Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Аналіз урока па беларускай літаратуры па тэме

.docx
Скачиваний:
170
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
14.49 Кб
Скачать

Аналіз урока па беларускай літаратуры па тэме

Бытавая казка “Разумная дачка”

5 клас

Настаўнік : Канапацкая В.І.

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік стварае пазітыўны настрой у класе, выкарыстаўшы інтэрактыўную тэхналогію “Люстэрка”

2. Урок пачынаецца з праверкі дамашняга задання.

Настаўнік выпрацоўвае ў вучняў навыкі выразнага чытання, мастацкага пераказу. Праверка дамашняга задання праходзіць дынамічна.

3. Знаёмства з новай тэмай.

Настаўнік агучыў тэму і мэту ўрока. Прымяненне на ўроку наглядных сродкаў (малюнкаўда бел. нар. казак) дапамагае плаўна падысці да тэмы ўрока. Выкарыстоўваюцца розныя прыёмы метаду чытання: чытанне настаўнікам і чытанне вучнямі. Далей адбываецца сувязь з ужо вывучаным матэрыялам. Вучні ўспамінаюць віды казачнага эпасу, дзеляць казку на часткі.

4. Фізкультхвілінка.

Вельмі ўдала выкарыстоўваецца фізкультхвілінка. Яна дапамагае знізіць стомленасць вучняў і адначасова вучыць дзяцей карыстацца рыфмай.

5. Замацаванне.

Настаўнік удасканальвае уменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін на прыкладзе разумнай дачкі. Вучні запаўняюць табліцу, дзепаказваюць, як рысы характару гераіні адлюстроўваюццаў канкрэтных учынках. Затым адбываецца гутарка, у якой вучні прыходзяць да высновы, як трэба інсцэніраваць казку.

6. Падагульненне.

Настаўнік разам з вучнямі раскрываюць выхаваўчую ідэю фальклорнай казкі.

7. Рэфлексія.

Вучні выказалі задаволенасць сваёй работай, таму што кожны адчуў, што ўнёс свой уклад у агульны працэс, змог выказаць свае думкі, атрымаў новыя веры.

8. Дамашняе заданне.

Добра, што настаўнік просіць асаблівую ўвагу звярнуць на дыялогі. Гэта дасць магчымасць вучням навучыцца чытаць казку па асобах.

Вывад: Мэта ўрока дасягнута. Матэрыял урока адпавядае праграмным патрабаванням, быў пададзены паслядоўна і даступна. Назіралася сувязь тэорыі з жыццёвай практыкай. Настаўнік імкнуўся не пакінуць без увагі ніводнага вучня.