі палац на дзядзінцы, царква ў Ваўкавыску на замчышчы (сяр. XII ст.), храмамі ў Навагрудку, Мінску і інш[11][12]. Сярод дойлідаў вылучаецца адзіны Пётр Міланег.

Помнікі Гродзенскай школы дойлідства

З канца XII — пач. XIII стагоддзя развіццё манументальнага культавага дойлідства замаруджваецца, на першы план выходзяць абарончыя збудаванні, што абумоўлена павелічэннем пагрозы з боку крыжакоў і татар(руск.) бел.. Атрымліваюць распаўсюжанне вежы данжоны, у XIII стагоддзі яны з'яўляюцца ў Камянцы, Тураве, Новагародку, на тэрыторыі Старога замка ў Гродна, на замчышчы старажытнага Бярэсця[8].

Да начашага часу захавалася толькі Камянецкая вежа, выкладзеная з брусковай цэглы. У плане ўяўляе круг дыяметрам 13,6 м, таўшчыня сцен 2,5 м. Пры вышыні 29,4 м вежа мае 5 паверхаў, злучаных лесвіцамі. Выключна абарончае прызначэнне абумовіла адсутнасць якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў[8].

З другой паловы XIII — пач. XIV ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства[9], адбылася творчая перапрацоўка ўсходнеславянскіх і візантыйскіх традыцый[14]. Асаблівасці архітэктуры гэтага часу вызначаліся сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пашырэнне і развіццё новых традыцый працягвалася на тэрыторыі Беларусі і Украіны, а таксама яны інтэнсіўна пранікалі на землі, заселеныя балтамі, дзе бурна развіваліся гарады і ўзнік феномен новай гарадской культуры. На праваслаўных і язычніцкіх землях княства апрача храмаў ўзнікаюць шматлікія манастыры і каталіцкія кляштары. Найважнейшым і найбольш даступным матэрыялам для будаўніцтва заставалася дрэва. З яго ўзводзіліся не толькі жылыя збудаванні, але і замкі, палацы, храмы, кляштары. Нароўні з гэтым развівалася і каменнае дойлідства[9].

Пасля знікнення пагрозы з боку крыжакоў у выніку іх паразы ў Грунвальдскай бітвы, гарадская культура канчаткова стала фарміравацца як неад'емная частка заходнееўрапейскай цывілізацыі(руск.) бел.. У гэты час пашыралася магдэбургскае права, таму адмістрацыйны цэнтр горада паступова перамясціўся на рыначную плошчу, дзе ставілі ратушу (Віцебск, Чачэрск, Слонім, Мінск і інш.), часам ў комплексе з гандлёвымі радамі Нясвіж). Для гэтага часу характэрна з'яўленне мястэчкаў як прамежкавай формы паселішчаў паміж горадам і вялікай вёскай. Пры мястэчках будаваліся мураваныя замкі тыпу кастэляў, напрыклад замкі ў Крэве і Лідзе[14].

У XIV — XV стст. на тэрыторыі Беларусі захоўваліся найважнейшыя рысы дойлідства заходніх земляў Русі XI-XIII стст.[9], але пасля Крэўскай уніі 1385 на тэрыторыю ВКЛ пачалі пранікаць і пашырацца традыцыі каталіцкай культуры, асяродкам якой у XIV — пач. XVII ст. становяцца Віцебск, Мсціслаў, Орша і Смаленск[14]. Змяняецца кірунак развіцця архітэктуры, што было звязана з дасягненнямі ў тэхніцы будаўніцтва і пэўным пераасэнсаваннем форм заходнееўрапейскай архітэктуры — готыкі і рэнесансу(руск.) бел., а пачынаючы з канца XIV ст., і барока. Храмы Беларусі XIV-XV стст. адрозніваліся ад крыжова-купальных старажытнарускіх збудаванняў у канструктыўным стаўленні, а таксама тым, што ў большасці выпадкаў уяўлялі сабою тып зальнай базілікі[9]. На тэрыторыі сучаснай заходняй і цэнтральнай Беларусі ў месцах кампактнага рассялення яўрэяў і татар у XIV-XV стст. з'яўляюцца першыя драўляныя сінагогі і мячэці[14].

ва з візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам[9] у першай палове XVI ст. сфарміраваўся самабытны 4-х вежавы тып праваслаўнага храма з абарончай функцыяй, які прадстаўлены Мураванкаўскай, Сынкавіцкай, Супрасльскай цэрквамі-крэпасцямі і Мікалаеўскім саборам(бел. (тар.)) бел. у Брэсце. Іх стыль вызначаецца як беларуская готыка[15], які ўвабраў у сябе рысы цэнтральнаеўрапейскай готыкі[9]. Акрамя крыжова-купальных, у гэты перыяд узводзяцца базілікальныя будынкі, назіраецца таксама спалучэнне гэтых двух тыпаў храмаў[8]. Да беларускай готыкі таксама адносяцца некалькі найстаражытнейшых каменныя бязвежавых культавых збудаванняў канца XV — пачатку XVI ст.: Уселюбскі касцёл, Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Наваградская Барысаглебская царква[9].

Масіўны аб'ём аднага з найбольш ранніх храмаў Траецкага касцёла ў Ішкалдзі складаецца з дзвюх частак: асноўнай прасторы, падзеленай на тры нефы гранёнымі слупамі, і вялікай пяціграннай апсіды. Касцёл, у адрознене ад больш позніх прыкладаў, яшчэ бязвежавы, экстэр'ер вызначаецца лаканізмам і стрыманасцю, храм стварае ўражанне суцэльнага маналіту, са злітых ў адзінае розных архітэктурных элементай: шчыта, контрфорсаў, выцягнутых вокнаў, стромкага двухсхільнага даху. Аздабленне таксама адрозніваецца сваёй сціпласцю, мудрагелісты малюнак перакрыццяў надае ўнутранай прасторы лёгкасць і рух уверх[8].

У сярэдзіне XVI ст. з распаўсюджаннем ідэй Рэфармацыі пачалося актыўнае будаўніцтва пратэстанцкіх храмаў, т.з. кальвінскіх зборах, якія таксама былі прыстасаваны да абаронных патрэб. Добрым прыкладам такога храма з'яўлялася Кальвінскі збор у Заслаўі, узведзены ў сярэдзіне XVI ст[9].

Рэфармацкія храмы маюць своеасаблівую архітэктуру і значна адрозніваюцца ад касцёлаў і праваслаўных цэркваў. З апошнімі іх з апошнімі некаторыя рысы планаў і агульны абаронны характар[9]. Для збораў характэрны адзін неф, вежа над галоўным уваходам, асобныя ўмацаванні: земляныя валы і бастыёны[8].

У другой палове XVI ст. у беларускай архітэктуры ўсё больш пачынаюць выяўляцца рысы рэнесансу. Прыкладам спалучэння гатычнай і рэнесанснай архітэктуры з'яўляецца Троіцкі касцёл у Чарнаўчыцах[9].

Інтэнсіўнае замкавае будаўніцтва ў XIV—XVI стст. было прадыктавана знешнім і ўнутраным становішчам у Вялікім Княстве Літоўскім[8]. Цэнтры буйных удзельных княстваў, такія як Полацк, Мінск, Віцебск, Гродна, Навагрудак, ужо мелі добрыя ўмацаванні, аднаўленне і рэканструкція якіх ускладалася на ўсіх жыхароў горада (т.з. замкавая павіннасць). Вакол дзядзінца з жылымі, гаспадарчымі і культавымі збудаваннямі размяшчаліся пасады. Для пыватнаўласніцкіх гарадоў характэрна вынясенне замка за межы паселішча. Умацаванні ўзводзіліся на штучных пляцоўках з улікам стратэгічнай неабходнасці абараніць ад нападаў ворагаў не толькі асобны горад, але і дзяржаву увогуле.

У XIV ст. з'явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі, квадратныя ў плане з вежай-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі)[15]. Для Лідскага замка, узведзенага ў 1320-я гады на насыпе ў сутоцы р. Лідзея і Каменка, характэрна дыяганальнае размяшчэнне веж і высокія сцены, які ўтваралі трохі скошаны чатырохвугольны двор. Крэўскі замак, узведзены ў 1330-я на штучным поплаве ў даліне ракі Крывянкі, паўтараў канструкцыйнае вырашэнне Лідскага, але адрозніваўся тым, што адна з веж выступала за перыметр сцяны, што надавала ўмацаванню больш фартыфікацыйных магчымасцяў[8].

Замкі-кастэлі

У XIV—XVI стст. вядзецца будаўніцтва ўмацаванняў на цяжкадаступных для ворага месцах, пагорках, узвышшах, у сутоках рэк. Узвядзенне дадатковых перашкод, накшталт валоў і рвоў, забяспечвала непрыступнасць замка[8].

Адным з самых буйных і старажытных комплексаў падобнага роду з'яўляецца Навагрудскі замак, які меў сем вежаў — Шчытоўка, Касцельная, Малая брама, Пасадская, Дазорца, Калодзежная, Меская. З паўднёва-заходняга боку замак атачала сістэма рвоў і валоў. За сценамі знаходзіўся шэраг жылых і гаспадарчых пабудоў, храм і княжацкі палац, што тлумачыцца выкарыстаннем комплексу як рэзідэнцыі[8].

Гродзенскі замак Вітаўта — яшчэ адзін значны комплекс таго часу. Складаўся з пяці вежаў і палаца, якія размяшчаліся па перыметры трохвугольнай пляцоўкі Замкавай гары, вышыня якой дасягала 30 м і з'яўлялася натуральным умацаваннем. Самая вялікая вежа-данжон была круглая ў плане, а астатнія чатыры — квадратныя. Палац зліваўся са сцяной, вокны былі падобныя на бойніцы. Паступова яго абарончая роля памяншаецца і ў XVI ст. ён перабудўваецца італьянскім архітэктарам Скота ў рэнесансную каралеўскую рэзідэнцыю Стэфана Баторыя. Падчас рэканструкцыі разабраны шэраг пабудоў і веж, у тым ліку стары данжон[8].

Замкавыя комплексы

Развіццё беларускага дойлідства ў XVII ст. адбываецца пад уздзеяннем стылю барока, што абумоўлена палітычнымі і эканамічнымі працэсамі ў Рэчы Паспалітай, пашырэннем зносін з краінамі Заходняй Еўропы. Новы стыль адпавядаў агульнаму працэсу ўскладнення ўяўленняў чалавека аб прыродзе, яго уласным месцы і ролі. Для барока характэрна зліццё заходнееўрапейскіх і нацыянальных традыцый. Асаблівы ўздым барочнага будаўніцтва прыпадае на сяр. XVII — сяр. XVIII ст[8].

У XVII ст. працягваецца развіццё і рост беларускіх гарадоў, але змяняецца іх характар забудовы. Значнымі гарадамі з насельніцтвам звыш 10 тыс. чалавек з'яўляюцца Берасце, Слуцк, Полацк, Віцебск, Магілёў, а таксама Навагрудак, Менск, Гродна, Орша, Быхаў і Мсціслаў. Адначасова ўзводзяцца і гарадскія ўмацаванні, галоўным чынам земляныя валы з курцінамі і бастыёнамі[8]. Асноўным архітэктурна-планіровачным ядром гарадоў становяцца гандлёвыя плошчы, на якіх размяшчаюцца ратушы - сімвалы гарадскога самакіравання, гандлёвыя рады, культавыя збудаванні.

Абарончае будаўніцтва

Абарончае будаўніцтва ў XVII ст. паранейшаму захоўвае важнае месца. Работа на тэрыторыі некаторых галандскіх майстроў, напрыклад, Ван Лаера, Нонхарта, Ван Дадэна, Голанда, Валона, абумовіла значны ўплыў нідэрландскай рэнесанскай архітэктуры на замкавае будаўніцтва ў Рэчы Паспалітай. Звыклыя для іх прыёмы і сродкі, у прыватнасці выкарыстанне земляных валоў і рвоў, дазволілі сканцэнтраваць асноўную ўвагу на самі будынкі, часткова пазбавіўшы іх мастацкае вырашэнне суровых крапастных рысаў[8].

Гальшанскі замак ўзведзены ў першай палове XVII ст. Па сваёй кампазіцыі нагадваў Мірскі замак: прамавугольны двор памерамі 88,6×95,6 м быў акружаны жылымі карпусамі і шасцю вежамі, дзе акрамя жылля размяшчаліся і гаспадарчыя памяшканні. Сціплае аздабленне адрознівалася аднак ад падобных, але больш суровых пабудоў XIV—XVI ст[8].

Прыкладана ў той жа час паўстаў і Смалянскі замак (Белы Ковель), узведзенны ў нізкім, забалочаным месцы на высокім земляным насыпе, які атачаў роў. Унутраны прамавугольны двор памерамі 100×200 м утвораны трох- і чатырохпавярховымі карпусамі і шмат'яруснымі гранёнымі вежамі. Аздабленне падобна да комплексу ў Гальшанах і набліжае яго да палацавых пабудоў[8].

Замак у Любчы таксама першай паловы XVII ст. размяшчаўся на ўзгорку каля Нёмана, квадратная ў плане пляцоўка, акружаная мураванымі сценамі, з трох бакоў атачаў штучны канал. Замак меў чатыры вежы: тры чатырохгранныя, завершаныя шатрамі, і праязную вежу-браму. З боку ракі паміж дзвюма вежамі размяшчаўся палац. У формах кампазіцыі вежаў заўважны ўплыў драўлянага абарончага дойлідства, але сам замак ужо страціў манументальны выгляд крапасцей[8].

Магнацкія рэзідэнцыі і фальваркі, якія ўзнікалі ў гэты перыяд, з'яўляліся адначасова і буйнымі горадабудаўнічымі комплексамі і размяшчаліся ў жывапісных месцах ля вадаёмаў, вакол сядзібы разбіваліся паркі і сады. Маётнткі складаліся з двара з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі і фальварка, які ўключаў жыллё аканома, прыслугі і рамеснікаў, складскія пабудовы, напрыклад, свіраны і лямусы, бровары, сыраварні, гумны, стадолы, токі, адрыны, пуні[8].

Дом-крэпасць у Гайцюнішках узведзены ў 1613 годзе (арх. Нонхарт) і з'яўляецца прыкладам арганічнага спалучэння жылёвых і абарончых функцыў у дадзены перыяд. Двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам, чатыры вуглы фланкіруюць круглыя абарончыя вежы з шатровымі дахамі. Архітэктурнае вырашэнне будуецца на кантрасце асобных аб'ёмаў і вялікіх плоскасцей, звонку дэкор адсутнічае[8].

Нягледзячы на сваю спецыфіку, культавае будаўніцтва ў гэты перыяд непасрэдна звязана з грамадзянскай архітэктурай, што праявілася ў будаўніцтве манастыроў, кляштароў і калегіумаў, для якіх яшчэ характэрны абарончыя рысы. Карпусы ўтваралі замкнёны ўнутраны двор, вакол якога групаваліся розныя па прызначэнню памяшканні: келлі, бібліятэка, класы, лабараторыі, трапезная, кухня, аптэка, шпіталь. З аднаго боку мог прымыкаць касцёл[8]. Менавіта так быў вырашаны Нясвіжскі езуіцкі калегіум і касцёл Божага Цела пры ім (арх. Я. М. Бернардоні, 1587—1593 гг.) — першае збудаванне на Беларусі ў стылі барока, якое у агульных рысах паўтарала рымскі храм Іль Джэзу (арх. Д. Віньёла і Д. Порта, 1568—1854)[9]. Нясвіжскі касцёл уяўляў сабой трохнефную базіліку з адной паўцыркульнай выцягнутай апсідай. Сярэдні неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з люнетамі, бакавыя нефы — крыжовымі. Нагрузку сцен цэнтральнага нефа прымаюць шэсць масіўных слупоў з аркамі. Езуіцкі касцёл меў уласцівы для італьянскага барока бязвежавы галоўны фасад, на якім канцэнтравліся асноўныя сродкі выразнасці. Двух'ярусная кампазіцыя мае выразнае чляненне па вертыкалі і гарызанталі[8].

Падобныя прынцыпы планіроўкі былі закладзены ў Пінскім (1631—1639 гг.) і Бабруйскім езуіцкіх калегіумах. Гэтыя ж прынцыпы былі паўтораны ў гродзенскіх кляштарных комлексах бернардзінцаў, брыгітак і францысканцаў[8].

Культавае будаўніцтва пачатку XVII ст. дарозніваецца стылявой рознахарактарнасцю з перавагай таго ці іншага архітэктурнага стылю. У касцёле Св. Мікалая ў Міры (1599—1605 гг.) спалучыліся рысы італьянскага барока, што абумовіла выцягнутасць плана і наяўнасць трансепта, і самабытнае вырашэнне фасада масіўнай шмат'яруснай готыка-рэнесанснай вежай, з двух бакоў да якой прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы, што кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы. Падобные вырашэнне раней было выкарстана ў аднанефным фарным касцёле ў Гродна, т.з. Фары Вітаўта (арх. А. Дзікрап, 1579—1856 гг.)[8].

Запазычаныя з Італіі архітэктурныя формы яшчэ доўга спалучаліся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу[9]. Так у пачатку XVII ст. працягваецца будаўніцтва храмаў готыка-рэнесанснага тыпу, напрыклад, касцёл бернардзінцаў у Слоніме (1645—1671 гг.) або касцёл кармелітаў у Ружанах (1615—1617 гг.), які ўяўляе сабой аднанефную базіліку з ніжэйшай за асноўны аб'ём паўкруглай абсідай, над уваходам узвышаецца чатырох'ярусная васьмігранная вежа[8].

Абвастрэнне рэлігійна-палітычнай барацьбы ў першай палове XVII ст., суперніцтва паміж уніятамі, каталікамі і праваслаўнымі прывяло ў сферы культавага будаўніцтва да выкарыстання найбольш выразных архітэктурных сродкаў барока і сінтэзу іх з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі. Як вынік на працягу XVII-XVIII стст. сфармавалася своеасаблівая архітэктурна-мастацкая сістэма беларускага барока, асноўнай базай для развіцця якога з'явілася культавая архітэктура[9].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]